Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Задачка 35-ая, Сьпісаць і, заместа рысак, паставіць патрэбныя літары:а, я, і, ы, е.




Два вякі жыць ня будз—м. Зна—мся дома—знаймася і ў людзях. Калі ня нажн—м, то і не назьбіра—м. Калі не намалоц—м, то і не накалоц—м, Не ўрадзіў мак—перабудз—м і так. Пераначу—м—болей пачу—м. Прышло махам—і пойдз—прахам. Праглынутага ня выплюн—ш, а выплюнутага не падым—ш. Тады пабач—м, як заплач—м. Сядз—м на калодзе, пагавор—м а прыгодзе. Што вы нес—це? Мы няс—м жыта на продаж. Калі гаспадар у карчме скач—, то гаспадарка ў дварэ плач—. Калі ма—ш грошы, ня будз—ш хадзіць босы. Тады хіба перастане, калі ўся сарока бела стан—. Ласка—не каляска: сеўшы не паедз—ш. Ма—ш статак—мусіш мець і ўпадак. Матка—не граматка: за злотку ня куп—ш.

ПРАВІЛА 46. Дзеясловы з зваротным займеньнікам ся. 1) Некаторыя дзеясловы зьліваюцца з зваротным займеньнікам ся: мыюся, сьмяюся; мыешся, сьмяешся, чэшашся; мыемся, сьмяёмся, чэшамся і г. д.

Пры спражэньні займеньнік беспасярэдна далучаецца да дзеяслова: бярэшся, робішся, бяромся, робімся, берацеся, робіцеся.

2) Толькі ў 3-яй асобе адзіночн. і множн. ліку і ў неазначальнай форме канчатак цься дае ў вымове і на пісьме цца: ён мыецца, чэшацца, хваліцца, сушыцца, варыцца; яны мыюцца, чэшуцца, хваляцца, сушацца, варацца, заместа: “мыецься, чэшацься, сушыцься, варыцься” і г. д.

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.

Практыкаваньне 59. Ня ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. За мухай не зганяешся з абухам. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. Калі вядзецца, то і на шчэпку прадзецца. З роспачы і ў агонь кінешся. Ня хочацца, дык і няможацца. Калі топішся, то і за брытву хопішся. Язык Кіева дапытаецца. З кім спазнаешся, такім сам станешся. Не баішся ківа, пабаішся кія. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляецца. І на мулкім высьпішся, калі спаць хочацца. Пытаючы, дапытаешся. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Век жывеш, век вучышся. Што ў лесе родзіцца,— у дварэ згодзіцца. Льлецца Нёман паміж гораў, сьветлы, чысты, як раса. Шум некі ад пушчаў нясецца. Лес туманам заснаваўся. Белаватаю пялёнкай уздымаецца туман над лугамі. Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся. Крыльля ў ветраку круцяцца ад ветру. Поле, луг, лес і гай схаваліся ў цемнаце ночы. Разьвіднелася. Усё прачнулась прад вачыма беднае кабеты. Багаты дзівіцца, чым худак жывіцца. Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся наабапал рэчкі луг. Над старым вялікім садам зьбіралася навальніца. Загарэліся сьцены старое варывенькі. Па ласым кусе я і вады нап’юся.

Задачка 36-ая. Сьпісаць і паставіць цц або ц. Чуткай душою толькі паслухай—здас—а там гэтакі голас чуваць: “Гэй, ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягоньня так злосна шумлю!”. (Я. Куп.). Увесну лес адзене—а, а ўвосень ня весьць дзе падзене—а. У мор намру—а, а ў вайну налгу—а. У горы нагаруе—а, а ў дабры накрасуе—а. Конь і на чатырох нагах спатыкае—а. Лістам сьцеле—а. На беднага Макара шышкі валя—а. Адны вочы і плачуць, і сьмяю—а. Ад чужога шалу ў галаве круці—а. Пытае—а люты—ці добра абуты? Рассыпае—а драбней маку. Роўны з роўнага цешы—а. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляе—а. Што ў лесе родзі—а, тое ў дварэ згодзі—а. Як гукнеш, так і адгукне—а. У голад і нішчымнае смачна ес—а. Ціха на землю спушчае—а ноч. Чуць-чуць дрогне, праліе—а чырвань на ўсходзе: гэта неба ўсьміхне—а людзям і прыродзе (Я. Кол.). Вецер злосна ў хату рве—а, у полі стогнам аддае—а.

ПРАВІЛА 47. Формы загаднага ладу.

1) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-й асобе адзіночнага ліку мае на канцы ь (будзь, кінь, пасунься), то ь астаецца і ў 1-ай і 2-й асобе множнага ліку: будзьма, кіньма, пасуньмася; будзьце, кіньце, пасуньцеся.

У праціўным разе ь ніколі ня пішацца: рэж—рэжце, кліч— клічце, прамоў—прамоўце, саромся—саромцеся.

2) Канчаткі загаднага ладу 2-ой асобы адзіночнага ліку і—ы ў1-й і 2-й асобе множнага ліку пераходзяць у е—э: ідзі—ідзём, ідзеце; нясі—нясем, нясеце; пячы—пячэм, пячэце; бяры—бярэм, бярэце.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных