Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Прадмет і задачы стылістыкі




Стылістыка як самастойная філалагічная навука фаормілася ў сярэдзіне 19 стагоддзя.

Стылістыка — навука аб функцыянальных стылях мовы (маўлення) і заканамернасцях выкарыстання іх выяўленчых, экспрэсіўных сродкаў літаратурная мовы.

Таму не ўсякія варыянты, сінонімы лексічных і граматычных форм — прадмет стылістыкі.

Прадметам стылістыкі з’яўляюцца пераважна такія якасці, якія звязаны не з дакладным і правільным выражэннем думкі наогул, а з найбольш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых, па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў выбіраецца адзін. Адсюль і патрабаванне разглядаць усе моўныя з’явы з функцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў.

Па спецыфіцы сваіх задач стылістыка абапіраецца не абапіраецца на цэласную моўную сістэму, яна разглядае паралельныя або сінанімічныя сродкі выражэння і экспрэсіўныя адценні боль-менш аднароднага значэння.

Агульная стылістыка — стылістыка адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ў мастацтве наогул. Прадмет: законы адлюсравання, пытанні стылю аўтара ў суадносінах са стылем эпохі. Прыватная стылістыка — стылістыка мастацкага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці сродкамі дадзенага, канкрэтнага мастацтва. Вылучаны Балі, Зайдлерам.

Пытанні агульнай стылістыкі: формы, тыпы, стылі і жанры ўнутры літаратурнай мовы, стылістычная афарбоўка моўных элементаў, лінгвістычная стылістыка, яе прадметі адрозненне ад іншых прадметаў мовазнаўства, стылістыка мовы і стылістыка маўлення.

Прыватная стылістыка — нацыянальная спецыфіка кожнай асобнай мовы.

Лінвістычная і літаратуразнаўчая стылістыка. Некаторыя лічаць, што трэба аб’яднаць (Шпіцэр, Яфімаў, Шкраба, Яскевіч). Адзін аб’ект вывучэння стварае ілюзію аб адзіным прадмеце — мове. Адрозніваюцца аб’ем вывучаемага матэрыялу, падыход да вывучэння.

Лінгвістычная стылістыка вывучае ўсю агульнанацыянальную літаратурную мову — усе яе стылі, формы і тыпы, уключачы мову мастацкай літаратуры, выяўляе магчымасці арганізацыі маўлення ў залежнасці ад абстаноўкі, мэты і зместу выказвання.

Літаратуразнаўчая — толькі мову літаратурна-мастацкага твору ў яе суадносінах з вобразнай структурай і ідэйна-тэматычным зместам твору. Аналізуе мову як эстэтычную катэгорыю, як асноўны матэрыял слоўнага мастацтва. Слова — галоўны сродак стварэння вобраза, сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара.

Погляды на задачы лінгвастылістыкі розныя: вывучэнне моўных з’яў з боку дадатковых эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, якія накладваюцца на сэнсавы змест.

Лінгвастылістыка — раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем стылістычна спецыялізаваных моўных сродкаў для спецыфічнага моўнага вуснага або пісьмовага выражэння розных відаў і форм чалавечай дзейнасці ў розных сферах грамадскага жыцця.

Стылістыка мовы і стылістыка маўлення. (Ф.дэ Сасюр). Тры аб’екты лінгвістычных даследванняў: мова як сацыяльная з’ява, маўленне як індывідуальная з’ява, моўная дзейнасць, якая адрознівае чалавека ад астатняга свету.

Мова — сукупнасць і сістэма моўных адзінак, якія існуюць як аб’ектыўная рэальнасць. Мова — сістэма структурных элементаў, “сістэма сістэм”. Структурныя элементы: гукавы склад, інтанацыйная структура, граматычны лад, лексіка-фразеалагічны склад і стылістычная сістэма.

Маўленне — функцыянаванне мовы, ужыванне яе людзмьмі ў працэсе зносін, камунікацыі. Мова — сістэма ў патэнцыі, маўленне — у дынаміцы. Мова — сродак зносін, маўленне — працэс зносін.

Маўленне — заўседы мэтанакіраванае, тут больш істотная сувязь мовы і мыслення.

Стыль — адначасова і факт мовы і факт маўлення.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных