Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Экалогія – дзяржаўны суверэнітэт, крымінальныя бароны i лапікавая




галоснасць *

Знешне можа падацца, што экалогія i дзяржаўны суверэнітэт – рэчы розныя. Але гэта толькі знешне.

Па-першае, таму, што ў змест дзяржаўнага суверэнітэту ўваходзіць такое паняцце, як неад’емная ўласнасць рэспублікі на зямлю i нетры, ваду i паветра, якія знаходзяцца ў яе межах. Гэта азначае, што толькі яна мае абсалютнае права дазволу ці забароны на выкарыстанне i эксплуатацыю cвaix прыродных багаццяў, i ніхто іншы. Hi знакаміты Цэнтр, нi штабы нашых «родных» прамысловых ТНК у выглядзе глаўкаў, міністэрстваў i інш.

Па-другое, таму, што суверэнітэт рэспублікі мае на мэце не толькі адраджэнне нацыянальнай дзяржаўнасці, але галоўным чынам уваскрашэнне нацыі i нацыянальна свядомай асобы. А гэта азначае, што толькі рэспубліка, яе ўрад, яе працоўны люд маюць абсалютнае права на вырашэнне далейшага лёсу такіх пачварных гігантаў эканамічнага гіперінтэрнацыяналізму, як, скажам, Салі-горскі камбінат, які сёння невядома каму дае прыбытак, але добра вядома, якой частцы прыроды i зямлі, люду i дзецям якой нацыі ён нясе пагібель, дэградацыю, выраджэнне.

Не гаворачы ўжо пра Чарнобыль i чарнобыльшчыну. Беларускі i ўкраінскі народы, ix урады даўно i самым рашучым чынам павінны былі паставіць пытанне на ўcix узроўнях, уключаючы ААН i Міжнародны суд, аб татальнай юрыдычнай адказнасці так званага Саюзнага ўрада за чарнобыльскае злачынства ў дачыненні да дзесяткаў тысяч украінцаў i рускіх, да ўсёй беларускай нацыі. Яны павінны былі самым катэгарычным чынам патрабаваць ад крывадушнага Цэнтра безумоўнай кампенсацыі рэгіёнам, пабітым радыяцыяй, кампенсацыі ўcix ix фізічных i маральна-псіхалагічных страт. Яны павінны былі ўсімі дазволенымі сродкамі патрабаваць поўнага абсалютнага мараторыю на «жыццё» Чарнобыльскай АЭС, гэтага па-ранейшаму дыхаючага смерцю прамысловага параджэння эканамічна-палітычнага таталітарызму.

Павінны былі!.. Бо толькі патэнцыяльныя злачынцы, якім абыякавыя цэлыя народы, ix гісторыя, культура, магілы іх продкаў, будучыня іх дзяцей, маглі, думаецца, паставіць гэткае пачварнае з’явішча ў самым сэрцы багацейшага славянскага рэгіёна, якім з'яўляецца ўкраінска-беларускае Прыдняпроўе, што заўжды карміла i паіла ўсё жывое на тысячы вёрстаў наўкола... Бо толькі палітыка на мяжы са звычайным злачынствам магла зрабіць усё «звышмагчымае», каб галоўныя праблемы Чорнае Былі дагэтуль засталіся нявырашанымі. Дык ці з’яўляецца правамоцным паняцце «экалагічны суверэнітэт»? У сённяшніх умовах палітычны, эканамічны, культурны, экалагічны элементы суверэнітэту ўзаемазвязаныя адзін з адным, не існуюць адзін без аднаго, складаючы агульнае паняцце НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАГА СУВЕРЭНІТЭТУ. Справа сёння ў тым, каб беларусы нарэшце здолелі аб'ектывізаваць, матэрыялізаваць гэтае правамернае паняцце ў рэальную практычную з’яву.

Тут я бачу два галоўныя блокі тэрміновых захадаў. Першы. Вярхоўныя ўлады Беларусі павінны ўзначаліць кампанію рашучага маральна-палітычнага i юрыдычнага асуджэння тых маскоўскіх i кіеўскіх уладароў ад палітыкі i навукі, тых уласных радзівілаў, якія далі згоду на пабудову АЭС у Чарнобылі, якія потым адны распачалі, другія па-халуйску пагаджаліся з палітычным падманам i дэзінфармацыяй аб выніках чарнобыльскай катастрофы, якія давалі i выконвалі загады па «пасадцы» на землях Гомельшчыны, Магілёушчыны, Брэстчыны, Браншчыны набрынялых радыяцыйнай смерцю хмараў, якія санкцыяніравалі i выдавалі злачынныя шыфраваныя інструкцыі аб ужыванні сельгаспрадукцыі, забруджанай радыёнуклідамі, якія, нарэшце, робяць i сёння ўсё магчымае, каб перакласці цяжар выратавання ахвяраў на іх уласныя плечы. Яны павінны ўзначаліць рашучую масавую кампанію за прыцягненне да судовай адказнасці ўcix тых дзеячаў дзяржавы i правячай партыі рэспублікі, якія, несучы персанальную адказнасць за ліквідацыю вынікаў катастрофы, у Мінску, Магілёве, Гомелі, іншых раёнах, дагэтуль не выканалі праграмы па адсяленню насельніцтва, яго адпаведнаму харчоваму i медыцынскаму забеспячэнню. Ці ж не вартае не толькі маральнага, не толькі партыйна-палітычнага, але i юрыдычнага асуджэння тое, што ў рэспубліцы не пабудавана да цяперашняга часу жыллё, якое патрэбна для сумных постчарнобыльскіх улазінаў, калі нармальнаму простаму чалавеку законным шляхам не прыдбаць ні дошкі, ні цагліны, ні цвіка, а ў той самы час вакол буйных гарадоў, асабліва каля Мінска, менавіта за два апошнія гады выраслі, бы ў змрочнай казцы, атрутныя грыбы многіх соцень шыкоўных вілаў i замкаў былой партыйна-дзяржаўна-гаспадарчай шляхты i сённяшніх крымінальных баронаў розных рангаў i адценняў?..

Другі блок тэрміновых захадаў. Беларускаму ўраду трэба ўсімі дазволенымі ў цывілізаваным дэмакратычным грамадстве сродкамі прымусіць ЦЭНТР выплаціць экалагічную кампенсацыю за шкодную для здароўя людзей, зямлі, вады, паветра – прыроды i грамадства прамысловую вытворчасць. Салігорцам, гродзенцам, магіляў-чанам, новапалачанам – у першую чаргу.

У рэспубліцы патрэбны закон, які б даваў права мясцовым уладам прыпыняць (а калі трэба – накладваць поўны мараторый) на дзейнасць такіх гігантаў саюзнага падпарадкавання, якія распаўсюджваюць вакол сябе бруд i заразу, фізічнае i маральнае выраджэнне.

У нас яшчэ не існуе галоснасць як агульная з’ява. Кожная «карпарацыя», кожны рух маюць нейкую сваю, я б сказаў, ЛАПІКАВУЮ ГАЛОСНАСЦЬ: КПБ – сваю, БНФ – сваю, новыя партыі – сваю... Існуючыя ў рэспубліцы CMI – характэрны адбітак гэтага ста-новішча. Паспрабуй як-небудзь зачапіць кіраўніцтва ЦК КПБ, ніхто цябе не надрукуе ў «Советской Белоруссии». Калі дазволіш сабе крытыку БНФ, яго хадыкаў i пазьнякоў, гэта не будзе пажаданым у шаноўным «ЛІМе». Калі добра пройдзешся па адных i другіх – не надрукуюць ні радка ў «Настаўніцкай». Гэтыя палохаюцца ўсяго i ўcix... Шэраг такіх прыкладаў, на жаль, можа быць даволі доўгім.

Каб галоснасць, у тым ліку ЭКАЛАГІЧНАЯ, існавала, каб не была яна нечым карпаратыўным, лапікавым, трэба ажыццявіць тры рэчы, зрабіць ix рэальнасцямі. Першае: рэальная эканамічная незалежнасць кожнага CMI ад заснавальніка. Другое: рэальныя роўныя юрыдычныя правы кожнай існуючай партыі, рэальная шматпартыйнасць заканадаўчай i выканаўчай уладаў. Трэцяе: рэальная ўсеабдымнасць палітычнай культуры. Апошняе, бадай, самае галоўнае. Вытокам гэтае культуры з’яўляецца фундаментальнае права кожнага чалавека на ўласную думку, перакананне i фундаментальны абавязак любой «карпарацыі», любога руху, любога CMI аб’ектыўна рэалізаваць гэтае права.

 

 

Таталітарызм i правы чалавека *

 

Правы чалавека як маральна-прававы ідэал, дэклараваныя ў пэўных праграмах i кадыфікаваныя ў законах i, самае галоўнае, рэалізаваныя ў практыцы грамадскага жыцця, – гэта i выток, i вынік сапраўднай дэмакратыі, сапраўднага гуманізму. Дэма-кратыі i гуманізму як ідэалогіі. Дэмакратыіі i гуманізму як сацыяльна-эканамічнай i палітыка-прававой практыкі. Гэта значыць, што БЕЗ РАЗВІТОЙ ІДЭЙНА-ТЭАРЭТЫЧНАЙ I ЮРЫДЫЧНАЙ СІСТЭМЫ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА, БЕЗ РАЗВІТОЙ СІСТЭМЫ (МЕХАНІ3МУ) АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА I НАРОДАЎ (ЯК СВАЙГО ЎЛАСНАГА ГРАМАДСТВА, ТАК I РОЗНЫХ ІНШЫХ ГРАМАДСТВАЎ I КРАІН) ДЭМАКРАТЫЯ I ГУМАHI3M НЕ ІСНУЮЦЬ.

Нездарма ж i як катэгорыя палітыка-прававога мыслення, i як практычная сацыяльная i палітычная рэальнасць правы чалавека катэгарычна не прызнаваліся i грэбліва адкідваліся як нацыянал-сацыялісцкім таталітарызмам Гітлера, так i інтэрнацыянал-сацыя-лісцкім таталітарызмам Сталіна.

Не дзіва: абедзве формы палітычнай дэспатыі над усім непаў-торным у кожнага чалавека духоўным светам ставілі гранічна задагматызаваную, гіпертрафіраваную, адчужаную ад чалавека i грамадства ідэалопю над ycімі намаганнямі, інтарэсамі, практычнымі дзеян-нямі – жахлівы абсалют у выглядзе адчужанай ад грамадства i чалавека ў выніку варожай ім звышдзяржавы, плюс не менш уражлівы абсалют у выглядзе пэўнай гранічна адзяржаўленай палітычнай партыі. А над усім гэтым звышабсалютная абстракцыя – галоўная фігура дзяржавы i партыі, асоба фюрэра ці правадыра, даведзеная ў сваёй адчужанасці ад чалавека i грамадства да варожай ім абагаўлёнай звышабсалютнай абстракцыі, не меўшай нічога агульнага з канкрэтнай фізічнай гістарычнай асобай, матэрыялізуючай гэтую абстракцыю. C’est ici qu’on désespére de l’humanité *.

Так, менавіта тут губляецца вера ў гуманнасць i высакароднасць сацыяльна-палітычнай творчасці чалавечай супольнасці, бо сам чалавек як галоўны суб’ект гісторыі ператвараецца такім чынам у абсалютнае нішто нават тады, калі ўсталёўваецца быццам ідэальная сітуацыя яго першаснасці ў шкале грамадскіх каштоў-насцей, калі ўсталёўваецца палітычная сітуацыя яго быццам актыўнага ўдзелу ў кіраванні справамі грамадства i дзяржавы, калі ствараецца сацыяльна-эканамічная сітуацыя сытага (гітлераўская Германія) ці адносна прымальнага (СССР на пэўным этапе) матэрыяльнага існавання. ТАТАЛІТАРНАЯ Ж ДЗЯРЖАВА, ДЗЯРЖАВА ЎВОГУЛЕ ЯК САЦЫЯЛЬНЫ ФЕНОМЕН, ЯЕ ПАЛІТЫКА, ЯЕ ІДЭАЛОГІЯ, ЯЕ ПЕРШАЯ АСОБА ПЕРАТВАРАЮЦЦА ГЭТКІМ ЖА ЧЫНАМ У АБСАЛЮТНАЕ НЕШТА.

Хаця такі пасаж можа падацца кашчунскім, але хто ведае, што было б сёння са светам i з намі, каб адзін таталітарызм не ўчапіўся ў глотку другому? Роднаснага ў іх было больш, чым шмат... Не выпадкова ж, што яны нейкі час імкнуліся ледзь не ў абдымкі адзін другому?.. Ужо пачалі было («па-роднаснаму») дзяліць навакольныя землі i народы... Аўстрыя, Францыя, Чэхаславакія, Польшча i г. д... Але самага горшага для нас i нашых сацыяльна-палітычных ідэалаў («роднаснага», з «добрага i ахвотнага дазволу» народаў) падзелу свету на калоніі дзвюх таталітарных імперый не адбылося ці, дакладней, амаль не адбылося: у рэшце рэшт, гітлераўскі фашызм не пажадаў дзяліцца – пачалася Другая сусветная вайна.

Бясспрэчна i непазбежна, канешне, тое, што гэтыя сілы, антыподныя па вытоках, роднасныя па сутнасці i знешніх праявах, перадзяліўшы, перакаланізаваўшы свет, усё роўна, у рэшце рэшт, счапіліся б у смяротнай бойцы: СУБ’ЕКТАМ ПЛАНЕТАРНАГА ТАТАЛІТАРЫЗМУ НЕ МОГУЦЬ БЫЦЬ ДЗВЕ ЦІ НЕКАЛЬКІ СІЛАЎ Ў АДНЫМ ГІСТАРЫЧНЫМ ЧАСЕ, У АДНОЙ ГІСТА-РЫЧНАЙ ПРАСТОРЫ. Полівалентнасць, магчыма, нават непазбежна толькі для сацыяльна-палітычных усталяванняў дэмакратыі: суіснаваць i ўзаемна дапаўняць адна адну могуць толькі яны, бо законы прыцягнення i інтэграцыі ўласцівыя толькі ім. Для разналікіх дэспатыяў ўласцівы толькі працэс узаемаадчужэння, які непазбежна імкнецца да ўзаемаінтэграцыі як узаемазнішчэння. Не кажучы ўжо пра тое, што, у сваю чаргу, таталітарызм i дэмакратыя як антаганісты таксама не ўмяшчаюцца ў рамках «мірнага суіснавання» ды імкнуцца да «узаемаінтэграцыі» гвалтоўным чынам. Сведкам такіх высноваў з’яўляецца i тая вялікая кроў, што на працягу амаль паўстагоддзя пасля другой сусветнай бойні тытанаў таталітарызму няспынна мaлымi рэкамі непазбежна нясе чалавецтва ў акіян агульначалавечага небыцця. Тыя рэсурсы i намаганні, якія трацяцца Захадам i Ўсходам на ядзернае, вайсковае i агентурнае процістаянне.

У адпаведнасці з неверагоднай супярэчлівасцю гістарычных з’яў, гісторыі ў цэлым, у выніку сваіх, падкрэслім гэта, высакародных маральных i ідэалагічных вытокаў (ідэя ўсепланетарнага братэрства i еднасці народаў, напрыклад), СТАЛІНСКІ ТАТАЛІТАРЫЗМ АБ’ЕКТЫЎНА БЫЎ ЎСЁ Ж АДНОЙ 3 ГАЛОЎНЫХ СІЛАЎ СУПРАЦЬСТАЯННЯ ГІТЛЕРЫЗМУ I ВЫЗВАЛЕННЯ НАРОДАЎ АД РАСІСЦКАЙ НЯВОЛІ, IX ВЫРАТАВАННЯ АД РАСІСЦКАГА НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛІСЦКАГА ГЕНАЦЫДУ. Неверагодную для канкрэтнага гістарычнага кантэксту, гераічную, высакародную i самаахвярную ролю адыграў ў гэтай аб'ектыўнай гістарычнай місіі просты савецкі чалавек.

СУБ’ЕКТЫЎНА ж, што ўсё дакладней бачыцца ў святле сённяшняга дня, яго ўсёўзрастаючага ўзроўню інфармаванасці, ТОЕ БЫЛА БОЙКА ДВУХ НЕСУМЯШЧАЛЬНЫХ ПА ВЫТОКАХ ГІГАНТАЎ ДЭСПАТЫІ, МЕЎШЫХ АДЗІНЫ АГУЛЬНЫ НАМЕР – АБСАЛЮТНАЕ ПАНАВАННЕ ПЭЎНАЙ АДЗІНАЙ ІДЭАЛОГІІ, ПАЛІТЫКІ, ЭКАНАМІЧНАЙ СІСТЭМЫ НАД УСІМ БЕЛЫМ СВЕТАМ, АБСАЛЮТНАЕ ПАНАВАННЕ ТАТАЛІТАРНАЙ ДЗЯРЖАВЫ НАД ЧАЛАВЕКАМ, ЯГО АСОБАЙ, НАД НАЦЫЯМІ І НАРОДАМІ.

Не. Пададзеная выснова – не вынік хворага ўяўлення: наш уласны родны таталітарызм, фарбуй яго ў чорныя цi чырвоныя колеры, гэта быў таксама звычайны таталітарызм. Аб тым сёння сведчыць многае. Пачнём хаця б з ідэалогіі «сусветнай пралетарскай рэвалюцыі», шматлікіх, амаль да апошняга часу, практычных зама-хаў на яе гвалтоўны экспарт... Аб чым жа іншым яшчэ можа сведчыць апошняя, цяпер ужо афганская рэвалюцыйная авантура i, у рэшце рэшт, ганьба?.. А ідэалогія i палітыка абсалютнай i бясспрэчнай першаснасці для ўcix часоў i абставін інтарэсаў ды ідэалаў таталітарнай дзяржавы i адзінай партыі, ix правадыроў перад інтарэсам i патрэбамі як канкрэтнага чалавека, так i цэлых наро-даў?.. А палітычны генацыд? Сталінскі яго варыянт, накіраваны на ўласны народ i ўласныя народы, сталінкія ГУЛАГі ды Курапаты, яны нічым па сутнасці не адрозніваюцца ад гітлераўскага расісцкага генацыду, накіраванага на іншыя народы, ад гітлераўскіх Бухенвальдаў i Хатыняў. У рэшце рэшт, дзяржаўны таталітарызм – ix агульны падмурак.

Пры гэтым я катэгарычна не падзяляю думку некаторых калег, якія атаясамліваюць сталінскі таталітарызм з сацыялізмам, Каму-нізмам, інтэрнацыяналізмам. Такое атаясамліванне (з розным, канешне, зместавым начыннем) ідзе сёння i з шэрагаў экстрэмізму «народных» франтавікоў Зянона Пазьняка i з шэрагаў экстрэмізму «прагрэсіўных» кансерватараў Яфрэма Сакалова. Першыя, зыходзячы з ідэяў буржуазнага кансерватызму, робяць гэта з мэтай канчаткова збэсціць i перакрэсліць ідэю рэвалюцыйнага шляху вызвалення ад любой формы дэспатыі, ідэю сацыялізму i камунізму як форм сацыяльнай арганізацыі паўстаўшага грамадства. У гэтай сувязі дастаткова прыгадаць супрацьпраўныя, антыканстытуцыйныя сёння, антысавецкія i антыкамуністычныя лозунгі бэнээфаў-скай альтэрнатыўнай калоны 7 лістапада ды лімаўскі артыкул Віталя Тараса з вельмі характэрнай назваю «Асцярожна: лістапад!» Аўтар, праўда, выказвае здзіўленае шкадаванне i неразуменне таго, што «прадаўжальнікі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі заўсёды клянуцца імем Лeнiнa – i ніколі – імем Троцкага... Дык што? Мо, калі б над ідэямі рэвалюцыйнага кастрычніка лунала сёння імя Льва Давыдавіча Троцкага, тады б Віталь Тарас не заклікаў людзей да перасцярогі ў лістападзе?..

Другія, зыходзячы з пазіцый камандна-адміністрацыйнага кансерватызму, атаясамліваюць сталінскі таталітарызм з сацыялізмам, маючы на мэце ўвесці ў свядомасць людзей, што сталніска-брэжнеўская мадэль грамадства гэта i ёсць сапраўдны сацыялізм. Тут даволі ўспомніць працяты паранаічнай раз'юшанасцю, але на тэты раз антыгарбачоўскай, адкрыты ліст галоўнага ценявога ідэолага сённяшняга вышэйшага кіраўніцтва апарату ЦК КПБ, лектара Эдуарда Скобелева. Зразумела, можна быць нязгодным нават i з самім прэзідэнтам. А ў сённяшніх абставінах не толькі можна – трэба. Але выказваць такую нязгоду, асабліва калі гэта робіць лектар i па сумяшчальніцтву пісьменнік, неабходна на ўзроўні высокай палітычнай, інтэлектуальнай i маральнай культуры. Раз’юшаныя хуліганскія абразы, алагічнасць, грамадазнаўчая малапісьменнасць не ўпрыгожваюць ні пісьменніка, ні лектара, ні той орган i тых людзей, на якіх ён непасрэдна працуе.

Азначанае атаясамліванне выклікае ў мяне глыбокі i моцны ўнутраны пратэст. СТАЛІНСКІ ТАТАЛІТАРНЫ ДЗЯРЖАЎНА-КАРПАРАТЫЎНЫ САЦЫЯЛІ3М МАЛА ЧЫМ АДРОЗНІВА-ЕЦЦА АД ТАТАЛІТАРНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА КАПІТАЛІ3МУ ГІТЛЕРАЎСКАЙ ГЕРМАНІІ. TOE БЫЛА ЖАХЛІВАЯ З’ЯВА, ШТО НАД ПРЫВАБЛІВЫМ ДЛЯ НАС ІДЭЙНА-ПРАПАГАН-ДЫСЦКІМ ШАЛУПІННЕМ «САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ» ДЭМАГОГІІ ЎВАБРАЛА Ў СЯБЕ АНТЫСАЦЫЯЛІ3М, АНТЫКАМУНІ3М, АНТЫІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ3М. АНТЫСАВЕЦКАСЦЬ, КАЛІ ХОЧАЦЕ.

Сапраўды. Марксісцкі навуковы сацыялізм меў на мэце лікві-даваць эксплуатацыю чалавека чалавекам. СТАЛІНСКІ ТАТАЛІ-ТАРНЫ САЦЫЯЛІ3М ЗАМЯНІЎ ГЭТУЮ ФОРМУ ЭКСПЛУА-ТАЦЫІ МАСАВАЙ I НЕПАРАЎНАЛЬНА БОЛЬШ ЖОРСТКАЙ ЭКСПЛУАТАЦЫЯЙ ЧАЛАВЕКА ДЗЯРЖАВАЙ. Марксісцкі навуковы сацыялізм меў на мэце стварэнне (на першых этапах) дзяржавы диктатуры пралетарыяту. Яе ўнутранай сутнасцю павінна была стаць шырокая i глыбокая дэмакратыя для ўcix працоўных слаёу i класаў, яе галоўнай сутнаснай функцыяй – стваральная: вытворчая ды кіраўніцкая. Рэпрэсіўныя акцыі гэтага дзяржаўнага ўтварэння маглі быць накіраваныя толькі супраць варожых дзеянняў прад-стаўнікоў нізрынутага ладу. Такім чынам, новая дзяржава мусіла быць грамадзянскай дзяржавай працоўнага люду.

СТАЛІН КАНЧАТКОВА ЛІКВІДАВАЎ ГЭТУЮ ДЫКТАТУРУ ПРАЛЕТАРЫЯТУ РАЗАМ 3 ЯЕ ДЭМАКРАТЫЯЙ ПРАЦОЎ-НЫХ I ДЛЯ ПРАЦОЎНЫХ. ДЫКТАТУРА ПРАЛЕТАРЫЯТУ (ЧЫТАЙ: УЛАДА САВЕТАЎ) БЫЛА ЗАМЕНЕНА АБСАЛЮТНАЙ ДЫКТАТУРАЙ ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАЎНАЙ БЮРАКРАТЫЧНАЙ ЭЛІТЫ. Сутнасць i галоўная функцыя гэтай дыктатуры – рабаўладальніцкая дэспатыя i рэпрэсіўнасць, накіраваныя на «уласныя» сацыяльныя класы: рабочых, сялян, інтэлігенцыю. Вытворчасць матэрыяльная i духоўная, уся сфера кіравання былі працяты менавіта гэтай сутнасцю i гэтай функцыяй новай дыктатуры. Такім чынам, ЗАМЕСТ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ БЫЛА СТВОРАНА I УЗВЫШАНА НАД УСІМ ГРАМАДСТВАМ АДЧУЖАНАЯ АД ЯГО I ВАРОЖАЯ ЯМУ ТАТАЛІТАРНАЯ ДЗЯРЖАВА ЭЛІТЫ.

Марксісцкі навуковы сацыялізм меў на мэце замену прыватнай уласнасці на грамадскую ўласнасць. Уласнасць асацыяцый свабодных вытворцаў ці цывілізаваных кааператараў. СТАЛІНСКІ САЦЫЯЛІ3М ЗАМЕСТ ГРАМАДСКАЙ УВЁЎ ДЗЯРЖАЎНУЮ ЎЛАСНАСЦЬ, ЯКАЯ ВА ЎМОВАХ ПРАГРЭСІЎНАЙ АДЧУ-ЖАНАСЦІ ДЗЯРЖАВЫ АД ГРАМАДСТВА ГУБЛЯЛА РЫСЫ ГРАМАДСКАЙ, НАБЫВАЮЧЫ СУТНАСНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ГОРШЫХ ВІДАЎ (АД РАБАЎЛАДАЛЬНІЦКАЙ ДА ПЕРШАПАЧАТКОВА КАПІТАЛІСТЫЧНАЙ) ТАТАЛЬНАЙ ПРЫВАТНАЙ УЛАСНАСЦІ.

Марксісцкі навуковы сацыялізм меў на мэце ажыццяўленне інтэрнацыянальнага братэрства народаў. Ленін марыў на справе вырашыць гэтую праблему ў саюзе раўнапраўных народаў, якія падтрымалі ідэю i справы Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. СТАЛІНСКАЯ ТАТАЛІТАРНАЯ ДЗЯРЖАВА СТВАРЫЛА «САЮЗ» ГРАНІЧНА КАЛАНІ3АВАНЫХ I ЖОРСТКА ЭКСПЛУАТУЕМЫХ БЯСПРАЎНЫХ КРАІН I НАРОДАЎ. Пры гэтым у якасці каланізатара выступала не нейкая асобная нацыя i народ, а яе вялікасць унутраная дзяржава з яе міністэрствамі ды глаўкамі – славуты Цэнтр, як гавораць сёння.

Пералічэнне падобных тэзаў можа быць значна падоўжаным. Ды i фактычны рад для ілюстрацыі абсалютнай антысацыя-лістычнасці i антыкамуністычнасці сталінскага таталітарызму можа быць жахліва доўгім. Але калі па сумленню, выснова можа быць толькі адна: марксісцкі сацыялізм i камунізм – яскравая мара аб росквіце ўcix «богам дадзеных» малых i вялікіх правоў эксплуатуемага чалавека i падняволеных народаў; СТАЛІНСКІ ТАТАЛІТАРЫЗМ – РУЙНАВАННЕ ЎСІХ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ I НЕФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА I НАРОДАЎ – ЭКСПЛУАТУЕМЫХ I НЕЭКСПЛУАТУЕМЫХ, ПАДНЯВОЛЕНЫХ I НЕПАДНЯВОЛЕНЫХ.

Дык ці можна aтaяcaмлiвaць сталінскае пачварнае грамадска-дзяржаўнае ўтварэнне з марксізмам, сацыялізмам, камуністычнай ідэяй i рухам, з «камуністычным рэжымам»? 3 рэжымам дэспатыі i таталітарызму – не толькі можна, але i неабходна. 3 сацыялізмам, камунізмам?.. 3 якога боку палітычнай геаметрыі яно б нi iшло – катэгарычна нельга! Бо такая выснова можа быць вынікам толькі ідэйна-палітычнай шызафрэніі, толькі абсалютнай грамадазнаўчай неадукаванасці, толькі занядбаных маралі i сумлення.

Неаспрэчная роднасць сталінскага таталітарызму з фашызмам, менавіта гэтая яго асаблівасць ёсць самае яскравае, выніковае сведчанне гэтага майго ўнутранага пратэсту супраць такога абсалютна непрымальнага атаясамлівання.

Toe ж самае i з КПСС. Яе атаясамліваюць сёння з усімі грахамі таталітарызму, патрабуючы сысці са сцэны палітычнага кіраўніцтва грамадствам... Але шматмільённая радавая партыя камуністаў, ангажаваная тысячагадовымі агульначалавечымі ідэаламі сацыяльнай праўды i справядлівасці для абяздоленых, не мае непасрэднай віны ў трагедыі народа i краіны. У сваей уласнай трагедыі. Яна як арганізацыя i pyx была першай растаптаная ды спляжаная ўсімі меўшымі пранесціся чорнымі смерчамі рэпрэсіяў татальнай дыктатуры партыйна-дзяржаўнай эліты.

Яна, гэтая шматмільённая партыя радавых, заўсёды была i дагэтуль застаецца пазбаўленай якой бы там ні было рэальнай палітычнай, эканамічнай ды i самой партыйнай улады. У сэнсе палітычных правоў шматмільённая палітычная партыя стала ў сталінскія часы прававой жабрачкай. Яна, гэтая радавая армія рыцараў ідэі агульнапланетарнага яднання пралетарыяту ў імя справядлівасці, была заўсёды i застаецца дагэтуль бяздонным рэзервам i авангардам смяротнікаў i ахвярнікаў ў сацыяльна-эканамічных i мілітарысцкіх авантурах палітычнай эліты, ды агромністым статкам для забеспячэння сытага жыцця i ўтульнага дабрабыту «вялікіх» i «мудрых» даяроў, у якой бы жабрацкай ці напаўжабрацкай нястачы ні былі ўсе астатнія «таварышы» па партыі, увесь астатні народ. Мо, адзіная яе віна ў тым, што прыдушаная жалезнай пятой таталітарызму, павязаная бяспраўем, яна не змагла разгледзець у свой час жахлівай небяспекі сталінскага цэнтралізму як закона ўнутрыпартыйнага жыцця, адкінуўшага нават напамін аб дэмакратыі i дэмакратычнасці, ды дазволіла зрабіць з сябе не толькі армію смяротнікаў i ахвярнікаў, але i стартавую пляцоўку для шэрасці i прайдзісвецтва.

КАЛІ МЫ ХОЧАМ СТАЦЬ ЦЫВІЛІ3АВАНЫМІ ЛЮДЗЬМІ I ЦЫВІЛІЗАВАНЫМ ГРАМАДСТВАМ, АЎТЭНТЫЧНЫ КАМУНІ-СТЫЧНЫ РУХ ТРЭБА АДРАДЖАЦЬ ГЭТАК ЖА, ЯК I УСЁ АСТАТНЯЕ, ЗГАНЬБАВАНАЕ I ЗНІШЧАНАЕ. Камуністычную ідэю, камуністычныя памкненні спарадзілі i ні Маркс, i ні Энгельс, i ні Ленін, i нават не Icyc Хрыстос. Гэтая ідэя i гэтыя памкненні маюць за плячыма тысячагоддзі i таму з’яўляюцца высакародным набыткам i помнікам агульначалавечай духоўнай культуры. Сацыяльная i духоўная гісторыя чалавецтва, у тым ліку (як гэта не можа на першы погляд не падацца дзіўным) сусветныя paлігіi: будызм, хрысціянства, мусульманства, – яскравае таму сведчанне. Некалькі дзесяцігоддзяў назад азвярэлыя вуліцы выгуквалі «Далоў рэлігію! Далоў царкву!» Сёння ўзбуджаныя экстрэмізмам плошчы гарланяць: «Далоў камунізм! Далоў КПСС!». Ці гэта прынцыпова не тое ж самае цемрашальства i дзікунства?..

ПАЛІТЫЧНАЯ КРЫВАДУШНАСЦЬ – найцяжэйшая хвароба дзяржаўных вярхоў любой сістэмы, здольная выклікаць поўную дэградацыю самых светлых ідэалаў i памкненняў, самых высакародных рэвалюцыйных актаў i тэорый, – MEHABITA Ў ТЫМ I ВЫЯВІЛАСЯ Ў НАШАЙ КРАІНЕ, ШТО АД ІМЯ САЦЫЯЛІ3МУ ТВАРЫЎСЯ АНТЫСАЦЫЯЛІ3М, АД ІМЯ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ3МУ – ШАВІ-НІСТЫЧНЫ ІМПЕРСКІ АНТЫІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ3М, АД ІМЯ ДЭМАКРАТЫІ ПРАЦОЎНЫХ – ЗАМШЭЛАЯ СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ДЭСПАТЫЯ, АД ІМЯ ПРАЛЕТАРСКАГА ГУМАНІ3МУ – АРГАНІ-ЗАВАНАЕ МАСАВАЕ ЧАЛАВЕКАНЕНАВІСНІЦТВА. КАРАЦЕЙ: АД ІМЯ КАМУНІ3МУ – ЗВЫЧАЙНЫ ТАТАЛІТАРЫЗМ I АНТЫ-КАМУНІ3М.

У выніку ад імя не такіх ужо благіх (па тых змрочных часах) канстытуцый тварылася непрыхаваная наглая антыканстытуцыйнасць: грамадзянскае права падмянялася здзіўляючым сваім цынізмам абсалютным правам эліты i звышэліты ды гэткім жа абсалютным бяспраўем працоўных – прававым нігілізмам у цэлым. Менавіта таму (яшчэ зусім да нядаўняга часу) афіцыйная апаратная ідэалогія грэбліва абвяшчала паняцце i з’яву ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА толькі як праяву з буржуазнага (чытай: варожага сацыялізму i Савецкай уладзе) ідэйна-прапагандысцкага арсеналу.

ПРЫ ГЭТЫМ НІЯК НЕ МОЖНА ПАГАДЗІЦЦА 3 ТЫМІ, ХТО ДАВОДЗІЦЬ, ШТО ЎВОГУЛЕ Ў НАС НЕ БЫЛО I НЯМА НІЯКІХ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА. НЕ. ЯНЫ БЫЛІ. ЯНЫ ЁСЦЬ. АЛЕ ГРАНІЧНА I СВЯДОМА ЗБЕДНЕНЫЯ, ГРАНІЧНА I СВЯДОМА ЎРЭЗАНЫЯ, ГРАНІЧНА I СВЯДОМА ІГНАРУЕМЫЯ НАВАТ У CBAIM ЖАБРАЦКІМ СТАНЕ. Нездарма ж партыйны ініцыятар перабудовы М. С. Гарбачоў, выказваючыся наконт задач партыі ў гэтай галіне, ужывае паняцце «узбагачэнне правоў чалавека». Ды не толькі аб узбагачэнні трэба сёння дбаць нам. А зноў-такі аб адраджэнні.

Ідэйна-палітычныя авантурысты i правакатары ўласнай, а потым i замежнай вытворчасці ахрысцілі ўсе адзначаныя таталіта-рысцкія «анты» словам «камуністычны»: «камуністычная ідэало-гія», «камуністычная эканоміка», «камутстычная дзяржава», «каму-ністычная сістэма»... Менавіта так закладваўся падмурак пераходу ад палітычнай крывадушнасці «родных i любімых» правадыроў да сённяшняй нязбыўнай палітычнай трагедыі ўсяго грамадства, калі сацыялізм, камунізм, камуністычны рух, свядома атаясамліваючы ix з таталітарызмам, экстрэмісты абвінавачваюць у тым, у чым яны зусім невінаватыя: у прававым жабрацтве кожнага чалавека i кожнага савецкага народа паасобку. Але адкуль бы ўся гэтая злыбяда не паўзла, безумоўная горкая праўда ў тым, што сістэма таталітарызму i татальнага бяспраўя пусціла ў нашай краіне пагрозліва глыбокія карані.

Перабудова афіцыйна рэабілітавала правы чалавека: бадай, упершыню з вуснаў вышэйшай партыйнай асобы ў станоўчай інтэрпрэтацыі прагучала паняцце ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА, упершыню ў афіцыйных дакументах вышэйшых партыйных інстанцый – XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі, XXVIII з’езда КПСС – з’явіліся раздзелы, прысвечаныя гэтай карэннай праблеме грамадскага жыцця. АЛЕ, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ТАКУЮ ПЕРАМЕНУ, ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА I НАРОДАЎ ПА-РАНЕЙШАМУ ЗАСТАЮЦЦА Ў НАШАЙ КРАІНЕ ПАД ПАГРОЗАЙ: ПАРТЫЙНА-ДЗЯРЖАЎНЫ ТАТАЛІТАРЫЗМ I КАМАНДНА-АДМІНІСТ-РАЦЫЙНЫ КАНСЕРВАТЫЗМ ЯК НАВЕЙШАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ЯГО ІДЭАЛОГІІ, ПСІХАЛОГІІ I МАРАЛІ ВЕЛЬМІ НЕАХВОТНА ПАКІДАЮЦЬ АВАНСЦЭНУ ЎНУТРАНАЙ ПА-ЛІТЫКІ.

Ці не таму, грэбліва ігнаруючы галоўнейшае з фундаментальных правоў чалавека, – права на жыццё (што ў нашай пачварнай сістэме не робіцца без санкцыі вышэйшай палітычнай эліты i яе першай асобы), ад ycix нас хаваюць галоўную праўду i неабходнасць: ратуючы забруджаныя рэгёны ад замаруджанай смерці, мы павінны сёння сканцэнтраваць усе намаганні, каб выратаваць ад раптоўнай выбуховай чарнобыльскай смерці i сябе, i ўсю Еўропу ад Атлантыкі да Урала?.. Сусветная прэса з нарастаннем даводзіць думку: Чернобыльская АЭС у яе сённяшнім стане на мяжы апошняй, канчатковай катастрофы.

Ці не таму, груба адкідваючы палітычныя правы чалавека i свае ўласныя ідэйна-палітычныя сентэнцыі аб неабходнасці актыўнага ўдзелу ў палітычным працэсе працоўных мае, парушаючы ўсе нормы нават брэжнеўскай Канстытуцыі ды спараджаючы тым самым i левы, i правы экстрэмізм, вышэйшая i высокая эліта КПСС на працягу пяці гадоў перабудовы люта бараніла сваю палітычную мана-полію не толькі ад шматлікіх дэмакратычных рухаў i арганізацый, але i ад роднага рабочага класа?..

Бо толькі так i не іначай я разумею той факт, што рабочыя менш за ўсё прадстаўлены сёння ў Вярхоўным Савеце СССР i БССР, дзе менавіта ПЕРАВАЖНУЮ БОЛЬШАСЦЬ трывала ўтрымліваюць партдзяржгаспадарчыя функцыянеры. Бо толькі так i не іначай я разумею той факт, што пад прапагандысцкую пустую балбатню аб «уладзе партыйных мас» у абноўленай партыі рабочыя менш за ўсё былі абраныя дэлегатамі на «СУДЬБОНОСНЫЙ» XXVIII з'езд КПСС i на ЗВЫШДЭМАКРАТЫЧНЫ XXXI з' езд КПБ.

ПАРТЫЙНАЯ ЭЛІТА, ДАМАГАЮЧЫСЯ РЭАЛІ3АЦЫІ ПАЛІТЫЧ-НЫХ ПРАВОЎ ТОЛЬКІ ДЛЯ СЯБЕ, ДАЎНО ЗДРА-Д3ІЛА САЦЫЯЛЬНЫМ ВЫТОКАМ КПСС – ЯГО ВЯЛІКАСЦІ РАБОЧАМУ КЛАСУ КРАІНЫ. Зараз гэты неабвержны сумны феномен бачны няўзброеным вокам. I не толькі ў палітычным жыцці. Ці не таму асаблівую раз'юшанасць выклікае ў кансерватыўнай эліты найпершае палітычнае i грамадзянскае права – права народаў i чалавека на палітычнае i эканамічнае самавызначэнне, як вынік – ПРАВА НА НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНЫ СУВЕРЭНІТЭТ. «Парад суверэ-нітэтаў» – грэбліва-з’едлівы тэрмін – не проста неасцярожная гульня слоў. Гэта адлюстраванне пэўнай таталітарысцкай тэндэнцыі, якая спарадзіла ганебную для сацыялістычнай краіны грамадзянскую вайну вакол Карабаха ды дэманстратыўнае імкненне да выхаду з Саюза прыбалтаў i грузінаў, сепаратызму ў цэлым.

Ці не таму, дэкларуючы эканамічныя i сацыяльныя правы працоўных як прыярытэтныя ў грамадстве, партыйна-дзяржаўная эліта працягвае палітыку эксплуатацыі прадпрыемстваў, калгасаў, устаноў духоўнай вытворчасці, выкачваючы з ix абсалютную долю прыбыткаў у казённы кацёл, пакідаючы на славуты «сацкультбыт» абражальныя грашы? Ці не таму ў абставінах катастрафічнага зніжэння матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва яна раптоўна, не пытаючыся ні ў кога ні парады, нi дазволу, амаль удвая павысіла сабе зарплату ды намёртва ўчапілася за свае шляхецыя прывілеі, уключыўшы папярэдне ў эканамічна-прававы лексікон паняцце «узаконеныя» прывілеі? Ці не таму сёлета, нягледзячы на рэкордныя ўраджаі, на парадку дня ў шматлікіх рэпёнах зiмoвa-вяceннi голад?

I нарэшце. Ці не з прычыны моцнага атавізму дэспатыі i бяспраўя, нягледзячы на пяць гадоў быццам бы перабудовы, ідэйна-палітычнага гладыятарства ды палітычна-прававога цырку, у краіне не працуюць законы – галоўны дэмакратычны сродак рэалізацыі аховы і абароны правоў чалавека i народаў? Ды i як яны могуць быць паспяхова абаронены, калі амаль не існуe механізма аховы правоў чалавека i дзейснага кантролю за абавязкамі дзяржавы ў дaчынeннi да грамадзян? Гэта ў той самы час, калі на ахове правоў дзяржавы i татальнага кантролю за абавязкамі грамадзян стаіць усемагутны механізм у выглядзе apмii, КДБ, Мінюста, суда, пракуратуры, Камігэта народнага кантролю?.. Сапраўды! Як правы чалавека i народаў могуць быць абаронены, калі ў новай, перабудаванай вярхоўнай уладзе такой праванігілістычнай краіны няма спецыяльнага Камігэта па правах чалавека?

Калі ў народных абраннікаў не хапіла розуму i дальнабачнасці, каб не ліквідоўваць Камітэт народнага кантролю, а, падпарадкаваўшы Вярхоўнаму Савету, зрабіць з яго галоўны кантрольны орган рэалізацыі правоў чалавека? Калі Камітэт канстытуцыйнага нагляду яшчэ не паспеў нарадзіцца, але быў ўжо без уяўных адзнакаў жыцця падмяты ў чэраве закладзенай абсалютнай адсутнасцю незалежнасці i самастойнасці? Нездарма ж яго нідзе не відаць i не чуваць. Не кажучы ўжо аб ратыфікаваных намі. Міжнародных пактах па правах чалавека, якія дагэтуль не выкарыстоўваюцца як афіцыйная мерка, эталон для заканатворчасці i прававой паўсядзённай практыкі, але толькі, бадай, з мэтай палітычна-дыпламатычнага флірту з Захадам...

А старая, брэжнеўская, даўно скампраметаваная палітычнай крывадушнасцю Канстытуцыя, на якую працягваюць спасылацца высокія ўлады, не спяшаючыся з новай Канстытуцыяй?.. Усё гэта гаворыць толькі аб адным: нам патрэбна яшчэ вялікая i цяжкая работа па глабальнай дэтаталітарызацыі дзяржавы, грамадства, кожнага чалавека. Але памянёны працэс не зробіць ніводнага рашучага кроку наперад, калі не будзе здзейснена галоўнае – ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І НАРОДАЎ. Бо менавіта яны, рэалізаваныя правы чалавека i народаў, ствараюць магчымасць узарваць, у рэшце рэшт, таталітарызм, усталяваць высокадэмакратычны, гуманны баланс (раўнавагу) правоў i ўзаемных абавязкаў дзяржавы i чалавека, г. зн. усталяваць абвешчаную палітычнымі лідэрамі прававую дзяржаву i перапыніць працэс канчатковай дэградацыі пачаткаў сацыялізму ў наяўным дзяржаўна-грамадскім утварэнні.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных