Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Правапіс прыназоўнікаў і прыставак.




ПРАВІЛА 20. А. Прыназоўнікі з другімі словамі пішуцца то асобна, то зьлітна.

1) Прыназоўнікі пішуцца асобна ад тых часьцін мовы, каторыя скланяюцца. У такіх разох пасьля прыназоўніка можна паставіць пытаньне, напр.: Наскочыла каса (на што?) на камень. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Мышы ўміраюць (без чаго) без яды цераз некалькі гадзін.

2) Прыназоўнікі пішуцца зьлітна:

а) з дзеясловамі і іх формамі, напр.: дагнаць, успомніць, напісаць, зрабіць, паехаць, прыбіць; зроблены, пазычаны, забіты; даганяючы,, падбіваючы, заварыўшы;

б) з прыслоўямі: пазалетась, панашаму, памойму, даволі, напавер, дагары, спадыспаду, спачатку, назаўсёды, уверх, уніз і інш.

Б. Пры злучэньні прыназоўнікаў з наступнымі словамі, трэба адрозьніваць такія выпадкі:

1) Калі прыназоўнік канчаецца на зычны гук, а наступнае слова пачынаецца гукам і, то вытвараецца гук ы, напр.: спад+іспаду=спадыспаду, з+ішло=зышло, пад+ішоў=падышоў.

2) А калі прыназоўнік канчаецца на галосны гук, то і таго слова, з каторым прыназоўнік зьліваецца, скарачаецца ў й, напр.:

за+ісьці=зайсьці, пры+ісьці=прыйсьці, пры+іменьнік=прыйменьнік, за+іменьнік=займеньнік, вы+ісьці=выйсьці.

Таксама з дзеясловам прошлага часу “ішоў”: прыйшоў, пайшоў, знайшоў, перайшоў і г. д.

3) У іншых выпадках прыназоўнік беспасрэдна далучаецца да таго слова, з каторым зьліваецца ў адно непадзельнае слова, напр.: пад+даць=паддаць, за+мкнуць=замкнуць, вы+біць=выбіць.

4) Складаныя прыназоўнікі пішуцца з злучком: з-за, з-пад, па-над.

 

Увага: 1) Калі прыназоўнікі пішуцца зьліта, то называюцца прыстаўкамі: безбаязна, прыпынак, напісаць, зайсьці.

2) Некаторыя прыназоўнікі зусім ня ўжываюцца асобна: уз, раз, вы, пера, су, пра, напр.: уздых, усход, разбор, выгнаць, выйсьці, пераехаць, сусед, прадзед.

Практыкаваньне 25. Абы-як прыйшло, лёгка і з рук сышло. З дурнем ні знайсьці, ні згубіць. Кругом абышоў ды назад прыйшоў. Мы ўвайшлі ў хату. Над пешым арлом, і сарока з калом. Шалёная муха укусіла за вуха. Мядзьведзь накінуўся на стральца. Калі ўрод, дык і ўмалот. Загадаю загадку, закіну за градку, няхай мая загадка да налецьця ляжыць (жыта). Да дому было тры вярсты. Мы прыйшлі дадому раніцай. Хоць бяздворан, да ўсюды праворан. На капейку патравы, а на рубель прыправы. Сяк-так, накасяк, абы не палюдзку. На доўгі век, на добрае здароўе. Шатавіла-матавіла па-нямецку гаварыла, па-турэцку заварочвала, сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду палатно, а зьверху аксаміт (ластаўка). Ляцеў воран па-над морам. Выскачыў карпечка з запечка. Покі сонца ўзыдзе, раса вочы выесьць. Ён чалавек з падысьцем (з хітрасьцю). Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Усяго патрошку. Не па-бацькаўску робіш. Паверх дзярэўя ходзіць. Засталося адно падысподзьдзе. Надышла восень. Лёстачкамі душу вымае. Хоць раз, да наўскач. Любога госьця ўлетку частуюць мядком, а ўвосень—малачком.

Практыкаваньне 26. Сьпісаць і падчыркнуць словы пасьля пытаньня.

Чайка наскочыла (на што?) на камень. Кніга ляжала чым?) у шуплядзе. Прыйшла чапля ў госьці каму?) к жураўлю. Анцік пайшоў гуляць кім?) з айцом. Рыбакі ад’ехалі далёка (ад чаго?) ад берагу. Заяц пабег (па чым?) па полі. Кроў цякла чаго?) з раны. Ліс дабраўся (да каго?) да курэй. Птушка ўляцела (куды? у што?) у хату. Дзеці сядзелі (пад чым?) пад дубам. Жураўлі ляцелі (над чым?) над лесам. Найшла каса (на што?) на камень. Паднялося сонца (над чым?) над лесам. Дзеці жывуць (пры кім?) пры бацькох. Вораг адступіўся (ад чаго?) ад горада. Сьнег скрыпіць (пад чым?) пад нагамі. Мы прачыталі казку (пра каго?) пра козьліка. Мядзьведзь накінуўся (на каго?) на стральца. Селянін паехаў у лес (чаго? па што?) па дровы. Скарынкі валяліся (пад чым?) пад сталом. Сабака стаяў (перад кім?) перад гаспадаром. Няма торгу (без чаго?) бяз звадкі.

ПРАВІЛА 21. 1) Прыназоўнікі— ад, над, пад, перад, пра —незалежна ад таго, ці пішуцца яны зьлітна ці асобна, не зьмяняюць д на т і заўсёды маюць д (ад хаты, над хатай, пад хатай, перад хатай; адтуль, аддаць, падходзіць; прадвесьне, прадмова, прадстаўнік, падпісаць, надпісаць).

Таксама прыназоўнік аб не зьмяняе б на п ніколі (аб пень, абсыпаць, абкідаць).

Калі прыназоўнікі з, без (бяз), уз, раз, цераз, пішуцца зьлітна, то перад глухімі зычнымі— к, п, с, т, ф, х, ц, ч, ш зьмяняюць з, на с, а перад звонкімі не: раскачаць, скінуць, беспарадны, бясьпечна, рассыпаць, усхадзіць, расчыніць, сшыць, сьціснуць, бясформены, але— згінуць, зрабіць, бяздомны, узгадаваць, раздаць, разьбіць.

Але калі з, без (бяз), цераз пішуцца асобна, то ніколі з на с не зьмяняюць: з хаты, без таго, бяз хлеба, цераз ток.

Практыкаваньне 27. Ад пачыну залежыць дзела. Адважны не баіцца няўдачы. Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. Ад сьмерці няма зельля. Абсохла зямля. Ад ліха ціха, але і дабра ня чуваць. Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Расчынеце сені і хату! Усхадзілася шура-бура. Часам з квасам, а парою з вадою. Вышлі жнеі з сярпамі на ніву. Які гэта старац з хлопцам ідзе? З песьні слова ня выкінеш. Хітра, мудра, з невялікім коштам. З поўначы цёмнае нудная восень прышла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Жалем сціскаюцца грудзі. Цесна зьбіліся нашы хаты. Дзьверы расчынены насьцеж. Жыта зжата. Век зжыць, ня мех сшыць. Мой мілы пакою, добра мне з табою! З чужога каня і ў балоце злазяць. Цераз поле чалавек ідзе. Лепей з добрым згубіць, як з благім знайсьці. Пакуль сыты ссохне, дык худы здохне. Куды конь з капытом, туды і рак з клешняй. Грошы круглы, ад таго і коткі. Ластачкі падпускае. Ня ведаеш, ад чаго палепшае. Ад ціха ўсё ліха. Начлегу з сабою ня носяць. Сьмех з панскіх ботаў: адзін згарэў, а другі сабака зьеў. Сказаў казку з прыказкаю. Работа не бясчэсьціць чалавека. Астаткі з хаткі. Ні сшыць з ім, ні спароць. У яго ўзімку лёду не дастанеш. Перад сьмерцю ўсе роўны.

Задачка 21-ая. Сьпісаць і прыназоўкі напісаць разам ці асобна.

Мы ў—вайшлі ў—хату. Кола на—ехала на—камень. Голуб кружыўся над—хатай. Мы да—йшлі да—хаты праз—гадзіну. Сонца за—йшло за—гору. Яблык заваліўся за— дзерава. Цесьля скінуўся з—страхі. Ён падскочыў пад— столь. З—касою пагоды ня ждуць. З—плеч ды ў печ. Ты ад—варот, а ён цераз плот. У—лені баляць калені. Нож за—кінуўся за—стол. Шалёная муха ў—кусіла за—вуха. Калі ў—род, дык і ў—малот. На—галодны зуб добра і гэта. На—доўгі век, на—добрае здароўе. Над—пешым арлом і сарока з—калом. На—свайго на—паў. На—аднэй нядзелі сем пятніц. На—няўся, як пра—даўся. На—сем двор адзін тапор. На—сваім кані, як хачу, скачу. На—страшыў мех, дык і торба страшна. Тады маю, як у—руках трымаю. Няма торгу бяз—звадкі. Адзін вандроўца па—моры прабыў без—яды больш за—шэсьць дзён і потым на—пісаў, як ён жыў у—часе голаду. У—першыя дні яго мукі былі страшэнныя.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных