Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей




М. Я. Сяменчык

 

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

 

Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей

 

Мінск 2009

Лекцыя 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

 

Пытанні

1. Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння

2. Гістарычная перыядызацыя

3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы

4. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі

 

1. «Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага гра­мад­с­т­ва ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыц­цядзей­нас­ці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

У адпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі пер-­шыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных на-вук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх су­б­’­ек­тах жыццядзейнасці лю-дзей (ад асобных індывідаў да цы­ві­лі­за­цый­ных супольнасцей) у міну-лым. Яна мо­жа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гу­ма­ні­тар­ных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з фі­ла­со­фій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх – з эка­но­мі­кай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.

Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыцця-дзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага пра-цэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чы­нам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, за­ці­каў­ле­ным у вы-сокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях гра­мадзян­с­кас­ці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай гра­мад­с­т­ва ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама вы­ха­ван­ні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны ме­лі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аў­тар­с­кіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых су­по­ль­нас­цей.

У ХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, ар­хе­а­ло­гіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка на­пе­рад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сіс­тэ­май метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вы­ву­чэн­ня мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэн-ні мі­ну­ла­га належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вы­ні­кам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся хра­на­ла­гіч­на­га прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту глед­жан­ня на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што пер­шая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праў­ды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гіс­то­ры­кі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вы­му­ша­ны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.

У нашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў пер­шую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб­’­ек­тыў­на­га раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемна-храналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з ін­шых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яўля­юц­ца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і ак­сі­я­ла­гіч­ны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праў­дзі­вы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны по-г­ляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з ін­шы­мі суб’ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае маг­чы­масць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Ак­сі­я­ла­гіч­ны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агу­ль­на­ча­ла­ве­чых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую знач­насць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і бе­ла­рус­ка­га этнасу, у прыватнасці.

Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цес-на звя­за­ныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных па­ды­хо­даў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзя­ляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, ся­рэд­не­вя­ко­вую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прын­цы­пу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж са­бой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асоб­ных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле ком­п­лек­с­ных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вы­лу­ча­юць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гіс­то­рыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, мет­ра­ло­гію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Са­мас­той­нае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы на-вуковых калектываў кафедр і ін­с­ты­ту­таў.

2. Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – пе­ры­я­ды­за­цыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiста-рычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый раз­віц­ця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, фе­а­да­ль­ную, капіталістычную і сацыялістычную.

Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цы­ві­лі­за­цый­ным падыходзе і мае наступны выгляд:

1. Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс. да н. э – V cт. н. э.).

2. Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяр- жаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3. Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI – канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.)

4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)

3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася сво­е­а­саб­лі­вая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая мар­к­сіс­ц­ка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фар­ма­цый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў дум­ку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў выт­вор­ча­ці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эк­с­п­лу­а­та­та­раў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала ас­ноў­най рухаю-чай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выг­ля­да­ла аб’ек-тыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля са­міх людзей ады-ходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне ка­пі­та­ліс­тыч­най фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад са­цы­я­ліс­тыч­най, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнут­ра­ныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў са­вец­кія часы марк-сісцка-ленінская метадалогія гістарычных дас­ле­да­ван­няў выявіла іс-тотную недасканаласць.

Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх на­ву­коў­цаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вы­ву­чэн­ня гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя ра­зы­ход­жан­ні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэн­са­ван­ні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цы­ві­лі­за­цый­на­га, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-выт­вор­чыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ве­даў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.

Да пачатку XX ст. у заходняй і рускай гістарыяграфіі стала склад­вац­ца канцэпцыя «лакальнай цывілізацыі», што атаясамлівалася з на­цы­я­на­ль­най культурай, якая існуе на працягу доўгага часу, мае больш ці менш выразныя тэр­ытарыяльныя граніцы і характарызуецца асо­бым, непаўторным шляхам развіцця. Гэта канцэпцыя, найбольш вы­раз­на сфармуляваная ў 1920 – 1930-я гг. у працах нямецкага філосафа і гіс­то­ры­ка О. Шпенглера (1880 – 1936) і англійскага гісторыка і са­цы­ё­ла­га А. Тойнбі (1889 – 1975). Яна дазваляе прасачыць сусветна-гіс­та­рыч­ны працэс як мультылінейнае цыклічнае развіцце асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных цывілізацый – канкрэтных грамадстваў, ла­ка­лі­за­ва­ных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі), у іх ліку аг­рар­на-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), ін­дус­т­ры­я­ль­ную (капіталізм) і постіндустрыяльную.

Адзінага падходу да вызначэння паняцця «цывілізацыя» не іс­нуе. Хіба што, калі разглядаць гісторыю чалавечых супольнасцей «па га­ры­зан­та­лі», гэта значыць у розных частках сусвету і ў адзін час, то пад цы­ві­лі­за­цы­яй трэба разумець колькасна вялікія, якасна разнастай-ныя і са­ма­дас­тат­ко­выя супольнасці людзей, з уласцівымі ім светапо-глядам, мен­та­ль­нас­цю, сістэмай каштоўнасцяў і культурай; своеаса-блівай са­цы­я­ль­на-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім раз-віцці яны пра­ходзяць стадыі фарміравання, станаўлення, росквіту, за-няпаду і па­гі­бе­лі. Можна меркаваць, што ў цяперашні час завярша-ецца эра ла­ка­ль­ных цывілізацый, якія разглядаюцца як часовая, гіста-рычна аб­ме­жа­ва­ная з’ява. Адно з важнейшых пытанняў бягучага ста-годдзя – гэта фар­мі­ра­ван­не адзінай сусветнай цывілізацыі.

Цывілізацыйны падыход дае магчымасць вывучэння гісторыі як асоб­най краіны, так і некалькіх; спрыяе асэнсаванню асаблівага і агу­ль­на­га ў гістарычным працэсе; акцэнтуе ўвагу на дзейнасці чалавека як выз­на­ча­ль­най і стваральнай сіле ў гэтым працэсе.

4. Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі з’яўляецца за­рад­жэн­не, станаўленне і развіццё беларускага грамадства (40 тыс. год да н. э. – пачатак 3-га тысячагоддзя). У кола пытанняў, якія падлягаюць раз­г­ля­ду і вывучэнню, уваходзяць найбольш значныя і разнастайныя фор-мы жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў. Асобае месца зай­ма­юць этнічныя працэсы, фарміраванне і развіццё беларускай дзяр­жаў­нас­ці.

Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсход­нес­ла­вян­с­кай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае маг­чы­масць параўнання ўзроўню развіцця беларускага народа, дынамікі яго раз­віц­ця, вызначэння месца беларусаў сярод іншых народаў.

Шматлікія публікацыі беларусазнаўцаў П. Шпілеўскага, П. Баб-роўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікі-фароўскага і інш. сведчылі аб багатым гістарычным мінулым бе­ла­рус­ка­га народа. Асобныя публікацыі гістарычнага зместу змяш­ча­лі­ся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Ка-роткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў пер­шую канцэпцыю паходжання беларусаў.

У БССР у 1920-х гг. выйшлі творы Ў. Ігнатоўскага «Кароткі на­рыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX ста­лец­ця», якія вывучаліся, адпаведна, у школе і ў ВНУ. Праца В. Кно­ры­на «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў ас­но­ву канцэпцыі сацыялістычнай рэвалюцыі. Дастаткова ар­гу­мен­та­ва­ныя погляды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку ар­ты­ку­лаў i дакументаў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мн., 1927). У ліку важ­ней­шых прац даваеннага перыяду – манаграфіі Д. Дудкова «Аб раз­віц­ці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» і К. Кернажыцкага «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»

У часы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэс­пуб­лі­цы з’явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з ус­та­ля­ван­нем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці тво­раў. Ім за змену прыйшлі новыя, накшталт, «Нарыса гісторыі Бе­ла­ру­сі» (Мн., 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гіс­та­рыч­ных падзей.

У пасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё бе­ла­рус­кай гістарычнай навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Ка­му­ніс­тыч­най партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Ай­чын­най вайне. Нягледзячы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС-КПБ і панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі, сталі ак­тыўна распрацоўвацца праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе­ла­ру­сі (З. Абезгауз, Ф. Болбас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Са­лад­коў, М. Сташкевіч,) грамадзянскай вайны (І. Ігнаценка, П. Пет­ры­каў, П. Селіванаў усенароднай барацьбы супраць нямецка-фа­шыс­ц­кіх захопнікаў (А. Залескі, І. Краўчанка, А. Філімонаў).

Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абе­цэ­дар­с­ка­га, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Іг­на-цен­кі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лы­сен­кі, А. Лютага, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палуяна, І. Палуяна, П. Петрыкава, Л. Побаля, П. Селіванава, М. Сташкевіча, Г. Штыхава. У ліку буйнейшых прац 1960-1980-х гадоў – двухтомная «История Белорусской ССР» і пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырохтомная «История рабочего класса Белорусской ССР», трох­том­ная «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фа-шистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны».

З пачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у гра­мад­с­т­ве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна па­шы­ры­ла свой дыяпазон і ўзнялася на значна больш высокі ўзровень. У ліку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях за­моў­ч­ва-лі­ся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі на­цы­я­на­ль­ны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія ін­шыя. Гэты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я. Анішчанкі А. Віш­неў­с­ка­га, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Ка­ва­ле­ні, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Сагановіча, А. Са­ро­кі­на, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.

Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зра­бі­ла­ся выданне шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Ад­мет­най з’явай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Бе­ла­ру­сі» (1994-1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000-2006).

Многае залежыць ад пошуку і выкарыстання гістарычных крыніц – тых ці іншых носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мі­ну­лым. У адпаведнасці з класіфікацыяй, вылучаюць дакументаль-ныя і апавядальныя крыніцы. У сваю чаргу да­ку­мен­та­ль­ныя крыніцы складаюцца з заканадаўчых актаў, прывілеяў, указаў, дэк­рэ­таў, збор-нікаў законаў, Канстытуцый, статыстычных і іншых матэрыялаў.

Апавядальныя крыніцы ўключаюць у сябе летапісы («Аповесць мі­ну­лых гадоў», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хронікі Бы-хаў­ца» і інш.) перапіску манархаў і іншых знакамітых асоб, пі­сь­мо­выя звароты, справаздачы, перыядычныя выданні. Максімальна ўсе­ба­ко­ва­му і аб’ектыўнаму асвятленню гісторыі Беларусі будзе спры­яць выкарыстанне іншых – этнаграфічных, лінгвістычных, та­паг­ра­фіч­ных крыніц, кінафотадакументаў.

 

Лекцыя 2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ

І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ

(40 ТЫС. – 2 ТЫС. ГОД ДА Н. Э.)

 

Пытанні

1. Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

2. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

3. Усходнеславянская супольнасць

4. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльна-эканамічнае развіццё

беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне

і гаспадарка

5. Станаўленне ранне-феадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян

на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь

6. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

 

1. Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яў­ля­ец­ца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi ка­ля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад та­го, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (100-40 – ІІІ-ІІ тысяча-год­дзе да н. э.), бронзавы (ІІІ-ІІ – І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII-VI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).

У час з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клі-мат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Ка-ля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скан­ды­наў­с­ка­га паўвост-рава, распачаўшы тым самым перыяд апошня­га, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час па-азерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прад-стаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казу-лi). Характэрнымi прад­с­таў­ні­ка­мі прыледавiковай фаўны былi маман-ты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага пе­ры­я­ду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі ка­мен­ныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абі­да­ві­чы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Касцюко­віц­ка­га і Падлужжа – Чачэрскага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ пра­цяг­ваў­ся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека па-пярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой пер­шых насельнікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20-30 дарослых асоб – праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі хар­ча­ван­не і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася па­ля­ван­не і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзі­чы­ны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скраб­кі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неан-дэр­та­лец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прыс­вой­ва­ю­чай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац- ца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, буда-ваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.

Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чала-век прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40–35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў ча­ла­век сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец або Homo sapiens – «чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзі-даў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў лі­ку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя па-селiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Ка-лiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вё­сак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя вос-тра­ка­неч­ні­кі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў інш. Асоб-ныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасці­кут­ні­каў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яў-ляў­ся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, раз-меш­ча­ных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збі­ра­ль­ніц­т­ва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму ро-ду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася род­насць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў ін­шай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, на­за­паш­ван­не ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны све­та­пог­ляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых пры­род­ных з’яў, а таксама фізіялагічных пра­цэ­саў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлі­гій­ныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышна­ту­ра­ль­ную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэ­мізм). Каб душы продкаў былі задаво-лены, а паляванне або лоўля ры­бы ўдалымі, узнікла патрэба ў правя-дзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара зася-родзілася ў руках аднаго з суродзі­чаў – мага (вешчуна, калдуна і г.д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адсту-паць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паў-сюд­на тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб’ек-ты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поў­нач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынента­ль­ны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі – прадуктаў палявання, збіральніцтва і ры­ба­лоў­с­т­ва значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – за­гон­нае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду – па­ля­ван­ню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вына­ход­ніц­т­ва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапа­ма­гаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жыт­ла. Адпаведным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека павялі-чы­ла­ся доля рыбы, якая здабываліся з дапамогай касцяных гарпуноў і круч­коў, плеценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чалавека зра­бі­лі­ся плыты і чаўны, якія сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасці транспартнага сродку.

Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай пра-сто­ры адкідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер на­се­ль­ніц­т­ва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будава-ла паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.

Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 зной-дзе­ных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантак-та­ва­лі паміж сабою, утвараючы сваяцкія супольнасці – плямёны, якія пра­жы­ва­лі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і ду­хоў­най культуры.

На V-ІІ тысячагоддзе да н. э. прыпадае час найвышэйшага развіц-ця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку – неаліту. Прыс­вой­ва­ю­чая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыб­най лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і споса-бы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка ка­ме­ню, дрэва, косці, скуры. З’явіліся інструменты для шліхтавання і на­ват свідравання каменю. Попыт на крэмень абу­мо­віў яго здабычу шахтавым метадам.

Прыблізна паміж ІУ і ІІІ тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым за-хадзе Беларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіраль-ніц­т­ва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (ма-тыч­на­га або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паля-ван­ні прычыніўся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу ат­ры­ман­ня харчовых прадуктаў – жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя за­нят­кі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гас-па­дар­кі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва пры­ня­та называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспа-да­рак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што ства-ры­ла магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычыні-лася да вырабу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпаль-ваннем у агні. Такім чынам, вынаходніцтва керамікі – першага ў свеце штучнага матэрыялу – значна палепшыла дабрабыт чалавека. Такім жа значным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла выраб-ляць адзенне на цёплы час года.

Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая ар­га­ні­за­цыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязяў паміж ро-да­вы­мі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да энда-га­міі – звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свай­го племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзі­най мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоўча адбіваўся на дэ­маг­ра­фіч­най сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, сведчыць больш 600 зной­дзе­ных археолагамі неалітычных паселі-шчаў, дзе маглі пражы­ваць каля 5-6 тыс. чал.

У ІІІ тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаг­ра­фіч­на­га выбу-ху» з Індыі ў Заходнюю Еўропу рушылі плямёны жы­вё­ла­во­даў і зем-ляробаў. На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаў­ні­ка­мі зрабілася племя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад аба­ры­ге­наў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кін­жа­лы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яе ап­ра­цоў­кі. З узнікнен-нем абменнага гандлю з Каўказа і Прыкарпацця бронза трапляла на тэ­ры­то­рыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вяр-хушкі. У той са­мы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вырабу прылад пра­цы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэ-су. Так, археолага­мі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прызначаныя для розных заняткаў.

Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселі-шчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло ме­ла напалову зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ача­гом. Павелічэнне прадукцыйнасці працы вяла да яе індывідуаліза-цыі. Пры захаванні агульнародавай уласнасці працэс накаплення пры-лад працы і атрыманых прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтра-ван­ня ў распараджэнне асобных сем’яў на чале з мужчынам, сацыяль­ная роля якога ў гэты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пераходзіць у чужы род. Імкненне мужчыны як главы ся­м­’і абмежаваць колькасць карыстальнікаў і спажыўцоў сямейнай ма­ё­мас­цю толькі дзецьмі і іншымі бліжэйшымі родзічамі прымушала яго весці асобную ад іншых членаў рода гаспадарку. Вядома ж, у но-вых умовах роднасць стала весціся па мужчынскай лініі. Вялікая па-тры­яр­ха­ль­ная сям’я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жа­на­тых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых абшчын на вялікія патрыя-р­ха­ль­ныя сем’і паслужыў першам этапам яе разлажэння.

Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пра­жы­ван­ня родаў. Для кіравання новай, тэрытарыяльнай абшчынай спат­рэ­бі­ла­ся вылучэнне адмысловай групы людзей – патрыярхальнай зна­ці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж рода-мі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпавед-на ўзрасла роля мужчын-воінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаван-не родавых спраў, абранне старэйшын, вызначэнне адносін з суседнімі аб­ш­чы­на­мі. Такі грамадскі лад мае назву ваеннай дэмакратыі. Павелі-чэн­не ваенных сутыкненняў абумовіла з’яўленне адмысловых паселі-шчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, – гарадзішчаў.

Да сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вы­най­дзе­на металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жа­лез­ня­ку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з’яўляліся і ка-ва­ля­мі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў з’яўляліся сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палешыліся зброя для па-лявання і ва­ен­най справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцесніла ра­ней­шыя каменныя вырабы.

Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць ап­ра­цоў­кі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам, палявання і г.д. Патрыярхальная сям’я канчаткова ператварылася ў асноўную вы-твор­чую адзінку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і рода-вую. У працэсе вытворчых і сацыяльных перамен паміж сем’ямі ўз-мацнялася няроў­насць, што спрыяла разлажэнню першабытнага ладу. За­мест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Апавед-на і родавая абшчына канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.

Прагрэс у гаспадарцы суправаджаўся істотнымі зменамі ў све­та­пог­лядзе і духоўнай культуры людзей. З пераходам да жалезных пры­лад працы каменным сякерам надаваўся сакральны сэнс. Вялікія ва­лу­ны зрабіліся аб’ектамі пакланення. Па-ранейшаму зас­та­ва­лі­ся вера ў душу, духаў, абаронцаў або во­ра­гаў роду. Узрастанне ролі земляроб-ства і жывёлагадоў­лі прывялі да ўзнікнення антрапаморфных і заа морфных культаў (язычніцтва), адмысловых месцаў – (капішчаў), дзе адбываліся рытуалы з прынясеннем ахвяр.

2. Першыя звесткі пра славян адносяць да I–II ст. Пытанне ра-дзімы сла­вян застаецца нявырашаным. Мяркуюць, што ёй магло быць міжрэч­ча Віслы і Одэра. У ІІ-ІУ стагоддзях пад уздзеяннем «вялікага пера­ся­лен­ня народаў» славяне з захаду сталі рассяляцца па Ўсходняй і Паў­д­нё­вай Еўропе. Аб іх з’яўленні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі свед­чаць археалагічныя знаходкі так званай пражскай культуры. У VІ –VІІ ст. асноўнай тэрыторыяй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Раз­віц­цё земляробства і адсутнасць міжплемянных сутыкненняў змян-ша­ла патрэбу ва ўмацаваных паселішчах – гарадзішчах, на змену якім прый­ш­лі селішчы. Славянскія сем’і будавалі жытло ў выглядзе паў-зям­лян­кі, дзе размяшчалася печ, зробленая з каменю або гліны. Да ін-шых характэрных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, неар-на­мен­та­ва­ную кераміку карычневага колеру, выкарыстанне каменных жор­наў, абрад трупаспалення і пахаванне гліняных урн з попелам, як пра­ві­ла, у курганных насыпах.

У VІІІ–ІХ ст. у выніку каланізацыі славян тэрыторыі пражывання бал­таў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфар­мі­ра­ва­лі­ся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгавічоў, радзі­мі­чаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну сучас-най Беларусі – ад Пры­пя­ці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна славян-ская культура была аз­доб­ле­на элементамі культуры балцкай (спіраль-ныя пярсцёнкі, бранза­ле­ты з выявамі змяіных галоў), а таксама запа-зычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» заха-валіся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (па-літоўску «drёg-nas» – сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пра-жывалі паміж Дняпром і Дзяс­ной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны за­па­зы­чы­лі значна больш элементаў балцкай культуры (бранзалеты з вы­я­ва­мі змяіных галоў, спіралевідныя кольцы, касцяныя прывескі ў выг­лядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захава-ліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкая аснова (па-літоўску «radimas» – месцазнахо-джан­не) і славянскі канчатак («ічы»).

Крывічы засялялі поўнач Беларусі і выходзіўшыя за яе межы раё-ны сучасных Пскоўшчыны і Смаленшчыны). Мова і культура крыві-чоў з’яўляліся славянскімі. Сляды балцкага субстрату захаваліся ва ўпры­го­жан­нях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пяр-сцён­кі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы гэ­тай новай этнічнай супольнасці звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад лі­тоў­с­ка­га «kreivas», «krеіvіs» – крывы, крывізна).

У славян навакольныя землі, лясы, паша, водныя і іншыя ўгоддзі на­ле­жа­лі суседскай абшчыне. Тут захоўваліся традыцыйныя спосабы здабычы ежы і сыравіны праз паляванне, рыбалоўства, збі­ра­ль­ніц­т­ва, але вырошчванне пшаніцы, жыта, проса, пшаніцы, грэчкі, лё­ну, ка-ноплі і іншых культур давалі магчымасць стабільнага існаван­ня ўсім суродзічам, таму земляробства ператварылася ў іх асноў­ны занятак. Пераход ад пад­сеч­на-агнявога да ворнага метаду апрацоўкі глебы, выкарыстан­не сахі і конскай цяглавай сілы, жалезных сярпоў, кос, іншых прылад знач­на павысілі прадукцыйнасць працы, што абу­мо­ві­ла падзел і замацаванне пэўных участкаў абшчыннай ворнай зямлі за асобнымі вялікімі (патрыярхальнымі) і малымі сем’ямі.

Развядзенне свойскай жывёлы – коней, кароў, коз, свіней, якое адыг­ры­ва­ла важную ролю ў гаспадарчай дзейнасці славян, таксама ста­ла адбывацца сіламі асобных гаспадарак. Натуральна, што не ўсе яны былі аднолькава заможнымі або беднымі. У лепшым стане апы­ну­лі­ся тыя, каму даставаліся лепшыя ўчасткі, а таксама тыя, дзе было больш рабочых рук, дасканалых прылад працы, цяглавай сілы і г. д. У выніку адзіная абшчынная гаспадарка губляе прыкметы агульнас­ці і распадаецца на некалькі індывідуальных, сямейных. Адбываец­ца пераход ад родавай абшчыны да сямейнай (суседскай), заснаванай, галоўным чынам, на эканамічных сувязях і інтарэсах.

Эканамічныя пераўтварэнні ў славян абумовілі ўсталяванне і за-ма­ца­ван­не ў іх адпаведнай сацыяльнай арганізацыі. Вылучаліся вяр-хоў­ны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Апошні складаўся з усіх мужчын, здольных насіць зброю. Менавіта сход, а не абіраемы пра­ва­дыр вырашаў усе асноўныя пытанні, таму час, калі існаваў такі лад, мае назву перыяду ваеннай дэмакратыі, які заставаўся апошняй прыс­туп­кай на шляху да ўзнікнення дзяржавы.

Такім чынам, на апошнім этапе першабытнаабшчыннага ладу на-се­ль­ніц­т­ва Беларусі перайшло да вытворчай гаспадаркі і адпаведнай са­цы­я­ль­най арганізацыі, стварыўшы перадумовы для ўзнікнення дзяр-жа­вы і фарміравання адзінай усходнеславянскай супольнасці.

3. Агульнаўсходнеславянскі народ і яго этнічная тэрыторыя па-ча­лі фарміравацца па-за межамі нашай Бацькаўшчыны – у Сярэднім Пад­няп­роўі і Паволхаўі. Зараджэнне новага народа ў гэтых дзвюх ад-да­ле­ных адна ад адной мясцовасцях адбывалася адначасова – у ІХ-Х стст. Этнастваральны працэс у славян Сярэдняга Падняпроўя быў па-ско­ра­ны развіццём вытворчай гаспадаркі, а таксама неабходнасцю аба­ро­ны ад ваяўнічых качэўнікаў. Вядома, што славяне, у тым ліку радзі­мі­чы, плацілі даніну хазарам. Невыпадкова ў гэтым рэгіёне ўзнік но­выя паселішчы – гарады, якія ўвасаблялі сабой не толькі месца жы-хар­с­т­ва рамеснікаў і гандляроў, а палітычныя і ваенныя цэнтры з ад-па­вед­ны­мі кіруючым органам і ўзброенымі сіламі. Буйнейшым цэнт-рам такога кшталту стаў Кіеў.

Другім цэнтрам фарміравання агульнаўсходнеславянскага этнасу і яго тэрыторыі з’яўляліся землі ад вярхоўяў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Вол­гі да Фінскага заліву і Ладагі. Развітое земляробства і рамесная выт­вор­часць паспрыялі ўзнікненню гандлю, а разам з ім – гарадоў. Так, у VІІІ-Х стст. на тэрыторыі пражывання славенаў была заснавана Ла­да­га і Ноўгарад, на тэрыторыі крывічоў – Пскоў і Ізборск. Гэтыя рэ-гі­ё­ны паводле этнічнага складу былі прадстаўлены славенамі і крыві-ча­мі. Фіна- і германамоўныя элементы (чудзь і варагі) складалі знач-ную меншасць і паступова аславяньваліся. Прадстаўнікі варажскага пле­ме­ні «русь» на чале з конунгам Рурыкам, якія рассяліліся ў азна- ча­ных гарадах і ўзначалілі кіраванне ўсімі паўночна-заходнімі земля-мі, спрыялі палітычнай і культурнай кансалідацыі ўсяго насельніцтва ў новы этнас. Яшчэ ў другой палове Х ст. гэтая тэрыторыя набыла назву «Руская зямля» або «Русь», яе жыхары – русаў, русічаў, русі-наў, рускіх, а іх мова – рускай. Да канца стагоддзя важнейшыя яе гара-ды і іх князі ста­лі звацца рускімі. Ранейшыя племянныя назвы «паля-не» і інш. сталі губляцца. Назва «русь» стала не толькі найменнем тэ-рыторыі дзяржа­вы, але і этнонімам.

Такім чынам, у асноўным у канцы Х – пачатку ХІІ ст. адбылося фар­мі­ра­ван­не новага – «рускага» насельніцтва. Апошняе ўпамінанне аб дрыгавічах як этнічнай супольнасці адносіцца да 1149 г., аб крыві­чах – да 1162, аб радзімічах – да 1169 г. Гэтыя назвы замяняюцца ад­ной агульнай – рускія, русічы, русы, а землі – крывіцкая, радзіміцкая і дрыгавіцкая – Рускай зямлёю, Руссю. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк названы рускім горадам. Загінуўшых удзе­ль­ні­каў бітвы на Нямізе ў 1067 г. аўтар «Слова аб палку Ігара­вым» (каля 1187 г.) на-зывае «рускімі сынамі».

4. У V-VІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўла-да­ль­ніц­кай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаў-ныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сель-ская гаспадарка. Зямля як асноў­ная каштоўнасць ператварылася ва ўласнасць дзяржавы (у асобе ма­нар­ха) і мясцовай знаці. За карыстанне сваімі надзеламі сяляне-абшчын­ні­кі былі вымушаны плаціць аброк і апрацоўваць палеткі гаспа­да­ра. Манарх дараваў сваім прыбліжаным або дружыннікам зямельныя надзелы, як на час службы, так і з правам перадачы ў спад­чы­ну. Менавіта апошняя форма ўладання (feodum) стала пануючай у ІХ-ХІ стст. і ад яе атрымаў назву так званы феа-дальны лад, экана­міч­ную сутнасць якога складала прысваенне феада-ламі дадатковага пра­дук­ту шляхам эксплуатацыі сялянства на аснове манапольнай улас­нас­ці на зямлю і частковай уласнасці на непа-срэднях вытворцаў. Та­кія эканамічныя адносіны абумовілі ўзнікненне асноўных класаў – фе­а­да­лаў (свецкіх і духоўных) і залежных сялян. Феадалізм характа­ры­зу­ец­ца панаваннем натуральнай гаспадаркі, на-дзяленнем зямлёй і пры­ма­ца­ван­нем да яе непасрэднага вытворцы, асабістай залежнасцю се­ля­ні­на ад феадала (пазаэканамічны прымус), нізкім узроўнем тэхнікі і апрацоўкі зямлі.

Перыяд IX - першай паловы XIII стст. на беларускіх землях ха-рак­та­ры­за­ваў­ся складваннем раннефеадальных адносін. Па меры іх уз-нік­нен­ня захоўваўся абшчынны лад. Ёсць звесткі пра існаванне ў сла-вян патрыярхальнага рабства. З узнікненнем княжанняў асноўным ула­да­ль­ні­кам зямлі зрабілася дзяржава, а першапачатковай формай эк­с­п­лу­а­та­цыі сялянства была даніна з кожнай сялянскай гаспадаркі, якая збі­ра­ла­ся князем з дружынай метадам палюддзя.

У выніку перадачы князем абшчынных зямель знаці, дружынні- кам і царкве назіраўся паступовы рост феадальнага землеўладан­ня. Аформленае ў выглядзе «вотчыны», яно ўключала гаспадарскую зям-лю, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар і магло перадавацца ў спад­чы­ну разам з сялянамі, якія выконвалі абумоўленыя павіннасці. Тэн­дэн­цыя пераходу ад даніны да іншых форм феадальнай рэнты асаблі­ва ўзмацнілася ў канцы Х– пачатку ХІ стст, калі павялічылася ко­ль­касць дзяржаўных падараванняў служылым людзям і царкве, а так­са­ма ў выніку захопаў зямель. Так, сярод абшчыннікаў вылучылася ка­тэ­го­рыя «радовічаў», якія трапілі ў залежнасць да феадала і мусілі зак­лю­чыць з ім адпаведную дамову («рад»). Тыя абшчыннікі, якія па­зы­ча­лі ў гаспадара «купу» – пэўную колькасць прадуктаў, зваліся «закупамі» і мусілі працаваць на яго зямлі да поўнай выплаты пазыкі. Ха­ло­па­мі называлі былых абшчыннікаў, якія гублялі асабістую сва­бо­ду і пера-твараліся ў поўную ўласнасць феадала. Асноўнай формай эк­с­п­лу­а­та­цыі залежнага сялянства з’яўлялася адпрацовачная рэнта (паншчына).

Пашырэнне металургіі і металаапрацоўкі станоўча адбілася на па-вы­шэн­ні прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі, што, у сваю чаргу абу-мо­ві­ла аддзяленне ад яе рамяства і ператварэнне ў самастойную сферу гас­па­дар­чай дзейнасці людзей. Аднымі з першых з масы сельскага на-се­ль­ніц­т­ва вылучыліся крычнікі і кавалі. Месцам іх працы і пражы-вання стаў новы тып населеных пунктаў – горад. У ліку першых уз-ніклі Полацк (862), Тураў (980), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск (1067), Га­род­ня (1127) і іншыя, усяго ў ХІІ ст. – 33. Тут апрацоўкай жалеза зай­ма­лі­ся рамеснікі 16 спецыяльнасцей. У ХІ-ХІІ стст. яны выпускалі больш за 100 відаў жалезных вырабаў, у тым ліку прылады працы, зброю, упрыгожанні. Частка майстроў авалодала рознымі ме-тадамі апра­цоў­кі каляровых металаў і займалася ювелірнай справай. З вынаходніцтвам у ІХ-Х стст. ганчарнага кола выпуск глінянага по­су­ду значна павялічыўся. Развіваліся ткацтва, вы­раб скур і футра, апрацоў-ка каменю, дрэва і косці.

З вылучэннем рамяства ў самастойную сферу дзейнасці людзей з’явіліся купцы – пасрэднікі паміж вытворцамі і спажыўцамі рамеснай прадукцыі. Разам з рамеснікамі яны засялялі пасад. З ператварэннем гарадоў у ваенна-адміністрацыйныя цэнтры, другую іх частку склада-лі ўмацаваныя дзяцінцы.

У IX-XIII стст, беларускія землі вялі гандаль а Візантыяй, араб-скім Усходам, Заходняй Ёўропай, усходнеславянскімі княствамі. Важ-нае значэнне для развіцця гандлю ў гэта час меў водны шлях «з вараг у грэкі», які звязваў Прыбалтыку і Скандынавію з Візантыяй. У раз-гля­да­е­мы перыяд з тэрыторыі Беларусі экспартавалі футра, воск, мёд, лён, зброю, рамесныя вырабы і іншыя тавары. З Заходняй Еўропы і Візан­тыі паступалі прадметы раскошы: дарагія тканіны, прыправы, каля­ро­выя металы і каштоўныя камяні, віно і інш.

Такім чынам, у IX- першай палове XIII ст. (на некалькі стагоддзяў паз­ней, чым у Заходняй Еўропе) на беларускіх землях адбывалася ўс-та­ля­ван­не раннефеадальных адносін, узнікненне першых дзяржаўных ут­ва­рэн­няў, фарміраванне асноўных класаў феадальнага грамадства. Гэ­ты перыяд характарызуецца станаўленнем асноўных форм феадаль-най эксплуатацыі, развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, уз­нік­нен­нем і развіццём гарадоў.

5. Грамадскі лад славян у VIІ-VIII стст. уяўляў сабой пераход ад ва­ен­най дэмакратыі да класавай супольнасці з элементамі палітыч-най улады ў асобе народнага сходу, вярхоўнага правадыра і савета ста­рэй­шын. Народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здо­ль­ных насіць зброю, які абіраў вярхоўнага правадыра. У сваю чаргу ён абапіраўся на родаплемянную знаць і воінаў-дружыннікаў.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ў сваім развіцці прайшлі пе­ры­яд ваеннай дэмакратыі. Яны былі аб’яднаны не столькі сваяцкімі адно-сінамі, колькі тэры­та­ры­я­ль­ны­мі, эканамічнымі і палітычнымі сувя-зямі. Гэтыя племян­ныя супольнасці і іх землі ўяўлялі сабою свайго кшталту протадзяр­жа­вы, якія ў летапісе азначаюцца як «княжанні». Паводле «Аповесці мінулых га­доў" у сярэдзіне ІХ ст. іх мелі паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгаві­чы і палачане з цэнтрамі ў Кіеве, Ноў­га­радзе, Полацку, Смаленску, Тураве і інш.

Утварэнне адзінай дзяржавы ва ўсходніх славян звязваюць з ва-раж­с­кім племенем «русь», якое, бы­ло запрошана славенамі, крывіча-мі, чуддзю і вессю на княжанне, каб прыпыніць усобіцы і ўсталяваць парадак. Летапісец Нестар паведам­ляе, што варагі прыбылі ў 862 г. на чале з конунгам Рурыкам і яго бра­та­мі. Эканамічныя і палітычныя прычыны абумовілі аб’яднанне Пад­няп­роўя і Паволхаўя. Гэта адбы-лося пасля таго, як у 882 г. пераемнік Рурыка Алег забіў кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра і ператварыў Кі­еў у сталіцу ўсёй дзяржавы.

Такім чынам Русь як адзіная дзяржава ўсходніх славян узнікла ў ІХ ст. У працэсе ўсебаковай жыццядзейнасці, спачатку ў гарадах, за­тым у вёсках адбывалася нівеліроўка племянных асаблівасцяў, да­лей­шая асіміляцыя балтаў і іншых этнічных супольнасцей. Таму ж спры­я­лі рэформы кіравання аб’яднанымі землямі. З канца Х ст. па волі Ўладзі­мі­ра на пасаду мясцовага князя мог прэтэндаваць толькі яго сын або іншы блізкі родзіч, але ніяк не прадстаўнік тамтэйшай знаці.

6. На мяжы VIII-IX стст. у басейне р. Палата ўзнікла аб’яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытары­яль­ную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звес­ткі аб заснаваным імі Полацку адносяцца да 862 г. З летапісу вядома аб удзеле ў 882 г. крывічоў у паходзе кіеўскага князя Алега на Сма-ленск, а ў 907 г. – на Канстанцінопаль. Да саюзу з Полацкам імкнуліся Ноў­га­рад і Кіеў. Вядомы факт, калі ў 980 г. зняважаны адмовай кня-зёў­ны Уладзімір захапіў Полацк, забіў Рагвалода і яго сыноў, гвалтам узяў Рагнеду ў жонкі, даўшы ёй новае імя Гарыслава. За спробу забой-ства мужа яна разам з сынам Ізяславам была выслана ў дрыгавiцкае паселiшча, пазней названае Ізяслаўлем.

Ёсць меркаванне, што князь саслаў яе, каб ажанiцца з Ганнай, сяс-трой вiзантыйскага iмператара. Да гэтага ж часу наспела яшчэ адна важная падзея ў жыццi зямель, падпарадкаваных Кiеву. Маецца на ўвазе рашэнне Уладзiмiра, у недалёкiм мiнулым шчырага прыхiльнiка язычнiцтва, звярнуць сваiх падданых у хрысцiянскую веру, што i пача-лося ў 988 г. У Заслаўi таксама хрысцiлi жыхароў і Гарыслава пасля хрышчэння набыла iмя Анастасiя, была пастрыжана ў манахiнi i да канца сваiх дзён (1000) заставалася ў манастыры.

З цягам часу Ўладзімір пасадзіў на полацкі трон свайго сына Ізя-сла­ва. Але ў 1001 г. ён памёр, пакінуўшы двух малалетніх сыноў. Пер-шы нашчадак трона – Усяслаў пражыў да 1003 г., а пасля яго смерці пе­ра­ем­ні­кам стаў другі сын Ізяслава Брачыслаў (1003–1044). Пасля смерцi Уладзiмiра (1015) полацкi князь павёў самастойную, незалеж-ную ад Кiева палiтыку. У 1021 г. ён здзейснiў паход на Ноўгарад, дзе княжыў яго дзядзька Яраслаў. Апошнi не iмкнуўся да абвастрэння ад-носiн з пляменнiкам. Мала таго, з яго рук Полацкае княства атрымала гарады Вiцебск i Усвят, дзе быў усталяваны кантроль над заходне-дзвінскім участкам шляху «з варагаў у грэкі». У далейшым памiж кня-ствамi быў заключаны саюз, у адпаведнасці з якім яны вялi сумесную барацьбу супраць яцвягаў i лiтвы. У той жа час на мяжы балцкай і сла-вянскай супольнасці быў заснаваны горад Браслаў, названы па імені полац­ка­га князя. Але ў 1044 пад час падрыхтоўкi новага паходу су-праць лiтвы Брачыслаў памёр.

Новым полацкiм князем стаў Усяслаў Брачыслававiч (1044-1101) або Ўсяслаў Чарадзей, які з самага пачатку свайго княжання павёў са-мас­той­ную палiтыку. Каб паказаць сваю роўнасць з Кiевам i Ноўгара-дам, ён загадаў пабудаваць у Полацку мураваны сабор Святой Сафii. Свае мэты падмацоўваў ваеннай справай: у 1065 г. спрабаваў захапiць Пскоў, а ў 1066 г. здзейснiў пераможны паход на Ноўгарад, захапiўшы ба­га­тыя трафеi, у тым лiку званы i храмавыя каштоўнасцi. Захоп яго войскамi Навагародка ў 1067 г. выклiкаў аб’яднаны паход трох cыноў Ярас­ла­ва Мудрага на Полацкае княства. 3 сакавiка 1067 г. iмi быў раз-бураны Менск. Генеральная бітва паміж войскамі Ярас­ла­ві­чаў і Уся-слава адбылася 10 cакавiка на рацэ Нямізе.

Пераможцаў у бiтве не выявiлася, але палачане адступiлi. 10 лiпе-ня 1067 г. каля Оршы Яраславiчы, парушыўшы клятву, захапiлi Уся-слава разам з сынамi і пасадзiлi у кіеўскі астрог. Але i сам князь кiеў-скi не ўтрымаў свайго трону, бо праз год, у 1068 г. супраць яго вы-бухнула паўстанне гараджан і ён уцёк з горада. Замест яго вялiкiм князем кiеўскiм быў абраны вызва­ле­ны з астрога Ўсяслаў. Але праз 7 месяцаў ён уцёк у Полацк. Распачатая ім барацьба за вяртанне ўлас-нага трону паспяхова скончылася толькi у 1071 г. У далейшым Усяс­ла­ву тройчы даводзiлася абараняць княства ад кiеўскага князя Ў. Манамаха. У далейшым полацкi князь не выяўляў варожасцi Кiеву.

Варта адзначыць, што i Кiеў ужо не меў былой сiлы, каб трымаць пад сваім кантролем усе рускія землі. У 1097 г. у Любеч з’ехаліся 6 кня­зёў Рурыкавiчаў, якiя ўзаконiў права кожнага на самастойнае кiра-ван­не, што фактычна пры­вя­ло да драблення княстваў. Нягледзячы на тое, што полацкiя князi не бралi удзелу ў з’ездзе i былi незалежнымi правiцелямi, Полаччына таксама не пазбегла драбнення: у 1101 г. пас-ля смерцi Усяс­ла­ва княства было падзелена памiж 6 сынамi.

Сам стольны трон некаторы час узначальваў Барыс. У 1102 г. вая-ваў з яцвягамi. Iмкнуўся паслабiць моц свайго брата Глеба, таму ў 1104 г. у саюзе з кiеўлянамi хадзiў на Менск. Сам Глеб, хоць i меў ча-со­выя перамогi (захоп Оршы, Копысi, Друцка), але асцерагаўся вост-рых сутыкненняў з Кiевам. У 1116 г. ён абяцаў «ва ўсiм слухацца Ула-дзі­мі­ра Манамаха, але парушыў клятву і напаў на Слуцк. У адказ у 1119 г. кіеўскі князь, разбiўшы войска Глеба, захапiў яго ў палон і па-садзiў у той самы поруб, у якiм той калicцi сядзеў з бацькам – Усясла-вам Чарадзеем. На гэты раз Глеб з турмы так i не выйшаў.

У Полацку ўлада князя абмяжоўвалася вечам (народным сходам), якое вырашала пытанні заканадаўчага характару, назначала на пасады ўрад­ні­каў, аб’яўляла вайну і заключала мір. Сярод паўнамоцтваў веча зна­ходзі­ла­ся запрашэнне князя разам з яго дружынай на службу. Усту-па­ю­чы на трон, князь прысягаў выконваць ускладзеныя на яго абавяз-кі, абараняць дзяржаву і інтарэсы яе жыхароў. У выпадку парушэння да­га­во­ра веча запрашала новага князя.

Полацкiя князi спрабавалi праводзiць уласную палiтыку, незалеж-ную ад Кiева, але гэта не заўсёды мела поспех. Так, у 1127 г., калi яны адмовiлiся ад удзелу ў сумесным з Кiевам паходзе, то кiеўляне накiра- валi супраць iх войска. У 1129 г. сын Манамаха Мсцiслаў падманам захапiў у палон 5 князёў-Усяславiчаў полацкай дынастыi разам з блiз-кiмi i выслаў iх у Вiзантыю. У 1140 г. вярнулася толькi 2, з якiх Ва-сiль-Рагвалод стаў Полацкiм князем. Неўзабаве ў 1151 г. палачане праз веча адправiлi яго ў Менск, а новым князем запрасiлi князя мiн-скага Расцiслава Глебавiча (па iншых звестках – Усяслава Васiлькавi-ча з Вiцебска). Так здарылася, што гэтыя перамены плёну не прынеслi: праз колькi часу ў 1158 г. палачане паўсталi супраць Расцiслава i iзноў запраciлi Рагвалода. Вайна памiж князямi нiкому не прынесла пера-могi. Аб’яднаць Менскае i Полацкае княствы не ўдалося.

Толькi у канцы ХII ст. вызначылася тэндэнцыя да кансалiдацыi Полац­кай зямлi, чаму паспрыяла, вiдаць, знешняя небяспека. Удзелы Полач­чы­ны аб’ядноўвалiся ў iмя супольных iнгарэсаў. У 1180 г. у па-ходзе на Друцк удзельнiчалi 6 полацкiх князёў. Яны ж разам выступiлi у 1195 г. на баку Чарнiгава ў вайне са Смаленскам. Аднак якраз тады По­лац­кая зямля амаль зусiм знiкае са старонак летапiсаў. У ХІІ i на пачатку ХІІІ стст. Полацкае зямля складалася з уласна Полацкага, Менскага, Друцкага, Заслаўскага, Вiцебскага, Лагойскага, Герцыкска-га i Кукенойскага княстваў.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зям­лі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпя­ці, дзе рассяліліся дрыгавічы. Яе цэнтр – Тураў упершыню ўпа­мі­на­ец­ца ў летапісе з 980 г. У ім дзейнічала веча, пасаднік, князь і тысяцкі (кіраў-нік апалчэння). У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля зна-ходзілася ў цесным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання і ў ім ус­та­ля­ва­ла­ся самастойная княская дынастыя. Да пачатку XIII ст. княства страціла ранейшае палітычнае значэнне. Усё большую вагу набываў Пінск.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з’яў-ля­юц­ца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці бе-ла­рус­ка­га народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве – першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў бе­ла­ру­саў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнік-нен­ня Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў заха-ва­ла незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных