Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Ого-го коза жэ, ого-го сера




/каза/ /гаспадарам/ /в. Тонеж, Лельчыцкі р-н/

Ого-го, коза, жэ ого-го, сера,

Не ходзі, коза, жэ ў чыстае поле.

Ў чыстом у полі жэ там жыто росце.

Дзе коза ходзіц(і) – там жыта родзіць,

Дзе коза туп-туп(ы) – там жыта сем куп,

Дзе коза рогом(ы) – там жыта стогом.

Ого-го, коза жэ, ого-го, сера,

Не ходзі, коза, жэ й ўкругом села.

Й укругом села жэ гарныя стральцы

Радзяцца ісці жэ козачку ўбіці,

Козачку ўбіці жэ, шкурку блупіці,

Шкурку блупіці жэ, шубку пошыці.

Ого-го, коза, ого-го, сера,

Поклонісь, коза, хозяіну ў ногі,

Шчэй гаспадыні, шчоб адорылі.

11. Ці дома, дома сам пан-господар

/гаспадарам/ /в. Тонеж, Лельчыцкі р-н/

[– Ці] дома, дома сам пан-господар?

Шчодры вечор, сам пан-господар,

Шчодры вечор, сьяты Васілей.

– Ой, нема, нема – ў гуменцы седзіць,

Ў гуменцы седзіць, пшаніцу вее.

– Ой, ходземо, мо дый помогомо.

– Ці дома, дома ды его жона?

– Ой, нема, нема – ў пекарні седзіць,

Ў пекарні седзіць, пірогі печэ.

– Ой, ходземо, мо дый помогомо.

Ці не дасць жэна хоць по пірогу.

12. Ходзіць-походзіць месяц по небу

/гаспадарам/ /в. Бечы, Жыткавіцкі р-н/

Ходзіць-походзіць месяц по небу,

Святы вечор, Святы Васілій!

Кліча-покліча зорку з сабою:

– Ой хадзем, зорка, Бога шукаці.

Дай нашлі Бога – гаспадара.

Гаспадар сядзіць, тры клункі дзяржыць.

Шчо ў адным клунку – мядок саладок,

А ў другім клунку – зялёна віно,

А ў трэцім клунку – пшанічна піво.

Мядок-саладок – для яго дзетак.

Пшанічна піво – для йго самаго.

За етым словом да жыві здароў

Самі з сабою, з дзецьмі, з жаною,

Ісусам Хрыстом, Святым Ражаством.

13. Ой. пан-гаспадар, ці спіш, ці ляжыш

/гаспадару/ /в. Бечы, Жыткавіцкі р-н/

Ой, пан-гаспадар, ці спіш, ці ляжыш?

Святы вечар, святы Васілій!

Ці спіш, ці ляжыш, ўставай з пасцелі,

Бо прыдуць да цябе шчэ й тры госцейкі.

Што першы госьцік – ясна сонейка,

А другі госьцік – ясны месячак,

А трэці госьцік – дробны дожджычак.

– Чым пахвалісься, ясна сонейка?

– Як я узыйду рана ў нядзельку,

Вазрадуеца ўвесь мір хрышчоны,

Ўвесь мір хрышчоны ў царкоўку йдучы.

– Чым пахвалісься, ясны месячак?

– Як я узыйду рана й у начы,

Вазрадуецца ўвесь звер у лясу.

– Чым пахвалішся, дробны дожджычак?

– Як я узыйду рана у маю,

Вазрадуецца жыта-пшаніца,

Жыта-пшаніца, ўсякая пашніца.

14. Ой, рано-рано куры попелі

/дзеўцы/ /в. Буразь, Жыткавіцкі р-н/

Ой, рано-рано куры попелі

Светы вечор!

Пораней курэй Наташка ўстала,

Наташка ўстала, коску чэсала.

Зачэсаўшы коску, пошла по цэрквы.

Сустрэлі ее тры панічыкі.

Путаюць ее – чыя ты дочка?

Ці ты попова, ці ты д’якова?

– Я не попова, я не д’якова,

Я мешчаночка, Коліна дочка

15. Ой шчодзір-шчодзір, наш шкірдзір злодзей

/в. Дзякавічы, Жыткавіцкі р-н/

Ой шчодзір-шчодзір, наш шкірдзір злодзей,

Святы вечор, наш шкірдзір злодзей

Украў кобылку, схаваў у одрінку

Схаваў у одрінку, аблупіў шкурку

Шкурку аблупіў, сапогі пошыў,

Сапогі пошыў, за вечор зносіў

16. Ой, ну-ну, коза, ой, ну-ну, сіва

/гаспадарам/ /в. Лутоўе, Жыткавіцкі р-н/

Ой, ну-ну, коза, ой, ну-ну, сіва,

Росходзі, коза, по ўсёму полю,

По ўсёму полю по ходжайскому.

Ходжаін седзіц(і), на козу глядзіць.

Ёго жоночка – на журавельку.

Запалі свечу да йдзі до клечу,

Дай зірні ў куток – там стоіць шматок.

Нашом жураўлю не много трэба:

Сем печ перепеч, решэто овса,

Решэто овса, наверх ковбаса,

Бочка пшаніцы на паляніцы,

Возеро воды – жураўля поіць.

Дай, Господзі, штоб дождалі того году да ў весёлосці пілі.

Вой, там над морэм

/гаспадару/ /в. Перароў, Жыткавіцкі р-н/

Вой, там над морэм, там стоіць явор.

Сьяты вечор дый добрім людзям!

На том яворі сам сокол седзіць.

Сам сокол седзіць, у море гледзіць.

У море гледзіць, з рібкой говоріць.

Ох, рібко-рібко, як же ты глібко.

А ты глібоко, а я вусоко.

тобою, рібко, госцям ідаці.

А моім пером пісьма пісаці.

Пісьма пісаці, до войска слаці.

18. Ой у Кіёве на перевозі

/дзеўцы/ /в. Вышэлаў Петрыкаўскі р-н/

Ой у Кіёве на перевозі

Святы вечор!

– Молода Олечка, перевезі нас.

– Не перевезу – не маю часу.

Ні часіначкі, ні гадзіначкі.

Ой дзесь мой братка ў вуйско поехаў.

У вуйско поехаў, з вуйска прыехаў.

Ой прывёз ен мне да тры корысці

Да тры корысці, усе тры радасці:

Первая корысць – кунная шуба,

Другая корысць – павін веночок,

Трэцяя корысць – залаты пярсцён.

Кунная шуба ўвесь свет зам'яла,

Залаты пярсцён – поўсвета ззяе,

Павін веночок пошоў ў таночок

Паміж дзевочок, паміж красочок.

19. А ў палі, ў палі сам Гасподзь хадзіў

/в. Астроўчыцы, Светлагорскі р-н/

А ў палі, ў палі сам Гасподзь хадзіў,

Дзеву Марыю за руку вадзіў.

Дзева Марыя Бога прасіла:

– Зарадзі, Божэ, жыто, пшэніцу,

Жыто, пшэніцу, ўсяку пашніцу.

“Сею-вею, пасяваю,

З Новым годам паздраўляю!

З Новым годам, з новым шчасцем!

На печ грэчкі, штоб кацілісь авечкі!

Пад печ проса, штоб баба не хадзіла боса!


 

20. Добры вечор тому, да хто ў етом дому

/гаспадарам/ /в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н/

Добры вечор тому, да хто ў етом дому!

Бог ему! Ой дай ему, Божа,

Шчасця, здароўя у яго даму!

Да ці дома-дома дай сам пан хазяін?

Да ён дома-дома, дай нам не сказалі.

За сталом сядзіць ён, чырвончыкі лічыць.

Дай хадземця, браццы, дай павесялімся.

Да ці ні даза нам хаця па чырвонцу?

Да ці дома-дома дай пані хазяйка?

Божа ёй! Ой дай жа ёй, Божа,

Шчасця, здароўя у яе даму!

Яна дома-дома дай ля печы ходзіць,

Каля печы ходзіць, мед-гарэлку варыць.

А ці не даза нам хаця па кубачку?

А за гэтым словам жывіце з Богам!

21. Багародзіца па цэркві хадзіла

/в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н/

Багародзіца па цэркві хадзіла,

Радуйся, ой радуйся, земля,

Як Бог на небе явіўся!

Па цэркві хадзіла, дай сына радзіла,

Дай сына радзіла, дай не пахрысціла.

Дзверы расчынілі – звоны зазаванілі,

Кнігі разгарнулі, дай сталі чытаці,

Дай сталі чытаці, яко імя даці.

Дай трапілі імя прасвятога Ілля.

22. А у том садзі вороны конь ходзіць

/хлопцу/ /в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н/

А у том садзі вороны конь ходзіць,

Светы вечар!

Хто ж таго каня дай спалавая?

Дай спалавая, шчэй асядлая?

Малады Віцячка дай спалавая,

Дай спалавая, дай асядлая,

Дай панясецца у сіня мора.

Дай ў сіням моры пава плавая,

Пава плавая, Віцьку даждая…

23. Молода Манька пшэнічку жала

/дзеўцы/ /в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н

Молода Манька пшэнічку жала,

Светы вечар!

Пшэнічку жала, дай не візала.

Да прыйшло жа к ёй дай трое сватоў.

– Сватайця мяне й у чыстом полі,

У чыстом полі, ў таткавом домі.

Яе мамачка ў парозі стаіць,

Падаркі кроіць, ў кубел складае.

Каза на парог – выносьця пірог!

24. Ой, ў полі, ў полі валошкі гудуць

/дзеўцы/ /в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н

Ой, ў полі, ў полі валошкі гудуць,

Светы вечар!

Валошкі гудуць, цэркаў будуюць,

Цэркаў будуюць з трыма верхамі,

З трыма верхамі, з пяцьма акнамі.

На первом вакне сонейка ўзышло,

На другом вакне сам гасподзь сядзіць,

На трэцём вакне салавейка сядзіць,

Салавейка сядзіць да далека глядзіць.

Во што за далейка – на сіня мора.

На сіням моры пава плавая,

Пава плавая – пер’я ліняя.

Маладая Надзячка пер’я збірая,

Пер’я збірая, ў венок складая.

Веночак іўе на галоўку кладзе…


 

25. Ой, ў полі, ў полі ігрушка стаіць

/в. Глінная Слабада, Светлагорскі р-н/

Ой, ў полі, ў полі ігрушка стаіць,

Светы вечар!

Ігрушка стаіць, вабразок вісіць,

Вабразок вісіць, свечачка гарыць.

Свечачка ўпала – возяра стала.

А ў том возяры сам Бог купаўся,

Сам Бог купаўся дай нараждаўся,

Дай нараждаўся Ісусам Хрыстом,

Ісусам Хрыстом святым Ражджаством.

Свето Ражджаство радасць прынясло,

Свето Васілля развяселіла,

Свято Храшчэння воду храсціла,

Воду храсціла – на свет пусціла.

А з гэтым словам жывіця з Богам.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных