Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






На сённяшні дзень, Леанід Фёдаравіч, Венская канферэнцыя ўжо стала гісторыяй. Якія ж урокі для Беларусі вынікаюць з гэтага аўтарытэтнага міжнароднага форуму?




Думаю, што любая пазіцыя Сусветнай канферэнцыі гэта ўжо i ўрок. Правамі чалавека ў рэспубліцы мы ніколі не займаліся ўсур’ёз. Міжнародны вопыт, добра вядомы нашым дыпламатам, па сённяшні дзень не рэалізуецца, знаходзіцца ў стане незапатрабаванага i нераспаўсюджанага грузу. Гэта, бадай, галоўны ўрок.

Калі ж гаварыць больш канкрэтна, то, на мой погляд, неабходна сур’ёзна абмежаваць манаполію дзяржаўных (рэпрэсіўных) орга-наў: суда, пракуратуры, МУС i іншых на абарону правоў чалавека. Галоўныя шляхі гэтай дэманапалізацыі наступныя:

а) увядзенне правачалавечага вымярэння ва ўсе астатнія дзяр-жаўныя органы i акты;

б) стварэнне спецыяльнай дзяржаўнай структуры тыпу Нацыянальнай камісіі па правах чалавека, якая б займалася цалкам i толькі праблемамі правоў чалавека ва ўcix ix вымярэннях;

в) усямернае заахвочванне ўсё больш актыўнага ўваходжання ў гэтую сферу сацыяльнага жыцця прафесійных саюзаў;

г) стварэнне ўмоў для развіцця пазаўрадавых арганізацый правоў чалавека;

д) стварэнне ў рамках Міністэрства замежных спраў спецыяльнага ўпраўлення правоў чалавека, яго сур’ёзнае кадравае ўмаца-ванне.

I яшчэ – фарміраванне нацыянальнай культуры правоў чалавека. Гэта азначае, што ў першую чаргу неабходна стварыць навуку правоў чалавека. Ці ж не сорамна для суверэннай цыві-лізаванай дзяржавы, што ніводная нацыянальная навуковая ўстанова не займаецца даследаваннем гэтай праблемы?! Неабходна фарміраваць сістэму адукацыі ў галіне правоў чалавека. Бо пакуль што толькі ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў чытаецца спецкурс па правах чалавека! I больш – нідзе! Нават на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Не кажучы ўжо аб сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Неабходна пранізаць усю сістэму выхавання i адукацыі праблематыкай правоў чалавека, падрыхтаваўшы спецыяльныя распрацоўкі для падлеткаў i юнакоў. Мы павінны падрыхтаваць сур’ёзную базу інфармацыі i дакументацыі, перавыдаць шмат-лікія публікацыі ААН па правах чалавека. Плюс – інтэгры-раванне асноў міжнародных актаў па правах чалавека ў нацыянальнае заканадаўства i выпрацоўка механізма кантролю за рэалізацыяй міжнародных актаў ў рэспубліцы.

Самым жа надзённым урокам з’яўляецца неабходнасць рашучага супрацьдзеяння імкненню знізіць узровень кадыфікацыі i збядніць змест рэальных правоў грамадзян Беларусь. Iснуючыя праекты нашай Канстытуцыі, што гэтак цяжка нараджаецца, пакідаюць, на жаль, шмат пытанняў, на якія няма адказу. Можна, канечне, гаварыць i аб многім іншым, аднак выказаныя тут ідэі гэта галоўныя ўрокі Вены.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных