Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дзякуй, Леанід Фёдаравіч, за змястоўную i цікавую гутарку. Поспехаў Вам i творчых, i навуковых.




Першы вянец яднання *

 

Як сябра рады згуртавання «Бацькаўшчына», я быў дэлегатам першага З’езда беларусаў свету i прысутнічаў на яго мерапрыемствах ад першай хвіліны яго адкрыцця да апошняй хвіліны яго завяршэння. Мая асабістая рэакцыя на гэтую з’яву можа быць выказана перакананнямі:

а) маральна, псіхалагічна, палітычна яна УНІКАЛЬНАЯ ва ўсёй паслявэкаэлаўскай (даруйце!) гісторыі этнасу, народжанага ў нетрах вялікалітоўскай дзяржавы;

б) інтэлектуальны ўзровень усепланетарнага сходу беларусаў быў даволі высокі i духоўна ўзнёслы.

Пра гэта гаворыць тое, што стрыжнем захапляючага абмену думкамі былі, па сутнасці, дзве вялікя філасофскія праблемы: ЕДНАСЦЬ вякамі разарванай нацыі ды дзяржаўнае i духоўнае АДРАДЖЭННЕ знікаючага этнасу. Менавіта ў сувязі з гэтым акцэнтавалася ўвага на праблемах выраджэння i выжывання нацыі, развіцця i паглыблення нацыянальнай самасвядомасці, пошуку агульнанацыянальнай ідэі, дэпатрыятызацыі, рэпатрыятызацыі i нацыянальнага патрыятызму, нацыянальнай абыякавасці i нацыянальнай здрады, праблемы разумення i паразумення, віны, пакаяння i даравання, актыўнай, дзейснай талерантнасці ды шмат чаго іншага. I ўсё гэта – на высокай эмацыянальнай ноце глыбокага філасофскага гучання. Хаця кожнаму добра зразумела, што раскрыццё, разгортванне такіх філасофска-анталагічных i філасофска-этычных канцэптаў, асабліва праз прызму сённяшняй гісторыі, – справа вялікх сходаў, але адно толькі за тое, што форум беларусаў акрэсліў гэтыя пытанні, яго трэба ахарактэрызаваць як з’яву высокаінтэлектуальную.

Канешне, кожнаму з тых, хто нечага чакаў, але не пачуў i не пабачыў, пры жаданні можна было б знайсці, што заўгодна, каб упікнуць з’езд. Бо патрабаванні маюць тэндэнцыю быць бясконцымі i неабдымнымі, а магчымасці не толькі асобных людзей, але i канкрэтных падзеяў i аб’ектыўна, i суб’ектыўна заўжды нечым абмежаваны. Таму не трэба надзвычайных высілкаў, вялікага розуму i культуры, каб папракаць з’езд за тое, што той не знайшоў «нейкіх новых, арыгінальных шляхоў выйсця з крызісу, адраджэння эканомікі, развіцця рынку, дэмакратыі i павагі да правоў чалавека». Не гэткага форуму тыя задачы. Да таго ж ёсць Вярхоўны Савет, Саўмін, тысячы розных памагатых: хай шукаюць шляхі – гэта іхняя справа.

Зразумела, мелі месца на дадзенай маніфестацыі i такія рэчы, якія, на мае перакананне, не адпавядаюць высокай духоўнай i палітычнай культуры аніякае нацыі: гэта i ўяўна вульгарныя, прымітыўныя антыкамуністычныя ноты i ганебныя для Беларусі спробы атаясамлівання нацыянальнага фашысцкага руху, прамы ўдзел яго структур i актывістаў ў злачынных расісцкіх эксперыментах гітлераўскага фашызму на беларускай зямлі з рухам нацыянальнай дэмакратыі за дзяржаўнасць i незалежнасць Беларусі, атаясамліванне нацыянал-фашысцкага патрыятызму з беларускім нацыянальным патрыятызмам, спробы надання заходняй эміграцыі ролі асноўнага выратавальніка беларускай культуры i мовы ды вельмі недарэчныя, з пункту гледжання палітычнага этыкету i права грамадзянаў іншых дзяржаў, ультыматыўныя заклікі да ліквідацыі існуючых на Беларусі ўладаў.

Але што зробіш?.. Як кажуць расейцы, «семья – не без урода». Палітычных вырадкаў i юродзівых, кволых на памяць, нямоглых розумам i сумленнем, хапае i ў нашай беларускай сям’і. Адно каб беларусы навучыліся бачыць i разумець, што паміж кволымі на памяць ды тымі, з каго яны робяць патрыётаў, i сапраўднымі патрыётамі нацыі – адлегласць невымяральная.

3 ycix адзначаных, прымальных i асабіста непрымальных адметнасцяў з’езда мяне, прафесіянальнага філосафа, што на пачатку жьццёвай дзейнасці захапляўся пытаннямі псіхааналізу, з блакітнага маленства беларуса па самасвядомасці, востра цікавіў сам факт УСЕБЕЛАРУСКАГА СХОДУ шмат гадоў пасля апошняга вялікага разлому гісторыі – Другой сусветнай вайны, якая ізноў сутыкнула ў Blut und Eisenpolitik * класы, нацыі, сацыяльна-палітычныя сістэмы.

Як сыдуцца прадстаўнікі адзінай нацыі, адзінай культуры, адзінай мовы – адзінай маці-Радзімы, што aпынyлicя по волі лёсу па розных баках смяротных барыкадаў? Як яны будуць глядзець адзін аднаму ў вочы, а галоўнае, як яны будуць ставіцца адзін да аднаго i пачувацца? Якімі словамі, якімі жэстамі, якімі ўчынкамі будзе суправаджацца адчуванне адзінай этнічнай прыналежнасці, усведамлення неабходнасці пераадолення гістарычнай бяды вякамі разарванага народа? Бяды, якая кроваточыла пакутамі i горам i працягвае кроваточыць менавіта з прычыны гэтай самае РАЗАРВАНАСЦІ. Не толькі вонкавай, але i ўнутранай – РАЗАРВАНАСЦІ ЯК РАЗДВОЕНАСЦІ. А часам i болей чым РАЗДВОЕНАСЦІ, якая ад самых вытокаў існавання гэтага народа жыве ў ім чорным крыжам нейкага спрадвечнага пракляцця. А сышліся, як i павінны былі сысціся. Хаця сурадзімічы, хаця суродзічы.

Каб з’яву гэтую лепш зразумець, трэба, па-першае, добра ўсвядоміць, што нічога АДЗІНАГА не бывае нiкoлi без РОЗНАГА, што як тамашнія, так i тутэйшыя беларусы гэта ёсць еднасць РОЗНЫХ беларусаў. Менавіта таму прадказальнасць якасці, характару, зместу гэтага вялікага сходу прадстаўнікоў разарванай нацыі непамерна ўскладнялася.

У чым жа рознасць кожнага з крылаў сённяшніх беларусаў – замежнага эмігранцкага i тутэйшага мацерыковага?.. Пачнём з тамашніх. Па-першае, гэтае крыло ў асноўным – вынік Другой сусветнай вайны, яе эміграцыя. Якое па структуры гэтае крыло? Вельмі стракатае. 3 чаго пачаць? Ды, бадай, з таго значнага пласта, што склаўся з люду, які падлеткамі быў гвалтоўна вывезены тагачаснымі крыжакамі ў якасці палону, як казалася ў сярэднявеччы, для прымусовай работы ў Нямеччыне. Ёсць сярод ix, вядома, i такія, што былі вывезены бацькамі на добраахвотнай падставе.

Другі пласт – людзі (ці то самі, ці то ix бацькі), падпаўшыя раней пад сталінскія рэпрэсіі i зарабляўшыя на заняволенай фа-шыстамі Бацькаўшчыне хто чым спадобіўся: настаўніцтвам, беларускай культурна-асветнай работай, нейкай гаспадарчай ці прафесіянальнай дзейнасцю, не маючы ніякіх дачыненняў ні да акупацыйнай адміністрацыі, нi да вайсковай службы. Простая чалавечая перасцярога, ды жах перад раз'юшанай сталіншчынай прывялі ix у выгнанне. Але калі гаварыць дакладна, не выгнаннікі, а ўцекачы яны.

Трэці пласт – свядомыя памагатыя фашысцкага кaлaнiзaтap-cкaгa рэжыму: служачыя акупацыйнай адміністрацыі, рознага тыпу вайсковых ды ваенізаваных злучэнняў, нацыянальных, фашысцкага кшталту суполак, выхаванцы нацыянальных i нямецкіх вайсковых вучэльняў, плюс паліцэйшчына.

Чацвёрты пласт – нашчадкі трох першых, малады падлесак амаль поўнасцю заамерыканізаваных, ці знямечаных, ці заангліцы-заваных, калі дапушчальна гэтак сказаць, па скарожанай роднай мове, унутранай духоўнай культуры, самасвядомасці, па адносінах да беларушчыны, да Бацькаўшчыны амаль ужо не беларусы. 3 УСІХ ГЭТЫХ ПЛАСТОЎ MEHABITA ТРЭЦІ – ГЭТА ТЫПОВЫЯ, КЛАСІЧНЫЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ ЭМІГРАНТЫ I ВЫГНАННІКІ. MEHABITA ДЛЯ ГЭТАГА КРЫЛА БЕЛАРУСАЎ ХАРАКТЭРНЫ ГЛЫБОКІ, УСВЯДОМЛЕНЫ НА ГЕНЕТЫЧНЫМ, КАЛІ МОЖНА ТАК СКАЗАЦЬ, УЗРОЎНІ АНТЫКАМУНІ3М I АНТЫСАВЕТЫЗМ ЯК АСАБІСТЫ СВЕТАПОГЛЯД, СВЕТААДЧУВАННЕ, ІДЭАЛОГІЯ.

Роздум аб адметнасцях менавіта гэтага пласта замежных беларусаў прыводзіць да праблемы НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗДРАДЫ. Шмат чаго можна гаварыць тут, імкнучыся абяліць фашысцкіх памагатых i выхаванцаў часоў другой сусветнай. Ды зашмат ужо i нагаворана. Але нішто i ніяк не адменіць высновы, якая мне ўяў-ляецца АБСАЛЮТНАЙ ІСЦІНАЙ: ЗДРАДНІК НАЦЫІ – ЛЮБЫ, ХТО НЕПАСРЭДНА ЦІ АПАСРОДКАВАНА ПРЫЧЫНІЎСЯ ХАЦЯ Б ДА АДНАЕ КРОПЛІ КРЫВІ СВАЕ НАЦЫІ, пралітай у тыя змрочныя часы фашысцкай акупацыі; ЗДРАДНІК НАРОДА БЕЛАРУCI – ЛЮБЫ, ХТО НЕПАСРЭДНА ЦІ АПАСРОДКАВАНА ПРЫЧЫНІЎСЯ ДА ЗЛАЧЫННЫХ З’ЯВАЎ ТРАСЦЯНЦОЎ I ХАТЫНЯЎ, ФАШЫСЦКІХ КАРНЫХ ЭКСПЕДЫЦЫЙ, ЯЎРЭЙ-СКІХ СМЯРОТНЫХ ІРВОЎ. Вось яны, крытэрыі нацыянальнай здрады. I няма тых сродкаў, тых словаў, той логікі, якія здольныя ix адмяніць, каб абяліць здраду, атаясамліваючы яе з нацыянальным патрыятызмам, скіраваным на стварэнне нацыянальнай дзяржаў-насці. Кожны сумленны чалавек павінен лічыць падобнае атая-самліванне не толькі жахлівым, але i злачынным. Двойчы здрадаю. Да нацыянальнай здрады ў прапанаванай структуры крыла замежных беларусаў не маюць ніякага дачьшення першы, другі i чацвёрты пласты. Яны ёсць вынік нечалавечых абставін існавання i той родавай дзейнасці чалавека, якая дала яму магчымасць выжыць у царстве прыроды, – ДЗЕЙНАСЦІ ПРЫСТАСАВАННЯ.

Нарэшце – тутэйшыя. Па-першае, гэтае крыло – непасрэдны прадукт рознай ступені якасці, з аднаго боку, камутстычнай маралі, камуністычнай ідэалогіі, ідэалаў савецкай улады, з другога – ix скажоных таталітарызмам рабочых варыянтаў. Уплывалі на свядомасць люду, на рэчаіснасць абедзве разнастайнасці: i агульначалавечыя ідэалы камунізму ды народаўладдзя, i ix практычныя карыкатуры, вырабленыя па мерках таталітарысцкага рэжыму. Менавіта ў гэтым неадназначнасць i неверагодная супярэчлівасць усяго таго, што атрымалася ў выніку. Па структуры гэта вельмі складанае i стракатае сацыяльнае ўтварэнне. Схематычна (пры ўсведамленні наяўнасці немалой долі адноснасці) гэтая структура можа выглядаць наступным чынам.

Першы пласт. Рабочыя, служачыя, большасць шэраговай інтэлі-генцыі, не маючыя прамых адносінаў ні да ўладаў, нi да практычнай партыйнай ідэалогіі i палітыкі. Але менавіта прадстаўнікі гэтага пласта – галоўныя працаўнікі i галоўныя бенефіцыярыі сацыяльна-эканамічнай i культурнай палітыкі сістэмы, яе дабрабыту i яе xiбaў. Гаворачы філасофскай моваю, – галоўныя суб’екты i аб’екты гэтае сістэмы з вельмі нязначнай, праўда, доляй суб'ектнасці. Гэта азначае, што ў вялікай колькасці гістарычных выпадкаў яны былі не творцамі, а, хутчэй, бяздумнымі выканаўцамі волі таталітарнай сістэмы.

Другі – гэта пласт партыйных i беспартыйных прадстаўнікоў сярэдняй творчай, навуковай ды іншай служачай інтэлігенцыі, маленькіх начальнікаў i радавых актывістаў сістэмы з ycix сацыяльных класаў i слаёў.

Трэці – пласт нядаўніх рабочых, сялянскіх інтэлігенцкіх арыстакратаў (наменклатура), свядомых актывістаў i апалагетаў сютэмы – уладальнікаў шматлікіх узнагарод, службовых i ганаровых пасадаў, прэмій, званняў i г. д.

Чацвёрты пласт – шматлікія суродзічы асоб, рэпрэсіраваных сталінскім рэжымам, былых свядомых калабарацыяністаў гітлераў-скага фашызму i сённяшняй эміграцыі.

Пяты – высокія i вышэйшыя ў мінулым кіруючыя асобы ўлады, прадстаўнікі рэпрэсіўных органаў дзяржавы, меўшых дачыненне да масавых рэпрэсій ды Курапатаў, пераўтваральнікі сацыялістычнага, сацыяльна-эканамічнага эмбрыёна ў таталітарны гібрыд.

Шосты пласт – параўнаўча малады падлесак высокіх i вышэйшых кіраўнікоў, не маючых дачынення нi да беларускіх ГУЛАГаў, ні да Курапатаў, выйшаўшых (па большасці) з-пад эгіды папярэдняга, пятага пласта, але ўзяўшых пэўную дыстанцыю ад вульгарнага бальшавізму, казарменнага камунізму i таталітарызму.

Сёмы пласт – маладыя нашчадкі літаральна ўcix папярэдніх пластоў, асабліва чацвёртага, выхаваныя ў атмасферы савецкай рэчаіснасці i камуністычнай духоўнай культуры, але пераплаўленыя гарбачоўскай перабудоваю ў неанацдэмакратаў.

Восьмы – прадстаўнікі новага класа, які нараджаецца, – бізнесу i камерцыі, выхадцы, зноў-такі, з ycix папярэдне азначаных пластоў.

Структуру крыла замежных беларусаў мы разглядалі праз дачыненні да гітлераўскага фашызму i да з’явы нацыянальнай здрады. Схему тутэйшых лагічна разглядаць праз дачыненні да камунізму ці, дакладней, да яго таталтарнага гібрыду, названага камунізмам, i таксама да з’явы нацыянальнай здрады, зыходзячы з прынятых вышэй (ці адпаведных ім) крытэрыяў: кроў нацыі, народа i адпаведна ГУЛАГІ ды Курапаты.

3 ycix васьмі пластоў першы i другі – не толькі нейтральныя назіральнікі i выканаўцы ідэалогіі i палітыкі сістэмы, але i масавыя бенефіцыярыі яе сацыяльных выгод, невычэрпны рэзерв ycix астат-ніх пластоў.

Трэці i пяты, як ужо гаварылася, – яе актывісты i апалагеты, пераўтваральнікі сацыялістычнага эмбрыёна ў таталітарны гібрыд, як правіла, члены КПСС, але далёка не заўсёды свядомыя камуністы.

Чацвёрты i сёмы пласты – людзі, за нейкія пяць гадоў прара-біўшыя шлях ад лаяльнасці сістэме, а часам, i свядомай адданасці ёй, да гранічнага антыкамунізму i антысаветызму.

Шосты i восьмы пласты – неадэмакраты-цэнтрысты ў боль-шасці сваёй наднацыянальнага i памяркоўнага нацыянальнага кшталту, якіх нельга аднесці да антыкамуністаў, а хутчэй – да нека-муністаў.

Што да нацыянальнай здрады, яна мае месца i ў дадзенай структуры. Да гэтае з’явы тут павінны быць аднесеныя тыя, на руках i сумленні каго дагэтуль кроў Курапатаў i гора ГУЛАГаў. Гэта асобныя прадстаўнікі бяздумных выканаўцаў (першы i другі пласт) высокай i вышэйшай наменклатуры, меўшай непасрэднае i ўскоснае дачыненне да сталінскага генацыду (пяты пласт). Разам з тым не могуць быць прылічаны да нацыянальнай здрады факты пакарання злачыннага калабарацыянізму (нацыянальнай здрады) з гітлераў-скім фашызмам. Як, дарэчы, i злачыннага калабарацыянізму са сталінскім таталітарызмам, калі б гэткае магло, нарэшце, адбыцца.

Як маглі сысціся гэтыя розныя прадстаўнікі тамашніх i тутэйшых беларусаў? Скажам шчыра, вельмі па-рознаму. Можна было б i ў гэтым выпадку даць нейкі тыпаж адносінаў паміж пластамі, але ці трэба? Гэтае «па-рознаму» i так было відаць па сустрэчах, па прэсе i па залах дыскусій.

Цікава, але тут актыўнічалі з таго i з гэтага боку антыкаму-ністычна настроеныя асобы, у большасці выпадкаў меўшыя дачыненне (прамое ці ўскоснае, праз роднасныя адносіны) i да кала-барацыянізму з фашызмам, i як ахвяры да сталінскіх рэпрэсіяў. Гэтыя прамоўцы імкнуліся давесці: усё, што тут у нас было i ёсць, – скрозь змрочна i чорна.

Другі бок актыўнасці – параўнальна маладыя прадстаўнікі ўладаў, неадэмакраты-некамуністы. Яны памяркоўна імкнуліся паказаць, што, нягледзячы нi нашто, паміж Беларуссю часоў нямецкай акупацыі i Беларуссю сённяшняй, жахліва падарванай рознымі пераўтварэннямі, адлегласць практычна невымяральная. Сапраўды. Толькі аслеплыя ад палітычнага вар’яцтва няздольныя заўважыць (пры ўcix наяўных xiбax ды крызісных праблемах) велізарны прагрэс ва ўcix сферах жыцця. Нават у сферы адраджэння беларушчыны.

Прадстаўнікі астатніх пластоў маўчалі. Мо, цяжка думалі якраз аб праблеме віны i здрады? Пасля столькіх гадоў антыгуманізму i скажэння ісціны зараз нялёгка разабрацца ў гэтым. Адсюль, з нашага боку настойліва ішло абвінавачванне ў здрадзе ўcix замежных беларусаў, па інерцыі ідзе i цяпер. Адтуль, з боку тамашніх, ішло сцвярджэнне: віна за ix выгнанне – на ўсёй мацерыковай Беларусі. Акцэнтавана прагучала гэтае сцвярджэнне i на з’ездзе.

Але ж прапанаваная структура двух крылаў беларусаў, хай не зусім дасканалая, але ў такім аналізе працуючая, паказвае:

а) здрада нацыі была з абодвух бакоў;

б) яна спараджалася, як правіла, з’яваю, якую я называю ЗЛАЧЫННЫ КАЛАБАРАЦЫЯНІ3М, ЯК САЎДЗЕЛ У ГЕНАЦЫДЗЕ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА ЎЛАСНАЙ НАЦЫІ;

в) у дадзеным выпадку злачынны калабарацыянізм, з аднаго боку, звязаны з гітлераўскім фашысцкім генацыдам, з другога – са сталінскім таталітарысцкім генацыдам;

г) менавіта тут, у паняцці i з’яве ЗЛАЧЫННЫ КАЛАБАРА-ЦЫЯНІ3М, сыходзяцца ВУЛЬГАРНЫ ТАТАЛІТАРЫЗАВАНЫ КАМУНІ3М 3 ВУЛЬГАРНЫМ ФАШЫЗАВАНЫМ НАЦЫЯНАЛ-САЦЫЯЛІ3МАМ. Тут, у з’яве злачыннага калабарацыятзму, яны братаюцца, родняцца;

д) усе астатнія праявы калабарацыянізму i з адным (фашызм), i з другім (камунізм) маральна – справа i права кожнай асобы паасобку ў залежнасці ад яе перакананняў, культуры i абставін жыцця. Юрыдычна ж, на ўзроўні дзяржавы, гэта ёсць рэчы непадсудныя.

Гіпертрафіраванае да непазнавальнасці паняцце класавай барацьбы, антыталерантнасць ды інтэлектуальная недастатковасць не далі зразумець гэтага галоўным ідэолагам i палітыкам сталінскай таталітарнай дыктатуры ў дачыненні да дзесяткаў тысяч людзей, што засталіся пад час вайны на акупіраваных тэрыторыях. 3 yciмі жахлівымі наступствамі для гэтых людзей. Паталагічна дэфармаваны класавы, зноў-такі, падыход, антыталерантнасць ды не меншая інтэлектуальная недастатковасць не далі гэтага зразумець учараш-нім заходнім дзеячам, якія рабілі антыкамунізм дзяржаўнай ідэа-логіяй i палітыкай, не даюць гэтага зразумець i тым сённяшнім палітыкам, якія імкнуцца да таго ж самага, атаясамліваючы тата-літарызм i камунізм, камунізм i фашызм.

Менавіта таму, уведзеныя для масавага вулічнага ўжытку тэрміны накшталт «чырвона-карычневыя», «камуна-фашызм» ды падобныя да ix, не толькі абсалютна некарэктныя з пункту гледжання пaлiтaлoгii i гісторыі як навукі, але i як аб’ектыўнай рэаль-насці. Яны падаюцца мне вынікамі вытворчасці хуткага рэагавання былых заходніх саветалагічных цэнтраў, закінутымі ў якасці таннай «гуманітарнай дапамогі» новай расейскай буржуазнай дэмакратыі i перахопленымі з прычыны інтэлектуальнага голаду некаторымі адгалінаваннямі беларускай неанацдэмакратыі.

Па-за межамі «злачыннага калабарацыянізму», па-за межамі нацыянальнай здрады, якія звязаны з крывёю i генацыдам, камунізм (нават часткова ў яго былых паўсядзённых таталітарысцкіх праявах) i фашызм ёсць рэчы прынцыпова непараўнальныя, ёсць абсалютныя антыподы. Не жадаць разумець гэтага могуць людзі, пэўным чынам заангажаваныя, але не маючыя ўяўлення нават аб пачатках палітычнай навукі. У той час, як паняцці i з’явы фашызм, палітычная рэакцыйнасць i антыкамунізм ёсць рэчы не толькі ўзаемазалежныя, узаемадапаўняючыя яны вынікаюць адно з другога. Аб гэтым неабвержна сведчыць гісторыя. Нават зусім нядаў-няя. Нават сённяшняя.

Мяркую, што не выпадкова антыкамуністы з шэрагаў неанацдэмакратыі абдымаюцца сёння з паліцэйшчынай акупацыйных часоў, выхаванцы фашысцкіх i фашызаваных вайсковых вучэльняў месцяцца імі ў пачэсных прэзідыўмах адраджэнскіх сходаў, у тым ліку i на сходзе беларусаў свету, а нацыянальныя фашысцкія суполкі тыпу СБМ знаходзяць у ix асобах заўзятых адвакатаў. Па ўсім відаць, што гэтыя дэмакраты ўжо сёння маральна i ідэалагічна гатовыя стварыць помнік кату Беларусі гаўляйтару Кубэ.

Што з чым, але ДЭМАКРАТЫЯ (у тым ліку буржуазная) i АНТЫКАМУHI3M рэчы зусім несумяшчальныя. Пра тое гэтак жа неабвержна сведчыць яе вялікасць гісторыя. Не выпадкова вялікя класічныя дэмакратыі капіталістычнага свету канца першай паловы стагоддзя выбралі ў якасці саюзніка не фашызм Гітлера, а пры меўшых месца, скажам сціпла, шматлікіх нязручнасцях, «камунізм» Сталіна. Над гэтым вонкава парадаксальным гістарычным фактам сённяшнім антыкамуністам з дэмакратычным абліччам трэба было б паспрабаваць задумацца. Тыя, былыя лідэры капіталістычнага свету, не былі дурнейшыя за сваіх наступнікаў, у тым ліку i сённяшніх. I што ўжо без доказу ясна – не былі дурнейшыя за сённяшніх АПОСТАЛАЎ БЕЛАРУСКАГА АНТЫКАМУНІ3МУ, якія на гэтай атрутнай глебе разлічваюць узгадаваць нацыянальную дэмакратыю i нацыянальную еднасць. Акрамя варагоўлі, насілля ды паглыблення спрадвечнай хваробы этнасу – РАЗАРВАНАСЦІ І РАЗДВОЕНАСЦІ на такім полі нічога іншага не ўзыдзе.

3 усяго папярэдняга роздуму вынікае яшчэ тое, што як далёка не ўсе беларусы замежжа замешаны ў здрадзе нацыі, так i не ўсе беларусы Бацькаўшчыны маюць адносіны да ВІНЫ перад выгнан-нікамі. Да таго ж, калі быць дакладнымі, дык не ўсе яны i выгнаннікі. Менавіта таму ПАКАЯННЕ, якога патрабуюць асобныя ідэолагі неанацдэмакратыі ад усёй мацерыковай нацыі перад беларускай эміграцыяй, як i зусім магчымае патрабаванне пэўных колаў беларусаў аб пакаянні перад нацыяй усёй беларускай эміграцыі – рэчы зусім беспадстаўныя. КАЯЦЦА ПАВІННЫ АДЗІН ПЕРАД АДНЫМ I ПЕРАД УСЁЙ НАЦЫЯЙ ТОЛЬКІ БАКІ ЗЛАЧЫННАГА КАЛАБАРАЦЫЯНІ3МУ I НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗДРАДЫ. ГЭТАК ЖА I CA З’ЯВАЙ ДАРАВАННЯ: MEHABITA ЯНЫ ПАВІННЫ ДАРАВАЦЬ АДЗІН АДНАМУ I ПРАСІЦЬ ДАРАВАННЯ Ў СВАЙГО НАРОДА, У СВАЁЙ НАЦЫІ. УСЕ АСТАТНІЯ ПЛАСТЫ I ТАМАШНІХ I ТУТЭЙШЫХ НІКОМУ НІЧОГА НЕ ВІНАВАТЫЯ I ПРАСІЦЬ HI ПАКАЯННЯ, HI ДАРАВАННЯ HI Ў КОГА НЕ ПАВІННЫ.

Акрамя таго, хацелася б зазначыць, што ў гэтай вельмі далі-катнай палітыка-псіхалагічнай з’яве патрэбна гранічна асцярожна падыходзіць да яе вялікасці МЕРЫ. У тым сэнсе, для прыкладу, каб МЕРА ДАРАВАННЯ абодвух бакоў злачыннага калабарацыянізму не была асіметрычнай. I тут, даруйце, павінна быць пэўная, дакладна вызначаная роўнасць. ДАРАВАЦЬ ДЫК АДНОЛЬКАВА I ЎСІМ: I ЗЛАЧЫНЦАМ ХАТЫНЯЎ, I ЗЛАЧЫНЦАМ КУРАПА-ТАЎ. НЕ ДАРАВАЦЬ ДЫК НІКОМУ.

ЕДНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ можа стацца чымсьці рэальным толькі на падставе актыўнай ТАЛЕРАНТНАСЦІ i УЗАЕМАТАЛЕРАНТНАСЦІ, якія ў сваю чаргу немагчымыя без феноме-наў РАЗУМЕННЯ І ЎЗАЕМАРАЗУМЕННЯ абставін існавання, патрэбы выжывання розных пластоў беларусаў ці то ў нетрах акупацыйнага фашызму, ці то пад пятою таталітарызму, ці то ў pai далёкіх, чужых дэмакратый.

ФІЛАСОФІЯ ЭК3ІСТЭНЦЫЯЛІ3МУ СЦВЯРДЖАЕ: ЗРАЗУМЕЦЬ – ЗНАЧЫЦЬ ДАРАВАЦЬ, ДАРАВАЦЬ ЗНАЧЫЦЬ ПРЫНЯЦЬ. У дадзеным выпадку ЗРАЗУМЕЦЬ беларусу рэальныя абставіны i патрэбу выжывання другога беларуса, у якой сістэме адліку гэта б ні адбывалася, значыць ПАРАЗУМЕЦЦА, значыць ДАРАВАЦЬ АДЗІН АДНАМУ (пры пакаянні з боку злачыннага калабарацыянізму). ДЫ ПРЫНЯЦЬ, УКЛЮЧЫЦЬ, ІНТЭГРАВАЦЬ АД3ІН АДНАГО Ў РЭАЛЬНУЮ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЕДНАСЦЬ. Якраз у рэчышчы гэтае патрэбы да вялікай ЕДНАСЦІ НАЦЫІ гучалі на з’ездзе пакуль што мала рэальныя, але цікавыя i небеспадстаўныя ў прынцыпе прапановы аб неабходнасці двайнога грамадзянства на Беларусі, аб магчымасці для замежных беларусаў быць дзяржаўнымі служачымі Рэспублікі Беларусь (консуламі, пасламі), аб карысці ix уваходжання ў склад заканадаўчай улады маладой суверэннай дзяржавы.

Менавіта да актыўнай талерантнасці i ўзаематалерантнасці, да разумення i паразумення, а праз ix да ўзаемаінтэгравання пад знакам Ефрасінні Полацкай у дзейсную ЕДНАСЦЬ дзеля развіцця незалежнай беларускай дзяржавы i нацыянальнага духоўнага адраджэння заклікаў беларусаў свету ў бліскучай фінальнай прамове на з’ездзе сустаршыня яго арганізацыйнага камітэта міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка. Гэтыя ідэі былі прынятыя большасцю прысутных шквалам авацый...

Першы вянец ЯДНАННЯ вякамі разарванай нацыі быў нарэшце пакладзены. I гэта, хочацца спадзявацца, Ein Wink des Schicksals – знак лёсу.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных