Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Вобраз русалкі ў міфалогіі беларусаў.




Рэкі і азёры – месца русалак, якімі робяцца тапельніцы, дзеці, што памерлі да хрышчэння, а таксама загубленыя бацькамі ў вадзе. Спецыфіка беларускіх русалак – у адсутнасці хваста: гэта голыя, прывабныя дзяўчыны з даўгімі валасамі зялёнага, чорнага, русага колеру, халоднымі і нерухомымі вачамі. Актыўнае жыццё русалак пачынаецца пасля русальнага тыдня (восьмага пасля Вялікадня), калі яны выходзяць на бераг. Іх асноўны занятак – да смерці казытаць ахвяру, каб потым зацягнуць яе да сябе ў вадаём і зрабіць мужам адной з іх. Пазбавіцца ад русалкі можна толькі ўкалоўшы яе іголкай. Як можна меркаваць па этнаграфічных запісах, русалкі на Беларусі жылі не толькі ў вадаёмах: былі і лясныя русалкі, якія любілі гойсаць на галінках, а таксама русалкі, што жылі на палях у жыце. У паданнях згадваюцца выпадкі, калі русалка год (да русальнага тыдня) жыла ў гаспадара ў хаце, дапамагала па гаспадарцы, рыхтавала ежу, а сама харчавалася яе парай. Былі і брудныя, старыя русалкі – яны жылі на балотах.

Каля вадаёма можна было сустрэць і расамаху – голую жанчыну з распушчанымі валасамі і дзіцём на руках. Гэта – бясшкодны нячысцік: жанчына, якая забіла сваё дзіцё, а сама ўтапілася.

Вобраз РУСАЛКІ ў розных славянскіх народаў значна адрозніваецца. У заходніх славянаў – гэта гарэзлівыя і вясёлыя стварэнні, у Паўночнай Расіі – злосныя і помслівыя істоты, не дзяўчаты, а страшныя жанчыны з доўгімі валасамі, уласна – жонкі ВАДЗЯНІКОЎ. У паўднёвых славян РУСАЛКІ называюцца САМАДЗІВАМІ і ВІЛАМІ, у заходніх – БАГІНКАМІ, ва ўсходніх – ВАДЗЯНІЦАМІ, ГУШКАЛКАМІ, ЛАСКАТУХАМІ, МАЎКАМІ, КУПАЛКАМІ, КАЗЫТКАМІ, ВАДЗЯНАМІ і МАРАНАМІ. Для БАГІНКІ часам характэрны птушыныя лапы замест ног, а ў САМАДЗІВЫ і ВІЛЫ – капыты. Усе яны аднолькава маладыя, прыгажыя, у белым адзенні, умеюць лятаць. БАГІНКІ неяк звязаны з ветрам, здольны пасылаць буру, град; калі разгуляецца навальніца, значыць БАГІНКІ святкуюць нейкае свята.

Усходнеславянскія РУСАЛКІ – вобраз цікавы, у многім сінтэтычны: яны неяк звязаны і з расліннасцю, і з вадой. Можна назваць іх адначасова і духамі прыроды, і душамі памерлых. Напачатку, бясспрэчна, гэты былі, як і ў антычных грэкаў, локусы месца або расліны, духі розных дрэў, рэчак і крынічак – падобна да ДРЫЯДАЎ, НАЯДАЎ. З цягам часу пачалі лічыць, што РУСАЛКІ – дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці.

Звычайна яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але ў час русальнага тыдня, калі вада максімальна глыбока праграваецца сонцам, перасяляюцца з рачных і азёрных глыбіняў у лясы, лезуць на дрэвы. Паводле вераванняў старажытных славян, душы продкаў неяк звязаны з дрэвамі (ці не таму, што ў эпоху палеаліту памерлых памяшчалі на дрэвы, дзе іх клявалі птушкі?). Больш за ўсё РУСАЛКІ любяць вярбу і бярозу, ноччу яны гушкаюцца на вецці і водзяць вясёлыя карагоды. Там, дзе яны дурэлі, трава зелянейшая і расце лепш.

РУСАЛКІ, як і германскія УНДЗІНЫ, вобраз эратычны. Часам у ясныя летнія ночы яны сядзяць на берагах вадаёмаў і расчэсваюць свае доўгія зялёныя валасы. Відаць, ад іх валасоў ішла нейкая незвычайная энергія, якая ўплывала на маладых хлопцаў. Праўда, грэчаскія СІРЭНЫ не валасамі, а спевамі прыцягвалі да сябе маракоў-падарожнікаў і знішчалі іх. Звычайна РУСАЛКІ таксама зацягваюць свае ахвяры – юнакоў – у ваду і топяць іх. Праўда, народныя паданні дапускаюць каханне паміж чалавекам і РУСАЛКАЙ.

РУСАЛКІ баяцца крыжа, круга, часнака, ладана. Але лепшы сродак супраць іх – палын. Пры ўсёй разнастайнасці жаночых духаў прыроды для іх у прынцыпе характэрны аднолькавыя рысы: вечная маладосць, асаблівая актыўнасць у перыяд росквіту раслін, сувязь з вадою, любоў да музыкі і танцаў, заманьванне людзей у ваду і пад. Да вобразаў РУСАЛАК не раз звярталіся мастакі і пісьменнікі, якіх прыцягвала спалучэнне ў гэтых фальклорных персанажах таямнічасці і прыгажосці, паэтычнасці і трагізму, кахання і смерці.

У вобразах маладой прыгожай дзяўчыны ўяўлялі нашы продкі і ПАЛУДНІЦУ, што сімвалізавала сонечны ўдар, інакш кажучы, звязвалася не з вадой, як РУСАЛКА, а з агнём. ПАЛУДНІЦЫ з’яўляліся на палях апоўдні (апоўдзень і апоўначы – час сакральны), звычайна летам. Яны сачылі за тым, каб апоўдні ніхто не працаваў (нельга было і купацца), а інакш – каралі людзей сонечным ударам. У некаторых рэгіёнах яны кралі дзяцей, якіх маці-жняяркі пакідалі без нагляду на мяжы.

З анімізмам звязаны культ Прыроды ў нашых продкаў – вельмі багаты і разнастайны. Пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што, нягледзячы на 1000-гадовае панаванне хрысціянства, на атэізм ХХ ст., ён, гэты культ, захаваўся ўнашай свядомасці да сённяшняга дня. Няма такой вёскі ў Беларусі, дзе б тамтэйшыя жыхары не паказалі вам асаблівыя мясціны, звязаныя з нячысцікамі: ВАДЗЯНІКОМ, РУСАЛКАЙ, БАЛОТНІКАМ. Усё гэта – праяўленне анімістычнага мыслення. Усе з’явы прыроды жывыя – жывыя да такой ступені, што персаніфікуюцца ў выглядзе пэўных істот, якіх звычайна называюць “вобразамі народнай дэманалогіі”, або “духамі прыроды”, або “духамі локусаў”. Праўда, у славян духі прыроды ў некаторай ступені зліліся з культам продкаў. Акрамя таго, і цяпер для народа няма мёртвага ў прыродзе: жыве вера, што камні растуць, што рабіна помслівая, што дрэвы звязаны з лёсам чалавека.

 

Лекцыя 9. Духі культурнай прасторы ў беларускай міфалогіі.

 

План.

1. Паняцце культурнай прасторы.

2. Месца дамавіка ў міфалогіі беларусаў.

3. Вобраз кікімары ў беларускай міфалогіі.

4. Духі гаспадарчых пабудоў.

 

Літаратура.

1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клаіковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с.: іл.

2. Коваль, У. І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: Даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі / У. І. Коваль. – Гомель: Агенцтва навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі, 1995. – 180 с.

3. Ненадавец, А. М. За смугою міфа / А. М. Ненадавец. – Мінск: Беларус.навука, 1999. – 254 с.

4. Ненадавец, А. М. Сілаю слова: белая і чорная магіяа / А. М. Ненадавец. – Мінск: Беларусь, 2000. – 350 с.: іл.

5. Рыбаков, Б. А. Язычество Древней Руси / Б. А. Рыбаков. – М.: Наука, 1988. – 784 с.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных