Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Ой, рана, рана пава лятала




Агульныя

1. Прыйшла Каляда ўвечэрі

/в. Ананьчыцы, Салігорскі р-н/

Прыйшла Каляда ўвечэрі,

Прынясла пірагі ў рэшаці.

І паставіла пірагі на стаўпе,

Сама села Каляда у куце.

А малыя дзеці – за пірог –

Пошла Каляда за парог.

2. Ой шчодзір-шчодзір, наш шкірдзір злодзей

/в. Дзякавічы, Жыткавіцкі р-н/

Ой шчодзір-шчодзір, наш шкірдзір злодзей,

Святы вечор, наш шкірдзір злодзей

Украў кобылку, схаваў ў одрінку

Схаваў ў одрінку, аблупіў шкурку

Шкурку аблупіў, сапогі пошыў,

Сапогі пошыў, за вечор зносіў

3. А талды-талды, зарадзі, Божа

/в. Янова, Веткаўскі р-н/

А талды-талды, зарадзі, Божа,

Жыта, пшаніца, ўсяка пашніца.

На печы авёс ціхінька узрос,

На палу жыта нагамы ўбіта.

Ні так нагамы, як капытамы.

А ў том жыцічку піряпёлачка

Вывіла дзяцей ўсяго троічка.

– А дзеці дзеці, куда ляцеці?

– А ў пяскі-пяскі, у сырэя ляскі.

– Цётка, нясі сала, хлеба!..

 

4. Ходзя Ілля на Васілля

/гаспадыні/ /в. Перарост, Добрушскі р-н /

Ходзя Ілля на Васілля,

Нося пугу дрэцянаю, плецянаю.

Дзе пугой махая – там жыта ўлягая.

Хай табе, цёцечка, Бог памагая!

Ішла Каляда, калядуючы,

/в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н/

Ішла Каляда, калядуючы,

Гэй, гэй Каляда-калядзіца.

А за ею дзеўкі, шчадруючы,

Гэй, гэй Каляда-калядзіца.

Ой долам, долам

/в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н/

 

Ой долам, долам, шчэй далінаю,

Святы вечар, добрым людзям.

Ой, хто там едзе вечарынаю?

Ой, едзе, едзе, Колечка п'яны:

Ой, адчыніся, Томачка, пане!

Я не адчынюся, цябе баюся,

Перад табою лістом сцялюся.

Ой, лістом, лістом, шчэй зелянен(і)кім,

Перад Колечкам маладзенькім.

 


Гаспадарам

7. Ці дома, дома сам пан-господар

/гаспадарам/ /в. Тонеж, Лельчыцкі р-н/

[– Ці] дома, дома сам пан-господар?

Шчодры вечор, сам пан-господар,

Шчодры вечор, сьеты Васілей.

– Ой, нема, нема – ў гуменцы седзіць,

Ў гуменцы седзіць, пшаніцу вее.

– Ой, ходземо, мо дый помогомо.

– Ці дома, дома ды его жона?

– Ой, нема, нема – ў пекарні седзіць,

Ў пекарні седзіць, пірогі печэ.

– Ой, ходземо, мо дый помогомо.

Ці не дасць жэ нам хоць по пірогу.

 

8. Добры вечор тому, да хто ў етом дому

/гаспадарам/ /в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н/

Добры вечор тому, да хто ў етом дому!

Бог ему! Ой дай ему, Божэ,

Шчасця, здароўя у яго даму!

Да ці дома-дома дай сам пан хазяін?

Дай ён дома-дома, дай нам не сказалі.

За сталом седзіць ён, чырвончыкі лічыць.

Дай хадземця, браццы, дай павеселімся.

Да ці ні даза нам хаця па чырвонцу?

Да ці дома-дома дай пані хазяйка?

Бог жа ёй! Ой дай жа ёй, Божа,

Шчасця, здароўя у яе даму!

Яна дома-дома каля печы ходзіць,

Каля печы ходзіць, мед-гарэлку варыць.

А ці не даза нам хаця па кубачку?

А за етым словам жывіце з Богам!

 

9. Ой, добры вечар табе, пан хазяін

/гаспадару/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/

Ой, добры вечар табе, пан хазяін!

Святы вечар добрым людзям!

Мы твайго двара век ні міналі,

Мы тваю гаспаду вазвісілялі.

Па канец стала сядзеў Васілля.

Галоўку схіліў, слёзачку ўраніў.

З тэя слёзачкі Дунай разліўся.

А ў том Дунае сам Бог купаўся.

С Ісусам Хрістом, святым Ражджаством.

– Цётка, нясі сала – я з тваім Іванам спала!

10. Добры вечар табе, пане-гаспадару

/гаспадару/ /в. Ананьчыцы, Салігорскі р-н/

Добры вечар табе, пане-гаспадару,

Радуйся, ой радуйся, земля –

Сын Божы нарадзіўся!

Засьцілайце столы усе, колько маем,

Дай кладзіце калачы сьвятое пшаніцы.

Дай прыйшлі к нам жэ тры сьвяты й у госьці:

Дай першае сьвято – Хрыстово Ражджэньне,

А другое сьвято – сьвятого Васільля,

А трэцяе сьвято – сьвятое Крашчэнье.

11. Ой, ў леску, леску на пагорачку

/гаспадару/ /в. Запясочча, Жыткавіцкі р-н/

Ой, ў леску, леску на пагорачку,

Шчодры вечор!

Там орал Йванко свою нівочку.

Прышоў да его бацюхно его:

Оры, сыночку, свою нівочку,

Будом сеяці жыто, пшэніцу,

Жыто, пшэніцу, ўсяку пашніцу.

Дзе его следок, там жыта снапок,

Дзе его ступа, там жыта капа.


 

Паехала Каляда

/в. Пагост, Жыткавіцкі р-н/

Паехала Каляда із канца у канец,

Заехала Каляда да Сцепаначка. (2 р.*)

Ты, Сцепаначка, не гуляй, не гуляй,

Вары піва, жэні сына, да і нас прыглашай.

Паехала Каляда із канца у канец,

Заехала Каляда дай да Ганначкі.

А ты, Ганначка, не гуляй, не гуляй,

Вары піва, отдай дочку, да і нас прыглашай.

Паехала Каляда калядуючы,

Паехала Каляда дай гуляючы.

За горою калемою

/гаспадарам/ /в. Пагост, Жыткавіцкі р-н/

За гарою каменною,

Шчодры вечор, Васілею!

Стоіць цэркоў с трох верхамі,

С трох верхамі, с трох крестамі.

Первы вершок – ясен месец,

Другой вершок – ясна зорка,

Трэці вершок – ясны кветкі.

Ясен месец – сам господар,

Ясна зорка – ёго жонка,

Ясны кветкі – ёго дзеткі.

 

14. А светы Ілля по полю ходзіць

/гаспадарам/ /в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н/

А светы Ілля по полю ходзіць,

Шчодры вечэр, Васілею!

По полю ходзіць, Бог жыто родзіць.

А ў его пуга золоцістая,

Золоцістая, ядраністая

Ў правы бок махне – то ўсе копамі.

Ў левы бок махне – то ўсе стогамі,

Шой за копамі дочок ддаваці,

А за стогамі сыноў жэніці.

За гэтым словам жывіце з Богам,

Із дзеточкамі, суседочкамі!

Дай, Божэ, шоб за год дождалі,

дый на тот год спевалі!

Поедом к тому

/гаспадару/ /в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н/

Поедом к тому, хто ў етом дому,

Шчодры вечор!

А ў етом дому господар жыве.

Пане-господар, ўставай с посцелі,

Ўставай с посцелі, накрывай столы,

Накрывай столы дай дубовые,

Налівай чаркі дай золотые.

Вот госці ідуць дай козу ведуць.

 


Хлопцу

16. Молод Іванька за столом сядзіць

/хлопцу/ /в. Слабада, Веткаўскі р-н/

Молод Іванька за столом сядзіць,

Рай, коню, рай, канюшэнько, пад кавалерам Іванька[м].

За столом сядзіць, лістанькі піша.

Лістонькі піша да 'тца, да маці.

Пакінь, Іванька, лісты пісаці,

Хадзі, Іванька, з намы гуляці

Мы ж цябе, Йванька, не зняважаім,

Не зневажаім, паздаравляім.

Паздаравляім з Новым годам!

17. На луцэ, луцэ, ў шаўковой траве

/хлопцу/ /в. Стаўбун, Веткаўскі р-н/

На луцэ, на луцэ, ў шаўковой траве,

Святы вечар(ы) добрым людзь[ям].

Млоды Лёнечка конікаў пасе,

Коніков(ы) пасе, з канём гаварыць:

– Ой, конь, ты мой конь, я цібе прадам(ы),

Я цібе прадам за руб, за стрэлку,

За руб, за стрэлку, за красну дзеўку.

Я стрэлку зламлю, я дзеўку вазьму.

18. Молоды Васенько ранесенько ўстаў,

/хлопцу/ /Жлобінскі р-н/

Молоды Васенько ранесенько ўстаў,

Святы вечор.

По сенех походзіў, ў звонцэ позвоніў,

Ў звонцэ позвонів(э), братоў побудзіў:

– Ўставайце, браткі, молодзенькіе,

Седлайце коні вороненькіе,

Дэй поедомо у полеванне,

У полеванне на погулянне,

Дэй уб’ёмо мо лютого зьвера,

Дэй позбіваём золоты рогі,

Дэй прыб’ёмо іх к белой сценоццы,

К белой сценоццы светлой светлоньцы.

Свойму баценьку – вішаць шапоньку,

Своёй сестрыцы – вішаць сподніцы,

Свойму брацейку – вішаць руж’ішку.

Вжэ ж мо песеньку допеваёмо,

Шчасьцем, здороўем(э) надзяляёмо.

За етым словом жывіце з Богом. От і ўсё.

Саколя

/хлопцу/ /в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н/

А ў саду, саду па вінаграду,

Святы вечар, добрым людзям.

Пецечка ходзіць, коніка водзіць,

Коніка водзіць, з конем гаворыць:

Ой, коня, коня, я цябе прадам,

Я цябе прадам за бочку віна,

За бочку віна, за пастаў сукна.

Не прадавай мяне, малады Пеця,

Буду я табе ў бальшой выгадзе:

Як паедзем мы каралю ў сваты,

Сваталі, сваталі, не высватавалі,

Не высватавалі, сілай узялі,

Сілай узялі, ды і павязлі,

Крутым беражком, ціхім Дунаём.

20. Малады Колечка хваліўся канём

/в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н/

Малады Колечка хваліўся канём.

Святы вечар, хваліўся канём.

Хваліўся канём пірад каралём:

– Ні ў кога німа такога каня,

Як у мяне, у маладога,

Сам малодзенькі, конь вароненькі,

Залатая грыўка стаянку ззяя,

Сяребряны капыт камень рубая,

Шаўковы хвасцец след замятая.

 

21. Ой, па-за гарамі дымы сталбамі

/в. Хвойнае, Хойніцкі р-н/

Ой, па-за гарамі дымы сталбамі,

Светы вечэр!

О то ж не дымы, з коней пара йдзе.

Малады Васька сто коней ведзе,

Сто коней ведзе, невесту везе.

На табе, татка, сто коней на двор,

А табе, мамка, невестку за стол.

Дай вучы ее, як сама знаеш,

Штоб шоўком шыла, дай не прамшыла,

Штоб золотом ткала, дай не парвала.

Мы себе, Васька, дай не ўважаем,

Дай з Новым годам паздраўляўляем,

Дай з Новым годам, дай з тваім родам,

Ісусам Хрыстом, святым Ражаством,

Святое Ражаство радасць прынесло,

Святое Васілле развеселіла,

Іван Красціцель воду пакрасціў,

Воду пакрасціў, на ўвесь свет пусціў.

Добры вечэр!

Ой, рана, рана

/в. Казялужжа, Хойніцкі р-н/

Ой, рана, рана куры папелі,

Святы вечар!

Куры папелі, ячмень паелі.

После тых курэй Колечка устаў,

Колечка й устаў, тры свечкі ссукаў.

Адну запаліў, абуваючысь,

Другу запаліў, адзяваючысь,

Трэцью запаліў, па двару пахадзіў,

Па двару пахадзіў, братцаў пабудзіў.

Ўставайце, братцы, коней сядлаці.

Сам седлаў, седлаў, сеў дай паехаў,

Сеў дай паехаў к новаму двару,

К новаму двару, к цесценьку свайму.

Цесць узяў каня дай за уздзечку,

А маладога – дай за ручаньку.

Коніку ён даў сенца-зеленца,

А маладому – піва да віна.

Добры вечар!

З святым Ражаством, жывіця з Богам!

 


Дзеўцы

23. Молода Манечка раненько ўстала

/дзеўцы/ /Жлобінскі р-н/

[Моло]да Манечка раненько ўстала,

Святы (ж) вечор.

Раненько ўстала, косу чэсала,

Косу чэсала, й у цэркоўку йшла

У цэркоўку йшла, паня вітала.

Паня вітала: – Чыя ты дочка?

Ці ты попоўна, ці корэлеўна?

Я не попоўна, ня корэлёўна,

Слаўная дочка слаўного бацька.

Вжэ ж мо песеньку допеваёмо ж,

Шчасцем, здороўем надзяляёмо.

24. Ой, рано-рано куры попелі

/дзеўцы/ /Жлобінскі р-н/

Ой, рано-рано куры попелі,

Святы вечор дый добрым людзям!

Яшчэ нараней Ніночка ўстала,

Ніночка ўстала, коску чэсала,

Коску чэсала, на рады клала,

На рады клала, у цэркоўку йшла.

А ў той царкоўцы тры попы ўсталі,

Тры попы ўсталі – службу служылі,

Службу служылі, поўмуляліса,

Поўмуляліса, дай путаліса:

– Ці ты попоўна, ці королёўна?

– Я не попоўна, не королёўна,

Я та паночка, Янова дочка.

Дай Бог, штоб дождалі і на той год спевалі!

 

 

25. А, у лузі ў лузі на пірявозі

/дзеўцы/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/

А ў лузі, ў лузі на пірявозі,

Святы вечар добрым людзям!

Красная Манічка пірявоз дзіржала,

Пірявоз дзіржала, пірявожала.

Як прыйшло ік ёй два халосценькі:

– Красная Манічка, пірівязі нас.

Мы скажым табе дзіва дзіўноя,

Дзіва дзіўноя шчэй дзіўнейшая,

Што ў нас аб Раждве роза расцьвіла,

Што ў нас на Пятро Дунай замірзаў.

26. Ой, у Кіеві, ў слаўном городзі,

/дзеўцы/ /в. Канатоп, Нараўлянскі р-н/

Ой, у Кіеві, ў слаўном городзі,

Светы вечэр.

Ў слаўном городзі, на пэревозі

Молода дзевочка пэревоз дзержала,

Пэревоз дзержала, пэревозіла.

Ой, прішло ж ік ёй сімсот молойцоў,

Сімсот молойцоў, белых цэркоўцоў,

Белых цэркоўцоў, дзевок да хлопцоў:

– Молода дзевочка, перевезі нас.

– Не перевезу – ні маю часу,

Ні часіночкі, ні годзіночкі.

Ужэ мой братко з вуйска пріехоў,

Вжэ пріўёз жэ мне дэй трі корісці,

Ой, трі корісці, ўсе трі радосці:

Первая корісць – кумная шуба,

Другая корісць – золоты пэрсцёнок,

Трэцяя корісць – павін веночок.

Добры вечэр!

Ой, рана, рана пава лятала

/в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н/

Ой, рана, рана пава лятала.

Святы вечар, пава лятала.

А раней таго [дзевачка] ўстала. (Імя кажыце, каму хазяін ўжо загадае.)

Дзевачка ўстала, па ваду ішла,

Па ваду ішла, пер’я збірала,

Пер’я збірала, ў калыску клала,

Ў калыскі брала, вяночкі віла.

Первы вяночык [якому хлопцу] аддала,

Другі вяночык на ваду пускала,

А за трэцяга і сама пашла.

28. Малай дзеўцы

/в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н/

Красная Танячка, расці скорэнька.

Святы вечар, расці скорэнька.

Расці скорэнька, будзь разумненька.

Прыедзя к табе кароль у сваты,

Прывязе табе сукно німеряная,

Прывязе злота нішчытаныя.

Красная Танячка разумна была:

Узяла сукно – пірямеряла,

Узяла злоты – піряважыла,

Каралевіча ні зняважыла.

Да на дунаечку

/в. Запясочча, Жыткавіцкі р-н/

Да на дунаечку, да на беражэчку,

Шчодры вечор!

Там ластавачка дай купалася,

Да к святому дзеньку прыбіралася,

Да к святому дзеньку, да к Васелейку,

А к другому да к Новаму году.

Шчодры вечор, шчодры вечор!

30. Ой, на морі, на сіненьком

/в. Пагост, Жыткавіцкі р-н/

Ой, на морі, на сіненьком,

Шчодры вечор Васілею!

Там ластоўка купаласа,

Прышла домоў хваліласа:

– Ой, татонько, ой, мамонько,

Я бачыла чудо чудно –

Там ластоўка купаласа.

– Эта, доню, не ластоўка,

Эта, доню, Бож’я ж Маці.

Шчодры вечор добрым людзям!

На здороўе!

 


Коза






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных