Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






К сожалению, не обошлось без просчетов и ошибок, допущенных в ходе перестройки, и это тоже осложнило обстановку».




Амаль у кожным дакладзе па стратэгічных пытаннях перабудовы паўтараецца гэтае прызнанне. Праўда, ні ў адным з ix няма расшыфроўкі, канкрэтызацыі «просчетов и ошибок». Але нават у абстрактным выглядзе гэта вельмі важная (палітычна i маральна) пазіцыя. Значыць, ёсць яшчэ «рэзервы» у дзяржавы, партыі, у кіраўніцтва на новыя «просчеты и ошибки». А між тым, на маю думку, партыйна-дзяржаўны апарат вінаваты (на сённяшні дзень) у пяці канкрэтных буйных памылках. Першая: бяздумнае, незбалансаванае, каманднае, камсамольска-кавалерыйскае вырашэнне адной са складанейшых сацыяльна-эканамічных i маральна-псіхалагічных праблем ycix часоў i народаў. Маецца на ўвазе апошняя антыалкагольная кампанія. Другая: палітычная крывадушнасць i злачынная абыякавасць вярхоў да сённяшняй i заўтрашняй, на сотні гадоў наперад трагедыі мільёнаў людзей, усяго нашага народа, выкліканай чарнобыльскай аварыяй. Трэцяя: бяздарнае, на падставе дагматычнай ідэі аб нязменнасці граніц таталітарнай сталінскай федэрацыі, фактычнае адмаўленне нацыям i народам у праве на самавызначэнне. Чацвёртая: рэзкае пагалоўнае павышэнне заработнай платы партыйна-дзяржаўнаму апарату, аднаму адзінаму з ycix шматлікіх слаёў грамадства ў той час, як аплата працы ўcix астатніх засталася на ўзроўні сталін-скай ураўнілаўкі i сталінскай жабрацкай нормы. Пятая: адносіны да камандна-адміністрацыйнага кансерватызму як да элемента ўнутрыпартыйнага іншадумства, як да правадзейнага члена ідэалагічнага плюралізму. I гэта пры разуменні таго, што гэты кансерватызм накіраваны ў першую чаргу на вяртанне да дыктату палітычна-прававых структур i адносін таталітарызму, аўтакратыі i бюракратызму. Пры разуменні таго, што гэты кансерватызм сёння такая ж негатыўная сіла, як нацыяналізм, шавінізм ці правабуржуазны кансерватызм.

Але калі цэнтральныя ўлады краіны хоць бы абстрактна гавораць сёння аб cвaix памылках i праліках, дык нашы рэспубліканскія не гавораць аб ix аніяк, у ix усё ў парадку, усё ў норме. А можа, i праўда няма тут памылак? Каб жа так! Напрыклад, на мітынгу кіраўніцтва рэспублікі было абвінавачана ў нацыянальным нігілізме. Крыўдна, ды што зробіш, калі абвінавачванні гэтыя не беспадстаўныя? Доўгія гады ЦК КПБ спавядаў ідэалогію інтэр-нацыяналізму, якая свядома i планава, скразняком, як кажуць, праціналася нацыянальным нігілізмам. Гэтыя дзве з’явы нават атаясамліваліся. Адным з неабвержных аргументаў на карысць такой непрыемнай высновы з’яўляецца тое, што нi Я. Я. Сакалоў, ні M. I. Дземянцей на тым мітынгу не прамовілі па-беларуску нівод-нага слова. I наогул амаль ніхто з кіраўнікоў рэспублікі нi гаварыць, нi пісаць на роднай мове сёння не можа. Ці можна ўявіць сабе, каб Жорж Маршэ ці Франсуа Мітэран гаварылі са сваімі партыямі i народам на дрэннай сумесі англійска-французскай мовы, ці, дакладней, на тамашняй трасянцы, якую французы завуць «франгле»?.. Гэта абсурд, які i прысніць немагчыма. У нас жа палітычныя i духоўныя абсурды зрабіліся з цягам часу нормай.

Радзімыя плямы нацыянальнага нігілізму яшчэ доўга будуць высвечваць на целе гаротнага народа. А самая свежая i балючая з ix – Чарнобыльшчына, права свабоднага выезду за межы рэспублікі з забруджаных мясцін, у прыватнасці. Што гэта, як не чарговая клякса сораму i ганьбы? Сапраўдная беларуская нацыянальная партыйная i дзяржаўная ўлады павінны былі б біцца за кожнага беларуса, каб захаваць яго на зямлі продкаў, каб не даць беларусам бязродна разбрысціся па белым свеце, каб зберагчы гэты ўнікальны старажытны славянскі народ менавіта на яго нацыянальнай глебе. Кожнаму беларусу павінна знайсціся месца на Бацькаўшчыне! А тут – валіце, куды вецер падзьме, абы клопат з плячэй, абы з вачэй прэч...

 

* * *

 

Мы уже слышим от одних, что, дескать, взяли слишком круто, замахиваемся на первоосновы социалистического строя, и нет якобы иного выхода из трудностей, как возврат к прежним порядкам. От других, напротив, будто реформы, направленные на раскрытие потенциала социалистического строя, обречены на неудачу, и единственное спасение страны в капитализации».

Афіцыйныя сродкі інфармацыі, афіцыйныя партыйныя дакументы шмат чаго сказалі апошнім часам наконт консерватызму. Але гэтыя з’явы нідзе дагэтуль не адзначаны як палітычны феномен, па-першае, i як нешта шматаблічнае, па-другое. Палітычны кансерватызм – з’ява сапраўды складаная i шматаблічная. Гэта, па-першае, «возврат к прежним порядкам». У такім выпадку гаворка павінна весціся сама меней аб камандна-адміністрацыйным кансерватызме. Калі ж мець на ўвазе варыянт «болей», тады мусім мець справу з аўтакратычна-бюракратычным кансерватызмам. Калі ж «яшчэ болей» – гэта ўжо будзе таталітарна-аўтакратычны кансерватызм. Але кансерватызм, па-другое, можа быць i платформай «перабудовы наадварот», у напрамку да капіталізму, што просіцца быць аднесеным ужо да буржуазнага кансерватызму. Апошні, звязаны з працэсам перапрацоўкі сацыялізму ў капіталізм, афіцыйна ахрышчаны ў нас капіталізацыяй – на дзіва некарэктным, з пункту гледжання навукі, тэрмінам.

Што такое капіталізацыя, скажам, прыбавачнай вартасці – гэта зразумела. А вось што такое капіталізацыя цэлага ладу – пра гэта можна толькі здагадвацца. Але калі на загадках ды здагадках будаваць палітыку i канцэпцыю перабудовы, тады сапраўды можна дабрысці адно некуды «у наадварот». Як гэта было з эканомікай, што марыла быць эканомнай...

 

* * *

 

«Отныне и навсегда в центре политики партии ставится человек и его блага, прежде всего этим критерием должны измеряться успехи движения по социалистическому пути. В платформе изложение начинается с политических и социально-экономических прав советского человека...»

«Отныне и навсегда» – гэтымі двума словамі робіцца прызнанне, што дагэтуль у цэнтры палітыкі партыі было нешта іншae. Што? Вытворчасць дзеля звышдзяржавы? Звышдзяржава дзеля сусветнай рэвалюцыі? Сусветная рэвалюцыя дзеля планетарнага панавання адной адзінай ідэалогіі? Планетарнае панаванне адной ідэалогіі дзеля абсалютнай манаполіі на татальную ўсепранікаючую ўладу яе галоўных творцаў i носьбітаў – звышэліты?.. Што ж было ў гэтым злавесна таямнічым цэнтры? На гэтае пытанне гісторыя яшчэ чакае сумленнага i шчырага адказу.

Чалавек – цэнтр палітыкі... Лепш за ўcix, глыбей за ўcix, гранічна проста, шчыра i мудра сказаў пра гэта яшчэ недзе ў V стагоддзі да нашай эры ў галоўным творы «Ісціна» старажытны грэк Абдэр Пратагор: «МЕРА ЎСІХ РЭЧАЎ – ЧАЛАВЕК, ІСНУЮЧЫХ, ШТО ЯНЫ ІСНУЮЦЬ, НЕІСНУЮЧЫХ, ШТО ЯНЫ НЕ ІСНУЮЦЬ». Гэта азначала, што ўсё пад сонцам мае права на існаванне толькі тады, калі адпавядае духоўнаму i фізічнаму росквіту чалавека, i не мае права на існаванне (сацыяльныя i духоўныя негатывы), калі не адпавядае гэтаму. Такое прачытанне прарочага філасофскага афарызму Пратагора ў савецкім грамадазнаўстве да нядаўняга часу не было ў пашане. Яно зводзілася адно да прымітыўнага абвінавачвання Пратагора ў ідэалізме ці, таго горай, – у суб’ектыўным ідэалізме. Час адкрыў нам магчымасць маральна-сацыяльнага прачытання гэтай глыбока гуманістычнай мудрасці старажытных вякоў.

3 некаторымі нюансамі прыкладна ў тым жа сэнсе гаварылі пра гэта i многія гістарычныя наступнікі, у тым ліку i Маркс, i Ленін, i Сталін, i Хрушчоў, i Брэжнеў. Асабліва надакучліва – Сталін i Брэжнеў, выдатнейшыя майстры палітычный карупцыі i дзяржаўнага тэрору...

Хто ж возьме цяпер на сябе гістарычную мiсію перавесці філасофскі запавет Пратагора з дэкларатыўнай ідэалогіі i палітычнай дэмагогіі ў паўсядзённую рэчаіснасць? Хто здолее ажыццявіць, у рэшце рэшт, гэтую спрадвечную мэту чалавецтва, выпакутаваную тысячагоддзямі? Гарбачоў? Дай бог яму, як кажуць, i сілы, i волі, i розуму. А яшчэ – i верных паплечнікаў. ДЭМАКРАТЫЯ, ГУМАНІ3М – ШЛЯХІ ДА ПРАТАГОРАЎСКАГА ЧАЛАВЕКА. Правы чалавека – пачатак i вынік ycix пачаткаў i вынікаў дэмакратыі i гуманізму. Бо рэальная дэмакратыя i дэмакратызацыя, рэальны гуманізм i гуманізацыя магчымы толькі тады, калі аб’ектыўна, матэрыяльна будуць здзейснены фундаментальныя правы чалавека. Хаця б тыя, якія азначаны ў Міжнародных пактах аб правах чалавека, ратыфікаваных намі. Правы чалавека – гэта выток i вынік сапраўднай дэмакратыі i сапраўднага гуманізму. I не толькі сацыяльна-эканамічныя («каўбасныя», як ix горка-іранічна iмянyюць сёння простыя людзі) правы (пры ўсей ix безумоўнай важкасці), але ў першую чаргу палітычныя, грамадзян-скія, культурныя правы чалавека. Колькі б сёння ні ўбівала людзям у галовы партарыстакратыя, што ўсе катаклізмы ў краіне вынікаюць у асноўным з гэтага ненатоленага «каўбаснага права», з гэтым ніяк нельга пагадзіцца: савецкія людзі ніколі не жылі ў раскошы, яны прывыклі да матэрыяльнага мізеру, яны ўсе разумеюць i гатовы яшчэ тужэй зацягнуць папружкі. Але чаго савецкія людзі больш цярпець не жадаюць, дык гэта палітыка-прававога рабства асобы i народаў, грамадзянскай знявагі, культурнага жабрацтва, крута заквашаных на палітычнай крывадушнасці i дэмагогіі, на прававым нігілізме вярхоў. Адсюль усе сацыяльныя катаклізмы, у тым ліку i на нацыянальнай глебе. Адсюль.

 

* * *

 

«В предсъездовской платформе указывается на возможность и необходимость дальнейшего развития договорного принципа советской федерации... возможность существования различных форм федеративных связей...»

Кансерватыўны цэнтр камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў яе аўтарытарна-бюракратычным варыянце не хоча развівацца са сваей абсалютнай уладай у створаным Сталіным імперскім саюзе. Але ўсенародная перабудовачная рэвалюцыя набіpae сілу, i ён вымушаны крок за крокам адступаць. Нават нечакана хутка апошнім часам. Яшчэ летась, яшчэ ўчора апаратчыкі даводзлі: ніякіх новых дагавораў, хопіць адзінай для ўcix Канстытуцыі. Сёння ж міласціва дазволены не толькі новы дагавор, але i «различные формы федеративных связей» з Цэнтрам. Але ж дагэтуль у нас няма яшчэ цэльнай канцэпцыі новай федэрацыі, строгай праграмы перабудовы старой i адбудовы новай, не распрацаваны практычныя этапы рэальнага пераходу краіны да новай структуры Саюза на падставе дагаворнага прынцыпу. А менавіта з гэтага трэба было пачынаць палітычную рэформу, калі не перабудову цалкам.

У гэтай сувязі выклікае пытанне сцвярджэнне «Начинают вырисовываться реальныя контуры новой советской федерации». Не. Законы, у тым ліку i нядаўна прынятыя (аб уласнасці, аб зямлі i г. д.), – гэта толькі асобныя контурныя элементы магчымай канцэпцыі новай савецкай федэрацыі. Да яе рэальных аб’ектыўных контураў сёння яшчэ далёка. А тое, што мы маем рэальна, дык гэта актыўнае стыхійнае («несанкцыяніраванае» Цэнтрам) разбурэнне старой федэрацыі.

 

* * *

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных