Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ. 3 страница




Колькаснае павелiчэнне сацыял-дэмакратычных суполак яўрэй-скiх ра­бо­чых стварыла ўмовы для ўзнiкнення масавай ар­га­ні­за­цыі Бунд – Усе­а­гу­ль­на­га яўрэйскага рабочага саюза ў Лiтве, Польшчы i Расii (на чале з А. Крэ­ме­рам), які быў створаны ў Вiльнi у 1897 г.

Па ініцыятыве ЦК Бунда была прад­п­ры­ня­та спроба ўтва­рэн­ня агу­ль­на­ра­сій­с­кай рабочай партыі. З гэтай нагоды 1-3 сакавiка 1898 г. у Мiнску ад­быў­ся I з’езд 9 дэлегатаў сацыял-дэмакратаў ад буйнейшых арганізацый Расіі, які ў прынятым Маніфесце абвясціў аб утварэнні Расійскай Сацыял-дэмакратычнай партыі. На справе яе яшчэ толькі належала стварыць, чым і заняліся Ў. Ленін, Ю. Мартаў і іншыя.

У 1879-1880 г. у асяроддзі студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэ-та, вы­хад­цаў з Беларусі, узнікла група «Гоман», якая называла сябе «беларускай мясцовай фракцыяй» партыi «Народная во­ля». У ліку яе арганізатараў былі І. Грынявіцкі, А. Марчанка, Х. Ратнер, М. Стац­ке­віч і інш. Значным дасягненнем групы стала выданне ў 1884 г. ча­со­пі­са «Гомон. Белорусское революционное обозрение» для таго, каб слу-жыць выразнiкам iдэй сацыяльна-рэ­ва­лю­цый­най групы бе­ла­ру­саў. У яго першым нумары за студзень–люты абвяшчалася аб праве бе­ла­ру­саў пры захаванні сваёй самастойнасці «заняць у Расіі та­кое ж месца, якое імкнуцца заняць іншыя больш ці менш буйныя на­род­нас­ці».

У другім нумары «Гомана», які выйшаў у лістападзе, былі змеш­ча­ны больш разгорнутыя характарыстыкі «нашай Радзімы» Бе­ла­ру­сі як асоб­най «краіны» і саміх беларусаў як «чыстага тыпу сла­вян­с­ка­га племені», іх ары­гі­на­ль­най мовы, узаемаадносін з палякамі і вя­лі­ка­ро­са­мі.

Такім чынам, «сацыяльна-палітычная гру­па бе­ла­ру­саў» і іх часо-піс папулярызавалі ідэю аб са­ма­быт­нас­ці беларускага народа і абгрун-тоўвалі яго права на дзяржаўнасць (аўтаномію) у складзе Расійскай федэрацыі. Тым самым яны пераконвалі расійскую грамадскасць у іс-наванні самабытнага беларускага народа, заяўлялі аб яго месцы сярод іншых народаў і перспектывах далейшага жыцця.

 

4. Уздым рэвалюцыйнага руху, скіраванага супраць самаўладдзя, прычыніўся да ўтварэння партый, якія ставілі на мэце заваёву палі-тычнай улады. Раней астатніх у агульнарасійскую партыю вылучыліся на­род­ні­кі. З 1899 у Мiнску пад кiраўнiцтвам Л. Клячко (Радзiёнавай), Р. Гершунi, К. Брэшка-Брэшкоўскай, А. Бонч-Асмалоўскага пачала дзейнiчаць «Рабочая партыя палiтычнага выз­ва­лен­ня Расii». Неўзаба-ве ў складзе РППВР на­ліч­ва­ла­ся каля 200 удзельнікаў, аб’яднаных у амаль 40 гур­т­коў. У 1900 годзе арганiзацыя была разгромлена па­лі­цы­яй, а рэшткі яе ўвайшлі ў Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (ПС-Р), якая аформiлася ў 1902 г. з былых народнiкаў. Яе сацыяльнай базай з’яў­ля­лі­ся сялянства, рабочыя, народная ін­тэ­лі­ген­цыя. Эсэры выступалi cупраць самаўладдзя i памешчыцкага зем­леў­ла­дан­ня, за фе­дэ­ра­тыў­ную дэмакратычную рэспублiку, за па­бу­до­ву сацыялiстычнага ладу на ас­но­ве сацыялiзацыi зямлi, ураў­ня­ль­на­га зем­ле­ка­рыс­тан­ня і распаўсюджвання кааперацыi.

Эсэры ў многiм захавалі традыцыi «Народнай волi», у тым ліку так­ты­ку ін­ды­ві­ду­а­ль­на­га тэрору. Для гэтых мэтаў існавала «Баявая арганiзацыя» на чале з Р. Гершунi. Арганiзацыi ПС-Р мелiся ў Бела-стоку, Ві­ль­ні, Віцебску, Гомелі, Мiнску. На Беларусi у 1904 г. узнiкла асобная Паўночна-Заходняя Абласная арганiзацыя ПС-Р.

Вялiкую ролю ў арганізацыі Расійскай сацыял-дэмакратычнай ра-бочай партыі (РСДРП) адыг­ра­ла газета «Искра», у якой публікаваліся Ў. Ленін, Ю. Мартаў, Г. Пляханаў, Л. Троцкі.

У ліпені-жніўні 1903 г. у Бруселі і Лондане адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Дэлегаты прынялі партыйную праграму, дзе фармулявалiся за­да­чы буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне са­маў­лад­дзя i усталяванне дэ­мак­ра­тыч­най рэспублікi і інш. Праграма-мак­сі­мум лiчыла кан­чат­ко­вай мэтай уста­ля­ван­не дыктатуры пралетарыяту і па­бу­до­ву сацыялiзму.

Пад час абмеркавання пункту Cтатута аб тым, хто можа быць чле-нам партыi, была прынята фармулёўка Ю. Мартава, у адпаведнасцi з якой для член­с­т­ва ў РСДРП лiчылася дастатковым прыз­нан­не прагра-мы, ма­тэ­ры­я­ль­ная падтрымка партыi i рэгулярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам ад­ной з партыйных ар­га­ні­за­цый. У. Ленiн выказ-ваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганiзацыi. У рэдак-цыю «Искры» абралі Ў. Ленiна, Ю. Мартава, і Г. Пляханава, а ў ЦК партыі ўвайшлі толькі прыхільнікі Ў. Леніна, якія склалі большасць (адсюль – «бальшавікі»). Прапанова «меншавіка» Г. Пляханава вяр-нуць у склад рэдакцыі «Искры» усіх супрацоўнікаў выклікала выхад з яе Ў. Леніна. У сярэдзiне 1905 гг. у РСДРП налiчвалася 14 тыс. баль-шавiкоў i 12, 5 тыс. меншавiкоў. На Беларусi яе буйнейшыя арганiза-цыi узнiклi у Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруйску, Магiлё-ве, Мазыры, Полацку. Падпарадкоўвалiся яны Палескаму (Гомель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам.

У пачатку 1900-х гг. на Беларусі адбывалася фарміраванне нацыя-нальных партый. Асобую актыўнасць выяўляла яўрэйскае насельніцт-ва. З яго асяроддзя вылучыліся чыста нацыянальная сіянісцкая пар-тыя, сацыялістычныя яўрэйская рабочая партыя (нацыянальна-народ-ніцкага кшталту), Паалей Цыён (нацыянальна-сацыял-дэмакратычна-га кшталту). З улікам Бунда, РСДРП, ПС-Р прысутнасць яўрэяў у палі-тычных партыях была самай масавай.

З 1900 г. у Вiльні, Мiнску, Смаргоні дзейнiчалi невялiкiя групы СДКПіЛ, а з 1902 г. – ППС. У той час, як СДКПiЛ iмкнулася да су-працоўнiцтва з РСДРП, ППС была прыхiльнiцай са­мас­той­най дзей-насці. Частка партыйцаў вылучылiся ў асобную «ППС на Лiтве».

Вызначальную ролю ў кансалідацыі беларускага народа, абу-джэн­ні яго па­лі­тыч­най свядомасці адыграла нацыянальная дэмакра-тычная ін­тэ­лі­ген­цыя. У канцы ХІХ ст. у Мiнску сярод навучэнцаў гім-назій ут­ва­рыў­ся гурток па вы­ву­чэн­ню беларускіх нацыянальных праб-лем. У 1902 г. яго заснавальнiкi – бра­ты Антон i Iван Луцкевiчы пра-цягвалі гэ­тую дзейнасць у Пецярбургу, у студэнцкiм «Гуртку беларус-кай на­род­най асветы».

Зiмою 1902/1903 гг. члены гур­т­ка (у тым лiку браты Луцкевiчы, Цётка, К. Каганец, А. Бурбiс, В. Iваноўскi, Ф. Умястоўскi) з удзелам моладзi Мiнска i Вiльнi заснавалi «Беларускую рэ­ва­лю­цый­ную грама-ду». З’езд БРГ, якi адбыўся ў 1903 г., па­зі­цы­я­ні­ра­ваў сябе са­цы­я­ль­на-палiтычнай арганiзацыяй беларускага пра­цоў­на­га на­ро­да. Як вынікала з яе праграмы, канчатковай мэтай аб­вяш­ча­ла­ся знiшчэнне капiталi-стычнага ладу i пераход у грамадскую ўлас­насць зямлi, срод­каў вы-творчасцi i транспарту. Блiжэйшай задачай абвяшчалася звяржэнне самаўладдзя. Меркавалася да­ма­гац­ца палiтычнай аўтаномii Беларусi з сеймам у Вiльнi i ку­ль­тур­на-нацыянальнай аўтаномii для этнiчных груп краю.

Недзе памiж 1904 i 1905 гг. БРГ прыняла назву «Беларуская сацы-ялістычная грамада» (БСГ). З моманту свайго ўтварэння яна ўста­ла на рэвалюцыйны шлях ба­ра­ць­бы з самаўладдзем, за ўсталяванне ў Ра­сіі федэратыўнай дэ­мак­ра­тыч­най рэспублі­кі і самавызначэнне бе­ла­рус­ка­га народа. Роля БСГ ся­род іншых партый, якія іс­на­ва­лі на Беларусі да 1905 г., у агульным рэ­ва­лю­цый­ным працэсе была не­вя­лі­кай.

5. У 1905 г. у Расіі адбылася буржуазна-дэмакратычная рэвалю-цыя. Яе выклікала абвастрэнне супярэчнасцей памiж са­маў­лад­дзем i грамадствам, памешчыкамi i сялянамi, буржуазiяй i пра­ле­та­ры­я­там, царызмам i народамi нацыянальных ускраiн; няў­да­лы ход i вынiкi для Расii вайны з Японiяй.

Пачаткам рэвалюцыi паслужыла «Крывавая нядзеля» – расстрэл 9 студзеня 1905 г. мiрнай манiфестацыi працоўных Пецярбурга, якiя іш-лi да цара з просьбай аб паляпшэнні іх становішча. У вы­ні­ку ад сал-дацкіх куль загінула больш 1000 чал. У ад­каз абураныя рабочыя i пра-грэсiўная iнтэлiгенцыя ў той жа дзень выйшлi на вулiцы сталiцы пад лозунгамi «Далоў самаўладдзе!». Акцыi салідарнасці пракацiлiся па ўсёй краiне. У іх удзельнічала ка­ля 440 тыс. На Беларусі найбольш ак-тыўна выступілі працоўныя Мін­с­ка, Гомеля, Брэс­та, Смаргонi, Мазы-ра, Полацка, Слонiма і інш. Арганiзатарамi выступленняў былi пар-тыйныя камiтэты Бунда, РСДРП і ПС-Р.

Чарговай падставай для рэвалюцыйнага ўздыму зрабілася свят­ка­ван­не 1 мая. Дэманстрацыi, маёўкi, сходкi праходзiлi пад лозунгамi «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспублiка!». У Пінску і Віцебску адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй.

Пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей сяляне прадпрымалі спро­бы да­маг­чы­ся паляпшэння свайго становiшча. У ас­ноў­ным іх выступ-ленні ўяўлялі сабой патравы панскіх лугоў, парубкi лесу, зрэдку – пад­па­лы i разгромы маёнткаў. Забастовачны рух сельскіх пралетарыяў ад-бываўся пад уплывам агiтацыi арганiзацый РСДРП, Бунда, ПС-Р.

6 жнiўня 1905 г. Мікалай ІІ ў адказ на патрабаванні рэформ падпі-саў рас­п­ра­ца­ва­нае міністрам унутраных спраў Булыгiным «Палажэнне аб вы­ба­рах у за­ко­на­да­рад­чую Дзяржаўную думу». Але ў выніку абве-шчанага «левымі» партыямі выбары ў яе так і не ад­бы­лі­ся.

У кастрычнiку пачалася ўсерасiйская стачка пад лозунгамi звяр­жэн­ня самаўладдзя i усталявання дэмакратычнай рэспублiкi. На Бела-русi яе падтрымалі пра­цоў­ныя 32 га­ра­доў і мястэчак. Фун­к­цыі стачач-ных цэнтраў выконвалі партыйна-пра­фе­сій­ныя камітэты. З далучэн-нем да ўсерасійскай стачкі Саюза чыгуначнiкаў дзей­насць цар­с­ка­га ўрада была паралiзавана. У выніку 17 кастрычніка Мiкалай II быў вы­му­ша­ны абнародаваць Маніфест з «дараваннем» народу – дэ­мак­ра­тыч­ных свабод і заканадаўчай Думы. 21 кастрычнiка абвяшчалася амнiстыя палiтычным зняволеным i iнш. Асноўная маса насельніцтва імперыі ўспрыняла Маніфест з энтузіязмам, як перамогу над царыз-мам. На справе ў яго заставалася дастаткова сіл. Так, 18 кастрычніка па загаду губернатара П. Курлова супраць дэ­ман­с­т­ран­таў Мін­с­ка была выкарыстана зброя, у выніку ча­го бы­ло забіта каля 100 чал. і паранена ўтрая больш. Меліся ахвяры ў Ві­цеб­с­ку і Гомелі.

У тых умовах буржуазiя, чыноўнiцтва, iнтэлiгенцыя, усе нось-біты лі­бе­ра­ль­най ідэалогіі, якія не iмкнулiся да звяржэння манархii, палічылі за лепшае арганізавацца і выступіць з патрабаваннем кансты-туцыі. З гэтай мэтай былі створаны дзве пар­тыi – акцябрыстаў («Союз 17 октября») i кадэтаў (канстытуцыйных дэ­мак­ра­таў). У першую ўва-ходзiла пра­ва­лі­бе­ра­ль­ная, частка чыноўнікаў, па­меш­чы­каў, гандлёва-пра­мыс­ло­вай буржуазіі на чале з А. Гучковым, якая ў пытаннi аб ула-дзе прыт­рым­лі­ва­ла­ся памяркоўна-кан­с­ты­ту­цый­ных поглядаў і не вы-казвала са­маў­лад­дзю нiякай варожасці. Сацыяльную базу другой пар-тыі з’яўляліся служачыя земстваў, творчая ін­тэ­лі­ген­цыя, бур­жу­а­зія, буйныя і дробныя землеўладальнікі. Кадэты складалі левае крыло лі-бералізму. Іх ідэалам дзяр­жаў­на­га ўлад­ка­ван­ня з’яўлялася манархія, абмежаваная пар­ла­мен­там. Кадэты выступалі за пра­вы асобы, пры-ватную ўласнасць, вяр­шэн­с­т­ва закону. У адрозненне ад са­цы­я­ліс­тыч­ных партый, яны абралі рэ­фар­ма­цый­ны, негвалтоўны шлях яе рэаліза-цыі. Адным з лідэраў партыі быў пра­фе­сар П. М. Мілюкоў.

У адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, усе існаваўшыя да­гэ­туль са­цы­я­ліс­тыч­ныя партыі (РСДРП, Бунд, ПС-Р, БСГ, тру­да­ві­кі і інш.) выйшлі з падполля і сталі дзей­ні­чаць легальна. Дэмакратызацыя палітычнага жыцця вык­лі­ка­ла не­па­кой так званых «чарнасоценцаў» – кансерватыўных пластоў ра­сій­с­ка­га гра­мад­с­т­ва праваслаўнай веры – дваранства, чыноўніцтва і інш., якія аб’ядналіся пад вялікадзяржаў-нымі, шавіністычнымі і юдафобскімі лозунгамі. Ар­га­ні­за­цыі чарнасо-ценцаў «Саюз рускага народа» і інш. утварыліся і на Беларусі – у Ві­цеб­с­ку, Глы­бо­кім, Гомелі, Мінску, Оршы, Пінску. Пры падтрымцы па­лі­цыі яны тэ­ра­ры­за­ва­лі яўрэйскае насельніцтва ўсёй краіны.

Бальшавікі і іншыя «левыя» арганізацыі палічылі заўчасным пры-пыненне рэвалюцыі. 7 снежня 1905 г. у Маскве ў пачалася палiтычная стачка, якая пе­ра­рас­ла ва ўзброенае паўстанне. У гэ­ты ж час заба-стоўкi адбывалiся ў Баранавiчах, Гомелi, Ма­зы­ры, Мінску, Пiнску, усяго ў 28 гарадах i мястэчках з удзелам ка­ля 44 тыс. чал. Але паў-станне ў Маскве не перарасло ў агульнарасiйскае i бы­ло падаўлена.

Не абмяжоўваючыся рэпрэсіўнымі захадамі, царызм ішоў на­сус­т­рач той час­т­цы грамадства, якая імкнулася да супрацоўніцтва з ула-дай. Абвешчаныя выбары ў заканадаўчы орган стымулявалі ідэі парла-ментарызму. Тым не менш усе «левыя» партыі заклiкалi байкатаваць выбарчую кампанію. Але яна ўсё ж адбылiся 26 са­ка­ві­ка-20 кра­са­ві­ка 1906 г. i прынесла перамогу кадэтам, якія занялі 179 дэ­пу­тац­кіх мес-цаў з 478. У лiку 36 дэпутатаў ад 5 беларускiх губерняў бы­ло 10 паме-шчыкаў, 2 ксян­дзы, 11 лiберальных iнтэлiгентаў і 13 сялян.

У думе былi створаны партыйныя фракцыi, пераважна, правага кшталту. Ас­ноў­ная ўвага дэпутатаў прыцягвала зямельнае пытанне. 20 чэрвеня 1906 г. быў абвешчаны дзяржаўны аграрны праект, які выклі-каў адмоўнае стаўленне да яго з боку дэ­пу­та­таў. Ука­зам цара ад 8 лi-пеня 1906 г. Дума была распушчана за тое, быц­цам яна ака­за­ла­ся не-працаздольнаю і распальвала напружанасць у гра­мад­с­т­ве. Адначасо-ва аб­вя­ша­ла­ся аб падрыхтоўцы да новых вы­ба­раў. Старшыня царскага ўрада П. Сталыпiн узмацнiў рэпрэсii супраць рэвалюцыянераў, асаб­лі­ва тэ­ра­рыс­таў. У выніку сітуацыю ўдалося паступова стабілізаваць.

У тых умовах сацыялiсты таксама прыйшлi да меркавання аб не­аб­ход­нас­ці вы­ка­рыс­тан­ня парламенцкіх метадаў барацьбы за інтарэсы пра­цоў­ных і на гэты раз яны не сталi байкатаваць выбары ў ІІ Думу, а актыўна ўключылiся ў выбарчую кампанiю. Пасля вы­ба­раў у лютым 1907 г. з 518 дэпутатаў думы 222 належалі да сацыялiстаў, 98 – да ка-дэтаў. Беларускiя губернi прадстаўлялi 13 памешчыкаў, 3 святароў, 4 iнтэлiгентаў i 16 сялян. У выніку, замест «непрацаздольнай» першай Думы, склад дру­гой быў у сваёй бо­ль­шас­ці «левы». Неўзабаве жан-дармерыя паведаміла, быццам 55 дум­цаў з ліку са­цы­ял-дэмакратаў рыхтуе ва­ен­ную змову. 1 чэрвеня П. Сталыпін запатрабаваў ад­хі­ліць ука­за­ных асоб ад удзелу ў думскіх пасяджэннях, а 16 – паз­ба­віць не­да­ты­ка­ль­нас­ці. Невыкананне гэтага патрабавання да­ло падставы ца­ру Ўказам ад 3 чэр­ве­ня распусціць Думу.

Новае «Палажэнне аб выбарах у Думу» ад таго ж, 3 чэрвеня 1907 г., было складзе­на з мэтай мiнiмiзацыi у ёй колькасці апазiцыйных эле­мен­таў. Яно на­да­ва­ла значную перавагу маёмным класам, у пер­шую чаргу, вялiкарускаму дваранству праваслаўнага веравызнання. Супраць левых партый былi разгорнуты рэпрэсii, а сацыял-дэмакра-тычная фракцыя – арыштавана. Такім чы­нам, абяцанні Мі­ка­лая ІІ дэ-макратычным шляхам стварыць заканадаўчы ор­ган, былі ад­кі­ну­ты, і на гэтай падставе новы выбарчы закон быў успрыняты прагрэсіўнай грамадскасцю як «Трэцячэрвенскi дзяржаўны пераварот».

У выніку восеньскіх 1907 г. выбараў з 442 дэпутатаў да крайніх пра­вых на­ле­жа­ла – 50, умерана-правых і вялікарускіх нацыяналістаў – 97, ак­цяб­рыс­таў і блізкіх да іх – 154, «прагрэсістаў» – 28, кадэтаў – 54, трудавікоў – 13, са­цы­ял-дэмакратаў – 19 і інш. З 36 дэпутатаў ад бе­ла­рус­кіх губерняў бо­ль­шасць складалі памешчыкі і праваслаўнае ду­ха­вен­с­т­ва, па палітычным спек­т­ры – да крайне правыя дэпутаты.

З разгонам II i пачаткам дзейнасцi ІІІ Думы перадавой грамад-скасцi рабiлася вiдавочна, што рэвалюцыя пацярпела па­ра­жэн­не. Ца-рызм захаваў свае асноўныя пазiцыi i з апорай на кан­сер­ва­тыў­ныя пласты грамадства, на армiю i рэпрэсiўны апарат абрынуўся суп­раць свядомых рэвалюцыянераў, ра­бо­ча­га i сялянскага рухаў. Таму спры­яў зноў абраны дэпутацкі корпус Думы.

6. У 1905 г. БСГ выступала ў адзіным з іншымі сацыялістычнымі пар­ты­я­мі рэвалюцыйным рэчышчы. У студзенi 1906 г. у Мiнску на II з’ездзе партыі былi прыняты новая праг­ра­ма i арганiзацыйны статут, выбраны ЦК у складзе А. і І. Луцкевiчаў, В. Iваноўскага i А. Бурбiса. У праграме гаварылася, што пар­тыя ставiць кан­чат­ко­вай мэтай замену капiталiстычнага ладу cацыялiстычным, а блiжэйшай за­да­чай – звяр-жэнне самаўладдзя i утва­рэн­не Расiйскай федэратыўнай дэ­мак­ра­тыч­най рэспублiкi cа сва­бод­ным самавызначэннем i культурна-нацыя-нальнай аўтаномiяй на­род­нас­цей. Для Беларусi самавызначэнне па-вiнна было ўвасобiцца ў дзяр­жаў­най аўтаномii з соймам у Вiльнi.

У аграрным пытаннi складальнiкi праграмы сталі аддаваць пера-вагу не эсэ­раў­с­кай сацыялiзацыi, а праекту ўтварэння Абласнога зя­ме­ль­на­га фонду, што адпавядала аўтаномii Беларусi. Усе важ­ней­шыя пытаннi мусiў вырашыць Устаноўчы сойм для Беларусi i толькi пас­ля рэвалюцыйнага звяржэння самаўладдзя.

Друкаваным органам БСГ стала га­зе­та «Наша доля». Пер­шы ну-мар, які выйшаў 1 ве­рас­ня 1906 г., пачынаўся з вер­ша Цёткi «Наш па-летак». Тут жа змяш­ча­ла­ся рэвалюцыйная проза – «Прысяга над кры-вавымi разорамi». Урэшце 5 нумароў з 6 былі канфiскаваны ўла­да­мі, а 11 студзеня 1907 г. «Наша доля» была забаронена назаўсёды.

Рэпрэсіі царскіх улад прымусілі грамадоўцаў змяніць сваю так­ты­ку. Так, 10 лiстапада 1906 г з’явiўся першы нумар «Нашай нiвы», у якім выз­на­чы­ўся курс яе выдаўцоў на рэ­фар­ма­цый­ны шлях дасягнен-ня бе­ла­ру­са­мі сваіх інтарэсаў.

Пасля Трэцячэрвеньскага перавароту на Беларусi узмацнiўся на-цiск вялiкадзяржаўнага шавiнiзму. Царскiм уладам, праваслаўнай цар-кве, чарнасоценцам i акцябрыстам удалося павесцi за сабою боль-шасць кандыдатаў беларускага сялянства.

Не апошнюю ролю адыгрывала і ўкараненне на Беларусі ідэалогіі заходнерусiзму (западно-руссизма), якая ад­маў­ля­ла самастойнасць i са­ма­быт­насць беларусаў.

Прадстаўнiкi кансерватыўнага вялiкадзяржаўна-шавiнiстычнага накiрунку ў заходнерусiзме лiчылi этнiчныя прыкметы бе­ла­ру­саў вы-нiкам польска-каталiцкай эспансii.

М. Каяловіч і іншыя прыхiльнiкi лiберальна-памяркоўнага кiрун-ку прызнавалi пэўную гiсторыка-этнiчную адметнасць Беларусi, але выключалi мэ­таз­год­насць яе дзяржаўнага самавызначэння, варожа ўс-прымалi праявы бе­ла­рус­ка­га адраджэнскага руху і лічылі яго «поль-скай iнтрыгай».

Удзельнікі чарнасоценна-акцябрысцкiх суполак абвяшчалі Бела-русь «Исконно русским краем», а беларусаў далучалi да велiкаросаў (западнороссов). У 1908 г. члены групоўкi «Белорусское общество» абвінавачвалі «Нашу Нiву», беларускi на­цы­я­на­ль­ны рух у сепаратыз-ме, «мазепiнстве», у польскiм i касцёльным ут­ры­ман­с­т­ве.

З дру­го­га боку, прадстаўнiкi польскай арыстакратыi, iдэолагi «Вя-лiкай По­ль­ш­чы», таксама адмаўлялi самабытнасць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, разглядалi Бе­ла­русь як «ускраiнную» частку колішняй по­ль­с­кай дзяр­жа­вы. Польская прэ­са таксама ад­маў­ля­ла беларускаму этнасу у пра­ве на iснаванне; цкавала «Нашу нiву», сцвярджала, быццам яна вы-даецца на казённыя грошы i г. д. Такiм чынам, беларускi рух, як пiсалi пазней, трапiў «памiж мо­ла­там i ка­вад­лам».

Частка ўдзельнікаў польскага руху, у якім дамінавала так званая кра­ё­вая плынь, выступала з ідэяй яднання ўсіх этнасаў Беларусі і Літ­вы на глебе агу­ль­нас­ці інтарэсаў краю.

Газета «Наша Нiва» была вы­му­ша­ны адыйсці ад ра­ды­ка­ль­ных ацэ­нак палітычнага і эканамічнага жыцця ў краіне і засяродзіцца на ас­вет­ніц­кіх праблемах: культурна-на­цы­я­на­ль­ным адраджэнні народа, ба­ра­ць­бе за мову, нацыянальную свя­до­масць i кансалідацыю бе­ла­ру­саў, незалежна ад ве­ра­выз­нан­ня. Газета друкавала шматлікія і раз­нас­тай­ныя матэрыялы беларускіх аў­та­раў. Упершыню са старонак «На-шай Нівы» у вершаваным творы Я. Купалы фор­ме прагучала бе­ла­рус­кая нацыянальная ідэя. На­ма­ган­ня­мі нашаніўцаў уз­нік­ла і пачала ўка­ра­няц­ца беларуская літаратурная мо­ва.

З перапыненнем дзей­нас­ці БСГ менавiта «Наша Нiва» да пачатку І сус­вет­най вайны зас­та­ва­ла­ся цэнтрам беларускага на­цы­я­на­ль­на­га руху і з поспехам выканала ўск­ладзе­ную на яе місію.

7. Царызм добра ўсведамляў патрэбу аграрнай рэформы, здо­ль­най вырашыць эканамічныя праблемы. Яе ажыццяўленне дык­та­ва­ла­ся і па­лі­тыч­ны­мі матывамі: неабходнасцю ўмацавання дзяр­жаў­на­га ладу i паз­баў­лен­ня рэвалюцыйных сiл шырокай сацыяльнай апо­ры. Не­вы­пад­ко­ва, царскі ўрад выс­ту­піў з ініцыятывай ажыц­цяўлен­ня аг­рар­най рэформы ­«зверху». Яе ідэ­о­ла­гам і арганізатарам з’яў­ляў­ся прэм’ер-мі-ністр П. Сталыпiн. На яго думку, здзяйсненне рэ­фор­мы павiнна было адбыцца не за кошт па­меш­чыц­ка­га зем­леў­ла­дан­ня, а шляхам разбу-рэння ся­лян­с­ка­га абшчыннага зем­ле­ка­рыс­тан­ня з замацаваннем на-дзельнай зямлi у пры­ват­ную ўласнасць.

Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г. Ва ўмовах існавання «цераспалосiцы» селянін мог за­пат­ра­ба­ваць ад грамады вылучэння яму ад­на­го цэ­ла­га ўчастка – водрубу або хутара па месцу яго жыхарства, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым. Гэтая рэформа закранала, у асноўным, тыя губернi, у тым ліку Вiцеб-скую і Магiлёўскую, дзе пе­ра­ва­жа­ла абшчыннае землекарыстанне. На-пярэдаднi Лютаўскай рэвалюцыi у абшчынным карыстаннi заставала-ся толькi 28,5 % зямель. За 10 год рэформы тут узнiкла каля 128 тыс. хутароў (12 % гаспадарак).

Важнейшым накірункам вырашэння аграрнай рэформы стала ас­ва­ен­не ся­ля­на­мі сельскагаспадарчых угоддзяў Сібіры і Далёкага Ўс­хо­ду. Пад час пе­ра­ся­лен­ц­кай кампаніі, арганізаванай пры фінансавай і тэх­ніч­най падтрымцы ўра­да, з 1907 па 1914 год з Беларусi на новае мес­ца жыхарства і працы вы­е­ха­ла 335 366 чал., але па розных пры­чы­нах 36 544 чал. былi вымушаны вяр­нуц­ца.

У цэлым жа, сталыпiнская рэформа станоўча паўплывала на раз-вiццё аграрнага сектару эканомікі, у тым ліку сялянскай гаспадаркi: пашырылася плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўраджайнасць бульбы, збожжа, iльну, на 10% вырасла па­га­лоўе буй-нарагатай жывёлы i свiней. Што-год з Беларусi вывозiлася 2 млн пу-доў iльновалакна, 550 тыс. пудоў мяса, амаль 400 тыс. малочных пра-дуктаў i iнш.

Тым не менш, рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяр-шэння. У многiм гэта было звязана з забойствам у верасні 1911 г. яе ініцыятара і ідэолага П. Сталыпiна. Па-другое, класава-палітычныя ін­та­рэ­сы ўрада і зем­леў­лас­ні­каў пакінулі непарушным памешчыцкае зем­леў­ла­дан­не і тым захавалі сялянскi зямельны голад на вёсцы, а ра­зам з iм – i значную сацыяльную базу для рэвалюцыйнага руху.

8. Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-07 гг. па Расii пракацiлася хва­ля рэакцыi. У выніку амаль усе левыя арганiзацыi левых партый пе­ра­пы­ні­лі іс­на­ван­не або былі вельмi аслаблены. Не апошнюю ролю ў гэ­тым адыгралі пра­ва­ка­та­ры, накшталт лідэра «Баявой арганізацыі» ПС-Р Е. Азефа. У асяроддзі са­цы­ял-дэмакратаў узнікла плынь «лікві-да­та­раў», якія выступалі зд адмову не­ле­га­ль­най дзейнасцi. БСГ пе­ра­пы­ні­ла сваё іс­на­ван­не, а яе кiраўнiцтва згуртавалася ва­кол «Нашай нi-вы». Пар­тыя кадэ­таў таксама паступова губляла былы ўплыў на гра­мад­с­кую думку, а іх правінцыяльныя арганізацыі распадаліся.

Рэпрэсіі царскіх улад супраць рабочага руху абумовілі яго пасту-повы заняпад. Дзейнасць прафсаюзаў забаранялася. З 1907 па 1910 гг. не адбылося ніводнай палітычнай стачкі. У той час, як у буйных пра-мысловых раёнах імперыі ў 1911-1912 гг. у рабочым руху вызначыла-ся тэндэнцыя да ўзрастання, на Беларусі яна была менш прыкметнай. Усяго з ліпеня 1910 да па­чат­ку сусветнай вайны ў 1914 гг. у за­бас­тоў­ках узялі ўдзел толькі каля 19 тыс рабочых – нават менш, чым за па-пярэднія тры гады. Колькасць сялянскіх выступленняў таксама знач­на змен­шы­ла­ся: са 161 у 1907 г. да 92 у 1909 г. і ні адно з іх не ме­ла да­чы­нен­ня да палітыкі.

Важнай прыкметай затухання рэакцыі на Беларусі стала доў­га­ча­ка­нае ажыц­цяў­лен­не ў 1911 г. земскай рэформы, абвешчанай яшчэ пры Аляк­сан­д­ры ІІ. Але, па-першае, яна праводзілася толькі ў трох гу­бер­нях з пяці ­– Ві­цеб­с­кай, Мінскай і Магілёўскай. Па-другое, парадак вы­ба­раў па на­цы­я­на­ль­ных курыях ("руская" і "польская") не дазваляў бе­ла­ру­сам пастаяць за свае на­цы­я­на­ль­ныя і сацыяльныя інтарэсы.

Тое ж адбылося восенню 1912 г. пад час выбарчай кампаніі ў ІУ Ду­му. Урад прыклаў шмат намаганняў, каб у ёй апынуўся ла­я­ль­ны яму дэ­пу­тац­кі корпус. Так, па свайму складу Дума мала ад­роз­ні­ва­ла­ся ад па­пя­рэд­няй. З 442 дэпутатаў 120 належала да на­цы­я­на­ліс­таў і па-мяркоўна-пра­вых, ак­цяб­рыс­таў – 98, правых – 65, кадэтаў – 59, пра-грэсістаў – 48, сацыял-дэ­мак­ра­таў – 14, тру­да­ві­коў – 10 і інш. 36 дэ­пу­та­таў, абраных у беларускіх гу­бер­нях па пар­тый­най прыналежнасці да пра­вых і нацыяналістаў да­лу­ча­лася 27 чал., да акцябрыстаў – 3, краёў-цаў (польска-беларуская гру­па) – 6. У цэ­лым, спадзяванні ўрада на падтрымку з бо­ку Думы не спраў­дзі­лі­ся. З па­чат­кам сус­вет­най вайны іх узаемаадносіны яшчэ больш пагоршылася. На­ват акцябрысты і ка-дэты крытыкавалі ўрад за няз­до­льнасць вырашэння бя­гу­чых праблем. Спробы дэпутатаў да­маг­чы­ся ад цара падпарадкаванасці ўра­да Думе станоўчага выніку не да­лі. У выніку ўзраслі не толькі ан­тыў­ра­да­выя, але і антыманархічныя нас­т­роі.

Такім чынам, распачатыя «звыш» спробы палітычнай мадэрніза-цыі ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі пэўным чынам дэмакратызавалі расійскае грамадства, паспрыялі ўзнікненню шмат-партыйнай сістэмы і нават заканадаўчага органа. Але зараджэнне но-вай палітычнай сістэмы ва ўмовах абсалютнай манархіі, палітычнага і эканамічнага дамінавання дваранства было немагчымым і пагражала сацыяльнымі калізіямі.

Лекцыя 10. ПАЛІТЫЧНАЯ МАДЭРНІЗАЦЫЯ РАСІЙСКАГА ГРАМАДСТВА ВА ЎМОВАХ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

І ПАСЛЯ ЗВЯРЖЭННЯ САМАЎЛАДДЗЯ

 

Пытанні

1. Беларусь ва ўмовах сусветнай вайны

2. Лютаўская рэвалюцыя і ўсталяванне новага ладу на Беларусі.

3. Дзейнасць органаўЧасовага ўрада і палітычных сіл вясной- летам 1917 г.

4. Беларускі рух вясной-летам 1917.

 

1. На пачатку ХХ стагоддзя Еўропа ўяўляла сабой нестабільны ў па­лі­тыч­ных адносінах рэгіён, асабліва пасля таго, як паміж яе буй­ней­шы­мі дзяржавамі – Англіяй, Францыяй і Расіяй – з аднаго боку, і Гер­ма­ні­яй, Аўстра-Венгрыяй і Італіяй – з другога, былі заключаны ва­ен­на-палітычныя пагадненні. Да блокаў (адпаведна) Антанты і Траістага са­ю­за ў 1914 г. пэўным чынам далучаліся іншыя, менш уплывовыя кра­і­ны. Кожны з блокаў меў уласныя iнтарэсы, звязаныя, з усталяван-нем ге­ге­мо­ніі на еўрапейскім кантыненце, кантролю над слабаразвi-тымi краiнамi і калонiямі.

Падставай для пачатку вайны паслужыла забойства 15 чэр­ве­ня 1914 г. у Сараеве (Боснiя) нашчадка аў­с­т­ра-венгерскага трона эрцгер-цага Франца-Фердынанда. Ультыматум, пра­д­’­яў­ле­ны Аўстра-Венгры-яй на адрас Сербii, закранаў яе прэс­тыж i та­му быў адхiлены. 17 ліпе-ня Расiя пачала мабiлiзацыю, дэманстру­ю­чы гатоўнасць абаранiць Сербiю. Кайзер Вiльгельм II запатраба­ваў ад Мiкалая II спынення ма-бiлiзацыi i, не дачакаўшыся cтаноўча­га адказу, 19 лiпеня 1914 г. аб’я-вiў вайну Расii, 21 лiпеня – Францыi. 22 ліпеня вайну Герма­ніі аб’яві-ла Англія, а 10 жнiўня Японiя. Праз колькі часу ў баявыя апе­ра­цыі бы-лі ўцягнуты 33 краiны з 75 % насельнiцтва свету (звыш 1, 5 млрд чал.).

Першымі баявыя дзеяннi пачалі войскі Германiі, якія 20 ліпеня пе­ра­сек­лі тэрыторыю Бельгiі i рушылі на Парыж. Каб ліквідаваць па-грозу захопу французскай сталiцы, па просьбе саюзнікаў дзве рускiя арміі распачалi наступленне ва Усходняй Прусii. Ужо першыя баі вы-явілі сур’ёзную перавагу праціўніка ва ўзбраенні, тэхнічных сродках, ваенным майстэрстве. У вынікі рускія войскі былі цалкам знішчаны. Летам наступнага, 1915 г. германская армія захапіла Царства По­ль­с­кае і палову беларускіх зямель. Расійская іх частка ўяўляла сабой пры-ф­ран­та­вую зону з насельніцтвам каля 6 млн чал. У гарадах і вёс­ках ска­пі­ла­ся да 500 тыс. бежанцаў без сродкаў існавання. Цэнтрамi iх згуртавання з’яўлялiся камiтэты дапамогi ахвярам вайны, якія бу­да­ва­лі­ся па нацыянальнай прыкмеце.

З-за наплыву бежанцаў павялічылася колькасць жахароў Мінска (да 250 тыс.), Вiцебска – (да 120 тыс.), Магiлёва – (да 75 тыс.), Гомеля (да 100 тыс.), Бабруйска (да 50 тыс.) і інш. Тут жа размясціліся прад­п­ры­ем­с­т­вы арганiзацый па абслугоўваннi фронту – Усерасiйскага Зем­с­ка­га Саюза (УЗС), Усерасiйскага Саюза Гарадоў (УСГ), Земска-Га­рад­с­ко­га Саюза (Земгара), Ваенна-прамысловага камiтэта (ВПК).

За час вайны на Беларусi большасць існаваўшых прадпрыемстваў (79 са 134) вы­раб­ля­ла боепрыпасы, абмундзіраванне, абутак і інш. Вы­раб тавараў народнага спажывання складаў толькі шостую-сёмую час­т­ку ад даваеннага ўзроўню. Агульная колькасць рабочых, занятых у прамысловасцi, на абарончых прадпрыемствах, на чыгунцы i г. д. складала каля 270 тыс. Недахоп працоўных абумовiў дастаўку на Бе­ла­русь тысяч работнiкаў з Сiбiры, Сярэдняй Азii, Далёкага Ўсходу.

Частыя мабілізацыі негатыўна адбіваліся і на стане сельскай гас­па­дар­кі. Па прычыне недахопу працоўных рук скарачэнне пасяўных плош­чаў дасягнула ў 1916 г. 15%. Жорсткая харчовая палітыка цар­с­ка­га ўрада прымушала вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі пра­да­ваць яе рэквізіцыйным службам па нявыгадных «цвёрдых» цэ­нах. З-за не­да­хо­пу прадуктаў і грашовай інфляцыі іх кошт значна ўзрос і ра-біўся не­дас­туп­ным для працоўных.

За час вайны ў расійскую армію было мабілізавана каля 13 млн чал., у тым ліку да 40-50% мужчын беларускіх губерняў. У 1916-1917 г. тут размяшчалася амаль 2 млн салдат і афіцэраў Заходняга (галоў-накаман­ду­ю­чы А. Эверт) i асобных армiй Паў­ноч­на­га фран­тоў (галоў-нака­ман­ду­ю­чы М. Рузскi). Цывільную адмiнiстрацыю ўзначальвалі гу­бер­на­та­ры (Мiнскай губ. – У. Друцкi-Сакалiнскi, Магiлёўскай – Дз. Яўленскi і Вiцебскай – Б. Хiтраво).

Удзельная вага беларусаў пасля масавых мабiлiзацый на фронт, най­му працоўных з цэнтральных раёнаў Расii, размяшчэння эвакуiра-ваных з Польшчы i Прыбалтыкi прадпрыемстваў i устаноў, вы­му­ша-ных мiграцый, бежанства i г. д. знiзiлася з 85 да 61,8%.

На Беларусі быў усталяваны асобы рэжым кiравання i за­бес­пячэн-ня парадку жыццядзейнасцi у адпаведнасцi, у першую чаргу, з iнтарэ-самi абароны краiны i баяздольнасцi фронту. Ён выяўляў ся­бе ў iсна-ваннi надзвычайных законаў i у вызначальнай ролi ваенных чы­ноў пе­рад грамадзянскiмi. Так, у адпаведнасці з цыркулярам «Аб ме­рах да па­пя­рэд­жан­ня i перапынення фабрычных забастовак», яго парушаль-нiкi не­ад­к­лад­на звальнялiся i адпраўлялiся на фронт. Дзейнасць пра-фесiйных саюзаў забаранялася. Законы ваеннага часу пра­дуг­лед­ж­ва­лі ўвядзенне пра­цоў­най павiннасцi на карысць фронта, прак­ты­ку аблаў сярод насельнiцтва з мэтай затрымання дэзерцiраў i тых, хто ўхiляўся ад вайсковай служ­бы; высылку «недабранадзейных» уг­лыб Расii, аб-межаванне магчы­мас­цяў людзей выбiраць месца жы­хар­с­т­ва i працы, збiрацца на сходы, на­ват перапiсвацца па пошце.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных