Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 18-ая. Сьпісаць і паставіць, дзв трэба, літару я або е.




Увос—нь багат і в—рабей. У мес—цы маі зел—неюць гаі. Прыляцелі куры, селі на вароц—х у чырвоных боц—х. Па вос—ні і ў кошкі л—пёшкі, і ў в—раб’я піва. Чырвоны дзедзя па жэрдцы едз—. Сьнегам вец—р сыпл—. Тыдз—нь, тыдз—нь да каляд, а пан з чэл—дзі н—рад. Лён пакрыўся харошанькімі сін—нькімі красачкамі. Цыган як гале—, дык см—ле—. Жыта ўжо высьп—ла. Ластавачка выл—піла харошанькае кругл—нькае гнязьдзечка. Ц—раз тыдні два з яечак вышлі гол—нькія маленькія птушачкі з жоўц—нькімі роцікамі. У лясным гушчарніку выв—ла курапатка дзяцей. Гэты персьц—нь даравала я яму ў раставаньні. Усюды зел—нь і кветкі. Што шуміць так н—спакойна, жыц—йка, у полі? Б—лаватаю п—лёнкаю ўздымаецца туман над лугамі. Ц—мната ўсё гусьце— і гусьце—. Праца марудна, б—сконца цяжка. Аж дз—рвяне— ў жнеек рука. Ціха на полі ў полудз—нь гарачы. Ны— сірацінка, плача каласок. Вот і лец—йка настала. Адным по—сам тыс—ча падпіразана (сноп). Ад лец—чка да лецечка чакай маё дзец—чка. Штома—м—н— хава—м, а страціўшы плачам. На нашым лузе в—лікае воз—ра. Чуліся зыкі дз—вочых пес—нь. Сон—йка вес—ла пазірала з неба. Пас—ку выц—рабілі. Пов—н хлявец белых авец (зубы ў роце). Чуваць птушыны шчэб—т. У ваднае мац—ры пяць сыноў. Чэрв—нь—шосты, ліп—нь—сёмы, а жнів—нь—восьмы мес—ц у годзе. А які мес—ц в—рас—нь? У дзесятку дзес—ць адзінак, а ў тузіне дванаццаць. Маленькае, кругл—нькае да неба дакін—ш (вока). У падсус—дзях з бусламі вераб’і і шпакі в—ліся. Ходзіць каля лесу, пяе куралесу; ні кура, ні пев—нь—дз—равяны зев—нь (пастухова труба). Вершы вучаць напам—ць. За—ц шпарка бега—. Гаспадар і гаспадыня вы—халі з дому. Адам—мой прыяц—ль. З вялікага глаголаньня невялікае спас—ньне.

 

4. Склады РО, ЛО, ЛЕ.

 

ПРАВІЛА 15. У некаторых словах склады ро, ло, ле не падлягаюць аканьню; не пад націскам яны пераходзяць у ры, лы, лі: громгрыміць, дрож—дрыжаць, кроў—крыві, бровы—брыво, тросьцьтрысьцінка, крошка—крышыць—крыху, дровы—дрывамі—дрывяны, брод—брысьці, глотка—глытацьпраглынуць, блохіблыха, блеск—блішчаць, яблык, яблыня і г. далей.

Практыкаваньне 17. Гром грыміць. Улетку бываюць грымоты. Конь бяжыць—зямля дрыжыць. Яго прабралі дрыжыкі. У брод брыдуць. Накрышылі сьвіньням зельля. Горш, калі баішся: і ліха нямінеш, і надрыжышся. Прышлося перабрысьці рэчку. Блеск гарачы сьлепіць вочы. Сьнег блішчыць на сонцы. Беларускія пляменьні: крывічы, дрыгвічы і радзімічы. Крывіч—значыць кроўны, блізкі, родны, сваяк; дрыгвічы—племя, што жыло на балотнай мясцовасьці, на дрыгве (дрож, дрыжэць). Закіпеў крывавы бой. Дровы злажылі на дрывотні. Ззаду жывот, сьпераду хрыбёт (галень). Праглынутага ня выплюнеш. Чорствы хлеб крышыцца. Сьпелыя яблыкі вельмі смачныя. На мяжы расла яблыня. Карова паламала трысьнік. Тросьць—трысьцінка. У сястры чорныя бровы. На сем вёрст адзін мост, а на канцы хрост. Даўней спраўлялі хрысьціны. Яблыка ад яблыні недалёка падае. Апанавала трывога. Крошку палепшала. Надвор’е крыху пацяплела. Волю, здабытую кроўю, ахвярамі, трудна цяпер адабраць. На стале былі крошкі.

 

§ 8. Падвойныя літары.

 

ПРАВІЛА 16. У беларускай мове вельмі часта ў назоўніках зычны гук, які стаіць паміж галоснымі ў канцы слова, працягваецца ў вымаўленьні. Гэтая працяжнасьць зычных на пісьме перадаецца дзьвюма аднакімі літарамі. Пры гэтым, калі падвойныя зычныя вымаўляюцца мякка, то паміж імі пішацца мяккі знак (Ь), напр.: зельле, вясельле, насеньне, судзьдзя, сольлю, жыцьцё, гразьзю і г. д.

А калі падвойныя зычныя бываюць зацьвярдзелыя гукі, то пішуць дзьве аднакія літары, напр.: збожжа, зацішша, суччо, у ваччу і г. д.

 

Увага: Падваеньне зычных звычайна бывае ў канцы слова, і толькі ў рэдкіх выпадках сутракаецца ў пачатку альбо ў сярэдэіне слова, напр.: зьзяе, льлецца, чульлівы (=чулы).

 

Але калі перад зычным, што мог падвоіцца, стаіць зычны, а не галосны, то падваеньня ня бывае, напр.: лісьце, шчасьце, сьмерцю, косьцю, радасьцю, моладасьцю, старасьцю і г. д.

Мяккія падвойныя зычныя бываюць такія:

1) льл —вясельле, купальле, гальлё, Ільля, ральля, сольлю, кольле, застольле і інш., а таксама— льле, льлецца.

2) ньнздарэньне, насеньне, пытаньне, сумленьне, зьяўленьне, панаваньне і інш.

3) сьскалосьсе, валосьсе, касьсё і інш.

4) цьцжыцьцё, багацьце, сьмецьце, куцьця і інш.

5) зьзз гразьзю, мазьзю, рызьзё, а таксама— зьзяе, зазьзяць, зьзяньне.

6) дзьдзсудзьдзя, разводзьдзе, ладзьдзя, (чайка), бязьлюдзьдзе і інш.

Цьвёрдыя падвойныя бываюць такія:

1) жж — збожжа, раздарожжа і інш.

2) шш — зацішша, з роскашшу, каля вушшу.

3) чч — сук—суччо, лыка—лыччо, запечча, у ваччу, за печчу і інш.

 

Увага: Губныя б, п, м і р не падвойваюцца: пасьля губных і пасьля р у такіх разох ставіцца толькі апостроф: бязры б’е, ку п’е, Хаці м’я, надво р’е. (Бач. прав. 3, 3).

 

Практыкаваньне 18. Люблю я прывольле шырокіх палёў. Стаіць крушнямі каменьне. Крыльлямі махае, а ляцець ня можа (млін-вятрак). Зельле заглушыла поле. Нікла жыцьце ў лесе цёмным. На венікі наламалі вецьця. У хаце было сьмецьце. Мост зроблен з тоўстых бярвеньняў. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэньням. Бура паламала гальлё. Пасьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. Працавалі зраньня аж да зьмярканьня. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца! Хата стаяла на раздарожжы. Збожжа адсыпалі на насеньне. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Справядлівы судзьдзя. Спачатку было чытаньне, а потым—рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Каяньне позна ходзіць. Луг зялёны жыцьцём дыша. Ліхадзеям на безгалоўе, а добрым людзям на здароўе. Надвор’е пахаладнела. Уецца павуціна. Зазьзялі на небе ясныя зоркі. Сьцены запырсканы гразьзю. Пацямнела ў ваччу. Зазьвінела ў вушшу. Загарэлася суччо. Курган стаяў на раздарожжы. На харошае запытаньне харошае адпавяданьне.

ПРАВІЛА 17. 1) Падвойные зычныя нн бываюць у прыметніках, створаных ад назоўніка іменнага з асновай на н: камень—каменны, сьцянасьценны, вайна—ваенны, рэмень—раменны, корань—карэнны, палатно—палаценны і г. д.

Але там, дзе ў аснове назоўніка няма н, пішацца адно н: шкло—шкляны, дрэва—драўляны, дзерава—дзеравяны, а таксама зрабіць—зроблены, пабяліць—пабеляны і г. далей.

2) Падвойнае цц пішацца ў дзеясловах, зложаных з займеньні кам ся пры канчатку ць: мыцца (мыць+ся), часацца (часаць+ся), мыецца (мыець+ся), чэшацца (чэсаць+ся) і г. далей.

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.

3) Падвойнае цц пішацца ў лічэбніках, зложаных з словам дзесяць у форме “дцаць”: адзінаццаць, трынаццаць, дванаццаць, дваццаць, трыццаць і г. далей.

4) Апроч гэтага, падвойныя зычныя часам зьяўляюцца пры тым, як словы складаюцца: ссыпаць (с+сыпаць), аддаць (ад+даць), бяззубы (бяз+зубы), рассыпаць, расьсьпявацца. (Шпак на дубе расьсьпяваўся).

Практыкаваньне 19. У сяле пабудавалі каменны дом. Мы купілі насьценны каляндар. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). У нас дзеравяныя ложкі. У сенях шкляныя дзьверы. У паўкапе трыццаць адзінак. Капа мае шэсьцьдзесят адзінак. Каля гары былі вапенныя капальні. Няпісьменны, як сьляпы. Скошаны луг стаяў пусткаю. Выскачылі юры з-пад каменнай гары. Чырвоны колер, вінны смак, каменнае сэрца—што гэта так? (вішня). Брат ехаў конна. Пісьменнаму і кнігі ў рукі. Гэты звычай забабонны. Паддайце мех на плечы! На ўзгорку рос малады сасоньнік. Гарох рассыпаўся. Збожжа ссыпалі ў судзіну. Усплыў месяц над соннай зямлёю. З часам з торфу робіцца каменны вугаль. Год мае дванаццаць месяцаў. У лютым месяцы дваццаць восем або дваццаць дзевяць дзён, Дзе коратка, там і рвецца. Як гукнеш, так і адгукнецца. У голад і нішчымнае смачна есца. Пытаецца люты, ці добра абуты. Што ў лесе родзіцца—у дварэ згодзіцца. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. У горы нагаруецца, а ў дабры накрасуецца. Пазычаньне на неадданьне. Зоркі рассыпаліся па небе. Даглядайце зубоў: бяззубаму блага. Грозен рак, да ззаду вочы. Ранены алень часта кідаецца на стральца. Наста раззула малога Цішку. Ссохлі травы. Сонны, як мёртвы. Напужаная варона і куста баіцца. Вецер расьсявае травяное насеньне па зямлі. Наабапал лагчыны стаялі дубы. Таннае мяса сабакі ядуць. Выратаваны з вады конь і лужыны баіцца. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяваць. Голы разбою не баіцца.

Практыкаваньне 20. Сьпісаць і словы з падвойнымі літарамі падчыркнуць.

Бура паламала гальлё. Пасьля буры настала зацішша. Блуканьне на цэлае раньне. На вясельлі граюць музыкі. Уражжа сіла на грэх спакусіла. Во калі разарэньне: ні табакі, ні карэньня! Па хаце валялася сьмецьце. Цукровы гарох пакінулі на насеньне. На прадвесьне бывае разводзьдзе. Хата стаяла на раздарожжы. Усе птушкі крыльле маюць, да ня ўсе лятаюць. Сёньня дзень сьвяточны. Госьці расьселіся па застольлі. Хлопец меў нячыстае сумленьне. Збожжа адсыпалі на насеньне. Было тут дзіўнае здарэньне. Спачатку было чытаньне, а потым—рысаваньне. Вучань разумна адказаў на пытаньне. Ральлю трэба баранаваць. Ільля нарабіў гнільля. Луг зялёны жыцьцём дыша. Жыцьцё, як мёду піцьцё. Няхай плачам ў сіняй далі песьня разальлецца!

Задачка 19-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары.

Зарасьлі вы, межы, у полі дзікім зел—ем, палыном. Далі зел—я ад пахмел—я. Голь-галіта, гол—ю наліта. Наша Хацім’я хоча капусты і бацьвін—я. На бязьлюдз—і і дзяк—чалавек (кажуць пры пахаван—і). Дзе добры край, там і пад ел—ю рай. Каян—е позна ходзіць. Калісь было, да был—ём зарасло. Калі ўпору зямлі не ўзарэш, збож—а нямнога ўвосень зьбярэш. Скінь гэтае рыз—ё! На вуліцу сьмец—я не выносяць. Венікі вяжуць з бярозавага вец—я. На гал—і было гняздо. Ціха калос—е шэпча на ніве. Сьцены запырсканы граз—ю. Колы мажуць каламаз—ю. Л—ецца Нёман паміж гораў. Заз—ялі зоры ў ясным небе. Касец знайшоў добрае кас—ё. Зазьвінела ў вуш—у. Сёлета спраўлялі купал—е. На Іл—ю поўну печ-перапеч нал—ю. Пацямнела ў вач—у. Куры сядзяць пад печ—у. На харошае запытан—е—харошае адпавяданьне. Загарэлася суч—о. Капліца стаяла на раздарож—ы. Чалавек мае пяць знадворных пачуц—яў. Адны пачуц—і мацнейшыя, а другія слабейшыя. Буйным жыц—ём усё чыста кіпела. Вада патрэбна і расьлінам, і стварэн—ям. Люблю я прывол—е шырокіх палёў. Зел—е заглушыла поле. Мост зроблен з тоўстых бярвен—яў. Стаіць крушнямі камен—е. Крыл—ямі махае, а ляцець ня можа (вятрак).






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных