Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Індаеўрапеізмы ў беларускай мове




 

У беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лён, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняў, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш.

Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзесяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога – пра сам факт іх паходжання. Параўн.: бел. дзень, рус. день, польск. dz іеń, балг. д ен, літ. d іепа, ст.-інд. d inam, лац. d іеs, ст.-ірланд. d епus і г. д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх плямёнаў, што вылучыліся з агульнаіндаеў-рапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных