Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Мечаслаў Грыб у палітычным працэсе




незалежнай Беларусі *

 

Сённяшні Старшыня Вярхоўнага Савета, калі не крывіць душою ці не мець спецыяльнай устаноўкі кагосьці з прыдворных палітычных кашпіроўскіх, – сапраўды з шэрагу выдатных палі-тычных лідэраў Беларусі. Між тым ён – тыповы нашчадак былой сацыяльнай і кадравай палітыкі, якая з простых хлопцаў бедных сялянскіх сем’яў, настойліва шліфуючы іх розум, сумленне і волю, рабіла генералаў ва ycix сферах грамадскага быцця. На ix i абапіралася.

Заканамернасць і адначасова парадокс: палітычная сістэма, якая доўгі час настойліва адвяргала самую ідэю правоў чалавека, стварала разам з тым такія ўмовы для бяднейшай часткі насельніцтва, што любы законапаслухмяны грамадзянін з гэтага асяроддзя параўнаўча легка мог рэалізаваць усе свае фундаментальныя правы. АЎТАКРА-ТЫЧНАЙ I ТАТАЛІТАРНАЙ БЫЛА ТАЯ СІСТЭМА. АЛЕ Ў ЕЙ ПОБАЧ СА ЗМРОЧНЫМІ З'ЯВАМІ МЕЖАВАЛІ ТАКІЯ, ЯКІЯ МОЖНА НАЗВАЦЬ ЗДАБЫТКАМІ ШУКАЮЧАГА СЯБЕ ЧАЛАВЕЦТВА, ЯГО ГОНАРАМ. РЭАЛІ3АЦЫЯ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА БЯДНЕЙШЫХ ПЛАСТОЎ ГРАМАДСТВА, БЯССПРЭЧНА, – АДЗІН 3 IX.

Мечаслаў Іванавіч Грыб прайшоў цікавы i складаны жыццёвы шлях. На гэтым шляху ў яго былі розныя настаўнікі. У тым ліку: беднае беларускае сялянства, савецкая ўлада, камсамол, камуні-стычная партыя, гарабачоўская перабудова сацыялізму і, нарэшце, крызіс апошніх гадоў ва ўcix асноўных сферах грамадскага жыцця. Але галоўнае – сялянскія вытокі ды настойлівая адданая работа паўсюль, дзе б ні даводзілася працаваць. Менавіта адтуль ён з усімі сваімі якасцямі i рысамі. Гэта асабліва праяўляецца ў тым, што людзі сацыяльнага тыпу Мечаслава Грыба не прымалі нi буржуазнага перараджэння дэнацыяналізаванай былой элітнай вярхушкі, нi дэнацыяналізаванага левабальшавцікага эсктрэмізму прадстаўнікоў былой ваяўнічай местачкова-наменклатурнай шляхты. Яны не «cеклі з пляча» ні прыватную ўласнасць з капіталізмам, ні грамадскую ўласнасць «рэальнага» сацыялізму. Гэтыя людзі шукалі іншага, трэцяга шляху. Яны выношвалі, выняньчвалі ідэю дзяржаў-насці, якая была б у стане спалучыць на здаровай, разумней для народа падставе, здавалася б, несумяшчальнае: высокую эканамічную эфектыўнасць капіталістычнага грамадства i прагрэсіўныя з’явы «рэальнага» сацыялізму; прыярытэтную каштоўнасць чалавечай асобы для грамадства з неабходнасцю развціцця чалавека ў пэўным асяродку, сацыяльнай групе, калектыве; правы чалавека з правамі дзяржавы i народа; высокае развціцё нацыянальнай свядомасці з інтэрнацыянальным імкненнем нацый i народаў да планетарнай еднасці. Гэтыя людзі па большасці інтуітыўна шукалі «залатую» гістарычную сярэдзіну для далейшага палітыка-эканамічнага руху беларускага грамадства. А згодна з народнай мудрасцю, менавіта недзе там, пасярэдзіне супярэчлівых з’яў i абставін, хаваецца яе вялікасць ІСЦІНА.

Такімі вытокавымі iдэямi ды асабістымі рысамі на трынац-цаціальтэрнатыўнай ці трынаццаціварыянтнай падставе (куды ўжо больш дэмакратыі!) выбралі Мечаслава Грыба народным дэпутатам. Зняўшы спярша прадстаўніка былой вышэйшай партыйна-дзяржаўнай наменклатуры Мікалая Дземянцея, а потым i Станіслава Шушкевіча, прыйшоўшага ва ўладу з ненаменклатурнага інтэлігенцкага асяродку, менавіта яго, шчырага беларуса Мечаслава Грыба, цэнтрыста не па выбарчай прапагандысцкай ідэі, а па нутру i духу, выбралі затым Старшынёй беларускага парламента. Такі вось плён жыццёвай i духоўнай «залатой» сярэдзіны ды пошуку ісціны нашчадка дзятлаўскіх сялян. Адсюль – кіруемыя ім з глыбіні сваёй самасвядомасці памяр-коўнасць i ўдумлівасць. Узважанасць пазіцый i рашэнняў пры сутык-ненні ідэй, праектаў, перакананняў. Адсюль – яго нacтoйлiвae імкненне да яднання розных плыняў ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, у самім Вярхоўным Савеце, у бела-рускім грамадстве ў цэлым.

Адсюль – яго зусім невыпадковыя i небеспадстаўныя ідэі аб тым, што грамадскі лад у нашай краіне павінен быць чымсьці іншым, я б сказаў, чымсьці сярэдзінным паміж класічным капіта-лізмам i «развiтым» сацыялізмам.

Сапраўды. Мы маем поўнае права сцвярджаць сёння, што высокаразвітыя краіны капіталізму цяжарныя сёння шматлікімі праявамі сацыялістычнага ладу жыцця. А мы ў Беларусі? У імя акты-візацыі вытворчасці, збыту прамысловай прадукцыі, актывізацыі індывідуальнай вытворчай дзейнасці чалавека, ідучы да рынкавай (па капіталістычнаму тыпу) эканомікі, ці ж не імкнёмся мы захаваць шматлікія сацыяльныя i духоўныя каштоўнасці i здабыткі свайго «рэальнага» сацыялізму? Сёння вучоныя-грамадазнаўцы на абшарах былога СССР пачынаюць, падобна, разумець ужо, што заходнія аўтары тэорыі канвергенцыі (збліжэння, узаемапранікнення) дзвюх сацыяльнаэканамічных сістэм, капіталістычнай i сацыялістычнай, не былі, відаць, такімі ўжо дурнямі цi рэакцыянерамі, якімі мы ix малявалі ў 60-я i 70-я гады па камандах з кабінетаў вульгарызаванай сацыя-лістычнай ідэалогіі. Да таго ж, калі ўжо быць дакладнымі, дык трэба ўзгадаць, што гэта ідэя закладзена ў самога Маркса ў яго думках аб манапалістычным капіталізме.

У нашай першай беларускай Канстытуцыі, прыняцце якой 15 сакавіка 1994 г. навечна звязана са Старшынёй Мечаславам Грыбам, яго канвергенцыйная ідэя мае сваё адметнае імя – ДЭМАКРАТЫЧНАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА. Толькі мы яшчэ не зусім добра i дакладна зразумелі сутнасць i змест гэтага паняцця. Па ўciм відаць, што, мабыць, у хуткім часе канвергенцыю розных сацыяльна-эканамічных сістэм вучоныя вызначаць як аб’ектыўную заканамернасць грамадскага развціцця чалавецтва. Пра гэта настойліва сведчаць ідэі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб тым, што чалавецтва ідзе да стварэння агульнага еўрапейскага i агульнага планетарнага дома i парадку.

Людзі тыпу Старшыні Мечаслава Грыба надзелены Богам i Лёсам традыцыйным народным розумам. Менавіта так: не маючы спецыяльных паліталагічных, філасофскіх ды эканамічных ведаў, Мечаслаў Іванавіч Грыб выказвае ў сваіx артыкулах i прамовах шэраг думак, якія могуць зрабіць гонар i дыпламаваным навукоўцам. Такімі я лічу яго выказванні аб ігнараванні прынцыпу сацыялізму «ад кожнага па здольнасці, кожнаму па працы» як галоўнай прычыны распаду сацыялізму i СССР, шматлікія ідэі аб з’яве інфляцыі дзяржаўнай улады i страце кіруемасці краінай, аб фактычнай несвабодзе чалавека ў нетрах таталітарнай сістэмы, аб вытоках пачварных з’яў парушэння правоў чалавека ў ей, аб прычынах, шляхах i сродках выйсця краіны з эканамічнага i сацыяльнага крызісy, аб наданні статуса дзяржаўнай беларускай мове як унікальнай гіста-рычнай з’яве. Cпic такіх выказванняў можна доўжыць.

Пільна назіраючы за развіццём палітычнага працэсу на Бела-русі, я маю падставу зрабціь выснову, што расце палітычная свядомасць грамадства i з незвычайнай хуткасцю мяняецца i ўдаска-нальваецца палітычнае майстэрства яе дзяржаўных лідэраў. Гэта тычыцца i галоўнага заканадаўца Беларусі Мечаслава Грыба, які сёння ўяўляецца людзям як лдіэр БЕЛАРУСКАЙ (i ніякай іншай) нацыі, БЕЛАРУСКАГА (i ніякага іншага) народа, лідэр ДЭМАКРАТЫЧНАЙ (а не аўтарытарнай), ПРАВАВОЙ (а не таталітарнай) дзяржавы, лідэр САЦЫЯЛЬНАЙ (плюралістычнай, а не аднакласавай, шмат-, а не аднаўкладнай) дзяржавы, лідэр, якому лёсам наканавана быць сёння жыццёва НЕАБХОДНЫМ БЕЛАРУСІ.

Foreign &

Commonwealth

Office

 
 

 


Programme of arrangements *

 

Mr Myacheslav GRIB






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных