Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






КПСС явилась инициатором перестройки, генератором ее концепции и политики» (з даклада М. С. Гарбачова на Пленуме Цэнтральнага Камігэта КПСС 5 лютага 1990 г.).




Знешне гэтая бадзёрая канстатацыя не выклікае ніякіх пярэчанняў? Але калі добра прыгледзецца, параўнаць яе з аб’ектыўнай рэальнасцю, дык адразу высвеціцца да болю знаёмае – стары штамп, старая догма, хоць i новаўтвораныя. Гаворку тут можна весці не пра КПСС у цэлым, а толькі аб яе перадавой, прагрэсіўнай частцы, пры гэтым пераважна ў вышэйшым эталоне партыйнай улады. Нездарма ж перабудова ахрышчана як «рэвалюцыя зверху». КПСС сама па сабе не з’яўляецца нi ініцыятарам перабудовы, ні генератарам яе ідэй. Значная частка партыі яшчэ не разбуджана перабудоваю, знаходзщца ў нямым здранцвенні, баючыся таго, што i гэтая чарговая, вярхушачная «рэвалюцыя» захлынецца ў балоце камандна-адміністрацыйнага кансерватызму. Больш таго, значная частка партыі, найперш яе кіруючая эліта, учэпіста працівіцца перабудове i ўciм яе, згенерыраваным камандай Гарбачова, ідэям. НЕ З НЕБА ЗВАЛІЛАСЯ ГЭТАЯ ПАГРОЗЛІВАЯ З’ЯВА: ПАРТЫЯ, ШТО АБВЯСЦІЛА ПЕРАБУДОВУ, СТАЛА, ПА СУТНАСЦІ, ЯЕ ГАЛОЎНЫМ ТОРМАЗАМ... Невыпадкова ж, што ідуць перабудовачныя рэформы з гэтакім рыпам i стогнам. Асабліва так званая радыкальная палітычная. Як вынік – рэакцыя старой радавой партыйнай гвардыі на рэвалюцыйныя захады перабудовачнага авангарда вышэйшай партыйнай эліты. Як вынік – рэакцыя параўнаўча маладога папаўнення партыі на палітычны кансерватызм у вышэйшай эліце – выхад з партыі. Як вынік – даволі шматлюднае ўступленне ў другія грамадска-паттычныя структуры. ЯК ВЫНІК – РЭАЛЬНАЯ ТЭНДЭНЦЫЯ ДЭЗІНТЭГРАЦЫІ САМОЙ КПСС.

А ідэалагічныя службы ЦК КПСС працягваюць распаў-сюджваць старую дагматычную жуйку: КПСС – авангард, КПСС – галоўны інтэгратар i кансалідуючая сіла, КПСС – ініцыятар i генератар ідэй перабудовы... Калі гаварыць сур’ёзна i адказна аб галоўным ініцыятары перабудовы, то трэба сказаць, што ім з’яў-ляецца сам савецкі народ. Менавіта ён пакутліва спараджаў ідэі новай сацыяльнай рэвалюцыі ва ўмовах маральна-палітычнага прававога i псіхіятрычнага тэрору брэжнеўшчыны 70-х гадоў супраць іншадумства, якое ўжо ў тыя часы самаахвярна карчавала цаліну застою. Прагрэсіўным сілам у вышэйшым эшалоне партыі належаць: асэнсаванне неабходнасці перабудовы, фармуліроўка яе асноўных канцэптуальных блокаў, аб’яўленне новай, перабудовачнай палітыкі, мабілізацыя грамадства на перабудову, пошук дзейсных шляхоў яе ажыццяўлення.

ГАЛОЎНЫ Ж ІНІЦЫЯТАР I ГЕНЕРАТАР ІДЭІ ПЕРА-БУДОВЫ – САМ САВЕЦКІ НАРОД. Meнавіта ён i сёння працягвае быць галоўным рухавіком, галоўнай сілаю перабудовы, падпіраючы яе партыйны штаб усё новымі практычнымі i канцэптуальнымі ініцыятывамі. Без гэтага не было б сёння на парадку дня ні ідэі радыкальнага абнаўлення самой КПСС, ні ідэі неабходнасці перадачы дзяржаўнай улады Саветам i ix органам, ні ідэі супрацоўніцтва з іншымі дэмакратычнымі сіламі, ні ідэі скасавання 6-га артыкула Канстытуцыі СССР i яе рэспубліканскіх аналагаў, ні адмаўлення ад прававой кадыфікацыі авангарднай ролі КПСС, ні шмат чаго іншага. УСЁ ГЭТА ДЭТАЛІ КАНЦЭПТУАЛЬНАЙ СВЕТА-ПОГЛЯДНАЙ «РЭВАЛЮЦЫІ ЗНІ3У».

Усё гэта тое, што катэгарычна адкідвалася i ганьбавалася партыйнымі функцыянерамі шматлікіх рангаў як суцэльныя «анты» яшчэ год – два назад. Помню, як, здаецца, 22 кастрычніка 1988 г., на сходзе клуба «Сучаснік» у Доме палітычнай асветы ў Мінску абласныя i гарадскія партыйныя кіраўнікі са світаю вузаўскіх апалагетаў апантана накідваліся на само паняцце дэмакратычны сацыялізм, на ідэі правоў чалавека, на грамадскае таварыства «Мартыралог», на непаслухмяную частку беларускай творчай інтэлігенцыі i г.д.

ЁСЦЬ У МЯНЕ ПЕРАКАНАННЕ: КАЛІ Б НЕ РЭВАЛЮЦЫЙНЫ НАПОР ВЯЛІ3НАГА ПОЛЯ НАТУРАЛЬНАГА САЦЫЯЛЬНАГА ПРАТЭСТУ НАРОДНЫХ MAC, ВЯРХУШКА КПСС ДАЎНО МАГЛА Б СПЫНІЦЦА НЕ ТОЛЬКІ НА РУБЯЖАХ XIX ПАРТЫЙНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ, АЛЕ I НА БОЛЬШ АДДАЛЕНЫХ.

 

* * *

 

«Коренной вопрос обновления партии – необходимость очиститься от всего, что связывало ее с авторитарно-бюрокра-тической системой...»

Пэўны зрух у стратэгічнай канцэптуальнай тэрмінаалогіі. Накшталт пераходу ад паняцця перадкрызіснага становішча да паняцця поўнага абсалютнага крызісу. Сапраўды: усё сталінскае i усё брэжнеўскае яшчэ зусім нядаўна заганялася ў адну камандна-адміністрацыйную абойму. Зараз з’яўляецца катэгорыя асобнага – аўтарытарна-бюракратычная сістэма: маецца, відаць, на ўвазе тое, што пакінуў пасля сябе Брэжнеў. Тое ж, што стварыў Сталін, павінна мець сваё, адметнае ад усяго папярэдняга i наступнага, найменне – таталітарна-аўтакратычная сістэма: дыктатура партыйнай дзяржавы, дыктатура правячай эліты ўcix узроўняў, манапольная абсалютная ўлада першай асобы гэтага пачварнага грамадскага (хутчэй – антыграмадскага) утварэння – плюс усе сродкі крывавых рэпрэсій.

Камандна-адміністрацыйная сістэма – гэта своеасаблівы хрыбет абодвух адгалінаванняў. Яна пачыналася пры Леніне, яна існуе i зараз i, мабыць, будзе існаваць у грамадстве ў тым ці іншым абліччы i надалей, ствараючы пастаянную магчымасць узнікнення cвaix экстрэмальных варыяцый ад таталітарна-аўтакратычнай да аўтакратычна-бюракратычнай з рознымі пераходамі ды пералівамі Значыць, вырашэнне карэннага пытання аднаўлення партыі трэба пачынаць сёння з барацьбы супраць двух відаў камандна-адміністрацыйнага кансерватызму. Пачынаць з ідэйна-палітычнай барацьбы супраць камандна-адміністрацыйнага кансерватызму як ідэйна-палітычнай з’явы, а не як нечага бяскрыўднага ў рамках палітычнага плюралізму. Ідэйна-палітычны кансерватызм у яго аўтарытарна-бюракратыч-най разнастайнасці – гэта сёння настальгія па сталіншчыне з яе таталітарна-аўтакратычным нутром. Яны ніколькі не лепшыя за правабуржуазны кансерватызм з яго нацыяналізмам, шавінізмам, антысацыялістычнай i антыкамуністычнай ідэалогіяй i паліты-кай. Усе гэтыя галіны кансерватызму аднолькава шкодныя, а часам i варожыя рэвалюцыйнай сацыялістычнай перабудове, аднолькава непрымальныя для перабудовачнага сацыялістычнага плюралізму.

 

* * *

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных