Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Канец фашысцкай Германіі




...Подготовка к Берлинской операции проводилась в сжатые сроки. Обстановка требовала как можно быстрее нанести завершающий удар по врагу, чтобы фашистское руководство не успело вступить в сговор с империалистами Запада. В Берлин первой должна вступить Красная Армия. Это понимали все — от солдата до маршала...

Летчнкн 2-й воздушной армии готовились к сражению за Берлин с большим подьемом и очень тщательно. Все детали предстоящих боевых вылетов были продуманы до мелочей. В районе прорыва вражеской обороны должны действовать две тысячи самолетов. Время и маршрут полета экипажей определялись с максимальной точностью, строго согласовывались с действиями ар-тиллерии, чтобы избежать перекрещивания маршрутов наших «илов» с траекториями артил-лерийских снарядов...

В ночь на 16 апреля вместе с офицерами штаба А. Н. Гнатюком и А. А. Исаевым я выехал на командный пункт фронта. Там, на берегу Нейсе, были оборудованы блиндажи с амбразурами, из которых хорошо просматривался левый берег реки, занятый противником. Как никогда, беспокоился я о точностн метеорологического прогноза, о предстоящих действиях штурмовых корпусов, которые должны уложиться в тридцать пять минут, отведенных для нанесения первого массированного удара, об экипажах для подавления зенитной артиллерии в Мускау... Спать в эту ночь почти не пришлось. Едва за брезжил рассвет, как из частей стали докладывать о готовности к боевой работе.

Время приближалось к тому моменту, который во всех планах обозначен буквой «Ч» — это срок перехода войск в атаку. Но прежде чем пехота и танки начнут наступление, артиллерия и авиация должны нанести по врагу сокрушительные удары.

И вот из-за горизонта появился ярко-оранжевый диск солнца. Сразу же послышался гул сотен моторов. Бомбардировщики шли на задание плотным строем — девятка за девяткой, Пер-вый удар был обрушен на основные опорные пункты фашистской обороны — Форст н Мускау. Двести восемь экипажей точно положили весь боезапас по целям. Над вражескими позициями высоко в небе поднялись столбы огня и дыма.

Когда на короткое время взрывы смолкли, над линией фронта, над самой гладью Нейсе, пролетела восьмерка «илов». ведомая командиром 144-го гвардейского штурмового авиаполка Героем Советского Союза майором М. Н. Степановым. За самолетом тянулся бесконечный шлейф белого дыма. Плотная завеса скрыла окопы противника и одновременно ослепила фашистских наблюдателей, наводчиков орудий, стрелков. Наши войска приступили к форсированию реки...

В боях за Берлин отличились многие летчики. Бомбардирощики громили опорные пункты противника, штурмовикн непрерывно держали под воздействием все, даже самые мелкие группировки вражеских войск, истребители полностью парализовали деятельность фашистской авиации.

Огненный вал быстро приближался к столице Германии. 22 апреля 3-я гвардейская танковая армия подошла к каналу Тельтов, на южной окранне Берлина. Фашисты упорно обороняли этот водный рубеж. Командующий войсками фронта приказал использовать для огневой поддержки танкнистов крупные силы авиации. Свыше двухсот самолетов нанесли бомбовый удар по огневым точкам противника на северном берегу канала. Авиация вмеете с артиллерией подавила очаги сопротивления, и танкисты благополучно переправились через водную преграду на пути к центру немецкой столицы...

Трудно теперь с абсолютной точностью сказать, кому принадлежала идея подготовки знамен Победы. И не случайно почти одновременно на Берлин было сброшено два алых полотнища.

В ночь на I мая летчики сами готовили знамена. Штурман 115-го гвардейского истребительного полка майор С. Ф. Тихонов, расстелив на полу кумачовое полотнище, белой краской вывел на нем короткое звучное слово: «Победа», а чуть ниже — «Слава советским войскам, водрузившим Знамя Победы над Берлином!» Такое же знамя было изготовлено и в 1-м гвардейском истребительном авнаполку. На нем были надписи: «Победа!» н «Да здравствует Первое мая!»

В 12 часов 1 мая с аэродрома Альтено поднялись в воздух две группы самолетов. Первую вел командир 115-го гвардейского полка подполковник А. Ф. Косс. В парадном строю летели семнадцать лучших летчиков, в том числе дважды Герой Советского Союза А. В. Ворожейкин, Ге-рои Советского Союза К. В. Новоселов, В. Н. Буянов, И. П. Лавейкин, П. И. Песков. Под посадочными щитками «яка», на котором летел Новоселов, находилось знамя. В 12 часов 25 минут наши самолеты на высоте восемьсот метров появились над самым центром Берлина. Новоселов выпустил щитки. Высвободившееся кумачовое полотнище развернулось и плавно опустилось на рейхстаг.

Через несколько минут к Берлину подошла вторая группа истребителей, ведущим которой был майор Ищенко. С ним летели командир 1-го гвардейского истребительного полка майор И. А. Малиновский, летчики И. Д. Свиридов, А. Т. Фролов, Е. А. Антонов. Знамя находилось на борту самолета Малиновского. Во второй кабнне Як-9у находился корреспондент армейской газеты ка-питан А. М. Хорунжий. По команде летчика над рейхстагом Хорунжий развернул свое полотнище и опустил за борт.

Над Берлином гордо реяли алые стяги Победы, их вндели наши офицеры и солдаты, завершающие разгром вражеского гарнизона. Радиостанция наведения с позывными «Залив — Булатов» передала летчикам:

— Знамена видны отлично. Да здравствует наша Победа!

Чувство великой гордости за свою Родину, за свой народ и его армию испытывали летчики, возвращаясь на свой аэродром. Они по праву гордились тем, что на их долю выпало счастье совершить полет в Берлин со знаменами Победы, полет, который навсегда войдет в историю советской авиации...

Друкуецца са скарачэннямі па кн.: Красовский С. Л. Жизнь в авиации. 3 изд. Мн., 1976. С. 261-268.

 

Адважны лётчык

Георгій Мяфодзьевіч Надтачэеў Герой Савецкага (саюза (13.4.1944). Нарадзіўся ў 1916 г ў в. Красніца 1-я Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус. Скончыў Магілёўскі аэракуб (1940). Працаваў электраманцёрам на чыгунцы» ў Магілёве. На фронце з чэрвеня 1941 г. Лётчык-штурмавік малодшы лейтэнант Г. М. Надтачэеў ажыццявіў 100 баявых вылетаў. 31.1.1944 г. ў час налёту на варожы аэрадром самалёт яго камандзіра быў падбіты і зрабіў вымушаную пасадку каля аэрадрома праціўніка. Г. М Надтачэеў пушачна-кулямётным агнём разагнаў гітлераўцаў, якія беглі да самалёта камандзіра, пасадзіў сваю машыну, узяў экіпаж падбітага самалёта і вярнуўся на свой аэрадром.

Загінуў 25.4.1944 г. ў баі за вызваленне Севастопаля. Імем Г. М. Надтачэева названы вуліцы ў Магілёве і Быхаве, на радзіме пастаўлены абеліск.

Курская дуга. Гітлераўцы рыхтаваліся да летняга наступлення. Кожную ноч над імі віселі У-2. Яны рвалі камунікацыі, выводзілі са строю тэхніку, варожых салдат і афіцэраў. Не раз вылятаў на бамбёжку пярэдняга краю гітлераўцаў і Георгій Надтачэеў. Кожнае заданне выконваў адважна і ўмела. Разведчыкам літаральна ў апошні момант удалося выявіць яшчэ адну агнявую кропку. Георгій атрымаў заданне знішчыць яе. Цёмнай ноччу яго У-2 перасек пярэдні край. 3 выключаным маторам самалёт Георгія павіс над агнявой кропкай і скінуў бомбы. Больш у гэтым месцы нашым салдатам не пагражала небяспека.

...У-2 ляцеў над варожым тылам на вышыні 1500 метраў. Цэль — склад гаручага. Самалёт вызваліўся ад грузу, пачуліся выбухі, шуганула полымя. I раптам штосьці балюча ўдарыла лётчыка па правай руцэ. У-2 хістануўся і, страціўшы кіраванне, рэзка пайшоў уніз. Толькі каля самай зямлі Георгію ўдалося вывесці самалёт з піке. Але ж трэба яшчэ дацягнуць да сваіх. Звычайна лётчыкі-начнікі лінію фронту пераляталі на вялікай вышыні з выключанымі маторамі. Гэтым яны блыталі карты варожым зенітчыкам, якія стралялі на гук. Набраць патрэбную вышыню Надтачэеў не мог. Не было ўжо сілы. I ён паляцеў амаль над самымі галовамі немцаў. Ашаломленыя нечуванай дзёрзкасцю, яны адкрылі агонь наўздагон, але У-2 ужо ляцеў над сваімі пазіцыямі.

У студзені 1944 г., пасля шпіталю, малодшы лейтэнант Надчэеў дэбютаваў у ролі лётчыка-штурмавіка 76-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й штурмавой авіядывізіі. Лётаў на бамбёжку танкавых калон і чыгуначных станцый, граміў артылерыйскія батарэі, абараняў сваіх баявых сяброў ад атак нямецкіх знішчальнікаў і абараняўся сам.

31 студзеня 1944 г. тры групы Іл-2 узняліся ў паветра. Ім трэба было нанесці бомбавы ўдар па буйным нямецкім аэрадроме. Група, у якую ўваходзіў Надтачэеў, абавязана была падавіць агонь зенітных батарэй праціўніка. Вось ужо знішчана каля 30 фашысцкіх самалётаў, выведзена са строю ўся сістэма супрацьпаветранай абароны аэрадрома. Час вяртацца назад. Але што здарылася з машынай лейтэнанта Протчава? Яна задыміла і пайшла на вымушаную пасадку.

Сокал! Дазвольце ісці на выручку,— папрасіў Надтачэеў вядучага.

Пятнаццаты, пятнаццаты? Ці ведаеш ты, на якую рызыку ідзеш?

Ведаю. Пастараюся...

Дзейнічай!

Іл з пятнаццатым нумарам на фюзеляжы пайшоў на зніжэнне. Да самалёта, што гарэў на зямлі, беглі гітлераўцы.

— Грыгореў! Папрацуй па наземных цэлях! — загадаў Надтачэеў.

Удар, яшчэ ўдар аб няроўнасці зямлі, і Іл падкаціў да падбітага самалёта. Праз некалькі хвілін Надтачэеў з выратаванымі баявымі сябрамі трымаў курс на родны аэрадром.

У красавіку 1944 г. Георгій Мяфодзьевіч вылецеў на штурмоўку ворага ў раён Севастопаля. У журнале баявых дзеянняў 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі запісана: «25 красавіка 1944 г. экіпажы знішчалі артылерыю і жывую сілу і падаўлялі агнявыя кропкі праціўніка ў раёне развілкі дарог, што на паўднёвы ўсход ад Сапун-гары. Не вярнуўся лейтэнант Надтачэеў. Па назіранню экіпажаў быў падбіты зенітнай артылерыяй за паўтара кіламетра на ўсход ад калгаса «Бальшавік» (зараз саўгас «Залатая Балка»).

 

Герой баёў за Віслу

Фёдар Фёдаравіч (Фядотавіч) Раўчакоў — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 27.9.1910 г. ў в. Кузькавічы Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус. Член КПСС з 1944 г. 3 1928 г. ў Чырвонай Арміі. Скончыў ваенна-ветэрынарную фельчарскую школу (1933). 2-е Маскоўскае пяхотнае вучылішча (1943). У 1937 — 1941 працаваў ветэрынарам на Украіне. 3 ліпеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, 2-м і 1-м Беларускіх франтах. Камандзір стралковай роты старшы лейтэнант Ф. Ф. Раўчакоў вызначыўся ў баі каля г. Пулавы (Польшча). 29.7.1944 г. рота пад яго камандаваннем пераправілася на левы бераг Віслы, захапіла плацдарм і за 2 дні адбіла 8 варожых контратак, падтрыманых танкамі і самаходнымі гарматамі, захапіла вышыню, расшырыла плацдарм, замацавалася на ім і садзейнічала пераправе цераз Віслу іншых падраздзяленняў палка. Пасля вайны Ф. Ф. Раўчакоў працаваў у міліцыі, потым ветэрынарам. Памёр 20.4.1952 г. Яго імем названы вуліцы ў Магілёве, Быхаве, у в. Кузькавічы — на радзіме героя, там жа яму пастаўлены абеліск.

У 1937 г. па стану здароўя Фёдар Раўчакоў дэмабілізаваўся з Чырвонай Арміі і працаваў на ветэрынарных участках у Бярдзічаўскім раёне на Украіне. У маі 1941 г. яго зноў прызвалі ў Чырвоную Армію. Айчынную вайну сустрэў на заходняй граніцы, тут прыняў першы бой з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1 верасня ў баі быў цяжка паранены. Нямала часу прайшло, пакуль медыкам удалося зноў паставіць воіна на ногі. У 1943 г., пасля заканчэння пяхотнага вучылішча, яго прызначылі камандзірам узвода ў 965-ы полк 274-й стралковай дывізіі. У баі 3 жніўня 1943 г. Раўчакоў атрымаў цяжкую кантузію. Пасля вяртання са шпіталю старшы лейтэнант Ф. Раўчакоў быў прызначаны камандзірам роты. Байцы ведалі Фёдара Фёдаравіча як чалавека цвёрдай волі, смелага ў баі, уважлівага да сваіх падначаленых. Явы паважалі і любілі свайго ротнага, адважна ішлі за ім на выкананне любога задання.

Баі за вызваленне Польшчы. Жорсткая схватка з ворагам разгарэлася 29 ліпеня 1944 г. Пехацінцы Раўчакова вырваліся да берага Віслы ў раёне горада Пулавы, і ротны з групай салдат пад моцным артылерыйска-мінамётным агнём на рыбацкай лодцы пераправіўся цераз раку і захапіў плацдарм. Закапаўшыся ў зямлю, салдаты моцным кулямётным агнём стрымлівалі праціўніка, які контрнаступаў, а старшы лейтэнант Раўчакоў, вярнуўшыся зноў на ўсходні бераг, арганізаваў пераправу астатніх байцоў сваёй роты. Не прайшло і гадзіны, як уся рота фарсіравала Віслу.

У той дзень фашысты пяць разоў кідаліся ў атаку на жменьку савецкіх воінаў, імкнучыся спіхнуць іх у раку. Але намаганні былі дарэмнымі. Нашым байцам да зыходу дня ўдалося расшырыць плацдарм.

На світанні 30 ліпеня гітлераўцы пры падтрымцы танкаў і самаходных гармат пайшлі ў шалёную атаку на роту Раўчакова. Тройчы падымаў камандзір сваіх байцоў у контратакі. У выніку нашы воіны разграмілі і адкінулі ворага, захапілі пануючую вышыню і канчаткова замацаваліся на плацдарме.

 

Шлях салдата

Арцём Іванавіч Салодышаў — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 5.10.1910 г. ў в. Лазаравічы Быхаўскага раёна. 3 сялян. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У Вялікую Айчынную вайну партызан, з 1943 г. камандзір узвода 810-га партызанскага палка, з 1944 г. на фронце. Камандзір стралковага аддзялення сяржант А. I. Салодышаў вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобл. 27.6. 1944 г. пад моцным артылерыйска-мінамётным агнём пераправіўся цераз Дняпро на поўдзень ад Магілёва. У баі за в. Стайкі гранатамі знішчыў дзот, які стрымліваў наступленне савецкай пяхоты. Быў паранены, але поля бою не пакінуў. Агнём з аўтамата знішчыў 27 гітлераўцаў. Пасля вайны жыў у Быхаве, працаваў інспектарам Дзяржрыбнагляду. Памёр 27.1. 1960 г. Пахаваны ў Быхаве. Імем А. I. Салодышава названы вуліца і завулак у Быхаве, яго імя носяць піянерскія дружыны Быхаўскай сярэдняй школы № 4 і Навабыхаўскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна.

Ва ўсіх баявых партызанскіх аперацыях Арцём Салодышаў вызначаўся выключнай адвагай і знаходлівасцю. Менавіта ён захапіў важнага «языка», наладзіў сувязь з антыфашыстам венграм Феры Шандар Варда і прывёў яго ў атрад. Узвод Салодышава стаў адным з самых баявых у атрадзе.

У пасёлку Першамайскі стаяў фашысцкі гарнізон. Гітлераўцы тэрарызавалі жыхароў навакольных вёсак, рабавалі іх маёмасць, вывозілі моладзь у Германію. Арцём папрасіў у камандзіра дазволу на разгром гэтага гадзючага гнязда. Цёмнай ноччу ўзвод скрытна падышоў да гарнізона і ярасна ўдарыў па гітлераўцах. Раніцай на месцы ўмацавання датлявалі галавешкі. Трыццаць захопленых чужынцаў былі дастаўлены ў партызанскі лагер.

У незабыўныя дні «рэйкавай вайны» за смелыя і рашучыя дзеянні ўзводу Салодышава, як і многім іншым, была аб'яўлена падзяка, а камандзір быў прадстаўлены да ўрадавай узнагароды.

24 лютага 1944 г. падраздзяленні Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі. На ўрачыстым партызанскім мітынгу ў вёсцы Шапчыцы А. I. Салодышаву была ўручана баявая ўзнагарода — медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. А пасля Арцём Іванавіч стаў байцом 1260-га стралковага палка 380-й дывізіі, якая вяла цяжкія баі ў раёне Ветранкі. Калі пачалася аперацыя «Баграціён» і 50-я армія перайшла ў наступленне, Арцём Салодышаў з сваім аддзяленнем у ліку першых фарсіраваў Дняпро. Уперадзе была вёска Стайкі — важны апорны пункт. Трэба было як мага хутчэй выбіць адтуль фашыстаў, асядлаць шашу Магілёў — Бабруйск і адрэзаць шляхі адыходу гітлераўцам. I раптам — шалёныя кулямётныя чэргі. Байцы заляглі. Варта было ўзняць галаву, як тут жа, узбіваючы фантаны пылу, у зямлю ўпіваліся кулі. Масіўны, з дзвюма амбразурамі дзот грозна ўзвышаўся над наваколлем і здаваўся непрыступным. Над галавой пачуўся знаёмы гул авіяцыйных матораў. Некалькі самалётаў з чырвонымі зоркамі пранесліся над пазіцыямі гітлераўцаў, і тут жа ўзняліся ў паветра клубы агню і дыму. Але ледзь толькі пяхота ўзнялася ў атаку, як зноў ажыў дзот і па чырвонаармейцах ударыў свінцовы лівень.

Маскіруючыся ў складках мясцовасці, старшы сяржант Салодышаў папоўз да дзота. Калі да яго ўжо заставалася не больш чым 10 метраў, востры боль апёк раптам левае плячо. Сціснуўшы зубы, папоўз далей. Потым прыўзняўся і моцна шпурнуў у амбразуру адну за адной дзве гранаты. Варожыя кулямёты захлынуліся. Аддзяленне паднялося ў атаку. Разам з баявымі сябрамі Арцём уварваўся ў Стайкі. Вакол ірваліся міны і снарады. Забыўшы пра рану, Салодышаў кіраваў боем.

— Ідзіце ў абход, я прыкрыю агнём! — загадаў ён сваім салдатам.

Але тут нечым цяжкім ударыла па назе, і Арцём упаў. Трацячы прытомнасць, ён паспеў заўважыць зялёную ракету, што ўзвілася ў неба. Гэта быў сігнал да агульнай атакі. Значыць, іх аддзяленне выканала сваю задачу.

Пасля шпіталю А. I. Салодышаў зноў на фронце, вызваляў Польшчу, браў Берлін.

Г. Е. Барысаў.

 

Снайпер Смалячкоў

Феадосій Арцёмавіч Смалячкоў — Герой Савецкага Саюза (6.2.1942). Нарадзіўся ў 1923 г. ў в. Падгор'е Быхаўскага раёна. 3 сялян. Шаснаццацігадовым юнаком паехаў у Ленінград, дзе ў 1941 г. скончыў школу ФЗН, стаў будаўніком. У першыя дні вайны Ф. Смалячкоў уступіў у 5-ю дывізію народнага апалчэння Выбаргскага р-на Ленінграда. У ліпені 1941 г. быў прызваны ў дзеючую армію і залічаны ў асобную разведвальную роту 13-й стралковай дывізіі Ленінградскага фронту. Удзельнічаў у баях на подступах да Ленінграда. У перыяд пазіцыйнай абароны ў савецкіх войсках, якія абаранялі Ленінград, нарадзіўся снайперскі рух. Ф. Смалячкоў адным з першых у 42-й арміі адкрыў асабісты рахунак знішчаных ворагаў, быў ініцыятарам баявога спаборніцтва снайпераў Ленінградскага фронту. Амаль штодзённа Феадосій выходзіў на агнявы рубеж. I ў дождж, і ў сцюжу па 12—14 гадзін ляжаў у снезе, высочваючы гітлераўцаў. Не раз фашысты спрабавалі знішчыць адважнага снайпера. Двойчы Смалячкоў адбіваўся гранатамі, а потым зноў браўся за вінтоўку. У сваёй роце Смалячкоў падрыхтаваў 10 выдатных снайпераў, якія знішчылі не адну сотню ворагаў. Бясстрашны камсамолец Ф. Смалячкоў за 90 дзён баёў знішчыў 125 фашыстаў, на якіх затраціў 126 патронаў. Дзевятнаццацігадовы патрыёт загінуў 15.1.1942 г. на баявым пасту. Імем Ф. Смалячкова названы вуліцы ў Ленінградзе, Мінску (устаноўлена мемарыяльная дошка) і Быхаве, пасёлак у Ленінградскай вобл., саўгас у Быхаўскім раёне, гарадскі стралковы клуб ДТСААФ у Ленінградзе, піянерскія дружыны. Яму пастаўлены помнікі ў Ленінградзе, у Быхаўскім раёне каля пасёлка Вараніно на шашы Магілёў — Гомель і ў в. Падгор'е. Славутаму снайперу прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Песню пра яго напісалі паэт А. Астрэйка і кампазітар Дз. Лукас.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных