Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Узнагароды ветэранам




 

28 кастрычніка 1967 г. ў сувязі з 50-годдзем Вялікага Кастрычніка Прэзідыўм Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб узнагароджанні актыўных удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай вай­ны і барацьбы за ўстанаўленне Савецкай улады ў 1917-1922 гг, ордэнамі і медалямі СССР. Па Быхаўскім раёне былі ўзнагароджаны:

ордэнам Леніна: Скажанюк Юлій Паўлавіч; ордэнам Чырвонага Сцяга: Кірпічэнка Ціхан Якаўлевіч, Пазнякоў Яфім Кузьміч, Шычко Фёдар Калінкавіч; ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга: Шайтар Карп Купрыянавіч; ордэнам Чырвонай Зоркі: Мужычкоў Яфрэм Трафімавіч; ордэнам «Знак Пашаны»: Пчалянкоў Фёдар Сцяпанавіч, Рагаленка Ілья Пракопавіч; медалём «За адвагу»: Галіновіч Мікалай Максімавіч, Івашка Кірыла Міхайлавіч, Каган Меер Мендэлевіч, Караткевіч Сяргей Якаўлевіч, Кузняцоў Андрэй Сямёнавіч, Мурашка Пётр Вікенцьевіч, Расін Абрам Гілевіч; медалём «За баявыя заслугі»: Абрамо­віч Даніла Мартынавіч, Гузлоў Пётр Іванавіч, Дзёмінскі Сяргей Захаравіч, Кадраў Філімон Васілевіч, Казлоў Арцём Фёдаравіч, Куляшоў Васіль Паўлавіч, Лёвачкін Андрэй Восіпавіч, Маёраў Канстанцін Антонавіч, Муштукоў Ананій Акімавіч, Пазнякоў Емяльян Мітрафанавіч, Рудкоўскі Сцяпан Антонавіч, Саўчанка Сямён Мітрафанавіч, Турчыкаў Іосіф Цярэнцьевіч, Чаркашын Васіль Пракопавіч, Шыбанаў Кузьма Назаравіч; медалём «За працоўную доблесць»: Андрэеў Еўдакім Зосімавіч, Каравацкі Феакціст Рыгоравіч, Кузьмін Андрэй Мацвеевіч, Пячкоўскі Канстанцін Ермалаевіч, Радзько Марыя Антонаўна; медалём «За працоўную адзнаку»: Іскольскі Міхаіл Абрамавіч, Сцяпанаў Пётр Фаміч.

 

 

ДА НОВАГА ЖЫЦЦЯ

 

У выніку інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны Быхаўскі павет, як і ўся Беларусь, перажываў вялікія эканамічныя цяжкасці. Значна скараціліся пасяўныя плошчы, панізілася ураджайнасць. Бяздзейнічала большасць прамысловых прадпрыемстваў.

У гэты цяжкі час сапраўдным штабам быў павятовы камітэт партыі, які шмат увагі аддаваў палітычнай рабоце і ўмацаванню Саветаў, прафсаюзаў, кааператываў і камітэтаў узаемадапамогі, жансаветаў і камсамола, праз якія мабілізаваў працоўных на аднаўленне народнай гаспадаркі.

У рэзалюцыі VI Быхаўскай павятовай партыйнай канферэнцыі, што адбылася ў жніўні 1920 г., было запісана:

«Камуністычная партыя, воляй Рэвалюцыі стаўшая на чале змагаючагася пралетарыяту, прыцягвала ў свае рады масы рабочых, сялян і працоўнай інтэлігенцыі. Гэтыя масы, інстынктыўна імкнуліся да пар­тыі, часта з-за сваёй палітычнай неадукаванасці, пад уплывам суровых умоў моманту або зусім выходзяць з партыі, або не могуць прыносіць ёй карысці, застаючыся ў яе радах. Таму велізарная ўвага павінна быць звернута на палітычнае выхаванне членаў РКП».

У адпаведнасці з рашэннем канферэнцыі ў пачатку лістапада 1920 г. павятком партыі стварыў партыйную школу, першы выпуск яе (15 чалавек) адбыўся 5 лютага 1921 г.

11 верасня 1920 г. ў Быхаве быў скліканы з'езд прафсаюзаў, на якім прысутнічала 55 дэлегатаў. У парадку дня - даклады старшыні павятовага саўнаргаса т. Брытава, камісара павятовага прадкома т. Трафімава, пытанні выхавання мас, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, забеспячэння рабочых і г. д.

На наступны дзень адбыўся IV павятовы з'езд Саветаў, яму папярэднічалі перавыбары сельскіх і валасных Саветаў. Асноўнае пытанне на з'ездзе - пераход да мірнай працы. Была прынята адозва да сялян Быхаўшчыны. У склад павято­вага выканкома былі выбраны 16 камуністаў, а узначаліў выканком Яўхім Сарокін, чалавек, чый аўтарытэт сярод сялян быў непахісным.

11 студзеня 1921 г. адбылася павятовая канферэнцыя работніц і сялянак. Быў створаны жансавет, у састаў якога павятком партыі рэкамендаваў трох актывістак - Нікіціну, Рыжанкову і Двоскіну. Камітэт партыі прымаў меры па ўма­цаванню павятовага палітбюро (ЧК), на гэтую адказную работу былі рэкамендаваны Н. Л. Фран­цуз і Г. Я. Дорахаў. Шмат увагі аддавалі моладзі. Адказным за работу з ёй у павяткоме прызначылі члена бюро Азерскага. Ва ўсе воласці павета накіравалі інструктараў для арганізацыі камсамольскіх ячэек. Першыя ж камсамольскія ячэйкі нa Быхаўшчыне былі створаны ў 1918 -1920 гг. у Быхаве, на шклозаводзе ў Ветранцы, у вёсках Новы Быхаў, Гарадзец. У Быхаве склікаецца беспартыйная канферэнцыя моладзі, праходзяць сумесныя пасяджэнні павяткомаў партыі і камсамола. Шырокі размах набыла агітацыйна-прапагандысцкая і культурна-асветная работа. Звыклай з'явай сталі мітынгі, мітынгі-канцэрты. Адчыняліся хаты-чытальні, агітпункты, бібліятэкі. У в. Балонаў Сялец ініцыятыўная камсамолка Дар'я Верхаўцова ўзначаліла работу хаты-чытальні і зрабіла яе лепшай у павеце. У Ветранцы камсамольцы шклозавода стварылі агітбрыгаду. Па ініцыятыве аддзела палітасветы павяткома партыі былі арганізаваны курсы загадчыкаў хат-чытальняў. Першы набор курсаў - 40 чалавек.

Прымаліся першыя захады па ліквідацыі непісьменнасці: у вёсках адкрывалі пачатковыя дзённыя і вячэрнія школы сялянскай моладзі. У Касіцкай школе, напрыклад, пажадалі вучыцца 40 чалавек дарослых, сярод іх 16 жанчын. Звярталася ўвага на ахову здароўя сялян, былі арга-нізаваны фельчарскія пункты. У першай пяцігодцы ў раёне працавала 13 медустаноў.

Дзейнасць павяткома партыі ахоплівала розныя бакі жыцця: аднаўленне гаспадаркі і нарыхтоўка хлеба для рабочых і Чырвонай Арміі, дапамога галадаючым і будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, стварэнне школ і барацьба з бандытызмам. А жыццё ставіла ўсё новыя і новыя праблемы.

Асноўная ўвага была скіравана на адраджэнне сельскай гаспадаркі: краіне патрэбен быў хлеб. Актыўна дапамагалі вёсцы гараджане. У жніўні 1920 г. жыхары Быхава на суботніках адрамантавалі сялянам 662 плугі, 16 хлявоў, перацягнулі 23 колы, зрабілі 69 вазоў, узаралі 257 дзесяцін зямлі, адрамантавалі 6 школ, больш за 80 км дарог і г. д. 8 жніуня 1920 г. газета «Соха и молот» пісала, што чырвонаармейцы 5-га ўчаст­ка Заходняй шашы правялі у в. Чачэвічы камуністычны суботнік па аказанню дапамогі сем'ям чырвонаармейцаў у палявых работах: «...Касілі лугі. Ішоўшыя са сваіх работ сяляне на прапанову палітработніка дапамагчы агульнай рабоце, ахвотна згадзіліся... Суботнік пакінуў у мясцовых сялян добрае ўражанне».

Важнай падзеяй з'явілася першая павятовая сельгасканферэнцыя (1-3 красавіка 1922 г.). Асноўным пытаннем было зямельнае. У пастанове гаварылася, што канферэнцыя цалкам ухваляе пастанову УСНГ, якая дала магчымасць усяму сялянству адрадзіць гаспадарку па свайму меркаванню, надзяленне грамадзян зямлёй прайшло па рашэнню дзвюх трэціх жыхароў сяла. Пры вырашэнні зямельнага пытання асаблівая ўвага аддавалася беззямельным сялянам. Яны надзяляліся зямлёй у першую чаргу. Ім аказвалі дапамогу інвентаром, насеннем, лесаматэрыяламі і інш.

У рэзалюцыі аб сельскагаспадарчай кааперацыі самай жыццёвай неабходнасцю на той момант было названа аб'яднанне сялян у сельскагаспадарчыя кааператывы. Пры падтрымцы дзяржавы кааператыўныя аб'яднанні слабых гаспадарак змогуць стаць у хуткім часе незалежнымі ад модных, часта не працоўных гаспадарак. Прызнаючы важнасць і неабходнасць развіцця сельгаскааперацыі, канферэнцыя адзначыла, што галоўным і асноўным рычагом у развіцці кааперацыі на тым этапе з'яўляліся крэдытныя таварыствы, вакол якіх і павінны аб'ядноўвацца разрозненыя гаспадаркі. Канферэнцыя заклікала сялян павета ствараць селькомы там, дзе іх яшчэ не было.

Вялікая палітычная і арганізатарская работа, самаадданая праца рабочых і сялян прынеслі свае вынікі. На 15 сакавіка 1923 г. ў Быхаве былі адноўлены і працавалі 148 прамысловых прадпрыемстваў і арцелей. Пачаў даваць прадукцыю шклозавод у в. Ветранка. У 1922-1923 гг. сяляне павета здалі дзяржаве 353 тысячы пудоў збожжа. У 1923-1924 гг. прыступілі да меліярацыі зямель. У Быхаве былі створаны меліярацыйныя таварыствы імя Леніна і «Праца». У 1926 г. сяляне в. Вараніно таксама стварылі меліярацыйнае таварыства. На асушаных зем­лях было вырашана заснаваць лугавую гаспадарку (у 1930 г. створаны саўгас «Вараніно», да 1938 г. спецыялізаваўся на нарыхтоўцы сена для кавалерыйскіх часцей Чырвонай Арміі).

У напружанай рабоце па аднаўленні народ­най гаспадаркі нараджаліся першыя героі працы, актывісты. 28 ліпеня 1921 г. селянін в. Чыгірынка Мікіта Захаравіч Мінчукоў стаў першым кавалерам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Высокай узнагароды ён быў удастоены за выключны гераізм, праяўлены пры выратаванні моста цераз р. Друць у час крыгаходу. У 1925 г. сялянка в. Трасцівец Юлія Пятроўна Казлоўская першая з жанчын рэспублікі была выбрана членам ЦВК БССР. Праз два гады членам урада рэспублікі выбралі работніцу шклозавода «Ільіч» Сцепаніду Антонаўну Радзько. Былая вясковая настаўніца, адважная падпольшчыца у час польскай і нямецкай акупацыі Сусана Апанасаўна Брытава (Кірпічэнка) разам з аднавяскоўцамі арганізавала камуну, якой далі імя К. Маркса.

У 1-й палове 1920-х гадоў працоўныя краіны ўважліва, з трывогай і надзеяй сачылі за паведамленнямі аб стане здароўя правадыра рэвалюцыі У. І. Леніна. У гэтыя дні ў адрас Ільіча ішлі сотні пісем, тэлеграм з усіх бакоў неабсяжнай краіны з пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення, словамі падтрымкі. Ішлі яны і з Бы­хаўскага павета. У студзені 1924 г. вялікае гора напаткала краіну - памёр У. I. Ленін. Усюды праходзілі жалобныя мітынгі і сходы. Адбыліся яны і ў Быхаве і вёсках павета.

Рабочыя Ветранскага шклозавода «Ільіч» 29 студзеня паслалі ў адрас ЦК РКП (б) пісьмо, якое збераглося ў архіве. Вось што яны пісалі: «Рабочыя шклозавода «Ільіч» Быхаўскага павета выказваюць Вам свой смутак і заяўляюць: цяжкая наша агульная страта, але калектыўнымі намаганнямі рабочага класа пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі будуць поўнасцю ажыццёўлены запаветы Ільіча.

У дзень пахавання нашага любімага правадыра, імем якога названы наш завод, агульны сход нашых рабочых выказвае глыбокае спачуванне Камуністычнай партыі і Камінтэрну, пад сцягам якіх жыў, змагаўся i памёр Ільіч.

Рабочаму класу і сялянству Расіі ўдалося перамагчы і ўзяць уладу ў свае рукі толькі таму, што яны ішлі нага ў нагу з Камуністычнай партыяй, пад кірауніцтвам выпрабаванага правадыра-барацьбіта тав. Леніна.

Цяжкія выпрабаванні прадстаяць яшчэ рабо­чаму класу. На шляху да перамогі цяжкасці ўскладняюцца стратай Ільіча. Толькі шчыльней самкнуўшы свае рады і з'яднаўшыся вакол Камуністычнай партыі, увасобіўшай у сабе запаветы тав. Леніна, мы здолеем пераадолець цяжкасці ў барацьбе за канчатковыя мэты рабочага класа.

Ільіч памёр, але запаветы яго жывыя. Гэтыя запа­веты мы ажыццявім пад кіраўніцтвам Расійскай Камуністычнай партыі.

Старшыня сходу Якаўлеў».

 

На мітынгах і сходах з выпадку смерці У. I. Леніна перадавыя рабочыя выказвалі просьбы аб прыёме іх у партыю. Паводле рашэння Пленума ЦК РКП (б) быў аб'яўлены масавы прыём у партыю перадавых рабочых ад станка. У вы­ніку ленінскага прызыву ў партыю Быхаўская партарганізацыя папоўнілася яшчэ дзвюма партячэйкамі (на чыгуначнай станцыі і лесапільным заводзе).

Сацыялістычныя пераўтварэнні на Быхаўшчыне, як і ў цэлым па краіне, праходзілі няпроста, у складаных абставінах абвастрэння класавай барацьбы, пошукаў рэальных і эфектыўных шляхоў будаўніцтва новага ладу. Палітыка ваеннага камунізму, харчразвёрстка і іншыя меры ўлады выклікалі супрацьдзеянні як адкрытых ворагаў, так і некаторай часткі, пераважна заможнага, сялянства. Праяўляліся яны ў актах сабатажу, ухілення ад харчразвёрсткі, бандытызму. У лістападзе 1920 г. бандыты люта закатавалі камуністаў Часніцкага, Цёмкіна, Раманава і члена павятовага камітэта камсамола Аўруціна. Бандыцкія стрэлы абарвалі жыццё палымяных бальшавікоў старшыні Грудзінаўскага валрэўкома Сцяпана Кандрычыны, чэкістаў - старшыні павятовага палітбюро Навума Француза і сакратара палітбюро Георгія Дорахава. 21 студзеня 1925 г. кулакі з-за вугла забілі старшыню Макранскага камітэта сялянскай узаемадапамогі, сакратара камсамольскай ячэйкі Пятра Баранкевіча. Жыхары раёна шануюць памяць аб загінуўшых: аб гэтым сведчаць помнікі, мемарыяльныя дошкі, назвы вуліц.

Да 1923 г. Быхаўскі павет знаходзіўся ў Го­мельскай губерні. 9 лютага 1923 г. ён быў ліквідаваны, тэрыторыі Гарадзішчанскай, Глухскай, Грудзінаўскай, Старабыхаўскай валасцей і сам г. Быхаў былі перададзены Магілёўскаму павету, тэрыторыя Баханскай, Бычанскай, Навабыхаўскай і Чыгірынскай валасцей - Рагачоўскаму, Даўгамошскай і Прапойскай – Чэрыкаўскаму паветам.

17 ліпеня 1924 г. ў рэспубліцы скасаваны паветы і воласці і ўтвораны акругі і раёны. У склад Магілёўскай акругі ўвайшоў Быхаўскі раён. У ім былі наступныя сельсаветы: Баркалабаўскі, Быхаўскі, Гарадзецкі, Глухскі, Грудзінаўскі I і Грудзінаўскі II, Дабужскі, Лудчыцкі, Макранскі, Навабыхаўскі, Ніканавіцкі, Следзюкоўскі, Студзянецкі, Сялецка-Халапееўскі, Тайманаўскі, Узніцкі, Царкоўнаасавецкі, Чырвонабярэжскі, Ямніцкі. Першым старшынёй Быхаўскага райвыканкома стаў актыўны ўдзельнік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, ураджэнец в. Мокрае Мацвей Лявонцьевіч Рудкоўскі, які да гэтага працаваў старшынёй Навабыхаўскага валвыканкома. Пры непасрэдным удзеле Рудкоўскага былі праведзены выбары выканкомаў ва ўсіх 19 сельскіх Саветах раёна.

У ліпені 1931 г. былі ўнесены некаторыя змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Датычылі яны і Быхаўшчыны. Паводле пастановы ЦВК i СHK БССР ад 8 ліпеня 1931 г. да Быхаўскага раёна былі далучаны Балонава-Сялецкі, Дунайкоўскі, Кучынскі, Падсельскі, Чачэвіцкі, Чыгірынскі сельсаветы Чачэвіцкага і Абідавіцкі, Баханьскі, Званецкі, Зімніцкі, Ісканскі, Хатаўнянскі сельсаветы Журавіцкага раёнаў, якія былі скасаваны.

Паступова ў раёне развілася прамысловая кааперацыя, мадэрнізаваліся старыя прадпрыемствы, будаваліся новыя. У Сарочынскай камуне імя К. Лібкнехта ў 1924 г. быў заснаваны крухмальны завод, які даваў за сезон 23 тоны крухмалу. Мелавая арцель «Маяк камуны» (прадукцыйнасць 560 тон вапны ў год) была арганізавана С. К. Дзергачовым у 1926 г. у в. Лазаравічы. У 1927 г. каля в. Сядзіч была арганізавана пра­мысловая арцель «Чырвоны будаўнік» (31 рабочы, 7 служачых, давала у год 838 тыс. цаглін), арцель «Працоўны смалакур» налічвала 11 чалавек, у год выпускала 42 тоны шкіпідару, 86 тон смалы, 161 тону драўнянага вугалю. Існавалі такія прамысловыя арцелі, як «Металіст», шавецкая «Чырвоны саматужнік», кравецкая «Аб'яднанне» і інш. Гарадская хлебапякарня (9 чалавек) была арганізавана ў 1928 г., у год выпякала 226 тон хлеба.

У адпаведнасці з пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі ў 1929 г. ў Быхаве было завершана будаўніцтва электрастанцыі. У наступным годзе яна выпрацавала 37 696 кілават электраэнергіі. Пачалі даваць прадукцыю торфазаводы «Ленінскі шлях» і «Чырвоная Беларусь», у 1930 г. ўступіў у строй сыраварны завод, на ім працавала 59 рабочых і 6 служачых. Гадавая прадукцыйнасць - 99 тон масла, 18 тон галандскага сыру і 97 тон іншай малочнай прадукцыі. Паскорана ішло будаўніцтва ацэтонава-бутылавага завода і электрастанцыі пры ім (уведзены ў дзеянне ў 1932 г.). Замест невялічкай лесапільні ў Быхаве з'явілася лесапільная арцель імя Калініна (у 1932 г. яна вьпусціла прадукцыі на суму звыш мільёна рублёў). Дробная кавальская арцель там жа ў райцэнтры стала буйной майстэрняй стандартнага абозабудавання, за год яна давала прадукцыі на паўмільёна рублёў. Увогуле прамысловасць раёна ў 1932 г. вырабіла прадукцыі на 7,2 млн. рублёў.

Паводле ленінскага кааператыўнага плана ў першыя гады Савецкай улады на Быхаўшчыне ўзніклі калектыўныя сельскія гаспадаркі. У 1919 г. створаны саўгасы ў Грудзінаўцы, Бар-калабаве, Лудчыцах. Апошні меў свінагадоўчую спецыялізацыю (160 га ворыва, 50 га лугоў, 1000 свіней). Ва ўcix саўгасах працавалі сельскагаспадарчыя курсы, арганізоўваліся выстаўкі, лекцыі, на якія запрашаліся сяляне навакольных вёсак. У вёсках ствараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, камуны. Асноўным прынцыпам іх фарміравання была добраахвотнасць. У в. Прыбар Чырвонаслабодскага сельсавета, напрыклад, сельгаскааператыў так і назвалі «Згода». У в. Сарочына Баркалабаўскага сельса­вета ў пачатку 1919 г. была створана адна з першых на Беларусі сельскагаспадарчых камун - імя К. Лібкнехта. У 1922 г. камунары адрамантавалі памяшканне для клуба, адкрылі бібліятэку, чытальню. У 1924 г. камуна атрымала трактар, першы выезд на поле камунараў-трактарыстаў Хвядоса Міронава, Трыфана Карпікава і Івана Лагунова ператварыўся ў велічнае, незабыўнае свята і быў лепшай агітацыяй за «камунію». У 1924 г. тут адбылася сельскагаспадарчая выстаўка, на якой апрача лібкнехтаўцаў экспанаты прадстаўляў caўгac з в. Баркалабава. У 1927 г. калгас імя К. Лібкнехта (да таго часу камуна была пepaўтворана ў калгас) атрымаў дыплом на Усебеларускім сельскагаспадарчым конкурсе. У памяць аб камуне ў вёсцы у 1972 г. ўстаноўлены помнік.

У 1927 г. XV з'езд партыі прыняў рашэнне аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Даследаванні гісторыкаў, эканамістаў і публіцыстаў канца 1980-х гадоў дазваляюць зірнуць на гэту з'яву гістарычнага мінулага без прыкрас, без ідэалагічных і прапагандысцкіх на-пластаванняў розных часоў. Ва ўмовах аўтарытарна-бюракратычнай сістэмы кіравання план стварэння калгасаў, а пазней суцэльнай калектывізацыі, успрымаўся партыйнымі і савецкімі работнікамі, сельскімі актывістамі як адзіна пра­вільны, і яны самааддана праводзілі яго ў жыццё. Таму былі і аб'ектыўныя прычыны: першыя поспехі сельскагаспадарчых кааператываў (агітавалі за калектыўнае гаспадаранне лепш за іншыя лозунгі), вялікі аўтарытэт партыі, непахісная вера ў правільнасць яе рашанняў і шляхоў выканання. Выконваючы рашэнні з'езда, раённая партыйная арганізацыя ўзмацніла палітычную і культурна-асветную работу ў вёсцы, згуртоўвала бядняцка-батрацкія і серадняцкія масы.

У 1928-1929 гг. мясцовыя актывісты Марк Левы, Аляксей Агееў, Мітрафан Альховік у вёсках Давыдавічы, Іскань, Новы Быхаў ствараюць калгасы. Утвараюцца калектыўныя гаспадаркі ў вёсках Падгор'е, Усохі, Няраж і іншых месцах.

У кастрычніку 1929 г. у Быхаве была арганізавана сельскагаспадарчая выстаўка. Яе мэта - паказаць поспехі ў калектывізацыі. Газета «Бeларуская вёска» пісала ў тыя дні, што навед-вальнікаў выстаўкі зацікавілі экспанаты селяніна-бедняка з в. Камарычы Ісака Мархоценкі, які прыехаў на выстаўку з жонкай і прывёз у якасці зкспанатаў лубін, турнэпс, буракі, насенне ка-нюшыны, авёс, старую драўляную саху і такую ж барану. Сваімі экспанатамі ён агітаваў за ка-лектывізацыю.

Аб гэтым сведчылі напісаныя ім лозунгі, расклееныя перад зкспанатамі на чырвоным сцягу, зробленым з жаночай хусткі: «Прывітанне сацыялістычным элементам вёскі, няхай жыве дзень ураджаю і калектывізацыі!», «Дзякуем нашай Камуністычнай партыі, нашаму Савецкаму ўраду - кіраўнікам агратэхнічнай сілы», «Няхай жыве агіткультура, няхай згіне панскі і пaпoўскі дурман», надпіс на сасе: «...Няхай жыве хуткі рост трактарызацыі, няхай згіне невуцтва, бес­культур’е і пaпoўскі дурман».

Такія ж думкі селянін выказаў і на мітынгу. Ён заклікаў запісвацца ў калгас і абяцаў зрабіць гата першым. І. Мархоценка стаў арганізатарам і першым старшынёй калгаса «Чырвоная Зорка» ў в. Камарычы.

25 лютага 1931 г. раённая газета «Маяк камуны», пераемніца газеты «Известия Быховского ревкома» апублікавала пісьмо чырвоных парты­зан Быхаўшчыны, прынятае ў дзень святкавання 13-й гадавіны Чырвонай Арміі. Сябры-аднапалчане ўспомнілі свой баявы гераічны шлях у скла дзе конных партызанскіх атрадаў Дзергачова і Мельнікава, а потым 17-й стралковай дывізіі, затым перайшлі да размовы аб калектывізацыі вёскі. Ветэраны гаварылі аб цяжкасцях i памылках у гэтай справе. У час размовы і нарадзілася думка звярнуцца з пісьмом да чырвоных партызан Быхаўшчыны. «Наш абавязак - гаварылася ў закліку, - абавязак чырвоных партызан, барацьбітоў за Савецкую ўладу... з рэвалюцыйным уздымам працаваць над сацыялістычнай перабудовай вескі...»

Будаваць новае, мацаваць і развіваць усё лепшае - вось дэвіз ветэранаў грамадзянскай вайны. Пісьмо іх так і названа: «Да ўсіх чырвоных пар­тызан, беднякоў і сераднякоў Быхаўскага раёна БССР». Пад ім подпісы Ціхана Кірпічэнкі, Івана Красніцкага, Андрэя Красніцкага, Апанаса Мандрыка і іншых.

Як і ў многія іншыя раёны Беларусі і краіны, на Быхаўшчыну былі накіраваны прадстаўнікі рабочага класа - дваццаціпяцітысячнікі, чый арганізатарскі вопыт і пралетарская загартоўка павінны былі дапамагчы ў арганізацыі калектыўнага гаспадарання. Добрую памяць пакінулі аб сабе пасланцы Ленінграда, камуніст-інтэрнацыяналіст Пётр Захарыеў, сормаўскія рабочыя Іван Васілевіч Стулаў і Пётр Аляксеевіч Міронаў. Яны арганізавалі і узначалілі калгасы «1 Мая», «Чырвоны партызан», «Камінтэрн», пад іх кіраўніцтвам гаспадаркі умацоўваліся, сталі лепшымі ў раёне. Але было нямала прыкладаў іншага роду. Паспешліва створаныя калгасы распадаліся, няўмелае кіраўніцтва, парушэнне прынцыпаў добраахвотнасці і іншыя сур'ёзныя хібы прымушалі разважлівых па натуры сялян насцярожана адносіцца да новай справы. Усё было ў той час: зрываліся вясковыя сходы ў адказ на занадта патрабавальныя прамовы некаторых упаўнаважаных (як правіла, настойвалі на абавязковай 100 % калектывізацыі), былі і «жаночыя бунты» (у Рыжкаўцы, Верхняй Тошчыцы), былі і больш актыўныя дзеянні праціўнікаў калектывізацыі - падпальвалі калгасныя двары, пабудовы, стралялі ў калгасных актывістаў. У 1932 г. быў забіты старшыня выканкома Ніканавіцкага сельскага Савета Міхей Белакузаў.

Але выбару іншага не існавала. Курс на суцэльную калектывізацыю лічыўся адзіна правіль­ным шляхам сацыялістычнага будаўніцтва ў вёсцы, іншыя думкі, прапановы, на якім бы ўзроўні яны не выказваліся, адвяргаліся, прызнаваліся «шкодніцкімі». Няцяжка ўявіць, які выбар павінны былі зрабіць тыя сяляне, што яшчэ вагаліся, ва умовах жорсткіх камандных метадаў кіраўніцтва, палітыкі раскулачвання (як вядома, сярод «раскулачаных» большасць складалі сераднякі), якая стала сапраўднай трагедыяй сялянства.

Спробы сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі вяліся і на базе новай сельскагаспадарчай тэхнікі. У краіне будаваліся заводы па вырабу трактароў і сельскагаспадарчых машын. Пачалі стварацца машынна-трактарныя станцыі. У адным з першых нумароў газеты «Маяк камуны» была надрукавана такая тэлеграма: «Быхаў, райкому КП(б)Б. У вашым раёне вызначана будаўніцтва машынна-трактарнай стапцыі. Неадкладна разгарніце работу па мабілізацыі 70 тысяч рублёў трактарацэнтру... Сакратар ЦК КП(б)Б Гей».

Гэта вестка была ўспрынята з задавальненнем, калгаснікі адлічвалі грошы на будаўніцтва МТС, у тым жа нумары газеты ў падборцы матэрыялаў на гэту тэму чытаем: «Агульны сход кал­гаса «Чырвоны партызан»; вітае ініцыятыву аб стварэнні МТС у Быхаўскім раёне. Мы першыя даём на станцыю тры тысячы рублёў і выклікаем на спаборніцтва калгас «Новы свет».

У 1931 г. на паўночна-заходняй ўскраіне Быхава (на месцы сучаснага рабочага пасёлка Колас) пачалося будаўніцтва МТС.

Вось як ўспамінае аб гэтым адзін з першых будаўнікоў станцыі Зоя Піліпаўна Цыркунова: «Малодзенькай дзяўчынай прыйшла я на будаўніцтва. На месцы станцыі стаяў тады толькі барак для будаўнікоў. Працавалі мы па-ўдарнаму. І праз паўтара года на былой пустэчы з'явіліся рамонтная майстэрня, склады для запчастак, павеці для захоўвання тэхнікі, інтэрнат, клуб, сталовая, кантора. Пачалі прыбываць першыя трактары, камбайны «Север» і «Камунар», грузавыя аўтамабілі і іншая тэхніка. Многія будаўнікі пайшлі на курсы і сталі трактарыстамі. Заўсёды добрым словам успамінаю пepшагa дырэктара МТС камуніста Івана Герасімавіча Бурака. Гэта дзякуючы яго добрай парадзе і я закончыла курсы і стала трактарысткай».

Крыху пазней былі створаны яшчэ 2 МТС - Лудчыцкая і Кузькавіцкая. У 1933 г. пры МТС і саўгасах пачалі працаваць палітаддзелы. Яны вы­давалі свае газеты, на Быхаўшчыне іх было тры, асабліва вызначалася сваёй вастрынёй шматтыражка ў саўгасе «Чырвоны маяк» (зараз пас. Пралетарый Абідавіцкага сельсавета), якую рэдагаваў член партыі з 1919 г. Сцяпан Мікалаевіч Свірыд. Істотную ролю ў грамадскім жыцці Быхаўшчыны таго часу адыгрывалi жанчыны-актывісткі. Дэлегаткай 1-га Усесаюзнага з'езда жанчын-калгасніц (снежань 1929) была быхаўская калгасніца С. А. Брытава. Начальнік палітаддзела Кузькавіцкай МТС Ефрасіння Іванаўна Антонава і намеснік начальника палітаддзела Быхаўскай МТС Наталля Майсееўна Сцяпняк былі заўсёды сярод людзей, ведалі іх клопаты, дзялілі з імі радасць і гора, дапамагалі ім ўсімі сіламі. Па ўсім Прыдняпроўі ішла слава аб трактарыстцы Кузькавіцкай МТС Веры Цімафееўне Сіўцовай, даярцы з в. Студзёнка Суклеце Сілкаўне Яўменавай і іншых. Работніцы прамысловых прадпрыемстваў Быхава Соф'я Рудкоўская, Марыя Сімановіч і іншыя паклалі пачатак стаханаўскаму руху ў раёне. У канцы 1936 г. тут ужо налічвалася 168 стаханаўцаў.

Адначасова з сацыялістычнымі пераўтварэннямі ў прамысловасці і на вёсцы адбываліся змены ў галіне адукацыі, культуры. У 1931 г. ў раёне працавала 112 школ з чатырохгадовым і 8 школ з сямігадовым тэрмінам навучання, школа сельскай моладзі. Займалася ў іх 12 728 чалавек, пра­цавала 275 настаўнікаў. Для падрыхтоўкі кадраў будаўнікоў у Быхаве быў адкрыты будаўнічы тэхнікум. У 1932 г. у ім займалася 80 студэнтаў. Апрача таго меліся 2 школы фабрычна-заводскага навучання, 19 школ калгаснай моладзі (ШКМ), дзе вучылася 5638 юнакоў і дзяўчат.

Актыўна неслі культуру ў масы настаўнікі Раман Варфаламеевіч Савіцкі, Мікалай Арцёмавіч Носараў, Мартын Паўлавіч Паляўцоў, Якаў Яфрэмавіч Караткевіч, Якаў Сцяпанавіч Коўшар, Адам Цімафеевіч Мамаеў, Аляксей Сцяпанавіч Дзямідаў і многія іншыя. А. С Дзямідаў першы сярод настаўнікаў раёна ў 1939 г. быў удастоены ўрадавай узнагароды - медаля «За працоўную адзнаку».

У лютым 1935 г. ў Маскве праходзіў 2-і Усесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў. Быхаўскі раён прадстаўляў на ім старшыня калгаса «Рэвалюцыя» Максім Сямёнавіч Сівагракаў. Ен быў уключаны ў камісію па выпрацоўцы праекта прыкладнога Статута сельскагаспадарчай арцелі.

Раён у тыя гады нагадваў сабой будаўнічую пляцоўку: узводзіліся новыя школы, жылыя дамы, гаспадарчыя збудаванні, ішла рэканструкцыя прадпрыемстваў. У 1935 г. быў рэканструяваны шклозавод «Ільіч», пачаў працаваць хімлясгас. Пры заводзе «Ільіч» вырас прыгожы рабочы пасёлак з клубам, радыёвузлом, бальніцай, няпоўнай сярэдняй школай, лазняй. Для забеснячэння Быхаўскага ацэтона-бутылавага завода палівам у 1935 г. каля в. Ямнае быў пабудаваны торфазавод «Другая пяцігодка». У 1936 г. ён даў 11 тыс. тон паліва. Колькасць рабочых на прамысловых прадпрыемствах складала амаль 2,5 тыс. чадавек. 22 прадпрыемствы, што працавалі ў раёне ў 1938 г., далі валавой прадукцыі на суму звыш 7,3 мільёна рублёў.

У сельскай гаспадарцы ў гэты час павысілася ўраджайнасць і адпаведна павялічыўся кошт працадня калгасніка: у 1934 г. ў сярэднім па раёну на працадзень было выдадзена па 2,5 кг збожжа, 7 кг бульбы, іншая прадукцыя і грошы. У некаторых калгасах на працадзень атрымлівалі па 5-6 кг збожжа і 15—20 кг бульбы. У 1934 г. ў калгасах і саўгасах мелася 139 малочнатаварных, 102 свінагадоўчыя, 58 авечкагадоўчых і 3 конегадоўчыя фермы. Папулярным было пчалярства: у калгасах налічвалася каля 70 пчаляроў, 2 тыс. вулляў.

Пачалі ажыццяўляць план перасялення калгаснікаў з хутароў у вёскі. Ішло наступленне на балоты. Працаўнікі калгаса «Зара» з Кузькавіч за 2 гады асушылі 103 гектары балот і асвоілі 83 га тарфянікаў. Гэта іх дасягненне было адзначана вялікім сярэбраным медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі.

На сярэдзіну 1939 г. ў Быхаўскім раёне існавалі 142 калгасы, якія аб'ядноўвалі больш за 12 тыс. сялянскіх гаспадарак. Пад пасевамі збожжавых і збожжабабовых культур было занята 31 260 га, пад бульбай 7428 га, ільном, каноплямі 2328 га. У калгасах налічвалася каля 7,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, звыш 3,5 тыс. свіней, 2,6 тыс. авечак і коз, 8,8 тыс. коней. Папаўняўся і машынна-трактарны парк; у канцы 1940 г. 3 МТС мелі 115 трактароу, 23 камбайны і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. Абслугоўвалі яе 242 механізатары. Асабліва вядомымі з іх былі ў той час Фядос Міронаў, Вера Сіўцова, Іван Альховік, Пятро Ігнатаў і многія іншыя. Трактарыст з саўгаса «Вараніно» Ігнат Кавалёў першы ў 1938 г. стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, выставачны камітэт адзначыў яго працу дыпломам.

За гады перадваенных пяцігодак істотна змянілася аблічча старажытнага Быхава. Вуліцы ўпрыгожылі новыя дамы, шмат было пасаджана дрэў. У 1938 г. на вул. Чырвонаармейскай быхаўчане ўрачыста адкрылі помнік У. І. Леніну. 3 ростам горада павялічвалася і колькасць насельніцтва; у 1939 г. ў Быхаве было 11 тыс. жыхароу.

Яскравай была і статыстыка культурных пераўтварэнняў. Да рзвалюцыі ў павеце налічвалася 37 царкоўнапрыходскіх школ, у якіх вучы­лася 1086 дзяцей, дадаткова ў 2 гімназіях і 2-класным вучылішчы займалася яшчэ 600 дзяцей. У 1940 г. ў раёне 101 школа і 17 тысяч вучняў, працавалі гарадская і дзіцячая бібліятэкі, бібліятэкі былі таксама пры партыйных і педагагічных кабінетах, пры ўcix хатах-чытальнях (іх было 19) і школах. У ВНУ і сярэдніх спецыяльных установах у 1940 г. займалася больш за 400 быхаўчан. Самыя здольныя і таленавітыя крочылі ў вялікую навуку, сярод іх былі Канстанцін Лукашоў, Дасіфей Надтачэеў, Емяльян Азаранка і іншыя.

У канцы 1930-х гадоў адбыліся выбары ў вышэйшыя органы Савецкай улады краіны і рэспублікі. Дэпутатамі ў Савет Саюза і Савет Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР былі вы­браны прадстаўнікі раёна - настаўнік Чырвонаасавецкай няпоўнай сярэдняй школы Васіль Паўлавіч Іваноў і даярка студзёніцкага калгаса «Запаветы Ільіча» С. С. Яўменава. У Вярхоўным Савеце БССР раён прадстаўляў старшыня выканкома Тайманаўскага сельскага Савета Васіль Паўлавіч Куляшоў, сакратар Быхаўскага райкома партыі Ціт Фёдаравіч Субоцін.

1930-я гады...- супярэчлівы час, калі побач ужываліся працоўны ўздым, энтузіязм мільёнаў, іх самаадданая, ударная праца і жорсткая бюракратычная сістэма кіравання, ідэалагічнай апрацоўкі мас, насаджэння культу асобы «правадыра і генія ўсіх народаў», нагнятанне атмасферы падазронасці, пошукаў «ворагаў народа», калі царыла беззаконне, ахвярамі якога сталі сотні тысяч лепшых прадстаўнікоў партыі і народа. Сярод іх і тыя, чый лёс быў так ці інакш звязаны з Быхаўшчынай. У гады культу асобы Сталіна былі рэпрэсіраваны першы біёграф У. І. Леніна І. М. Баранкевіч, былы камандзір 152-й Быхаўскай дывізіі Я. В. Шэко, былы рэвалюцыянер, партыйны і савецкі работнік У. I. Драздоўскі і іншыя. Аб тым, што ўяўляў сабой канвеер рэпрэсій, яскрава сведчыць лёс Міканора Сцяпанавіча Крыцкага, беларуса па нацыянальнасці: працаваў дырэктарам сярэдняй школы № 1 у Быхаве. 24 снежня 1937 г. быў арыштаваны па абвінавачванню ў шпіянажы, на наступны дзень яго выключылі з партыі, а 20 студзеня 1938 г. быў прыгавораны да расстрэлу. У наш час Крыцкі, як і многія іншыя нявінныя ахвяры рэпрэсій, былі рэабілітаваны і паводле рашэння бюро Магілёўскага абкома КПБ ад 27 верасня 1988 г. адноўлены ў партыі.

Падобны лёс напаткаў і сакратароў Быхаў­скага РК КП(б)Б С. К. Ігнатовіча і Е. П. Ба-ярчанку, майстра-шкловыдзімальшчыка завода «Ільіч» М. В. Багінскага і іншых нявінных ахвяр.

Станіслаў Канстанцінавіч Ігнатовіч працаваў другім сакратаром Быхаўскага РК КП(б)Б, быў арыштаваны 1 студзеня 1938 г., а 11 кастрычніка 1938 г. па прыгавору асобай тройкі НКУС расстраляны. У абвінаваўчым заключэнні напісана, што ён нібыта «з'яўляўся ўдзельнікам польскай шпіёнскай дыверсійнай арганізацыі..., праводзіў дыверсійна-шкодніцкую работу ў сельскай гаспадарцы і гандлі, насаджваў варожыя кадры з мэтай іх выкарыстання ў контррэвалюцыйных мэ­тах, збіраў звесткі аб палітыка-эканамічным стане шэрагу раёнаў БССР і настроі насельніцтва ў адносінах да мерапрыемстваў партыі і Савецкай улады».

Емяльяна Пятровіча Баярчанку, сакратара Бы­хаўскага РК КП(б)Б, члена партыі з 1919 г., у 1938 г. абвінавацілі ў актыўным удзеле ў антысавецкай, трацкісцкай, тэрарыстычнай арганізацыі, шкодніцкай рабоце ў галіне сельскай гаспадаркі, накіраванай на развал калгаснага будаўніцтва... Ён быў таксама прыгавораны да рас­стрэлу.

Агентам польскай разведкі зрабілі малапісьменнага Мечыслава Вікенцьевіча Багінскага, які жыў у Ветранцы і працаваў на шклозаводзе. За сувязь з рэпрэсіраванымі роднымі яго ў 1937 г. выключылі з партыі, а ў самым канцы 1937 г. арыштавалі. Усяго месяц разглядалася яго спра­ва, а яшчэ праз месяц - 19 лютага 1938 г. Багінскі быў расстраляны. У сталінскіх лагерах згубіўся жыццёвы след простага селяніна-калгасніка з в. Галееўка Міхаіла Ульянавіча Краўцова, арыштаванага і несправядліва асуджанага ў 1932 г. Не вытрымаў і года лагернага жыцця селянін-аднаасобнік з в. Вець Кузьма Конанавіч Канцавы, які памёр у месцах зняволення у чэрвені 1938 г.

Пазней іх справы былі перагледжаны і спынены з-за адсутнасці складу злачынства, а несправядлівыя прыгаворы адменены.

Трывога і занепакоенасць, выкліканыя складанасцямі ўнутранага развіцця краіны, дапоўніліся трывогай і занепакоенасцю за лёс усёй краіны: міжнароднае становішча абвастралася. Ваенныя канфлікты з японскімі мілітарыстамі, савецка-фінляндская вайна, пачатак 2-й сусветнай і нахабнае, пераможнае шэсце гітлераўскіх армій па Еўропе гаварылі аб непазбежнасці сутыкнення сацыялізму з фашызмам. I зноў супярэчнасць; з аднаго боку падрыхтоўка да вайны - перабудова эканомікі, узмацненне абаронча-масавай работы, заклік да моладзі ісці на флот, у авіяцыю і г. д., з другога - непаслядоўнасць, маруднасць у ажыццяўленні прынятых мер, непахісная вера ў прадбачлівасць «правадыра» і магутнасць нашай арміі, магчымасць вядзення вайны «малой крывёю і на чужой тэрыторыі». Людзі жадалі міру, праглі стваральнай працы, жылі і нараджалі дзяцей, радаваліся жыццю і былі поўныя надзей на лепшую будучыню.

 

3 ДАКЛАДА АСОБАЎПАЎНАВАЖАНАГА ПА ГЛУХСКАЙ ВОЛАСЦІ БЫХАЎСКАМУ ПАВЯТОВАМУ ЗЯМЕЛЬНАМУ АДДЗЕЛУ I ПАВЯТОВАМУ ПАСЯЎКОМУ АБ РАБОЦЕ СЕЛЬКОМАЎ, ПАСЯЎКОМАЎ I ПРАВЯДЗЕННІ ДВУХТЫДНЁВІКА «ЧЫРВОНЫ АРАТЫ»

21 красавіка 1921 г.

Согласно командировки от 1 апреля 1921 г. я отправился в Глухскую волость по проведению двухнедельника «Красного пахаря». Прибывши на место не пришлось присту­пить к прямым своим обязанностям, потому что во всей волости еще не было организо­вано селькомов и волпосевкома, поэтому пришлось первым долгом приступить к орга­низации таковых. К организации селькомов крестьяне относились отрицательно, в особенности кулаческий элемент. С одной стороны, потому что не понимают государствен­ной важности и значения работы посевкомов, а с другой стороны противники Советской власти вели гнусную агитацию и этим самым запугивали крестьян, что посевкомы по­садят на паек, на один фунт хлеба, поэтому работу очень трудно пришлось проводить и неудачно — селькомы организованы только в 9 деревнях, а в 21 деревне от организации селькомов отказались. Волпосевком организован волостным съездом состоявшимся 18 сего апреля, где участвовали представители селькомов и представители сельсоветов,

Организованы селькомы в следующих деревнях: с. Селец Болонов, Поплавщина, Сло-невщина, Борколабово, Боровка, Ботунь, Глухская Селиба, Людков, Новая Слободка.

Не организованы по своему нежеланию в следующих деревнях: Косичи, Ходутичи, Зарече, Твердов, д. Болонов Селец, Олень, Кучин, Незовка, Досовичи, Пестилы, Бовшево, Досов, Бовшовец, Стайки, Липовка, Язвы, Забродье, Звонцовка, Черноград, Глухи.

Починочные мастерские организовать не удалось. Несмотря на то, что постановлением волисполкома совместно с зав. волпосевкомом и мною было постановлено мобилизовать всех кузнецов и кузницы для того, чтобы мастерские пустить в работу необходимо было снабдить их материалом. Несмотря на все наши усилия, нам не удалось даже привезти угля, потому что крестьяне отказались дать подвод.

Семена распределены в следующем порядке: овес 950 пудов распределен для всех дере­вень волости пропорционально, учитывая имущественное положение деревни, население и землю. Но отпуск производится только селькомом, а там где не организованы таковые, то на днях ожидается распоряжение от упосевкома.

Что же касается двухнедельника «Красного пахаря», почти что ничего не сделано или же кое-где что-то сделано, но и то совсем мало; письменного отчета от особо райуполпо­моченного не поступило, сами же крестьяне сделать умеют, но написать и объяснить своей работы не умеют.

ДА Магілёўскай вобл., ф. 83, воп. 1, спр. 238, лл. 20-21.

 

ЗАГАД БЫХАУСКАЙ ПАВЯТОВАЙ КАМІСІІ ПА БАРАЦЬБЕ

3 БАНДЫТЫЗМАМ

16 верасня 1921 г.

На основании распоряжения Предгубкомбанда все находящиеся на территории Быхов-ского уезда бандиты в течение двухнедельного срока должны добровольно явиться к Мест­ным властям, начальникам отрядов для сдачи. Являющиеся бандиты ни в коем случае не должны иметь при себе оружие и только после сдачи, они должны указать, где таковое на­ходится.

Все добровольно явившиеся бандиты проходят через суд Революционного Трибунала, при чем им будет дано снисхождение.

Семьи бандитов, не явившихся в течение семи дней со дня издания настоящего приказа, будут взяты заложниками и в случае неявки бандитов в двухнедельный срок будут высла­ны из пределов Гомельской губернии, и имущество их будет конфисковано. Никакие пе­реговоры как с бандами, так и с отдельными бандитами вестись не будут, а бандиты, которые придут сдаваться имея при себе оружие, будут расстреливаться на месте.

Борьба с бандами и отдельными бандитами будет вестись самая жестокая и снисхожде­ние будет оказано только добровольно явившимся.

Настоящий приказ подлежит широкому оглашению на всех сельских сходах и должен быть вывешен на видных местах в каждом селении под личную ответственность предволисполкома и предсельсовета.

Уездной милиции приказывается наблюсти за широким распространением настоящего приказа.

Приказ входит в силу с 18 сентября сего 1921 года.

Лица, срывающие настоящий приказ, будут арестовываться и предаваться суду.

Быховская Уездная Комиссия по борьбе с бандитизмом.

Фотакопія загада знаходзіцца ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных