Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Антаніны Мядзведскай, сястры генерала П. Т. Курсакова




Павел Трафімавіч Курсакоў нарадзіўся 3(15). 3.1897 г. ў в. Ветранка Быхаўскага раёна. Генералмаёр (1943). 3 рабочых. Член КПСС з 1917 г. Скончыў курсы «Выстрал» (1931), Вышэйшыя акадэмічныя курсы (1947). 3 1916 г. ў царскай арміі, з 1917 г. ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях пад Оршай, Полацкам, Глыбокім, Гроднам, разгроме контррэвалюцыйнага мяцяжу ў Яраслаўлі — камісар палка, эскадрона. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У Айчынную вайну на Заходнім і 1-м Беларускім франтах, камандзір кавалерыйскай дывізіі, удзельнічаў у Ржэўска-Сычоўскай, Калінкавіцка-Мазырскай, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. 3 1948 г. ў запасе. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 5 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава I і II ступеней, медалямі. Памёр П. Т. Курсакоў 16.1.1952 г.

Рана пачалося працоўнае жыццё Паўла Курсакова. У 1909 г. ён, дванаццацігадовы хлопец, ужо стаяў ля дыхаючай гарачынёй печы — варыў шкло. Працуючы побач з кадравымі рабочымі на Ветранскай гуце, ён с захапленнем слухаў расказы старэйшых аб рэвалюцыі, паступова засвойваў пралетарскі светапогляд. Калі Паўла прызвалі ў армію, ён ужо разумеў, што набліжаецца новая рэвалюцыйная бура. Гэта разуменне стала перакананнем у час лютаўскай буржуазнай рэвалюцыі Тады Павел Курсакоў уступіў у партыю балышавікоў і прымаў актыўны ўдзел у рабоце палкавога камітэта, вёў агітацыю сярод салдат за давядзенне рэвалюцыі да перамогі рабочых і сялян, за перадачу ўсёй улады Саветам. 3 радасцю сустрэў салдат Павел Курсакоў Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю. 3 гэтага часу ўсё сваё жыццё прысвяціў службе ў радах Узброеных Сіл першай сацыялістычнай дзяржавы. Былы начальнік штаба 17-й гвардзейскай дывізіі С. Н. Сеўругоў у сваіх успамінах пісаў: «Павел Трафімавіч Курсакоў быў з тых ваенных, на лёс якіх выпаў асноўны цяжар салдацкай працы ў першы перыяд існавання Савецкай дзяржавы. Удзельнічаў у баях супраць чэхаславацкіх легіёнаў і «самарскай учрадзілкі», супраць арміі Калчака. Быў камандзірам узвода, палітруком, камандзірам эскадрона...» Летам 1918 г. камісар палка Курсакоў вадзіў сваіх кавалерыстаў на падаўленне белагвардзейскага мяцяжу ў Яраслаўлі. Потым баявы вопыт дапамагаў байцам яго палка пастаянна весці баі на Заходнім фронце. На іх шляху былі Орша і Полацк, Глыбокае і Гродна — гарады і мястэчкі роднай Беларусі. Павел Трафімавіч праводзіў работу не толькі сярод байцоў. У вызваленых ад кайзераўскай акупацыі раёнах ён дапамагаў мясцовым камуністам ствараць Саветы, ваенныя камісарыяты і камбеды, вербаваць добраахвотнікаў у Чырвоную Армію, выступаў перад землякамі-беларусамі, растлумачваў сэнс Кастрычніцкай рэвалюцыі, унутранае і знешняе становішча Савецкай Расіі, нацыянальную палітыку. На гэтых сходах прымаліся рэзалюцыі і ў падтрымку рабоча-сялянскага ўрада.

Толькі аднойчы Паўлу давялося пабываць на роднай Быхаўшчыне. Ён заехаў у Ветранку да маці, калі ў 1920 г. накіроўваўся ў складзе 3-й Туркестанскай кавалерыйскай дывізіі ў Фергану граміць басмачоў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны кавалерысты палкоўніка Курсакова рабілі смелыя рэйды па тылах ворага пад Ржэвам і Вязьмай, Калінкавічамі і Мазыром. Саўінфармбюро паведамляла: «Прарваўшыся ў канцы лістапада ў тыл ворага, кавалерыйская група палкоўніка Курсакова перарэзала важную чыгуначную магістраль, паралізавала ўсякі рух на гэтай дарозе і на працягу шэрагу дзён з баямі яе ўтрымлівала. Пазней, выконваючы загад камандавання, кавалерыйская група паглыбілася ў тыл ворага і граміла там варожыя гарнізоны, узрывала масты і чыгуначныя лініі, разбурала сродкі сувязі...» За гэты рэйд П. Т. Курсакову было прысвоена званне генерал-маёра, а 527 афіцэраў, сяржантаў і салдат былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

У «Гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Савецкга Саюза, 1941-1945» (М., 1964. Т. 3. С. 365) расказваецца пра смелыя дзеянні 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса, які імкліва ўвайшоў у прарыў, прабіўся ў варожы тыл, пераправіўся 11 верасня 1943 года цераз Дзясну і захапіў плацдарм на яе правым беразе: «Чатыры дні да падыходу агульнавайскавых злучэнняў корпус утрымліваў плацдарм на Дзясне. Вораг рабіў усё, каб акружыць і знішчыць коннікаў. Да васьмі разоў у дзень нямецкая пяхота пры падтрымцы танкаў і авіяцыі атакавала кавалерыстаў, але кожны раз адкочвалася назад, пакідаючы на полі многа забітых.

За смелыя і рашучыя дзеянні пры фарсіраванні Дзясны 2-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 20-я Чырванасцяжная ордэна Леніна кавалерыйская дывізія гэтага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра П. Т. Курсакова, якая асабліва вызначалася ў баях, была пераўтворана ў 17-ю гвардзейскую Чырванасцяжную ордэна Леніна кавалерыйскую дывізію».

Праз лясы Смаленшчыны і глыбокія снягі Падмаскоўя, праз Вяземскія, Курскія, Арлоўскія і Бранскія лясы, праз дрыгвяністыя балоты Беларусі прайшлі коннікі майго брата. Яны вызвалялі Польшчу, грамілі ворага ў Памераніі і каля Брандэнбурга пераможна завяршылі свой паход...

Тры раненні, атрыманыя ў баях, падарвалі здароўе брата. Ён памёр у росквіце сіл у Пяцігорску.

 

Браты-франтавікі

У сям'і Івана Рыгоравіча і Юліі Міхайлаўны Юрчанкаў з в. Праточнае было чацвёра сыноў: Георгій, Мікалай, Аляксандр і Уладзімір. 3 першых дзён вайны ўсе чацвёра апынуліся на фронце. Па-рознаму склаўся іх лёс. Аляксандр у саставе баявой часці абараняў Ленінград і загінуў смерцю героя ў 1941 г. Быў ён палітруком мінамётнай батарэі. Мінамётчыкі адважна біліся з ворагам, стрымліваючы яго шалёны націск, але сілы былі няроўныя. Скончыліся боепрыпасы. I тады мужныя воіны кінуліся ў рукапашную. Палітрук Юрчанка — у першых радах. У гэтым баі ён асабіста знішчыў чатырох гітлераўцаў. Бой стаў для яго апошнім. А да вайны Аляксандр быў чалавекам самай мірнай прафесіі — настаўнікам.

Самы малодшы з Юрчанкаў — Уладзімір. У званні малодшага лейтэнанта быў датэрмінова выпушчаны восенню 1941 г. з артылерыйскага вучылішча і накіраваны ў дзеючую армію камандзірам агнявога ўзвода асобнай стралковай брыгады, якая стрымлівала націск акупантаў пад Масквой. У рукапашным баі быў цяжка паранены. Пасля шпіталя камандаваў супрацьтанкавай батарэяй. Потым былі яшчэ раненне і кантузія, шпіталь і зноў фронт. Прайшоў баявы шлях ад Масквы да Кёнігсберга. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Лейтэнант бранятанкавых войск, кадравы афіцэр Чырвонай Арміі Мікалай Юрчанка напядадні Вялікай Айчыннай вайны камандаваў сапёрнай ротай у танкавым палку. У час цяжкіх абарончых баёў летам 1941 г. ён быў прызначаны начальнікам інжынернай службы. Калі салдаты з горыччу пакідалі гарады і вёскі, на душы ў Мікалая Юрчанкі было асабліва цяжка — на шляху адступлення трапляліся населеныя пункты з дарагімі яму назвамі Бахань, Слаўгарад, Вець. У жніўні 1941 г. полк трапіў у акружэнне, але байцы не палі духам. У момант прарыву варожага кальца яны праявілі масавы гераізм. 3 гонарам выканала сваю задачу група інжынернага забеспячэння на чале з М. I. Юрчанкам. Далейшы яго баявы шлях да самага дня Перамогі быў звязаны з асобным Станіслаўскім ордэна Чырвонай Зоркі пантонна-маставым батальёнам, у якім ён камандаваў ротай, выконваў абавязкі начальніка штаба. М. I. Юрчанка ўдзельнічаў у вызваленні Румыніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Пяць ордэнаў і дзевяць медалёў — так адзначыла Радзіма яго ўклад у справу Перамогі. Мае Мікалай Іванавіч і 2 узнагароды ЧССР.

Старэйшы з братоў — Георгій Іванавіч перад вайной знаходэіўся ў запасе ў званні тэхніка 1-га рангу. 3 першых дзён барацьбы з фашысцкімі захопнікамі ён быў у радах абаронцаў Радзімы. Узначальваў спецыяльныя падраздзяленні чыгуначнікаў, на долю якіх выпадала нялёгкая задача па эвакуацыі людзей і абсталявання ў глыбокі тыл, удзельнік абароны Масквы, пад бомбамі аднаўляў разбураныя чыгуначныя станцыі. Давялося яму ўдзельнічаць і ў вайне з імперыялістычнай Японіяй.

Пасля вайны браты вярнуліся да мірнай працы. Як на фронце не шкадавалі жыцця, так і на рабоце не шкадавалі сіл. Цяпер япы на заслужаным адпачынку, часта сустракаюцца з моладдзю, вядуць вялікую выхаваўчую работу. Уладзімір Іванавіч жыве ў г. Андропаў. Георгій Іванавіч доўгі час працаваў настаўнікам у Быхаве, дзе і жыве. Тут жа жыве і Мікалай Іванавіч Юрчанка, маёр у адстаўцы. Працаваў інструктарам райкома партыі, старшынёй выканкома гарадскога Савета народных дэпутатаў, дырэктарам аўтабазы.

Т. Бабцова, Я. Сідараў

 

Праз агонь і ваду

Перад вайной у сям'і старшыні мясцовага калгаса Івана Апанасавіча Маркоўскага з в. Бало-наўка і яго жонкі Надзеі Андрэеўны падрасталі два сыны — Канстанцін і Васіль. Абодва ў час вайны сталі абаронцамі сваёй Радзімы, абодвум давялося зведаць нягоды і трапляць часам у такія сітуацыі, з якіх, здавалася, і выйсця няма. Але, як сказаў Васіль Іванавіч, мабыць, было з імі франтавое шчасце, якое і дапамагло выжыць, дайсці да Перамогі.

Часць, у якой служыў Косця Маркоўскі, дыслацыравалася на Волзе. Калі пачалася вайна, яна была перакінута ў Беларусь. У час цяжкіх абарончых баёў на тэрыторыі роднай Магілёўшчыны Канстанцін трапіў у палон, стаў вязнем Лупалаўскага лагера смерці. Калі ўдалося вырвацца на волю, далучыўся да народных мсціўцаў. Пасля злучэння партызан з часцямі Чырвонай Арміі ў складзе войск 2-га Беларускага фронту дайшоў да Кёнігсберга. Пасля вайны працаваў вадзіцелем, загадчыкам гаража. Зараз Канстанцін Іванавіч на заслужавым адпачынку, жыве ў Быхаве. Яго ведаюць як працавітага і сумленнага чалавека, камуніста.

Не забывае родных мясцін і брат Васіль Іванавіч Маркоўскі. I хоць няма ўжо бацькоў, а сам жыве ў Мінску, часта бывае ў Балонаўцы. Яго, адважнага лётчыка, кавалера трох ордэнаў Чырвонага Сцяга, ордэна Айчыннай вайны I ступені, тут добра ведаюць і паважаюць.

Нарадзіўся В. I. Маркоўскі ў 1922 г. Член КПСС з 1947 г. Пасля сканчэння ў 1941 г. Магілёўскага аэраклуба, быў накіраваны ў Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. Стаў курсантам у маі 1941 г., перад самай вайной. Потым быў пераведзены ў Саранскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-штурмавікоў, якое скончыў у кастрычніку 1943 г. Быў накірававы лётчыкам у 46-ы штурмавы авіяполк Паўночнага флоту. У складаных умовах Запаляр'я даводзілася выконваць яму нялёгкія баявыя задачы. 3 1944 г. камандаваў авіязвяном. За час баявых дзеянняў на Паўночным флоце Васіль Іванавіч здзейсніў 37 паспяховых баявых вылетаў, у выніку якіх знішчыў 85 салдат і афіцэраў праціўніка, 4 самалёты на зямлі і 1 у паветры, 3 павозкі з грузам, патапіў 6 суднаў, пашкодзіў транспарт водазмяшчэннем 5000 т і маторны катэр, спаліў і разбурыў 27 варожых пабудоў, склад гарадской прыстані і прычал порта, выклікаў 5 ачагоў пажару. Пасля вайны працягваў служыць у Паўночным флоце. У 1949 г. па стану здароўя пакінуў лётную работу. У 1961 г. звольнены ў запас у званні маёра. Працаваў выкладчыкам, інжынерам, у 1973—87 гг. — дыспетчарам службы руху Мінскага аб'яднанага авіяатрада Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. Выдатнік Аэрафлота.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных