Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Беларускіе народные казкі. Агульная характарыстыка жанра.




Важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларускага народа належыць апавядальным жанрам — казкам, легендам, паданням, вусным сказам, анекдотам. Тэрмiн «казка» аб’ядноўвае розныя па форме i зместу апавядальныя творы: пра жывёл i птушак, пра фантастычных пачвар i непераможных асiлкаў, пра кемлiвага сялянскага сына Несцерку i ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хiтруна-злодзея i служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну i языкатую жонку i iнш. Класiфiкацыя казак даволi ўмоўная. Звычайна iх падзяляюць на казкi аб жывёлах, чарадзейныя або мiфiчныя i сацыяльна-бытавыя. Беларускiя казкi маюць шмат агульнага з казкамi iншых народаў, асаблiва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскiх народаў новымi сюжэтамi, iдэямi, вобразамi. Казкi аб жывёлах адрознiваюцца ад астатнiх груп казачнага эпасу тым, што галоўнымi персанажамi ў iх з’яўляюцца жывёлы, птушкi i нават раслiны: лiса, воўк, мядзведзь, баран, певень i iнш, Частка гэтых твораў узнiкла вельмi даўно, калi чалавек быў амаль у поўнай залежнасцi ад сiл прыроды i ў сваiм уяўленнi надзяляў жывёл, раслiны, з’явы прыроды рознымi незвычайнымi якасцямi, а таксама некаторымi якасцямi людзей. Чарадзейныя казкi таксама вельмi старажытныя па свайму паходжанню. За доўгi час бытавання ў народзе яны значка змянiлiся, але захавалi вобразы мiфiчных асiлкаў (Вярнiдуб, Гарыня) i варожых сiл (шматгаловы змей — «Паганы цмок»). Разам з жывымi iстотамi ў казках дзейнiчаюць сонца, вецер, месяц, мароз, гром. Героям дапамагаюць цудадзейныя прадметы: тапор-самасек, дыван-самалёт, жывая вада, цудоўны збанок. Да сацыяльна-бытавых казак адносяцца ўласна бытавыя казкi, а таксама антыпрыгоннiцкiя i антырэлiгiйныя творы. Ўласна бытавыя казкi малююць селянiна ў яго паўсядзённым жыццi, услаўляюць працавiтасць, глыбокi розум, дасцiпнасць i сцiпласць простата чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць i iншыя заганы. Многiя бытавыя казкi — гумарыстычныя, жартоўныя творы. У наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многiя казкi трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары i па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаваннi падрастаючага пакалення.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных