Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Удзельніца трох войнау




Удзельніца першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, медыцынскі работнік Еўдакія Уладзіміраўна Бельская нарадзілася ў 1894 г. ў Быхаве ў сям'і селяніна. Скончыла фельчарска-акушэрскую школу. У 1914 г. пасля кароткатэрміновых курсаў пры Магілёўскай абшчыне медыцынскіх сясцёр працавала медыцынскай сястрой на Паўднева-Заходнім фронце і ў 8-й асобай арміі. У ліпені 1916 г. ў час Брусілаўскага прарыву пад варожымі шрапнелямі і кулямі Еўдакія Уладзіміраўна аказала першую дапамогу і перавязала больш двухсот параненых салдат. 4 лістапада 1916 г., калі скончыўся перавязачны матэрыял, сваю форменную сукенку і бялізну яна разарвала на бінты, ратуючы жыццё салдат, сцякаючых крывёю. Аб гэтым пісала газета «Русское слово» (№ 184 ад 18.8.1916). Аб самаадданасці Е. У. Бельскай ведала ўся медыцынская грамадскасць Расіі, яна была ўзнагароджана Георгіеўскімі крыжамі IV, III, II ступеняў і медалём «За стараннасць». 3 1918 г. Е. У. Бельская ў Чырвонай Арміі на пасадзе аперацыйнай сястры, працавала ў лазарэце 10-й стралковай дывізіі 16-й арміі. У маі 1920 г. белапалякі выявілі нашу пераправу цераз Бярэзіну і адкрылі ўраганны артылерыйскі агонь. Многія чырвонаармейцы былі паранены і пачалі тануць. Добра ўмеючы плаваць (у дзяцінстве навучылася на Дняпры), Бельская кінулася ў хвалі Бярэзіны і выцягнула цяжкапараненага чырвонаармейца. Потым яна зноў паплыла і выратавала яшчэ некалькі чалавек. За подзвігі ў гэтых баях была ўзнагароджана гадзіннікам з надпісам «Сумленнаму воіну Чырвонай Арміі ад Петраградскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў». У 1920 г. ў час наступ­лення 10-й стралковай дывізіі на Варшаву сама медсястра была двойчы паранена. Асабліва цяжкае раненне атрымала яна ў пераносіцу і стра­ціла зрок, які потым з цяжкасцю аднавіўся. Пасля заканчэння вайны з белапалякамі Е. У. Бельская была камандзіравана з групай медыцынскіх сясцёр на Паўднёвы фронт і ўдзельнічала ў баях за Перакоп. Яна ішла ў першых радах наступаючых, натхняючы гэтым чырвонаармейцаў, тут жа аказвала дапамогу параненым. Пасля грамадзянскай вайны Е. У. Бельская працавала медсястрой у санаторыі «Талласа» ў Еўпаторыі. Там ёй давялося аказваць медыцынскую дапамогу сястры У. І.Леніна Ганне Ільінічне Ульянавай, якая лячылася ў санаторыі. У Вялікую Айчынную вайну вопытная медсястра працавала ў шпіталях Заходняга фронту, потым у хірургічным палявым перасоўным шпіталі 40-й арміі 1-га Украінскага фронту, удзельнічала ў вызваленні Чэхаславакіі. За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне Е. У. Бельская была ўзнага­роджана шасцю ўрадавымі ўзнагародамі. У пасляваенныя гады праводзіла вялікую грамадскую работу ў таварыстве Чырвонага Крыжа і медыцынскай групе Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Памерла Е. У. Бельская ў кастрычніку 1966 г. ў Маскве.

Д. Абрамовіч.

 

 

Бой быу няроўны...






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных