Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






CONFERENCE MONDIALE SUR LES DROITS DE L’HOMME




Vienne, 14-25 juin 1993

LISTE PROVISOIRE DE PARTICIPANTS

 

CONFERENCIA MUNDIAL DE DERECHOS HUMANOS

Viena, 14 a 25 de junio de 1993

LISTA PROVISORIA DE PARTICIPANTES

Belarus

Representatives

H.E. M. Pyotr K. Kravchanko

Minister for Foreign Affairs, Head of Delegation

Mr. Anatoly I. Vertinsky

Deputy Chairman, Comission of the Supreme Soviet of the

Republic of Belarus on Publicity Affairs, Mass Media and

Human Rights, Alternate Head of Delegation

Mr. Stanislav S. Ogourtsov

Ambassador at Large, Ministry of Foreign Affairs,

Alternate Head of Delegation

 

Delegates

 

Mr. Leonid F. Evmenov

Associate Member, Academy of Science

Mr. Alexander N. Buben

Permanent Representative of Belarus to the

United Nations Office at Vienna

Mr. Nikolai P. Buzo

Counsellor, Ministry of Foreign Affairs

Mr. Vladimir R. Korolev

First Secretary, Permanent Mission of Belarus to

the United Nations Office at Vienna

Правамі чалавека ў рэспубліцы мы ніколі

не займаліся ўсур'ёз *

Леанід Фёдаравіч, вы – прафесійны філосаф, займаліся ў асноўным тэарэтычнымі пытаннямі дыялектыкі i праблемай адчужэння. Не кажу ўжо пра тое, што – паэт, у вершах якога модная менавіта філасофская падсветка... I раптам вы, а не нехта іншы – напрыклад, правазнаўца, аказаліся ў «камандзе» Беларусі на такім адказным i вельмі спецыфічным форуме, якім з’яўляецца Сусветная канферэнцыя па правах чалавека?

Пра спецыфічнасць праблемы. Яна, перш за ўсё, заключаецца ў яе сінтэтычным характары, у яе ярка выражанай, так сказаць, між-дысцыплінарнасці. Любая праблема правоў чалавека – гэта з’ява, што падуладная толькі абагульненаму інструменту філасофіі, паліталогіі, сацыялогіі, эканомікі, права i этыкі. Пры гэтым у дадзенай «абагуль-ненасці» філасофія павінна выконваць, бадай, ролю першай скрыпкі. Ну, а паэзія? Паэзія – ролю моцнага духоўнага рэактара. Акрамя таго, гадоў восем, недзе з 1961 г. i да канца шасцідзесятых гадоў я настоліва вывучаў праблему адчужэння, пакуль яе афіцыйна не «закрылі» палітагітатары брэжнеўскага ЦК.

Справа ў тым, што з’явы адчужэнне i правы чалавека – практычныя i лагічныя антыподы: КАЛІ РЭАЛІ3УЕЦЦА ПРАЦЭС АДЧУЖЭННЯ, СЫХОДЗЯЦЬ НА НІШТО ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА. I, НААДВАРОТ: РЭАЛІ3УЮЦЦА, СЦВЯРДЖАЮЦЦА ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА – СЫХОДЗІЦЬ НА НІШТО ПРАЦЭС АДЧУЖЭННЯ. А мы, даследчыкі адчужэння, канкрэтна i выразна сцвярджалі: існуючы («рэальны») сацыялізм увесь, цалкам пранізаны глыбокімі метастазамі адчужэння... Менавіта падобным чынам ад забароненай праблемы адчужэння я прыйшоў да правоў чалавека. Гэта навуковыя падставы майго маральнага права займацца праблемай правоў чалавека.

Аднак ёсць у мяне i практычныя набыткі: чатыры гады працы з гэтай праблемай у якасці міжнароднага чыноўніка Сакратарыята ЮНЕСКА, тры гады – у якасці пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў Kaмicii па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з ix адзін год – у якасці старшыні гэтай Kaмicii.

Такім чынам, мяркуйце самі, чаму філосаф, а не правазнаўца паехаў на Сусветную канферэнцыю па правах чалавека. Хоць я разумею, што навуковая Беларусь магла быць дастойна прадстаўлена на гэтым форуме іншым чалавекам.

Наколькі можна было меркаваць па друку, іншых сродках масавай інфармацыі, у ходзе падрыхтоўкі Другой Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека мелі месца выказванні аб нездавальняючай рабоце ААН у гэтай галіне. Наколькі яны слушныя?

Па-мойму, падобныя выказванні ў нечым скажалі сапраўдную сітуацыю. Натуральна, ААН штосьці сур'ёзна недапрацоўвала. Тут можна адзначыць недастатковую распрацаванасць канцэптуальнага апарату правоў чалавека, што знайшло свае адлюстраванне ў дыскусіях канфрэнцыі. Напрыклад, па праблеме ўніверсальнасці ці, калі дакладней, прынцыпе ўніверсальнасці правоў чалавека i праве народаў на самавызначэнне. Недастатковасць дзейнасці ААН давала аб сабе знаць i ў некаторай неаператыўнасці i неэфектыўнасці яе практычных працэдур па заахвочванні i абароне правоў чалавека; у пэўнай долі бюракратычнасці i фармалізме некаторых механізмаў абароны правоў чалавека. Відавочна i палітызацыя гэтай галіны дзейнасці ААН, што прывяло да так званых двайных стандартаў пры ацэнцы падобных сітуацый у розных краінах. Гэтыя стандарты былі народжаны палітычнымі інтарэсамі некаторых узносапла-цельшчыкаў ААН. Да ўсяго не выконваліся ратыфікаваныя пакты i канвенцыі ці яны блакіраваліся шляхам шматлікіх агаворак...

Разам з тым неаспрэчным набыткам, поспехам ААН у гэтай галіне з’яўляецца яе унікальная, калі можна так сказаць, заканатворчая дзейнасць: пакты, канвенцыі, рэзалюцыі; кадыфікацыя асноўных правілаў i нормаў «гyльнi» фактычна ва ўcix галінах – ад права на свабоду думкі да права на жыццё ўcix дзяржаў – членаў ААН, якія ратыфікавалі міжнародныя акты па правах чалавека. Чаго варта адна Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, 45-годдзе якой святкуе сёння ўвесь свет, што змагаецца супраць тыраніі ды цемрашальства?! Гэта ж сапраўдная БІБЛІЯ СВАБОДЫ, ДЭМА-КРАТЫІ І ГУМАНІ3МУ!






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных