Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Структура курсавой работы




Інструкцыя

Па афармленню курсавой работы

для студэнтаў спецыяльнасці “музеязнаўства і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

 

Раздзел 1

Агульныя палажэнні

1. Курсавая работа з’яўляецца самастойна выкананай навуковай работай.

2. Змест курсавой работы павінен адпавядаць патрабаванням, вызначаным раздзелам 3.

3. Курсавая работа прадстаўляецца да абароны ў выглядзе спецыяльна падрыхтаванага рукапісу ў пераплёце.

 

Раздзел 2

Структура курсавой работы

4. Курсавая работа павінна ўтрымліваць наступныя структурныя часткі:

тытульны ліст;

змест;

пералік умоўных вызначэнняў (пры неабходнасці);

уводзіны;

асноўная частка, падзеленая на раздзелы і падраздзелы;

заключэнне;

бібліяграфічны спіс;

дадаткі (пры неабходнасці).

5. Тытульны ліст курсавой работы афармляецца па форме адпаведна дадатку 1.

6. Назва курсавой работы павінна быць сціслай, вызначаць сферу праведзеных даследаванняў, адлюстроўваць іх мэту і адпавядаць зместу курсавой работы.

7. Змест даецца ў пачатку курсавой работы і ўключае ў сябе назвы яе структурных частак (“Пералік умоўных абазначэнняў”, “Уводзіны”, назвы ўсіх раздзелаў і падраздзелаў, “Заключэнне”, “Бібліяграфічны спіс”, “Дадаткі”) з указаннем нумароў старонак, на якіх змяшчаецца пачатак адпаведных частак курсавой работы.

8. Пры выкарыстанні ў курсавой рабоце спецыяльных тэрмінаў, нераспаўсюджаных скарачэнняў, абрэвіятур, умоўных вызначэнняў і інш., іх аб’ядноўваюць у пералік умоўных вызначэнняў, які размяшчаецца перад уводзінамі. У гэтым пераліку спецыяльныя тэрміны, нераспаўсюджаныя скарачэнні, абрэвіятуры, умоўныя абазначэнні і інш. размяшчаюцца ў алфавітным парадку ў выглядзе слупка, а справа ад іх даецца іх расшыфроўка.

Пры неабходнасці пасля першага ўзгадавання назваў музейных устаноў, архіваў і інш., у круглых дужках прыводзіцца іх скарочаная назва ў выглядзе абрэвіятуры.

9. Ва “Уводзінах” (1,5-2 старонкі) абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, разглядаемая праблематыка, запатрабаванасць даследавання, вызначаюцца мэты і задачы, прадмет і аб’ект даследавання, гістарыяграфія праблемы, разглядаецца ступень распрацаванасці праблемы, крыніцазнаўчая база, методыка даследавання, навуковая навізна, практычная значымасць, структура курсавога даследавання.

10. Асноўная частка курсавой работы выкладаецца ў раздзелах, у якіх разглядаюцца асноўныя пытанні курсавой работы.

Назва кожнага падраздзела выносіцца ў асобны падзагаловак.

11. Кожны раздзел абавязкова павінен быць завершаны сціслымі высновамі, якія падводзяць вынікі этапаў даследавання.

12. Пры напісанні курсавой работы неабходна рабіць спасылкі на крыніцы, з якіх узяты адпаведныя матэрыялы ці вынікі. Нельга пераказваць тэкст іншых аўтараў без спасылак на іх, а таксама недапушчальна цытаванне без выкарыстання двукосся.

13. У “Заключэнні” прыводзяцца асноўныя навуковыя вынікі праведзенага даследавання.

14. “Бібліяграфічны спіс” утрымлівае пералік у алфавітным парадку крыніц, на якія прыводзяцца спасылкі ў курсавой рабоце.

15. У “Дадаткі” уключаецца дапаможны матэрыял. Ён фарміруецца для больш поўнага раскрыцця зместа і вынікаў даследавання. Колькасць дадаткаў вызначаецца аўтарам курсавой работы. У гэты раздзел уключаюцца табліцы і ілюстрацыі дапаможнага характару.

 

Раздзел 3






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных