Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Працяжнік на месцы прапушчаных слоў і злучок.




 

ПРАВІЛА 2. I. Працяжнік ставіцца:

1) Пасьля пералічэньня, дзе прапушчана некае слова (Вясна, лета, восень і зіма—поры году), або калі хочуць затрымаць увагу чытача, напр.: Глянь—нехта едзе. Падсадзі—сарву я грушку. Тут былі—і старыя, і малыя, бабы і дзеці.

2) У сказе з сустаўным выказьнікам на месцы прапушчанага дзеяслова-сувязі “ёсьць”, напр.: Дабро для ўсіх—наш правадыр. Шчырая праца—мазалёвая. Слова—вецер, а пісьмо—грунт. Курыца—птушка. Атаўка—сену прыбаўка.

3) У сказе, што служыць адказам на пытаньне, часта прапускаюцца ўсе часьціны сказу, апроч таго слова, што перадае зьмест адказу; гаты пропуск таксама азначаецца на пісьме працяжнікам, напр.: Паіў ты каня?—Паіў. А хіба-ж там ён?—Там.

II. Злучок ужываецца ў такіх разох:

1) Калі два словы складаюць як-бы адзін назоў (Зара-зарніца, шатавіла-матавіла, узьвей-вецер, вецер-дуронік. Хвоя-веліч стаіць на кургане. Пацяклі-паплылі за гадамі гады);

2) у падвойных фаміліях: Дунін-Марцінкевіч, Лапко-Лабаноўскі, Цьвірка-Гадыцкі і г. д.;

3) у складаных прыметах: сьнежна-белы, цёмна-сіні і г. дал. (Бач. прав. 50, 5 і 6);

4) калі слова паўтараецца для памацненьня (Чуць-чуць ліпіць) або для злучэньня складаных прыназоўнікаў (з-за, з-пад, па-над);

5) для злучэньня частак бы (б), жа (ж) *) з папярэднім словам (Рад-бы даць, каму-б гэта даць. А мой-жа ты саколік! Да куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?).

Увага. Калі-ж бы, б, жа, ж сходзяцца разам, то яны злучком ня зьвязваюцца. (Куды-ж бы мне пайсьці? Вот быў-бы ж ты рады і г. д.). (Бач. прав. 49, 3 і 4).

 

Задачка 2-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак, злучок або працяжнік.

Галоднаму і пушнінка—малінка. Чужая сіла—асіна. Ішлі—брылі валачобнікі. Лішняя нітка—палатну завада. Зімняя ночка—бацьку сарочка. Усхадзілася шура—бура. Кожны дзень—няўзгода, кожны крок—прыгода. Шчырая праца—мазалёвая. Змоўклі птушкі—пяюхі. Маладзенькая травіца—атава блішчыць на сонцы. Цёмная хмарка адна—адзінютка. Спаленай нівы жаданьне ня збыта—міма хмурынка прайшла. Глянеш—сэрца забаліць. На дварэ—паленьне, трэскі, куча сьметніку ляжыць. Трэскі ўсаджаны ў аконцы, заміж шкла—радняны мех. Зелянеюць два— тры клёны. Блісьне кветка дзе—ні—дзе. Гляне ліпа дзе з—за хат. Дзе—ні—дзе садок зялёны. Сьпее—дасьпявае колас сіратой. Цякла крынічка з—пад карча. Стаіць груша—сіраціна на мяжы у полі. Могілкі ў полі адны—адзінюткі. Усё ня гэтак, як там, дома—лава, печ старая. Усё—качэргі, аконцы на нуду наводзяць. З палетку на палетак скача—ідзе дарога. Устаў назаўтра ён ранютка—да ўсходу сонца. Вышла матка, плач пачула, бачыць—іх служака! Матку жаласьць агарнула—шкада небарака! У гуменцы—ні збажынкі! Поле—жоўты пясок. Замест хлеба—камень клалі ў мяшок. Муж—нябожчык усплыў на думку. Праляцела борзда лета—наша сьветлая пара. Сонца ўвосень рэдка паказваецца з—за хмар. Дунін—Марцінкевіч—наш пісьменьнік. Гад—удаў есьць толькі адзін раз на месяц, трус—жа—раз дваццаць на дзень. У нашым целе ёсьць трубачкі—жылы. Блескам—дрыгаценьнем зорка замігала. Настала ночка—чараўніца. Сінім стэпам—даліною ходзяць хмары веснавыя. Гром для селяніна—лепшая музыка на сьвеце. Усплывалі хмары—горы белымі клубкамі. Ветрык калыша траву—сенажаць. Край неба зацягнуўся чорна—сіняю хмарай. Яшчэ некалькі часу—і вёска зусім заціхае. Далёка—далёка цягнулася цёмна—зялёная палоска лесу. Куды ні глянь—усюды зелена, усё расьце, усё сьпее, усё наліваецца. Болей навукі—меней страху.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных