Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя ІІІ. БЕЛАРУСКАЯ МОВА




СЯРОД ІНШЫХ МОЎ СВЕТУ

План

1. Сем’і моў.

2. Індаеўрапейская сям’я моў і яе моўныя групы.

3. Індаеўрапеізмы ў сучаснай беларускай мове.

4. Групы сучасных славянскіх моў.

 

Сем’і моў

 

Паводле звестак вучоных, у нашы дні вядома каля 5000 розных моў (жывых і мёртвых). Па іншых звестках, на Зямлі налічваецца ад 2,5 да 5 тыс. моў), з якіх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мільярды жыхароў Зямлі, а 4000 моў абслугоўваюць нязначную частку насельніцтва нашай планеты. Часам мовай карыстаюцца толькі сотні і нават дзясяткі людзей.

У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў сем’і.

Мовазнаўства выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-ўгорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-манчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, дравідый-скую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя групы моў, кожная з якіх складаецца або з некалькіх груп (напрыклад, фіна-ўгорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фінскую і ўгорскую, якія, у сваю чаргу, складаюцца з некалькіх моў), або з некалькіх моў (напрыклад, дравідыйская сям’я ўключае наступныя мовы: тэлугу, тамільскую, малаялам, каннара і інш., якія пашыраны на поўдні Індыі, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакістана і Афганістана).

Некаторыя мовы з’яўляюцца ізаляванымі, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп: японская мова, на якой гаворыць звыш 110 млн. чалавек, карэйская і інш.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных