Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 22-ая. Сьпісаць і паставіць дзе трэба, з або с.




Зоркі ра—сыпаліся па небе. Ра—чынеце сенцы і хату! У—хапіўся, як апараны. Дуб шырока ра—пусьціў сваё гальлё. Сад ра—пусьціўся. Яйцо ра—душылася. Ра—ьмяні мне грошы! Ра—капайце гэтую яму! Ра—важыў, як ра—мазаў. Ра—хадзіўся як Марка ў пекле. У—хадзілася шура-бура. Уступі дурню— —пасеньне заслужыш. Дзьверы ра—чынены насьцеж. Яны жывуць бя—ьпечна. Бе—парадная справа. —крывіўся як серада на пятніцу. —ьпераду грэе, а —заду вецер вее (загадка пра каваля). Ра—ьліўное мора. Жалем —ьціскаюцца грудзі. Цесна —ьбіліся нашыя вёскі. З неба —валілася зорка. Нашая хата стаіць на ў—горку. Жыта —жата. У—горкі абсохлі. Бе—надзейная справа.

Практыкаваньне 29. Сьпісаць і прыназоўнікі з, без (бяз), цераз падчыркнуць.

Жораў з цяплом, а ластаўка з лістом. Часам з квасам, а парою з вадою. Без запасу ані часу. Бяз прылады нічога ня зробіш. Баба з калёс—калёсам лягчэй. Хітра, мудра, з невялікім коштам. Мой мілы пакою, добра мне з табою! З песьні слова ня выкінеш. З чужога каня і ў балоце злазяць. З поўначы цёмнае нудная восень прыйшла. Адзін жук пражыў без яды тры годы. Цераз поле чалавек ідзе. Які гэта старац з хлопцам ідзе? Бяз часу ня будзе квасу. Мышы ўміраюць бяз яды цераз некалькі гадзін. Выйшлі жнеі з сярпамі на ніву. Без языка, а мудра гаворыць (кніжка).

 

§ 11. Правапіс адмоўных дапаможнікаў НЕ, НІ.

 

ПРАВІЛА 22. Адмоўе не (ня) з наступнымі за імі словамі пішацца зьлітна і асобна.

А. Зьлітна яно пішацца ў такіх разох:

1) Калі слова бяз не ня ўжываецца: нябожчык, небарака, немач, недасол, нягода.

2) Калі слова з адмоўем можна замяніць другім падобным па значэньні словам без адмоўя: няшчасьце—гора, непрыяцель—вораг, няпраўда—падман, нягодны—благі, нявесела—смутна, неспадзявана—раптоўна.

3) Калі слова без адмоўя не мае адваротнае, супраціўнае значэньне: няшчасьце—шчасьце, няпраўда—праўда, неахайны— ахайны.

4) Не пішацца зьлітна з неазначальнымі займеньнікамі: некаторы, неякі, нечага, нехта, нешта, нечы, неякісь і з некаторымі меснымі і часоўнымі прыслоўямі: некалі, недзе, некуды, неадкуль, прычым у такіх разох на не прыходзіцца націск.

Б. Не (ня) пішацца асобна:

1) Ад дзеясловаў— не прачытаць, ня вернешся, не прайсьці, за выключэньнем слоў, каторыя бяз не ня ўжываюцца: недамагаць, ненавідзець, няволіць, няможацца.

2) Калі за сказам з адмоўем ідзе сказ з адваротным, супраціўным значэньнем, г. значыць, калі пасьля адмоўя стаяць злучнікі а, але: напр.: Не векавое, а ракавое. Гэта былі не разумныя, а хітрыя людзі.

3) Калі пасьля адмоўя можна сказаць ёсьць: Ня дзіва (ня ёсьць дзіва), што малако сіва. Багацьце ня шчасьце (ня ёсьць шчасьце, а нешта іншае).

Практыкаваньне 30. Няпраўдаю сьвет пройдзеш, але назад ня вернешся. Пісаў пісака, што не перачытае небарака. На бітай дарозе трава не расьце. Сыты галоднаму не спагадае. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Шкода— у дварэ няўзгода, а на дварэ непагода. Калі няўрод, дык і неўмалот. Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. Не называўся забытым мой край. Хто пытае, той ня блудзіць. Мой брат здольны, але не старанны. У хаце было неахайна. Недасол на стале, а перасол на сьпіне. Чоран воран, да ня птух; хоць з крыльлямі, да ня сокал; шэсьць ног мае, зямлю капае (жук). Нявесела выглядае надвор’е ўвосень. Наш дзед стаў недамагаць. Нудна і няпрытульна навокала. Бела мыецца, да ня чыста ходзіць. Вясна не мясна, а восень не малочна. Вачом завідна, да жывату не пажытачна. Дзе недагляд, там наклад. Гэта не пярэліўкі. І мала, і няўдала. Грозен, да ня боязен. Госьць, як нявольнік. Гулі не аднаго ў лапці абулі. Лецейка ня ўлежна, дык уежна. На табе, нябожа, што мне ня гожа.

ПРАВІЛА 23. Адмоўе ні пішацца то асобна, то зьлітна.

А. Асобна ні пішацца:

1) Калі выражаецца поўная адмоўнасьць, напр., ні разу, ні гугу; ні грозьбаю, ні просьбаю; ні вала, ні кала.

У такіх разох часта, замест ні кажуць ані. Ані вухнуў, ані рухнуў. Ані вухам не вядзе. Аніяк няма спосабу.

2) Калі ні можна замяніць злучнікам і, напр.: Ня ўмее ні чытаць, ні пісаць=Ня ўмее і чытаць, і пісаць.

3) Калі ні ўжываецца для памацненьня выказьніка ці акалічнасьці; тады сказ пачынаецца словамі: як, куды, каго, адкуль, напр.: Як ні круці, а давядзецца ўмярці. Куды ні кінь—усюды клін. Каго ні спытпй—усе маўчаць.

У такіх разох ні мае станоўны сэнс, а не адмоўны: як ні=усяляк, куды ні=усюды, каго ні=усіх, хто ні=усякі, дзе ні= усюды, калі ні=заўсёды.

4) Калі ў сказе некалькі адмоўяў, то пры асабовым дзеяслове пішацца не (ня), а пры другіх словах ні; напр.: Ні панюхаць не далі. Ні расінкі ня было ў роце. Ні да якой работы няма ахвоты.

Б. Адмоўе ні пішацца зьлітна:

1) з адмоўныыі займеньнікамі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніводзін.

2) з адмоўнымі прыслоўямі: ніколі, нідзе, нікуды, ніяк, ніадкуль, ніколькі.

Практыкаваньне 31. Папаў, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Бяда, калі ў жыце лебяда, але няма горшай бяды, калі ні жыта ні лебяды. Колькі вутка ні мудруй, а лебедзем ня будзеш. Ні мора, ні зямля—караблі ня плаваюць, бо нельга (балота). Ішоў маладзён ні дарогай, ні пуцём; умыўся ні вадою, ні расою, а ўцёрся ні тканым, ні праным (месяц). Коціцца брыльца—ні дна, ні рыльца (яйцо). Ні відам ня відаць, ні ў казках сказаць. Ні гадана, ні жадана, а само прыйшло. Ні за што, ні пра што. Ні ладу, ні складу. Ні сьцяты, ні павешаны. Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні пітва расінкі. Ні самому паглядзець, ні людзям паказаць. Ні стуку, ні груку. Ні то рыба, ні то мяса. Дзіравага мяшка як ні супаўняй, ніколі ня супоўніш. Як ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. Не сядзі, дзіцятка, бокам: тут табе не нарокам. Нядбаламу ня жаль часу. Гулявы нож ні на што ня згож. Нібы то была жывая вада. Ні выплюнуць, ні праглынуць. Ні да якой работы няма ахвоты. Нідзе так, як там. Ні калі тое было, ні калі тое будзе. Ні к воднаму берагу ня прыстаў. Ні адтуль, ні адсюль. Ні нашым, ні вашым. Ні туды, ні сюды. Ніхто ня знае, што яго чакае. Каму няймецца, таму заўсёды ілжэцца. З дурнымі ні знайсьці, ні згубіць.

 

§ 12. Правапіс іменьнікаў.

1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку.

 

ПРАВІЛА 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то

1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове— я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня;

2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным склоне) пішацца пры цьвёрдай аснове пад націскам о, бяз націску а: сяло, гняздо; мора, вока; а пры мяккай аснове пад націскам ё, бяз націску е: жыцьцё, гальлё, поле, сьмецьце, чытаньне.

Толькі ў такіх словах, як: цемя, вымя, рамя, бярэмя, стрэмя, зерня на канцы будзе я, як імя, кураня, парася і інш.

Практыкаваньне 32. Ня разам Вільня збудавалася. Нас запрасілі на вясельле. Лазьня стаяла за гумнамі. Яго доля ў канцы поля. Наша поле багата родзіць. Пры гасьцінцы стаяла кузьня. На хаценьне ёсьць цярпеньне. Няволя і плача, і скача. Старая чарэшня ссохла. Не канечне яму яечня. Поле роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Вам незнаёма нядоля людзкая, беднага жыцьця нуда. Змалочанае зерня веюць. Загула малатарня ў халодным асеньнім паветры. Полымя ахваціла ўвесь будынак. Гаспадыня падала сьнеданьне. Белае поле, чорнае насеньне, хто яго сее, той разумее (пісьмо). Чую прычытаньне, чую плач я нечы. Іван любіў езьдзіць на паляваньне. Гняздо сваё вожык робіць з сухога лісьця. Ускінуў бярэмя на рамя. Вецьце было купчастае. Дарма надзея была. Дурное палажэньне і добраму спакушэньне. Шчасьце цьвіло тут, як макавы цьвет. Круціць вецер сухое лісьце. Ня мела баба клопату, дык купіла парася. Стаіць хвоя на кургане. Сям’я душ трыста, багата, а ўсяго два локці хата. Сьвіньня стала рыць карэньне. Вецер паламаў гальлё. Настала добрае жыцьцё.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных