ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
На вашам двары дрэва стаяла/в.Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н На вашам двары дрэва стаяла Раю раіўся, Хрыстос нарадзіўся На вашым двары! А на тым драві цясова краваць, На той краваці Божая маці. Божая маці сына раділа. Сыязжаліся князі-баяры, Сыязжаліся, раду радзілі, Раду радзілі чым імём накласць. Дай наклалі ймём да Йсусам Хрыстом, Ісусам Хрыстом Святым Ражаством 32. Ой, рана-рана куры запелі /дзеўцы/ /в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н/ Ой, рана-рана куры запелі, Святы вечар, куры запелі! Куры запелі, пад печ пабеглі. А раней таго дзевачка ўстала, Дзевачка ўстала, хусты качала, Хусты качала, прыбіралася, Прыбіралася, у цэркву ішла, У цэркву ішла Богу маліцца, Богу маліцца, Хрысту кланяцца. 33. Молод Іванька за столом сядзіць /хлопцу/ /в. Слабада, Веткаўскі р-н/ Молод Іванька за столом сядзіць, Рай, коню, рай, канюшанька, пад кавалером Іванька. За столом сядзіць, лістанькі піша. Лістонькі піша да 'тца, да маці. Пакінь, Іванька, лісты пісаці, Хадзі, Іванька, з намы гуляці Мы ж цябе, Йванька, не зняважаім, Не зневажаім, паздаравляім. Паздаравляім з Новым годам! 34. На луцэ, луцэ, ў шаўковой траве /хлопцу/ /в. Стаўбун, Веткаўскі р-н/ На луцэ, луцэ, ў шаўковой траве, Святы вечар(ы) добрым людзь[ям]. Млоды Лёнечка конікаў пасе, Коніков(ы) пасе, з канём гаварыць: – Ой, конь, ты мой конь, я цібе прадам(ы), Я цібе прадам за руб, за стрэлку, За руб, за стрэлку, за красну дзеўку. Я стрэлку зламлю, я дзеўку вазьму. 35. Ой, рана, рана куры попелі /дзеўцы/ /в. Стаўбун, Веткаўскі р-н / Ой, рана, рана куры попелі, Святы вечар(ы) добрым людзь[ям]. Ой, ешчэ раней дзевушко ўстала. Раненько ўстала, тоненько прала Сваёй мамачцэ-гароховачке, Сваёй мамачцэ на рубашэчку, Сабе маладзе на подарачкі. 36. Ой, добры вечар табе, пан хазяін /гаспадару/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/ Ой, добры вечар табе, пан хазяін! Святы вечар добрым людзям! Мы твайго двара век ні мінаем, Мы тваю гаспаду вазвісіляем. Па канец стала сядзеў Васілля. Галоўку схіліў, слёзачку ўраніў. З тэя слёзачкі Дунай разліўся. А ў том Дунае сам Бог купаўся. С Ісусам Хрыстом, святым Ражджаством. 37. А талды-талды, зарадзі, Божа /хлопцу/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/ А талды-талды, зарадзі, Божа, Жыта, пшаніца, ўсяка пашніца. На печы авёс ціхінька узрос, На палу жыта нагамы ўбіта. Ні так нагамы, як капытамы. А ў том жыцічку піряпёлачка Вывіла дзяцей ўсяго троічка. – А дзеці дзеці, куда ляцеці? – А ў пяскі-пяскі, у сырэя ляскі. – Цётка, нясі сала – я з тваім Іванам спала! 38. А, у лузі ў лузі на пірявозі /дзеўцы/ /в. Янова, Веткаўскі р-н/ А ў лузі, ў лузі на пірявозі, Святы вечар добрым людзям! Красная Манічка пірявоз діржала, Пірявоз діржала, пірявожала. Як прыйшло ік ёй два халосценькі: – Красная Манічка, пірівязі нас. Мы скажым табе дзіва дзіўноя, Дзіва дзіўноя шчэ дзіўнейшая, Што ў нас аб Раждве роза расцвіла, Што ў нас на Пятро Дунай замірзаў. 39. А ў бару-бару /в. Перарост, Добрушскі р-н/ А ў бару-бару Свяча гарэла, Святы вечар. А с тые свячы Іскарка ўпала, Возера стала. А ў том возеры Сам Бог купаўся Іс Сусам Хрыстом, Святым Раждзяством. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|