Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






De droits de I’homme




 

Fondation

pour les études

internationales

La Valette, Malte

du 31 aoùt

au 5 septembre 1987

Amicus Plato, sed magic amica veritas *

 

 

Літаратура, філасофія i час **

Па сутнасці, на пленуме ідзе гаворка аб агульных праблемах грамадскіх навук i літаратуры. Я прадстаўнік філасофскага цэха грамадскіх навук рэспублікі. Навукі, вельмі непапулярнай у апошнія гады, асабліва ў дзвюх сферах – партыйнай i мастацкай. Сведчаннем гэтага з’яўляецца татальная крытыка філосафаў i поўнае закрэсліванне ix працы, пачынаючы ад Брэжнева. Крытыкаваў нас нядаўна i Лігачоў ды іншыя партыйныя кіраўнікі, уключаючы нашых мясцовых. Сведчаннем гэтага з’яўляецца i суровая крытыка філосафаў Беларускай Акадэміі Боўша i Бегуна ў саюзным i рэспубліканскім друку прадстаўнікамі мастацтва i літаратуры.

Канешне, мае рацыю Лігачоў, калі судзіць нашу прафесіяналь-ную філасофію па выдадзеных у застойны перыяд працах. Сапраўды, У БОЛЬШАСЦІ ВЫПАДКАЎ ЯНЫ ЎЯЎЛЯЮЦЬ САБОЙ папулярызацыю партыйна-дзяржаўных дакументаў, апісанне пазітыўных з'яў у грамадстве, ухваленне i праслаўленне ўсяго ІСНУЮЧАГА без аналізу i крытыкі негатываў, ці карацей, па-філасофску – АПАЛАГЕТЫКУ ІСНУЮЧАГА СТАНОВІШЧА РЭЧАЎ. Канешне, маюць рацыю i дзеячы мастацтва i літаратуры, што выказалі суровыя крытычныя заўвагі наконт публікацый у мінулым годзе памянёных вышэй філосафаў Акадэміі.

Але дазвольце задаць прысутным тут пытанне: а хто ж вінаваты ў такім стане філасофскай навукі? Хто яе, ЛОГІКУ КАМУНІ3МА, АЛГЕБРУ РЭВАЛЮЦЫІ зрабіў пакорлівай служанкай бюракратыі, інструментам бяздумнай апалагетыкі існуючага, якім бы яно ні было? I не толькі яе адну – грамадазнаўства ў цэлым? Xiбa самі вучоныя? Не! Сталіны, малянковы, хрушчовы, брэжневы, ix ідэалагічная абслуга. Ды той парадак, калі грамадазнаўцы як у грамадстве, так i ў выдавецтвах дагэтуль фактычна не маюць ніякіх правоў: нават самы малодшы рэдактарок выкручвае рукі спецыялісту, доктару навук, як хоча, робячы з яго вызначэннямі i тэарэтычнымі формуламі ўсе, што яму ўздумаецца. Інакш кніга рызыкуе стаць здабыткам хіба што хатніх мышэй. Дарэчы, літаратарам падобнае становішча рэчаў таксама вядома вельмі добра. Чаму ж не рэдагуюць формулы матэматыкаў, хімікаў, фізікаў? I абавязкова філосафаў, гісто-рыкаў, палітэканомаў, юрыстаў? Таму што яны не пагражаюць панаванню ніякай бюракратыі. Яны могуць пагражаць толькі са-мім вучоным. А вывады грамадазнаўцаў i літаратараў могуць бьць для некага i для нечага вельмі небяспечнымі. Менавіта такія ўмовы i прывялі грамадазнаўства ў стан крызісу, сутнаснымі рысамі якога з’яўляюцца апісальнасць i апалагетызм, адсутнасць сапраўднай навуковасці, г. зн. аналізу АБ’ЕКТЫЎНАГА Ў АБ’ЕКТЫЎНЫХ РЭЧАХ I АБ’ЕКТЫЎНЫХ СУВЯЗЯХ матэрыяльнага i ідэальнага свету ў большасці даследаванняў.

У сувязі з гэтым нельга не звярнуць увагу на адну думку сакратара Мінскага гаркома партыі, кандыдата гістарычных навук П. К. Краўчанкі, якую ён выказаў у 4-м нумары «Политического собеседника». Пётр Кузьміч успамінае той час, калі ўсе працы грамадазнаўцаў пелі хвалу так званаму «рэальнаму ды развітому сацыялізму», калі ў ix абыходзіліся негатыўныя працэсы ў грамадстве, ён крытыкуе грамадазнаўцаў за тое, што яны публічна не прызналі сваёй навуковай няздольнасці i не адмовіліся ад сваіх кніг, артыкулаў, дысертацый, дыпломаў.

Але дазвольце запытаць шаноўнага Пятра Кузьміча, хто б дазволіў у той час выхад такіх кніг i артыкулаў, дзе б даваліся рэзка адмоўныя характарыстыкі канцэпцыі гэтага «сацыялізму»? Якое б выдавецтва ці часопіс іх надрукавалі? Можа, «Навука i тэхніка»? Ці «Беларусь»? Ці, можа, часопіс «Камуніст Беларусі»? Ці мо той «Агітатар», што перабудаваўся ў «Политического собеседника»?

Я ўяўляю сабе рэакцыю, калі б у тыя часы прыйшлі ў кабінет да Краўчанкі дактары i кандыдаты навук горада са сваімі дыпломамі, а яны ўсе, ва ўсякім разе большасць з іх, пад дыктоўку партыйных органаў пелі гімны «развітому сацыялізму» ды «геніяльнай» ідэі «эканоміка павінна быць эканомнай», i запатрабавалі б у паважанага сакратара гаркама дадаць i свой дыплом у агульны стос, каб хорам адмовіцца ад іх. Сапраўды. Міжволі ўзнікае пытанне: дзе ж тады былі Вы самі? Чаму Вы першым не перайшлі ў наступ на гэты самы «сацыялізм»?

Ці не патыхае ад Вашай запозненай крытыкі звычайнай палітычнай крывадушнасцю i непераўзыдзенай дэмагогіяй, якія з’яўляюцца асноўнымі рысамі маральна-псіхалагічнай існасці вярхоў партыйна-дзяржаўнага чыноўніцтва?..

Так. Грамадазнаўцы ў нас былі такія, якімі іх зрабіла тата-літарная дэспатыя. Але ж нельга не падкрэсліць i тое, што без іх перадавых ідэй, філосафаў у тым ліку, не было б сёння ні новага мыслення, ні перабудовы. Па-першае, нягледзячы на перашкоды, нам удавалася не аднойчы правесці ў жыццё творчыя думкі, а тое, што не друкавалася, кіруючыя органы атрымлівалі вельмі часта ў выглядзе закрытых рабочых запісак i рэкамендацый. У сваіх лекцыях перад людзьмі пераважная большасць з нас гаварыла праўду, заклікаючы думаць i дзейнічаць. Памяркоўнае канструктыўнае дэсідэнства мела масавы характар. Асабліва ў постсталінскія часы. Асабліва ў часы духоўнага маразму брэжнеўшчыны. Не гасподзь жа Бог паслаў партыі ідэі перабудовы! Тая частка партыі, якая актыўна робіць яе, жыве ідэямі, да якіх i грамадазнаўцы маюць прамое дачыненне.

Агульны лёс i ў літаратараў, i ў навукоўцаў, агульная віна перад лёсам i духоўным патэнцыялам народа. Таму, мяркую, i агульныя просьбы да кіраўніцтва. Першае: дапамажыце, таварышы, стварыць такія ўмовы, каб нам не заміналі пісаць тое, што мы хочам, тое, як мы разумеем, дапамажыце нам зняць путы «новай цэнзуры»: абразлівай малапісьменнай рэдактуры i фактычнага бяспраўя ў выдавецтвах. Зрабіце гэта, i наша грамадства будзе мець выдатныя грамадазнаўчыя даследаванні i выдатную мастацкую літаратуру.

Другая просьба. Шаноўныя таварышы кіраўнікі, хутчэй авалодвайце новым палітычным i ідэалагічным мысленнем, дыялектыкай, г. зн. алгебрай рэвалюцыйнай перабудовы! Гэта дасць Вам магчымасць не толькі прафесійна кіраваць працэсамі перабудовы, не толькі лепш разумець сваю інтэлегенцыю, гэта дасць Вам магчымасць усё менш i менш абапірацца на людзей, якія не адышлі ад кансерватызму мыслення i дзеяння, як гэта здарылася летась, калі агітпроп сталіцы i рэспублікі высцілаў дыванамі шлях выступленням i артыкулам доктара філасофіі Боўша i кандыдата філасофіі Бегуна на пленумах, у партыйных часопісах i газетах. Можа, раней гэта i не так было зразумела, сёння не выклікае ніякага сумнення, што ix асноўныя думкі поўнасцю падпадаюць пад ацэнкі выдатнага артыкула «Праўды» ад 5 красавіка наконт «прынцыпаў» Ніны Андрэевай.

Усе гэта дае мне падставу сказаць: хопіць вучоным, літаратарам i нашым кіраўнікам абвінавачваць адзін аднаго. У нас агульны лёс, агульныя хібы, агульныя праблемы. Амаль што роўныя здабыткі. Правільна будзе, калі мы ад узаемных папрокаў пяройдзем да сумеснай сур'ёзнай работы.

Таварышы! 70-годдзе БССР i Камуністычнай партыі Беларусі, рэвалюцыйная перабудова з мэтай вярнуць сацыялізму яго грамадзянскае аблічча выклікаюць не толькі нашу актыўнасць, але i актыў-насць замежных апанентаў. У тым ліку i нацыяналістаў нацыянал-сацыялісцкіх колераў i гатункаў. Галоўны накірунак іх актыўнасці сёння – нацыянальная гісторыя беларусаў з яе «белымі плямамі» i «чорнымі дзіркамі», нявырашаныя яшчэ праблемы развіцця нашай нацыянальнай культуры, нацыянальныя адносіны ў СССР. Іх галоўны прыём, асноўны сродак: бяруцца праблемы i ідэі нашых дыскусій, публікацый, лічбы i факты з нашых газет, часопісаў i на гэтай падставе плодзяцца далёкія ад прыроды гэтых праблем, ідэй i фактаў высновы.

А браць ім ёсць дзе i ёсць з чаго. У гарадской бібліятэцы Н’ю-Йорка мне паказвалі амаль цэлы паверх, застаўлены стэлажамі з прэсай i кнігамі розных часоў розных нашых выдавецтваў. Толькі вывучай. У кожным такім аддзеле – персанальныя камп’ютэры, якія даюць у лічаныя секунды інфармацыю аб фондах буйнейшых універсітэтаў i цэнтраў краіны. Кіраўніком аддзела беларускай літаратуры гэтай бібліятэкі з’яўляецца адзін з ідэолагаў i вялікіх знаўцаў беларушчыны Вітаўт Кіпель. Там адразу разумееш, што вывучаюць яны нас i ведаюць дасканала. Найбольш значнымі прадстаўнікамі ідэалогіі сучаснага беларускага нацыяналізму з’яўляюцца ў замежжы Запруднік, Кіпель, Надсан, Акула, Адамовіч, Катлубовіч, Сядура ды іншыя. Асноўныя праблемы іх увагі – гісторыя беларусаў XIV–XVI ст., паўстанне Кастуся Каліноўскага, Скарына, Купала – Колас, Багдановіч, стварэнне БССР, эканоміка рэспублікі, Кампартыя Беларусі, сучасная беларуская літаратура, асабліва Васіль Быкаў i літаратурная моладзь, праблемы беларускай мовы.

Зыходзячы са сказанага, я не магу пагадзіцца з папрокам свайго калегі, гісторыка Аляксандра Малашкі, які ў красавіцкім нумары «Политического собеседника» гаворыць, што літаратары, у тым ліку, трэба разумець, i беларускія, у cвaix выступленнях карыстаюцца ідэямі, што падкідваюць ім замежныя цэнтры. Гэты папрок можна было б i абысці, калі б ён быў адзіны. Надта ж модны ён зараз i гучьщь з розных бакоў. Напрыклад, у вельмі слабым раздзеле «Магістры зла i насілля» пісьменніка Алеся Бажко i журналіста Валянціна Пяпяляева з кнігі «Дары данайцаў». 3 такімі папрокамі нельга пагадзіцца, па-першае, таму, што перыяды культаў i застой-насці спарадзілі ва ўcix сферах жыцця столькі ўсяго негатыўнага, што толькі сляпы яго мог не заўважыць. Без «імперыялістаў», без «буржуяў», без «белбурнацаў». А пісьменнікі, яны генетычна, калі можна тут ужыць гэтае слова, валодаюць добрым грамадзянскім зрокам i вострай грамадзянскай дзёрзкасцю. Ім няма ніякай патрэбы пазычаць у некага свае ідэі.

Менавіта таму толькі па знешнім супадзенні асноўных тэм грамадзянскага непакою нашых пісьменнікаў з тэмамі прапагандысцкіх акцый заморскіх ідэолагаў, без спасылак, узятых з нашых кніг артыкулаў i прамоў, ніхто не мае рацыі i ніякага права абвінавачваць літаратараў у буржуазным нацыяналізме ці нацыяналістычных запазычаннях. Бо ў адрозненне ад нацыяналіста сённяшні беларускі інтэлігент, вучоны ці мастак слова не заклікае, да прыкладу, ліквідаваць існуючае ў паўсядзённым побыце руска-беларускае двухмоўе, а патрабуе ў лепшых традыцыях марксісцка-ленінскага светапогляду, каб у межах гэтага двухмоўя ніводная з моў не ўціскала другую, каб ix узаемадзеянне давала росквіт кожнай з ix. Ён за сапраўднае актыўнае двухмоўе, у рамках якога ўлічвалася б тое, што дзяржаўныя прыярытэты на Беларусі павінны быць усе ж на баку мовы карэннай нацыі.

Нам усім трэба знайсці, вызначыць тыя грані, вехі, якія дазволяць добра бачыць, дзе мы маем справу з натуральным клопатам інтэлектуальна, маральна, палітычна здаровай асобы аб развіцці нацыянальнай культуры, а дзе з буржуазным нацыяналізмам, асноўнай існай рысай якога з’яўляецца варожасць да іншых нацый, народаў, культур, г.зн. звычайная ксенафобія. На маю думку, па палях прэсы вельмі вольна гуляе сёння гэтае слоўца – нацыяналізм. Многа ж будзе нароблена новых памылак i праблем, здольных стварыць новыя путы перабудове ў духоўнай сферы, калі мы ўсе дакладна i хутка не разбяромся ў суадносінах нацыянальнага i нацыяналістычнага. I тэарэтычна, i практычна гэта вельмі актуальная сёння задача i для партыі, i для навукі, i для літаратуры. У плане ўсяго гэтага роздуму лічу недапушчальна некарэктнай крытыку ў адрас нашага таварыша, выдатнага вучонага i пісьменніка Адама Мальдзіса ў кнізе «Дары данайцаў». Мяркую, што можна было б, канешне, падказаць паважанаму ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі сур’ёзнаму даследчыку быць больш асцярожным i ў адносінах з ідэолагамі замежнага нацыяналізму i ў вывадах аб значнасці ix асветніцкай дзейнасці. Але абсалютна недапушчальна запісваць яго ў «данайцы» ці рабіць з яго ix папулярызатара.

Завяршаючы, хачу выказаць некалькі думак непасрэдна ў сувязі з чэрвеньскай партыйнай канферэнцыяй. Наша нядаўняя гісторыя – поўная трагізму i звязанага з iмeм Сталіна i яго паплечнікаў палітычнага насілля, у выніку якога мела месца не толькі масавае знішчэнне лепшых кадраў партыі, дзяржавы, але i лепшых розумаў нацыі. Адзін з галоўных вынікаў гэтага – падаўленне партыі як палітычнага ядра грамадства i замена яго рэпрэсіўнымі органам); падаўленне ўлады Саветаў i замена яе абсалютнай уладай элітных груповак бюракратыі. Наша нядаўняя гісторыя поўная да таго ж i трагікамізму, звязанага з імем Брэжнева i яго паплечнікаў. Вынікі гэтай трагічнай камедыі – жахлівы росквіт палітыка-эканамічнай i духоўнай карупцыі, прававога нігілізму, маральнай дэградацыі, уразлівай неадукаванасці вярхоў. У гэтых умовах слабаадукаваны i малакультурны чалавек становіцца вялікім літаратарам, тэарэтыкам марксізма-ленінізма, першым i, здаецца, адзіным уладальнікам залатога медаля Карла Маркса АН СССР, самым бессаромным носьбітам незаслужаных зорак, ордэнаў, эпалетаў. Але галоўны вынік – адмоўны ўплыў перыяду на трактоўку ролі партыі як палітычнага ядра грамадства, як галоўнай кіруючай i накіроўваючай сілы, калі практычна не партыя, а яе кіруючыя органы сталі абсалютнай дзяржаўнай уладай. Пры гэтым Саветы па-ранейшаму, як i ў час культу асобы Сталіна, застаюцца пазбаўленымі якой бы там нi было рэальнай палітычнай улады. Нас ycix непакоіць сёння, што з'явы трагедыі i трагікамедыі могуць паўтарыцца зноў, калі партыя, савецкая дзяржава, наш народ не выпрацуюць дэмакратычны механізм абмежавання абсалютнай улады адной ці групы асоб у вышэйшых эшалонах кіравання, які б стаў непераадольнай заслонай культу любой кіруючай асобы, культу, які ў нас не замкнуўся толькі на Сталіне, а практычна axaпiў усе ўзроўні кіраўніцтва i дагэтуль не вынішчаны.

Паўтарэнне памянёных негатываў непазбежна, калі мы не ўратуем, не разаўём, не ўмацуем САЦЫЯЛІСТЫЧНУЮ ДЭМА-КРАТЫЮ, адзіна здольную выпрацаваць механізм ліквідацыі любой магчымасці адчужэння калектыўнай улады адным ці некалькімі лідэрамі на любым паверсе кіравання.

Калі ў рэшце не распрацуем сапраўды навуковае i дэмакратычнае разуменне ролі партыі як палітычнага ядра, кіруючай i накіроўваючай сілы грамадства i не заменім дагэтуль існуючую вульгарную трактоўку: «кіруючая i накіроўваючая» – значыць тая, якая валодае абсалютнай уладай. Гэта сёння адна з прыярытэтных задач партыі, навукі, літаратуры – ycix нас. Пры гэтым варта згадаць, што нашы продкі ішлі ў полымя Кастрычніцкай рэвалюцыі з палітычным лозунгам «Уся ўлада Саветам!» Гэты лозунг нарэшце трэба ажыццявіць. Менавіта ў гэтым бачыцца адна з асноўных задач партыі па дэмакратызацыі грамадства i вяртання сацыялізму дэмакратычнага аблічча. Трэба, нарэшце, зразумець, што ўлада партыі павінна быць уладай інтэлектуальнай, духоўнай, маральнай. Дзяржаўная палітыка ды эканамічная ўлада павінны належьць Саветам. Распрацоўваючы i рэалізуючы стратэгію сацыялізму, партыя павінна кіраваць розумам, сумленнем i паводзінамі людзей. Яна павінна быць тым механізмам дэмакратыі i дэмакратызацыі, які назаўсёды перакрые шляхі як трагедыям, так i трагікамедыям, ад якіх столькі пакутваў наш народ.

Ці здолее толькі?.. Ці хопіць светлага розуму, каб адолець найцяжэйшае захворванне сярод некаторых людзей i партый, дзяржаў i нацый – IMKHEHHE ДА АБСАЛЮТНАЙ УЛАДЫ НАД ІНШЫМІ?..

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных