Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Асаблiвасцi летапiсання XVII-XVIII стст. на Беларусi.




Аслабленне Вялiкага княства Лiтоўскага (асаблiва ў сярэдзiне XVII ст.), наступ каталiцызму, працэсы апалячвання вышэйшага саслоўя Беларусi садзейнiчалi таму, што летапiсанне губляе свой агульнадзяржаўны характар. Да гэтага спрычынiлася наладжаная работа канцылярыi, у вынiку якой летапiсы становяцца другараднай крынiцай гiстарычнай iнфармацыi. Павялiчваецца ўвага да мясцовых падзей, пераважна тых, сучаснiкам якiх з’яўляўся летапiсец. Летапiсы набываюць характар мемуарнай лiтаратуры. Як прыклад можна прывесцi Баркалабаўскi летапiс (ужываюць яшчэ Баркулабаўскi).

Баркалабаўскi летапiс ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI - пачатку XVII стст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлеве. Ен быў напiсаны ў канцы 1580-1608 гг. найбольш верагодна баркалабаўскiм святаром Федарам Фiлiпавiчам (духоўнiкам князёў Саламярэцкiх), а апошнi запiс 1633 г. (узяцце Смаленска каралем Уладзiславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непаслядоўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам.

Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе ўяўляюць звесткi пра паўсядзеннае жыцце простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пася1ных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi.

Разам з тым Баркалабаўскi летапiс утрымлiвае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлевам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С.Налiвайкi), пра Лжэдмiтрыя II i iнш.

Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталевымi звесткамi пра жыцце князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да таго, каб лiчыць Баркалабаўскi летапiс помнiкам гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры.

Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўзнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi — гарадскiх хронiках. Найбольш вядомая “Магiлеўская хронiка” Т.Сурты i Трубнiцкiх, якая была напiсана на працягу жыцця некалькiх пакаленняў жыхароў г.Магiлева i ахоплiвае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якiя адбывалiся пераважна ва ўсходняй Беларусi, раскрываецца багатая гiсторыя горада, назву якога летапiсцы звязваюць з iмем Льва. Хронiка адлюстравала не толькi падзеi, але i забабоны, мiфы таго часу.

Другая вядомая магiлеўская хронiка — “Запiскi iгумена Арэста” — ахоплiвае падзеi больш чым за 500 гадоў (да 1847 г., больш-менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлева. Аўтар (хутчэй за ўсё унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала.

Хронiкi г. Магiлева напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i “Хронiка Вiцебска”, цi “Летапiс Панцырнага i Аверкi” — помнiк беларускага летапiсання XVII-XVIII стст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска.

Такiм чынам, летапiсанне на Беларусi мае шматвяковую гiсторыю. Летапiсы з’яўляюцца багатай крынiцай вывучэння нашай гiсторыi, значэнне якой цяжка пераацанiць.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных