Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Звышфразавыя адзінствы




Абзац – найбольш распаўсюджаны від звышфразавага адзінства ў пісьмовым маўленні, які фармальна ўяўляе сабой адрэзак любога тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога і выражае адносна закончаную думку.

Абзац і ССЦ – катэгорыі розных моўных узроўняў, хаця часта яны фармальна супадаюць. Абзац – семантыка-стылістычная катэгорыя, якая не мае сваёй спецыфічнай граматычнай формы. ССЦ – катэгорыя стылістычнага сінтаксісу; уяўляе сабой спалучэнне некалькіх сказаў у тэксце з мікратэмай у сваім аб’ёме. Абзац можа супадаць с ССЦ; у адным абзацы могуць аказацца два або некалькі ССЦ; некалькі абзацаў могуць утвараць адно сінтаксічнае цэлае.

Дзяленне аўтарскага тэксту на абзацныя фразы – абавязковая ўмова правільна арганізаванага маўлення. Абзац у яго найбольш распаўсюджанай форме – гэта пэўнае сінтаксіка-інтанацыйнае кампазіцыйнае адзінства, якое складаецца з аднаго або некалькіх сказаў, аб’яднаных адной тэмай (прадметам выкладу).

Чляненне тэксту на абзацы робіць выказванне лагічна цэласным, дапамагае лягчэйшаму ўспрыманню аўтарскай думкі. Асабліва дакладным лагічным адзінствам і паслядоўнасцю характарызуюцца абзацы ў навуковых творах і афіцыйна-дзелавых дакументах. Тут звычайна ў пачатку абзаца выказваецца асноўная думка, а потым даецца яе больш дэталёве тлумачэнне, якое падмацоўваецца аргументамі, доказамі, прыкладамі, цытатамі і г. д.

Абзац у навуковым і дзелавым маўленні будуецца па лагічнаму плану: ад агульнага да прыватнага, ад сцвярджэння да доказу, ад прычыны да выніку.

У мастацкім стылі абзац звычайна заснаваны на прынцыпах эмацыянальнага або лагічнага падкрэслівання, вылучэння. Пісьменнік афармляе ў абзац, як правіла, тыя часткі, якія ён хоча вылучыць, каб уздзейнічаць на чытача ў патрэбным напрамку.

У мастацкіх і публіцыстычных творах кампазіцыйнае значэнне абзацаў адчуваецца асабліва выразна. Тая ці іншая будова абзацаў тут – гэта праява індывідуальнай аўтарскай манеры, а сінтаксічная структура ўнутры абзацаў раскрывае працэс фарміравання творчай думкі пісьменніка.

Абзац можа быць пабудаваны і па прынцыпу супрацпастаўлення, г. зн. сувязь і ўнутранае адзінства слоў у ім могуць выяўляцца з дапамогай кантрастнага адлюстравання рэчаіснасці.

Часам абзац можа пачынацца і заканчвацца аднолькавымі словамі або словазлучэннямі, што стварае рытмічнасць, інтанацыйную закончанасць (кальцо страфы).

Даследчыкі адзначаюць два прынцпы дзялення мастацкага тэксту а абзацы: кампазіцыйна-сэнсавы (вылучаюцца асобныя этапы ў развіцці дзеяння, розныя экспазіцыйныя элементы: апісанне знешніх і ўнутраных рысаў герояў, біяграфічных звестак, узаемаадносін паміж героямі, пейзажу і г. д.) і экспрэсіўна-стылістычны (падкрэсліваецца характарыстыка дзеяння, выяўляецца яго экспрэсія).

У залежнасці ад характару тэксту вылучаюцца абзацы статычныя (звычайна даюцца звесткі апісальнага характару, характэрна ўжыванне форм выказнікаў незакончанага трывання з якасна-выяўленчым значэннем) і дынамічныя (перадаюцц дзеянні, дзеяслоўныя формы выказнікаўзакончанага трывання).

Складанае сінтаксічнае цэлае, або празаічна страфа, – асаблівая сінтаксічная з’ява, у якой знаходзяць адлюстраванне самыя рознастайныя формы сувязі сказаў у кампазіцыйна-сэнсавае і інтанацыйнае адзінства.

Найбольш важным фактарам арганізацыі ССЦ, аб’яднання ў яго межах самастойных сказаў з’яўляецца суадноснасць трывальна-часавых форм выказнікаў.

Тыпы сувязі сказаў ў ССЦ: ланцуговая і паралельная.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных