Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Ой у нядзельку дужэ раненько




/хлопцу/ /Брагінскі р-н/

Ой у нядзельку дужэ раненько,

Святы вечор!

Ўсем об'явілі ды на войну йты.

Хто сына мае, хай выпраўляе,

А ў каго нема, нехай наймае.

А ў нашага дзяцька одын сыночок,

Одын сыночок, як колосочок.

Мацёнка его выправажала,

Выправажала, дай наючала:

– Поперод войска не вынікайся,

А ззаду войска не заставайся.

Сынок мацёнкі дай не паслухаў.

Сеў на коніка, конем гуляе,

Конем гуляе, мечом махае.

Такога меча нема ў паніча,

Такога лука нема ў гайдука.

Обзываецца сам кроль на крэсле:

– Ой колі б я знаў, чый сын гуляе,

Да я б ему даў шчэй велікі дар.

Хоць королёўну, хоць свою дочку,

Хоць свою дочку, коня вороного.

Золоты копыт камень лупотыт,

Шоўкава грыва поўсвету ўкрыла,

Шоўкавенькі хвост след заметае.

А за цім словом бувай здоровом.

За ці прыпеўкі – кварта горэлкі,

За цю калядніцу – да паляніцу,

А за той конец – коўбасы колец,

За цэй голосок дай сала кусок!

5. Ходзя Ілля на Васілля

/гаспадыні/ /в. Перарост, Добрушскі р-н /

Ходзя Ілля на Васілля,

Нося пугу дрэцянаю, плецянаю.

Дзе пугой махая – там жыта ўлягая.

Хай табе, цёцечка, Бог памагая!

6. У новым градзе Віфліему стала чуда на ўсю земну

/Брагінскі р-н/

У новым градзе Віфліему стала чуда на ўсю земну

Святы вечар, добры вечар!

Наш свет ясны засветыўся, шчо сын Божы народыўся.

А злы Ірод разлютыўся, шчо сын Божы народыўся.

Звелыў збіты малых діток – ўсэ малэнькы до двух літок.

А Осыпу сон прысніўся, шчо сын Божы народыўся.

Да узяў сына, Марыю, да пов’ёў іх ў чужэ царство.

Да пов’ёў іх ў чужэ царство – ў Ясыпійске государство.

Мы прышлы цэ вам сказаты, з празднычком поздоров’яты!

7. Ой, у Кіеві, ў слаўном городзі,

/дзеўцы/ /в. Канатоп, Нараўлянскі р-н /

Ой, у Кіеві, ў слаўном городзі,

Светы вечэр.

Ў слаўном городзі, на перевозі

Молода дзевочка перевоз дзержала,

Перевоз дзержала, перевозіла.

Ой, прыйшло ж і к ёй сімсот молойцоў,

Сімсот молойцоў, белых цэркоўцоў,

Белых цэркоўцоў, дзевок ды хлопцоў:

– Молода дзевочка, перевезі нас.

– Не перевезу – ні маю часу,

Ні часіночкі, ні годзіночкі.

Ужэ мой братко з вуйска прыехоў,

Вжэ прыўёз жэ мне дэй тры корысці,

Дэй тры корысці, ўсе тры радосці:

Первая корысць – кумная шуба,

Другая корысць – золоты пэрсцёнок,

Трэцяя корысць – павін веночок.

Добры вечэр!

 

 

8. Каля новых варот рос сад-віноград

/хлопцу/ /в. Астражанка, Лельчыцкі р-н/

Каля новых варот рос сад-віноград,

Святы вечор!

Рос сад-віноград, хто ж будзе вартаваць?

Будзе вартаваць молоды Колечка.

Вартуе ночку, вартуе другу,

Трэцію ночку моцненька заснуў.

Прыйшоў да яго татачка яго:

– Уставай, Колечка, уставай, сыночка.

Ужэ ж твой віноград пташкі аб’елі,

Ужо ж твою жону дружкі абселі.

– Нехай седаюць, як самі знаюць.

Я сваю жану ўсюды назнаю.

На моей жане шуба зялёна

Шуба зялёна, залаты пярсцень.

9. Ой у Рыме Рыме да на каменіцы

/дзеўцы/ /в. Астражанка, Лельчыцкі р-н/

Ой у Рыме-Рыме да на каменіцы,

Святы вечор!

Там прыбіралася молода Ларыска.

Скідала ёна ўсё чорнае,

Надзевала ёна ўсё беленькое.

У цэркоўку йшла, свечачку несла.

Да сустракаюць ее тры панічыкі.

Путаюць яе: – Да чыя ты дочка?

Ці поповая, ці королева?

- Ні поповая, ні королева,

А я панначка – Хведзіна дачка.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных