Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Адрозніваюць: 1) эмацыянальна-экспрэсіўную і 2) фуншыянальна-стылістычную афарбоўкі.




Эмацыянальна-экспрэсіўная — дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх прадметна-лагічнае значэнне. Віды: А) словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае элемент ацэнкі. Функцыя чыста намінатыўная ўскладняецца ацэначнасцю, адносінамі аўтара (напр., разява, лайдак, гарладзёр, пустабрэх, мазіла, валадар, усемагўтны). Звычайна адназначныя, ярка выражаная адмоўная або станоўчая экспрэсія не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях.

Б) мнагазначныя словы, якія ў сваім прамым значэнні стылістычна нейтральныя (напр., пра чалавека - мядзведзь, дуб, варона, слон, арол; піліць, грызці, капаць, міргаць і інш).

В) словы, у якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй, звычайна суфіксамі: мамуся, бабуля, галубок, сонейка, кветачка.

Функцыянальна-стылістычная -адлюстроўвае іх прыналежнасць да пэўнай сферы маўлення — стылю, тыпу або формы маўлення.Віды: А) агульнаўжывальныя і Б) функцыянальна абмежаванага выкарыстання.

Першыя свабодна ўжываюцца ва ўсіх стылях, тыпах або формах маўлення, другія — абмежавана, параўн.: вывучаць — даследаваць, прымета - сімптом. Лексічныя значэнні аднолькавыя, але першыя ўжываюцца ва ўсіх стылях, а другія — у навуковым, афіцыйна-дзелавым або размоўным.

Віды функцыянальна абмежаванага (ад сферы выкарыстання): паэтычныя. афіцыйна-дзелавыя, пупубліцыстычныя, тэхнічныя, спепыяльныя і інш.

Такім чынам, экспрэсіўна-эмацыянальныя супрацьпасгаўлены нейтральным; функцыянальна -стылістычныя - агульнаўжывальным. Таму тэрмін «нейтральны» трэба адрозніваць ад тэрміна «агульнаўжывальны», або «міжстылявы», «агульнастылявы».

Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стыліс-тычная афарбоўкі шчыльна звязгщы паміж сабой, іх вельмі цяжка бывае аддзялщь адну ад адной, бо часта сумяшчаюцца. Напр., словы велічны, форум, жыццяпіс, дойлід, доблесны, штандар,славуты маюць эмацыянальна-экспрэсіуную афарбоўку ўрачыстасці, узвышанасці +гэта словы пісьмовай мовы.

Залежнасць: чым ярчэй эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова, тым вузейшае кола яго ўжывання, і чым слова менш эмацыянальна-экспрэсіўнае, тым шырэйшая сфера яго ўжывання, напр., гала-ва — кумпал, піцьжлукціць.

Найбольш ужьшальныя ў мове тыя словыі якія складаюцьяе лексічнае ядро. Яны звычайна нейтральныя з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання і агульнаўжывальныя — з функцыянальна-стылістычнага

Функцыянальна-стылістычная афарбоўка слоў абумоўлена самой сістэмай мовы, яе грамадскім характарам, звязана з пастаянным ужываннем слова ў пэўнай сферы маўлення— вуснай ці пісьмовай, у функцыянальным стылі, дыялекце і г. д.

Вылучэнне разнавіднасцей мовы і функцыянальных стыляў магчыма дзякуючы аднароднай стылістычнай афарбоўцы моўных адзінак, якія ўжываюцца ў кожнай канкрэтнай разнавіднасці маўлення. Стылістычная афарбоўка не залежыцъ ад кантэксту, яна ўваходзіць у сэнсавую струн туру адзінак мовы, з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, як іх значэнне, і таму рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі.

Стылістычная памета не прычына не ўжаваць такое слова, бо падабраны агульнаўжывальны сінонім можа горш гучаць, чым слова з паметай.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных