Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Крэўская унія 1385 г. і яе наступствы.




Пасля няўдалай спробы вырашыць свае унутрыпалітычные праблемы з дапамогай Масквы, Ягайла звярнуўся у супрацьлеглы бок. Новае выйсце бачылася ў саюзе з Польшчай, якая акрамя апоры ў барацьбе з унутранай апазіцыяй разглядалася яшчэ і як саюзнік у змаганні з Тэўтонскім ордэнам. Польскія феадалы ў сваю чаргу хацелі засцерагчыся ад моцнага і небяспечнага ўсходняга суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства, далучыўшы Валынь і Галіцкую Русь.Акрамя таго, каталіцкая царква жадала ахрысціць апошні язычніцкі народ у Еўропе – літоўцаў.

Сітуацыю аблегчыла тое, што палякі ўбачылі ў вялікім князю літоўскім Ягайле кандыдатуру на ролю мужа сваёй малалетняй каралевы Ядзвігі і свайго будучага караля.

Усё гэта прывяло да заключэння 14 жніўня 1385 г. у Крэва пагаднення з Польшчай, якое вядома пад назвай Крэўскай уніі. Заключэнню уніі папярэднічала пасольства брата Ягайлы Скіргайлы у Кракаў, а таксама прымірэнне Ягайлы з Вітаўтам (разам з бацькай ен быў зневолены у Крэўскім замку, здолеў уцячы адтуль і знаходзіўся у Прусіі, дзе шукаў падтрымку Ордэна). Вітаўт атрымаў ад Ягайлы Гародню і Падляшша.

У адпаведнасці з ўмовамі Крэўскай уніі, Ягайла абавязаўся аб’яднаць Польшчу з Літвою, а таксама прыняць разам са сваімі братамі, князямі і “нобілямі” каталіцтва. Паводле каталіцкага абраду павінны быць ахрэшчаны і усе язычнікі ВКЛ. Узамен ен станавіўся польскім каралём, праз шлюб з Ядвігай. У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём, у тым жа гаду у Кракаве прыняў каталіцтва, атрымаў імя Уладзіслаў і быў абвянчаны з каралевай Ядзвігай (на той момант ей было 14 гадоў, а Ягайле 34). Такім чынам была заснавана дынастыя Ягелонаў.

Крэўская унія інкарпаравалася ВКЛ ў склад Кароны Польскай. З аднаго боку, яна спрыяла распаўсюджванню заходнееўрапейскай культуры на беларуска-літоўскіх землях, з другой – паступова пачало адбывацца акаталічванне Вялікага княства. Гэта ў сваю чаргу змяніла сацыяльна-прававое становішча беларускіх зямель у ім. Паводле прывілея Ягайлы ад 20 лютага 1387 г., феадалы-католікі атрымалі істотныя перавагі ў параўнанні з праваслаўнымі. Яны мелі неабмежаванае права валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, вызваляліся ад многіх дзяржаўных павіннасцей. Другім прывілей, выданы 22 лютага таго ж года, дазваляў заключаць шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Гэта закранула ужо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва.

Дэскрымінацыя праваслаўнай знаці і гараджан з канца XIV ст. абвастрыла становішча ў краіне. Супраць уніі і Ягайлы ўзнік грамадска-палітычны рух, які на першым этапе ўзначаліў князь Андрэй Полацкі. У 1386 г. ен адмовіўся прысягаць Ягайле, Ядвізе і Кароне польскай, аб’яднаўся са смаленскім князем і Лівонскім ордэнам і распачаў ваенныя дзеянні.

Войскі Андрэя Полацкага узялі гарады Дрыса, Друя, Лукомль, смаляне аблажылі Віцебск, Мсціслаў і Оршу. З поўначы на землі ВКЛ уварваліся лівонскія рыцары, якія дасягнулі Ашмян і Вільні. Аднак Ягайлу з дапамогай польскага войска (ім кіраваў яго брат Скіргайла) ўдалося падавіць выступленні. Спачатку быў разбіты князь Святаслаў Смаленскі (ен разам з братам загінуў у баю каля Мсціслаў’я), а у сакавіку 1387 г. Скіргайла узяў штурмам Полацк. Князь Андрэй трапіў ў палон і быў адпраўлены ў Польшчу. (яго вызвалілі толькі у 1394 г.), усе яго паплечнікі пакараны смерцю. Полацк і іншыя беларускія землі былі адданы ва уладанне Скіргайле, што стала сур’езным ударам па статусу гэтых тэрыторый. Смаленск таксама быў прыведзены да прысягі польскай Кароне.

На другім этапе (1389 – 1392 гг.) на чале руху стаў стрыечны брат Ягайлы Вітаўт. Барацьба працягвалася з пераменным поспехам, пры гэтым Ягайла абапіраўся на польскае войска (часам на яго бок пераходзілі і рускія дружыны), а Вітаўт – на беларускае баярства і праваслаўных жыхароў гарадоў. Ваенную падтрымку яму аказваў таксама Тэўтонскі ордэн, а дыпламатычную – яго зяць, вялікі Маскохскі князь Васіль І Дзмітрыевіч.

Барацьба скончылася заключэннем 5 жніўня 1392 г Востраўскага пагаднення., якое значна карэктавала Крэўскую унію. ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Ягайла прызнаў Вітаўта сваім пажыццевым намеснікам у ВКЛ, але без тытула вялікага князя літоўскага. У выніку гэтага пагаднення цэнтральная улада, у асобе Вітаўта, значна узмацнілася, а частка сваякоў караля была пазбаўлена сваіх надзелаў (у тым ліку Скіргайла – Полацка, Свідрыгайла – Віцебска).

З мэтай умацавання цэнтральнай улады Вітаўт ліквідаваў сістэму спадчыннага ўдзельнага княжання і замяніў яе інстытутам намесніцтва. Намеснікамі (прадстаўнікамі цэнтральнай улады) прызначаліся як ранейшыя ўдзельныя князі, лаяльныя Вітаўту, так і яго выдзвіжэнцы, пераважна літоўскага паходжання. Гэта уціскала права мясцовай праваслаўнай знаці і вызвала яе супраціўленне. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. У выніку гэтай барацьбы асобныя заходнерускія княствы атрымалі пэўныя прывілеі, якія гарантавалі іх права.

Адстаяўшы самастойнасць ВКЛ, Вітаўт разам з тым вымушаны быў згадзіцца на пашырэнне каталіцкага ўплыву, спадзяючыся, што гэта спрыяе далейшаму умацаванню сваёй улады. Пабеда над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве 1410 г., якая паднялапрэстыж ВКЛ і асабіста Вітазта, стала падставай для спроб перапыніць васальныя адносіны з Польшчай і аднавіць поўную незалежнасць ВКЛ.

Паміж Вітаўтам і Ягайлам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельская уніі (у замку Гарадло на Зах. Буге). Гэта унія, у адрозненні ад Востраўскага падагнення, юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ (але па‑ранейшаму пад вярхоўная уладай польскага кароля). Разам з тым яна пашырыла правы каталіцкай шляхты, бо дэкларавала выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады.

Гарадзельская унія складалася з трох грамат. Першая грамата стварала “гербавае братэрства” паміж 47 польскімі фаміліямі і такой жа колькасцю феадалаў ВКЛ каталіцкага веравызнання (палякі даравалі ім свае гербы). Другая грамата аб’яўляла вечны саюз паміж сябрамі “гербавага братэрства” і дэкляравала, што у выпадку смерці Вітаўта феадалы ВКЛ не будуць абіраць сабе вялікага князя без згоды палякаў. Тыя абяцалі тое ж самае у выніку смерці караля Ягайлы.

У трэцяй грамаце, так званым Гарадзельскім прывілеі, дэкларавалася выключнае права сябраў “гербавага братэрства”, (гэта былі не толькі магнаты, але і сярэднія феадалы), на займанне дзяржаўных пасад у ВКЛ. Ім таксама было дадзена права свабодна распараджацца сваёй маемасцю. Такім чынам Гарадзельская унія, якая ураўняла феадалаў-католікаў у правах з удзельнымі князямі – Рурыкавічамі і Гедэмінавічамі – стварыла трывалы сацыяльны падмурак для цэнтральнай улады, на які Вітаўт разлічваў абаперціся пасля ліквідацыі спадчыннага надзельнага княжэння. З другога боку, унія яшчэ больш паглыбіла раскол грамадства, які яскрава праявіцца ужо пасля смерці Вітаўта.

У канцы 1420-х гг. ў літоўска-беларускіх патрыетаў з’явілася ідэя стварыць Літоўскае каралеўства. У 1429 г. Вітаўт дабіўся згоды ад германскага імператара і Папы рымскага на свае каранаванне. У той час Вітаўт знаходзіўся на вершыні сваёй магутнасці: яго дзяржава прасціралася ад Балтыйскага да Чорнага марэй, ен быў апякуном свайго малалетняга унука Васіля ІІ, упрываў на Цвер і Пскоў. Вітаут прымаў на жыхарства у ВКЛ яўрэяў (яны дапамагалі яму наладжваць міжнародны і унутраныгандаль), а таксама уцекачоў-татар. Апохнім ен потым дапамагаў заняць трон у Залатой Ардзе. Вітаўт стаў і ініцыятарам склікання міжнароднага кангрэса ў Луцку (1429 г.), дзе было вырашана пачаць агульнаеурапейскую вайну супраць Турцыі.

На каранацыю Вітаўта у жніўні 1439 г. у Вільню быў запрошан шэраг еўрапейскіх манархаў, утым ліку Васіль ІІ. Але палякі затрымалі імператарскіх паслоў з каронай. Дарэмна прачакаўшы месяц, манархі раз’ехаліся, а стары Вітаўт (ен меў ужо 80 гадоў) ад гэтага дыпламатычнага паражэння захварэў і 27 кастрычніка 1430 г. памёр.

Супярэчнасці паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі, закладзеныя Гарадзельскм прывілеем, пасля смерці Вітаўта вылілася ў грамадзянскую вайну 1432 – 1436 гг. У ходзе яе ВКЛ распалася на дзве дзяржавы: Вялікае княства Літоўскае на чале з Жыгімонтам Кейстутавічам (братам Вітаўта) і Вялікае княства Рускае на чале са Свідрыгайлам Альгердавічам (малодшым братам Ягайлы). Апошняе праіснавала чатыры гады. Пры гэтым Жыгімонт праводзіў прапольскую палітыку, а Свідрыгайла, абапіраючыся на праваслаўных баяр і насельніцтва беларускіх гарадоў, імкнуўся аднавіць поўную незалежнасць ВКЛ (дзеля гэтага ен нават скасаваў унію з Польшчай).

Каб ліквідаваць напружанасць у грамадстве, польскі кароль Ягайла ў 1432 г. выдаў прывілей (у 1434 г. яго паўтарыў Жыгімонт Кейстутавіч), паводле якога праваслаўная і каталіцкая шляхта ўраўноўвылася ў маёмасных правах. На карысць баяр перадавалася адна з дзяржаўных павіннасцей – дзякла (натуральны аброк). Аднак саслоўная роўнасць баяр не была падмацавана палітычнай. Гэта азначала, што канчаткова праблема не была вырашана. Толькі ў 1563 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, які ўраўняў у палітычных правах шляхту хрысціянскага веравызнання розных канфесій (праваслаўных, католікаў, пратэстантаў).

У ХV – пачатку ХVІ ст. палітычная эліта ВКЛ зрабіла тры спробы разарваць асабістую унію з Польшчай. Гэта было ў час праўлення вялікага князя Казіміра Ягайлавіча у 1440 – 1447 гг. і пры яго сыне вялікім князе Аляксандры Казіміравічы у 1492 – 1501 гг. У гэтыя перыяды асабістая унія з Польшчай (калі адна асоба была адначасова і польскім каралем, і вялікім князем літоўскім) перарывалася і заставалася толькі унія дынастычная.

Апошняя спроба разарваць асабістую унію была зроблена ў час праўлення Жыгімонта Старога (1506 – 1548), калі ў 1529 г. на сейме ў Вільні па настаянні паноў Рады ВКЛ вялікім князем быў выбраны яго 9‑гадовы сын Жыгімонт Аўгуст. Але каранаваны ён так і не быў. Толькі ў 1544 г Жыгімонт Аўгуст пачаў выконваць абавязкі вялікага князя і кіраваў дзяржаўнымі справамі пры дапамозе паноў Рады. Калі ў лютым 1548 г. памёр Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст стаў паўнапраўным польскім каралём і вялікім князем літоўскім.

 

Вывады:

1. Працэс утварэння ВКЛ насіў складаны і працяглы характар. Ен расцягнуўся больш на стагоддзе: з другой чвэрці ХІІІ ст. да канца XIV ст. У гэты час у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе узнікла адна з самых буйных дзяржаў Сярэдневечча – Вялікае княства Літоўскае, рускае і жамойцкае. Яно ахоплівала тэрыторыю цяперашней Беларусі і Літвы, большую частку Украіны і заходнюю частку Расіі. У XV ст. ВКЛ распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, ад межаў Польшчы і Венгрыі да Падмаскоў’я.

 

 

2. Палітычная гісторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. З самага пачатку існавання ВКЛ былі закладзены федэралісцкія пачаткі у дзяржаўным будаўніцтве дзяржавы (аўтаномнасць далучаных зямель, захоўванне старажытных звычаеў, прававых норм, княжацкіх дынастый і г.д.). Дзеля цэнтралізацыі дзяржавы з часоў Вітаўта вярхоўная улада пачала ліквідацыю сістэмы удзельнага княжання, замяніўшы яе інстытутам наместніцства. Сацыяльнай апорай улады у барацьбе з сепаратысцкімі тэндэнцыямі удзельных князеў і магнатаў сталі сярэднія і дробныя феадалы, пераважна каталіцкага веравызнання. Вынікам дзяржаўнага будаўніцтва у ВКЛ у пачатку XVI ст. стала канстытуцыйная манархія, што знайшло свае адлюстраванне у Статуце ВКЛ 1529 г.

 

3. Крэўская унія 1385 г. стала спробай інкарпарацыі ВКЛ у Польскае каралеўства, што было непрымальна для Вітаўта і феадалаў Княства. Заключэнне уніі адпавядала перш за усе інтэрэсам Польшчы і каталіцкай царквы, а не ВКЛ і яго праваслаўнага насельніцтва. З аднаго боку, унія спрыяла распаўсюджванню заходнееўрапейскай культуры на беларуска-літоўскіх землях, з другой – паступова пачало адбывацца акаталічванне Вялікага княства, ушчымленне правоў праваслаўнай шляхты. Барацьба беларускіх і літоўскіх феадалаў за самастойнасць ВКЛ стала стрыжнем унутрыпалітычнай барацьбы у канцы XIV – пачатку XVІ стст. Вынікам гэтай барацьбы сталі Востваўскае пагадненне 1392 г., Гарадзельская унія 1413 г. і грамадзянская вайна 1432 – 1436 гг., якія дазволілі адстаяць самастойнасць ВКЛ у рамках уніі, а таксама прывялі да ураўнання маемасных і палітычных правоў шляхты усіх канфесій. Але аднавіць незалежнасць ВКЛ яго патрыётам так і не удалося.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных