Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў i часціц. 1. Правапic некаторых прыназоўнікаў




1. Правапic некаторых прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам.

Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.

 

2. Правапіс некаторых злучнікаў

Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое – злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое — займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?)за тое.

3. Правапіс некаторых часціц

Часціца -сьці (-сь) з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці, штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь.

Часціцы абы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які, абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы), калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ў каго.

Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж, прынёс жа.

Часціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіх адносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў). Але: усё ж такі.

Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакуль што (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).

 







Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных