Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 24-ая. Сьпісаць і паставіць канчаткіа—яабо у—ю.




У чужое проса ня сунь нос—. Няма дыму без агн—. У пужлівага купц— ні грошай, ні тавар—. Маленькі сабачка да век— шчаня. Гэтага цьвет— па ўсім сьвету. За туманам сьвет— ня відно. І дн— таго няма, каб было спакойна. Нідзе агн— ня відно. На гэта ня было ўгавор—. Жаўцеюць палоскі позьняга аўс— ці ячмен—. Вада залівала многа бераг—. Далёка ад нашага кра— ёсьць вялікія азёры, або моры. З вялікага гром— часам малы дождж бывае. Дожджык— просіць зялёнае жыта. Хоча даждж— ярына. У страх— вочы вялікія. Ня мела баба клопат—, дык купіла парася. Без язык—, а мудра гаворыць (кніга). Без абручык—, бяз дна—нідзе дзірачкі няма (яйцо). Пасярод лес— дзежка кісьне (яблык). Багатаму шкада карабл—, а беднаму кашал—. Не разьбіўшы гаршчочк—, ня будзеш есьці кашкі (арэх). Паложана пячаць, без тапар— не пачаць (лёд). Бегала ліска каля лес— блізка. Бяз провад— войска гібне. Ні род—, ні плод—, як бел-камень у воду. Ані гарэлага шэлег— няма. Што з воз— ўпала, то прапала. Баючыся трэск—, і ў лес ня трэба хадзіць. Дай каню аброк—, прыедзеш к сроку. Шукай ветр— ў полі. Мур— лобам не разаб’еш. За посул гнев— няма. З поўначы цёмнае, сівер— дальняга нудная восень прыйшла; з луг— зялёнага жыцьце-красу прыняла. Недалёка ад бераг— было падводнае каменьне. Ад холад— мошкі зашываюцца ў шчыліны. Нават свойскія качкі і гусі адчуваюць час выра—. Усе птушкі слухаюць правадыр—. Каля шлях—, у чыстым полі, магіла стаіць. Свайго розум— нікому ня ўложыш.

 

б) Родны склон множнага ліку.

 

I. Мужчынскі род.

 

ПРАВІЛА 27. 1) У родным склоне множнага ліку ўсе іменьнікі мужч. роду звычайна маюць пад націскам канчатак оў—ёў: братоў, сталоў, пнёў, ласёў, а не пад націскам— аў—яў: народаў, страхаў, локцяў.

2) Некаторыя іменьнікі мужчынскага роду множнага ліку маюць чыстую аснову (без канчатку), напр.:

а) іменьнікі з устаўкаю ан—ян: сяляне—сялян, мяшчане— мяшчан, цыгане—цыган;

б) таксама словы: дзень, раз, год, чалавек, рог і інш., напр.:

сем дзён, сто раз, шэсьць год, дзесяць чалавек, некалькі рог (заместа “нёў”, “разоў”, “гадоў”, “чалавекаў”, “рагоў”).

3) Тры словы мужч. роду: госьць, конь, грош, у родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчатак ей, а не пад націскам— ай—яй: госьць—гасьцей, коньконяй, грош—грошай, як людзі—людзей, а часам—лапцей. (Вышлі на поле жнеі з сярпамі ў лапцях лазовых, а хто без лапцей. Я. Кол.).

 

II. Ніякі і жаночы род.

 

А. 1) Родн. склон множн. ліку іменьнікаў ніякага роду ўжываецца без канчаткаў (можа мець чыстую аснову) і з канчаткамі мужчынскага роду— оў (еў)—аў (яў), напр.: возера—азёр—азёраў, дрэва—дрэў—дрэваў, лета—летлетаў, места—мест—местаў, месца—месц—месцаў, вядро—вядзёр—вёдраў, карыта—карыт—карытаў, небанябёс—нябёсаў, слова—слоў—словаў, поле—польпалёў, пісьмо—пісем—пісьмаў, вокны—акон—вокнаў, палотныпалацёнпалотнаў, вогнішча—вогнішч—вогнішчаў, вароты—варот—варотаў, дровы—дроў—дроваў, калёсы—калёс— калёсаў і г. д.

2) Заўсёды прымаюць канчатак— аў (яў):

а) дзеяназоўнікі, напр.: адкрыцьцяў, апавяданьняў, здарэньняў, пытаньняў, перажываньняў, стварэньняў, а таксама пачуцьцяў, прыслоўяў і пад.;

б) іменьнікі зборныя ў тых разох, калі яны прымаюць форму множнага ліку, напр.: каменьня—каменьняў, карэньня—карэньняў, лісьця—лісьцяў, крыльля—крыльляў, кольля—кольляў і пад.;

в) у родным склоне множн. ліку заўсёды прымаюць канчатак— аў іменьнікі ніякага роду, што канчаюцца на ства, цтва, дзтва, напр.: гаспадарства—гаспадарстваў, земства—земстваў, лякарства—лякарстваў, таварыства—таварыстваў, выдавецтва—выдавецтваў, брацтва—брацтваў, суседзтва—суседзтваў, ваяводзтва—ваяводзтваў і пад.

Б. 1) Іменьнікі жаноч. роду ў родным склоне множн. ліку часьцей маюць форму чыстае асновы, без канчатку, напр.: галоў, выгод, губ, вод, гор, дарог, дашчок, зор, кароў, ног, рук, пчол, сьлёз, канапель, сарочак, мух, круп, ліп, лісіц, дачок, сясьцёр, маладзіц і пад.

2) Але гэтыя іменьнікі могуць мець і канчаткі мужч. роду— аў (яў), напр.: мухаў, крупаў, маладзіцаў, ліпаў, лісіцаў, сёстраў, пчолаў і г. д., прычым іменьнікі на —ня пры зьбегу двух зычных у канцы асновы найчасьцей ужываюцца з канчаткам— яў, напр.:

вішня—вішняў, кнігарня—кнігарняў, лазьнялазьняў, пякарня—пякарняў, студнястудняў, цагельня—цагельняў, швальня—швальняў, кузьня—кузьняў і г. д.

3) Іменьнікі жаноч. роду на —ыя—ія і падобныя, з асноваю на й могуць мець у родным склоне множн. ліку форму чыстай асновы, на й, напр.: гісторыя—гісторый, нацыя—нацый, правінцыя—правінцый, шыя—шый, камісіякамісій, пэнсія—пэнсій, фамілія—фамілій, зброя—зброй, завея—завей, надзея—надзей, а таксама жняя—жней, сьвіньня—сьвіньней і пад.

4) Іменьнікі мужч. роду на— а (я) у родным склоне множн. ліку маюць дваякую форму—з канчаткамі і без канчаткаў, напр.: ваяводваяводаў, дзядзек—дзядзькаў, старастстарастаў, судзей—судзьдзяў і г. д.

5) Пры зьбегу двух ці больш зычных у канцы асновы ў тым выпадку, калі форма роднага склону множн. ліку супадае з чыстаю асноваю, паміж зычнымі зьяўляюцца “ўстаўныя” галосныя гукі—пад націскам— о—ё,—а не пад націскам— а—е, —напр.: кросны—красён—кросен, вёдры—вядзёр—вёдзер, землі—зямель, песьніпесень, палотныпалацёнпалоцен, лазьнялазень, вішня—вішань, вокны—акон—вокан, жорны—жарон—жоран, сарочкі—сарачоксарочак, а таксама: жанок, дачок, матак, цётак, галак, сосен, лялек, шпілек, жнеек, двоек, троек, грэбель, грывень, дзядзек, бацек, але ласк, верб, ведзьм, зьвёзд, высп, форм, вёрст, стараст.

 

Увага: 1) Устаўное е застаецца ў такіх разох, як у васнове пасьля націску: кросен, палоцен, песень, лазень. (Бач. прав. 14).

2) Такія ўстаўныя гукі бываюць і ў скарочаных прыметніках іменных (бач. § 13, прав. 39).

 

Практыкаваньне 34. Накапаў ён (Нёман) ям і нораў. І насіў ты (Нёман) крыгаў горы. Колькі новых малюнкаў, сьвежых мотываў і таемных здарэньняў абяцаюць яны (гасьцінцы) вачом і сэрцу падарожнага. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Дзе прыгляднікаў многа, там посьпеху мала. Зьвініць вясёлых бомаў медзь. Вожыкі робяць сабе гнёзды з лісьцяў. Кажаны ня робяць сабе гнёздаў на зіму. На галінах дрэў птушкі спаць ляглі. У ваднае мацеры пяць сыноў. Ішло хлопцаў дваццаць пяць—пасьля зімы сьляды знаць (барана). Далёка я ад межаў родных. Збожжа пажатае з ніваў пазвожана. У хлопцаў былі поўныя кошыкі баравікоў. Вецер ліст з палёў атрос. Льлецца Нёман паміж гораў сьветлы, чысты, як з расы. Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, шнуроў. Толькі-ж ня слухае неба іх мовы—жальбы ржаных каласоў. Шум некі ад пушчаў нясецца.

Практыкаваньне 33. Сьпісаць і формы роднага склону іменьнікаў мужч., жаноч. і ніякага роду множн. ліку падчыркнуць.

Гасьцей з усіх валасьцей. Няхай нас сустрэнуць з касамі, з сярпамі грамады працоўных людзей! Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Аж дзервянее ў жнеек рука. Поўна хата людзей—нідзе ні вокан, ні дзьвярэй (гарбуз). Стаіць Рыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся (грыб). З сямі поль пшанічанька, з васьмі крыніц вадзічанька, дзевяці кароў масла, а яец паўтараста (п.). Лятала стада курапатак па полю, вялі зязюлечку з сабою (п.). Саладок мядок для нашых дзяток.

Дзеці набралі сабе лялек. Калі сам ня знаеш, то ў людзей пытай. Ліс хоць сьпіць, але курэй бачыць. У нашым садзе многа вішань. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль (вецер). На сем вёрст адзін мост. Семсот сарочак, семсот намётак, а падзьме вецер, адкрые ўсё цела, хоць адзежа на ёй цэла (птушка, курыца). Рук ня мае, а піша (мароз). Купіў-бы сяло, але грошай гало. Коняй патапілі, сукні памачылі. Ёсьць у нашым краі многа азёр. Людзі любяць сяліцца каля рэчак. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот. Ты куды бяжыш, дарога,—тканка ног і кола? Скажу табе бяз спорак: мне ўжо хлеб твой стаў горак.

 

3. Месны склон адзіночнага ліку.

 

Месны склон мае канчаткі: 1) е—э, 2) і—ы і 3) у.

ПРАВІЛА 28. 1) На е канчаюцца іменьнікі ўсіх родаў з цьвёрдай асновай, прычым аснова заўсёды зьмякчаецца, напр.: сын— пры сыне, дуб—на дубе, стол—на стале, пакосна пакосе, мароз—на марозе; яма—у яме, маліна—у маліне, галава на—галаве, мова—у мове, сасна—на сасне; акно—у акне, слова—аб слове, крыло—на крыле, ярмо—у ярме, гаспадарствана гаспадарстве, пісьменства—у пісьменстве, жабрацтва—у жабрацтве і г. д.

а) Калі аснова канчаецца на г і х, то гэтыя гукі зьмяняюцца на з і с, напр.: парог—на парозе, бераг—на беразе, луг—на лузе, слуга—пры слузе; нага—на назе, дарога—пры дарозе; гарох—у гаросе, кажух—у кажусе, страх—у страсе; саха—на сасе, страха—на страсе, мачыха—пры мачысе, Лявоніха—пры Лявонісе, муха—на мусе, вуха—на вусе і г. д;

б) Калі слова канчаецца на д—т, то гэтыя гукі зьмяняюцца на мяккія дзц, напр.: агарод—у вагародзе, горад—на горадзе, град—аб градзе, сад—у садзе, народ—у народзе, ваявода—пры ваяводзе, вада—на вадзе, бяда—у бядзе, свабода—на свабодзе, калода—на калодзе; гняздо—у гнязьдзе; брат—пры браце, сват—на сваце, сьвет—у сьвеце, плот—на плоце, мост—на мосьце; хата—у хаце, работа—на рабоце, рута—у руце, мята—у мяце, сіта—у сіце, жыта—на жыце, лета—аб леце, места—у месьце, рэшата—у рэшаце і г. д.

На э канчаюцца: а) Іменьнікі жаночага роду з асноваю на к, калі націск прыходзіцца на канчатак: на руцэ, у руцэ, на рацэ, у рацэ. (Рыба ў рацэ, да ня ў руцэ).

б) Здараецца і мужчынскі род з асноваю р у месным склоне з канчаткам э: на дварэ, у дварэ.

2) Канчатак і маюць: а) Іменьнікі ўсіх радоў з мяккім зычным перад канчаткам (з мяккай асновай): на кані, па камені, па локці; па зямлі, у кузьні, на косьці, па полі, на гальлі, пры жыцьці.

б) Іменьнікі мужчынскага роду, што канчаюцца ў назоўным склоне адзіночнага ліку на й: гай—у гаі, Дунай—на Дунаі, рай— у раі, салавей—пры салаўі, верабей—на вераб’і.

Канчатак ы маюць іменьнікі ўсіх радоў з асноваю на зацьвярдзелыя гукі: ж, ч, ш, ц, р: на нажы, па абручы, у салашы, на канцы, па бары, на тапары; у дзяжы, па печы, на душы, у кашы, па вуліцы, на гары; на плячы, на вогнішчы, на сонцы, у дабры, па моры і г. д.

в) Канчатак ы прынялі ўсе іменьнікі жаночага роду з асноваю на к, прычым к зьмяняецца ў ц, напр.: граматыка—у граматыцы, лаўка—на лаўцы, матка—пры матцы, навука—у навуцы, рэчка—на рэчцы, шапка—у шапцы, казка—у казцы, жаваранка— аб жаваранцы, і г. д.

Увага: Іменьнікі жаночага роду адзіночнага ліку ў давальным і месным склоне заўсёды маюць аднолькавыя канчаткі: к зямлі—на зямлі, к галаве—па галаве, к гары—на гары і г. д.

 

3) а) Калі іменьнікі мужч. роду з асноваю на зацьвярдзелыя гукі: ж, ч, ш, ц, р азначаюць асобу чалавека, то месны склон мае аднолькавы канчатак з давальным, гэта значыць— у: к мужу—пры мужу, Лукашу—на Лукашу, Багдановічу—пры Багдановічу, Грыгору—на Грыгору, купцу—на купцу, немцу—па немцу, кітайцу—пры кітайцу.

б) У месным склоне таксама будзе канчатак у (як і ў давальным), калі іменьнікі мужч. і ніякага роду маюць аснову на к: на суку, у Менску, у Слуцку, пры чалавеку, аб ваўку; на воку, на веку, у малаку.

в) У іменьніках мужч. р. з канчаткам на а (з цьвёрдаю асноваю) у месным і давальным склоне часьцей бывае канчатак у, хоць ужываюцца і звычайныя канчаткі, напр.: пры мужчыну, на старасту, пры Купалу, на Манюшку, таксама і пры Янку, пры бацьку, на дзядзьку, па сабаку і пад.

 

Увага: Калі іменьнікі мужч. і ніякага роду маюць аснову на г ці х, то месны склон можа мець таксама канчатак у, як і з асноваю на к: у страху, на парогу, у вуху, на воку; але калі гартанная аснова зьмякчаецца, то будзе канчатак е ці ы: у страсе, на парозе, па вусе, на воцы: толькі заўсёды “на шляху”.

Практыкаваньне 36. Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышыні. Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразе рэчкі. Ціха месяц адзінокі ходзіць у небе над зямлёй. Усё зьмяшалася ў тумане. Толькі на лузе блішчыць яшчэ сьнег і лёд. На злодзеі шапка гарыць. Бяда не па лесе, а па людзях ходзіць. Дзесятая вада на кісялі. Над збожжам убогім вецер гуляе на волі. У белым сьнезе маладняк. Ходзяць па полі ў задуме мужчыны. Моцна хлопец занудзіўся па бацьку, па маме. На старасьці дзьве радасьці. Пад стольлю ў павуціне б’ецца муха-сіраціна. На гальлі старога дуба было буслава гняздо. Кветка красуе на грунце ўбогім. Сьвежая магіла выкапана ў доле. Узімку ў лесе і на полі шмат менш птушак і зьвяроў. Салавейка жыў у зялёным гаі. Зябнуць вербы на марозе. Ходзіць шум па лесе. Пастушкі сядзелі пры агні. Каня водзяць на вобраці. Многа смутку ў песьні гэтай. Быў на кані і пад канём. На дварэ было цёмна, як у скляпеньні. Па сіняй раўніне за хмаркаю хмарка плыве. У хаце сьвяцілася газьніца.

Практыкаваньне 37. Ярка на камінку смольны корч палае. Бацька на калодцы лапаць выплятае. Птушка сядзела на суку. На гасьцінцы рос стары беразьняк. І на сонцы ёсьць плямы. Нудна на сэрцы. Маладзенькая травіца блішчыць на сонцы. У ціхую пагоду хораша на моры. Па возеры плавалі гусі і качкі. Вада ў моры горка-салоная. Марскія стварэньні і расьліны ў рэчцы ці ў возеры жыць ня могуць. Ката ў мяшку ня купляюць. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. На вяку ўсяго нажывеш. Шкадлівай кошцы хвост уцінаюць. На сваім сьметніку і певень сьмелы. На ўзгорку былі сялянскія могілкі. Ня кукуй ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары! Сірату пакінулі жыць пры купцу. Рана была на пальцы. Агонь разлажылі на леташнім вогнішчы. Блішчалі зоры ў нябесным прасторы. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Пры цару была паншчына. А воўку памоўка, а воўк тут. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. На пажарышчы часова стаяла новая будова. У канцы грэблі шумяць вербы. За сялом, у полі, у жоўценькім пясочку пахавала маці маладую дочку. Ня было уцехі ў мацярынскім горы. На абшары тым шырокім прыгожа нівы красавалі.

Задачка 25-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак, літары е або і.

Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышын—. Ціха месяц адзінокі ходзіць у неб— над зямлёю. Усё зьмяшалася ў туман—. Ціха на пол— ў палудзень гарачы. Сьвішчуць сані на мароз—. У белым сьнез— маладняк. Моцна хлопец занудзіўся па брац—, па мам—. Над збожжам убогім вецер гуляе на вол—. Ходзяць па пол— ў раздум’— мужчыны. Бронісь быў самы маленькі ў хац—. Сьвежая магіла выкапана ў дол—. Узіму ў лес— і на пол— шмат менш птушак і зьвяроў. Салавейка жыў у зялёным га—. На бераз— рэчкі стаяла цэлая кучка народу. На злодзе— шапка гарыць. Дзесятая вада на кісял—. Зябнуць вербы на мароз—. Ходзіцьшум па лес—. Пацямнела ў хац—. Вее вецер за вугламі, у комін— галосіць. Кветка красуе на грунц— убогім. Па сіняй раўнін— за хмаркаю хмарка плыве. На балоц— з чаратамі лазьнякі шапталі. Трэцца жыта ў пыл на просьц—. Многа смутку ў песьн— гэтай. Пад стольлю ў павуцін— б’ецца муха-сіраціна. Ветрык паўднёвы ў луз— квяцістым калыша траву-сенажаць. Бусел клякоча ў гнязьдз— над хваінай. На дварэ было цёмна, як у скляпеньн—. На гальл— старога дуба было буслава гняздо. На старасьц— дзьве радасьці. Каня водзяць на вобрац—, а злодзея на ланцузе. Гэты цьвеце па ўсім сьвец—. На курган— расла прыгожая грушка. У хац— сьвеціць газьніца. У жыцьц— ўсяго нажывеш. Сядзеў на прызьб— стары дзед.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных