Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Клічнік і пытальнік.




 

Пытальнік ставіцца:

Пасьля простага пытаньня ў пытальным сказе (§ 23), пасьля ўскоснага пытаньня ў тым выпадку, калі перад косным пытаньнем стаіць двукроп’е (Скажы мне, дубе: чаму ты ня гнешся перад бураю? Скажы мне, дубе: адкуль твая сіла? Скажы мне, браце: чаму я такая слабая?).

Увага. Некаторыя дапаўняльныя сказы прымаюць форму пытальных; гэтая форма называецца ўскосным пытаньнем, прычым пытальнік ставіцца толькі ў тым выпадку, калі перад ускосным пытаньнем стаіць двукроп’е, калі-ж будзе стаяць коска, то пытальнік ня ставіцца. (Я ня мог зразумець; чаму сухое лісьце не загарэлася).

 

Клічнік ставіцца:

Пасьля клічнага сказу (§ 23), пасьля зваротка (§ 26), пасьля выклічніка (§ 27).

Клічнік і пытальнік пры пэўнай пабудове сказу могуць мець значэньне пункта, пункта з коскай і коскі.

 

Трохкроп’е.

 

Трохкроп’е, або шматкроп’е ставіцца:

Пры недаказе або перарыве мовы (§ 30, § 34, 2) пры выражэньні моцнага пачуцьця (Тхор!.. тхор!.. дзяржы яго!.. дзяржы псяюху!.. Эх, ды і тхор-жа!.. Восьць, аж зьзяе!.. Я. Кол.).

 

Кропка з коскай.

Кропка з коскай, або пункт з коскай ставіцца:

Паміж сузалежнымі сказамі (§ 31), паміж аднароднымі членамі ў зьлітым сказе для больш выразнага чытаньня, асабліва тады, калі яго члены значна пашыраны (Падарожны расказаў людзям аб працы і вялікіх турботах, ім перанесеных; аб вышыні тых гор, якія ён бачыў; аб глебе ў тых краёх, надзвычайна ўрадлівай; пра зьвяроў і птушак, невядомых у нашым краі; пра людзей з непадобнай, інакшаю гаворкай), паміж злучанымі сказамі (§ 30), у кругасказах (§ 35).

 

Пункт (кропка).

Пунктам аддзяляюцца адзін ад другога такія простыя і сустаўныя (складаныя) сказы, што замыкаюць у сабе думку пэўную, зусім закончаную. (Гарачы дзень. На полі душна. Прыціх той ветрык непаслушны, як-бы сваім аддаўся марам. Зацішак поля дыша варам і гоніць з твару поту рагі, і сохнуць губы ад тэй смагі. А жнейкі жнуць. У моры збожжа мільгае постаць іх прыгожа. Як. Колас).

 

Задачка 12-ая. Аб’ясьніць знакі прыпынку.

Выйдзі на поле, на сенажаці, выйдзі спаткаці вясну! (Я. Куп.). За праўду, за шчасьце, за лепшую долю вазьміся, мой дружа, пастой; у крыўду ня дайся, свайго дабівайся, адвага хай будзе з табой! Хай горкія сьлёзы, што ў сьпеку, у марозы ліюцца па беднай зямлі, дадуць табе, браце, сіл гора змагаці і ў сэрцы распаляць агні! (Я Куп.). Ранюткі час. Нідзе нікога. Між дрэў зьвіваецца дарога, а па дарозе ты з кашом у лес шыбуеш ціхачом (Я. Кол.). Весела пазірае ўвесну сонца на зямлю, як маці на сваё дзіця: загляне яно ўсюды—і ў бедную сялянскую хату, дзе так бедна і нявесела, і на пяшчаную горку, і ў лагчынку, дзе думаў сьнег знайсьці сабе прыпынак, і ў лес, і на луг—усюды льлецца яго сьвет і цяпло. Што мне багацьце? Бяз грошай, бяз золата быў-бы магнат я, кароль, багатыр там, дзе пад націскам роднага молата жыцьце куецца (А. Гар.). Будзіцца со сну наша зямліца; расьце на кусьце лісточак, зелянее тады травіца; аджыў жучок і матылёчак; шэра зязюля зранку і ўвечар яра кукуе ў садзе; павее ціхі і цёплы вецер; пойдзе скацінка ў стадзе (Ст. Ул.). Што шуміш так неспакойна, жыцейка, у полі? Ці ня чуеш, што пад градам зьляжаш ў роўным доле? (Я. Кол.). Лес! аб чым шумяць твае вяршыны? Лес! што шэпчаш, векавы? Браты! вялікая дарога чакае нас і родны край (Я. Кол.). Эх ты!.. Толькі хвалішся... Глянуў—і то самлеў!—Дзяціны час!.. Я памятаю зімы прыход у нашым краю: стаіць над лесам шум маркотны, па небе хмары, як палотны, паўночны вецер расьцілае, і бель над далямі зьвісае (Я. Кол.). Дзяўчынка абярнулася да бацькі, што нязграбна, па мужчынску, кошкаўся каля печы, ды сказала: “Тата, кіньце!.. Я зраблю... я ведаю”... Канец... Як проста гэта слова і многазначна, заўжды нова! Канец!.. Як многа разважаньня і засмучонага пытаньня ў гэтым простым, страшным слове! (Я. Кол.). Пастой! А там што?—Там? Гармата.—Чаму-ж няма пры ёй салдата?— Я. Кол.). Жнейкі на ніве рэжуць сквапліва, уюць перавяслы няслабкі; вяжуць снапамі, валяць радамі, ставяць у мэндлі і бабкі (Ст. Ул.). Праца ўвесь сьвет ускарміла, праца нам шчасьце дае; працаю сілы прыроды к людзям у слугі ідуць, з ёю-жа ў сьвеце народы лепшае долі прыждуць (Ц. Гарт.).

Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, палёў! Каршун, падняўшыся высока над лугам, круціцца ў небе, выглядаючы сабе пажытак, і нудны крык яго галосна расплываецца над супакоеным лугам.

Піліп стары ў грамадзе старшынёю быў з паўвеку; ці ў працы, ці ў радзе—няма, як ён, чалавека; шчыры, добры і разумны, гаспадар прытым на дзіва; вёў найлепей сход наш шумны, судзіў, радзіў справядліва (Я. Луч.).

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных