Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






IV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ




1. Тэкст. Тэорыя тэксту і лінгвістыка тэксту. Дэфінітыўны апарат апрацоўкі тэксту ў лінгвістычных сферах.

2. Станаўленне і развіццё лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту – важны гістарычны працэс, які патрабуе абагульнення назапашаных ведаў, цэласнага аналізу асобных з’яў журналістыкі і лінгвістыкі.

3. Новы падыход да прадукта разумовай дзейнасці чалавека – тэксту: структурнае распазнаванне яго элементаў, кампаноўкі і сістэмнае ўзаемадзеянне вербальнага знака з іншымі знакамі натуральнага свету, вызначэнне прыроды такога ўзаемадзеяння.

4. Тэкст як з'ява чалавечай дзейнасці, камунікацыі і пазнання.

5. Тэкставая дзейнасць журналіста. Журналісцкі тэкст: інфармацыйныя і публіцыстычны тэксты. PR-тэксты.

6. Вербальны тэкст у рэальным камунікатыўным дзеянні, у інтэграцыі з сацыяльна-культурнымі і ідэалагічнымі кантэкстамі, як працэс, што працякае ва ўзаемасувязі са шматлікімі іншымі функцыянальнымі катэгорыямі, уключаючы чытальніцкую аўдыторыю.

7. “Марфалогія казкі” У. Пропа – рухавік развіцця асноўных ідэй тэорыі тэксту, пачатак структурнаму вывучэнню апавядальных тэкстаў.

8. Сістэмны падыход да праблемы інтэртэкстуальнасці ў журналісцкай практыцы. Слова (знак) ↔ сказ (знак) ↔ тэкст (знак) ↔ дыскурс (знак).

9. Дыскурсны падыход да вывучэння тэкстаў (сцэнарый дыскурснага аналізу тэкстаў-навін).

10. Роля сасюраўскай канцэпцыі ў вызначэнні сутнасці дыскурснага падыходу да вывучэння тэксту.

11. Асобныя характарыстыкі беларускамоўных тэкстаў СМІ ў звязку з гісторыяй і сучасным станам функцыянавання мовы.

12. Дыскурсны падыход і прасвятленне характару сувязей паміж рознымі кагнітыўнымі сістэмамі і ўмовамі паспяховасці маўленчых актаў у канкрэтных сітуацыях.

13. Роля канвенцыяльных ведаў у вызначэнні сістэм, што забяспечваюць камунікацыю (па-за такіх кагнітыўных фактараў, як жаданне, норма і ацэнка).

14. Матывацыя і спосабы інфармацыйнага забеспячэння.

15. Вывучэнне тэкстаў-навін ў сацыяльна арыентаваным аспекце(макрасацыялагічны кантэкст, мікрасацыялагічны аналіз журналісцкай дзейнасці, ацэнка сацыяльных і культуралагічных характарыстык сродкаў масавай інфармацыі)іструктурным. Камунікатыўныя індэксы.

16. Праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей.

17. Ад вывучэння мовы ў сацыяльным кантэксце да дыскурснага аналізу.

18. Семантычная кандэнсацыя як акумулятыўны сродак назапашвання ведаў пра ментальнасць народа.

19. Дыскурс і класічныя стратэгіі пабудовы тэксту ў жанравай камбінацыі сфер палітыкі і права, мастацкай літаратуры.

20. Сувязь паміж маўленчымі дзеяннямі (лакутыўнымі сіламі), якія з'яўляюцца носьбітамі пэўных камунікатыўных заданняў (ілакутыўных сіл) і накіраваны на дасягненне пэўных эфектаў (перлакутыўных сіл), і сацыяльным вопытам грамадства. “Палітычнае пісьмо”.

21. Моўная дывергенцыя і канвергенцыя: уплыў на вытворчасць публіцыстычнага тэксту.

22. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных тэкстах СМІ

23. Узнікненне дыскурс-тэорый, асноўныя напрамкі іх дзеяння: уласналінгвістычны (З. Харыс, Н. Аруцюнава, Э. Бюісанс, Э. Бенвеніст), функцыянальны(стылістычныя спецыфіка плюс экспліцыраваная за ёй ідэалогія; М. Фуко, А. Грэймас, Ж. Дэрыд, Ю. Крысцева, М. Пешо) і метадалагічны (Ю. Хабермас).

24. Праяўленне дыскурса як: тэксту ў розных яго аспектах (Р. Барт); звязанага маўлення (З. Харыс); актуалізаванага тэксту (ван Дэйк); кагерэнтнага тэксту (І. Белерт); сканструяванага гаворачым тэксту (Д. Браун, Д. Юл); выніку працэсу ўзаемадзеяння ў сацыякультурным кантэксце (К. Пайк); утварэння, уключанага ў камунікатыўна-прагматычны аспект (І. Сусаў, Н. Аруцюнава); адзінства, што рэалізуецца ў выглядзе маўлення (У. Багданаў); разважання з мэтай знаходжання ісціны (Й. Хабермас).

25. Сітуацыя дзяржаўнага білінгвізму, сучасныя тэндэнцыі развіцця мовы. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных тэкстах.

26. Публіцыстычны тэкст: прызначанасць для масавай аўдыторыі і распаўсюджанасць.

27. Экстралінгвістычны фактар дзеяння публіцыстычнага тэксту: аператыўнасць.

28. Перманентнасць публіцыстычнага тэксту: перыядычнасць і рэгулярнасць. Фарміраванне інфармацыйных паводзін.

29. Дубліраванне і вар’іраванне: варыянтна-інварыянтны падыход да сігніфікацыі публіцыстычнага тэксту.

30. “Вытворчы цэх” публіцыстычнага тэксту: аўтарскае “Я” і калектыўнае аўтарства.

31. Экстралінгвістычная матывацыя інтэртэкстуальнага эфекту журналісцкай дзейнасці.

32. Камунікатыўныя зададзенасць і прызначанасць публіцыстычнага тэксту.

33. Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту.

34. Выражэнне моўнай асобы ў тэксце.

35. Трапеічная сістэма мастацкага тэксту ў дачыненні да сацыяльнай дзейнасці носьбіта мовы.

36. Вонкавая і ўнутраная структурыраванасць публіцыстычнага тэксту.

37. Парадыгматыка і сінтагматыка публіцыстычнага тэксту.

38. Спецыфіка ўзаемаабумоўленых структурна-семантычных, структурна-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту.

39. Спосабы і прыёмы пабудовы тэксту, выяўленне і апісанне мікраструктуры – сукупнасці маўленчых адзінак у адпаведнасці з іх моўнай (верагоднай) рэалізацыяй.

40. Функцыянальны стыль, творчая манера пісьменніка.

41. Камунікатыўныя намеры аўтара, кагнітыўная сутнасць тэксту як сацыялінгвістычнай з’явы.

42. Семасіялагічная сістэма мовы: узровень намінатыўных значэнняў (узровень дэнатата) і узровень імпліцыта. Вобразнасць.

43. Сінтагматычны аналіз тэксту. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць у тэксце.

44. Семная парадыгма слова: аналіз твора У. Караткевіча “Чазенія”.

45. Парадыгматычная здольнасць вербальнага знака.

46. Парадыгматычная структурыраванасць тэксту і камунікатыўная дамінанта яго элементаў.

47. Семантычны аб'ём назоўніка, праблема ўжывання аддзеяслоўных назоўнікаў у тэкстах СМІ.

48. Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных