Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Лекцыя 12. ПЕРАМОГА КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 4 страница




Ва ўмовах панавання КПСС паўнаўладдзе Саветаў было немагчы-мым у прынцыпе: іх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем, пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Разам з тым Саветы ўсiх узроўняў пачалi лепш вы­кон­ваць свае гаспадарчыя, арганiзацый-ныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. Палажэннi аб сельскiх, пасял-ковых, раённых, гарадскiх Са­ве­тах адлюстравалi iмкненне да развiцця дэмакратыi. Яны за­ка­на­даў­ча замацавалi правы і абавязкі дэпутатаў, усталявалi iх не­да­ты­ка­ль­насць. На працягу 1950-х гг. працоўныя Бела-русi двойчы бралi удзел у выбарах у Вярхоўны Савет СССР, двойчы ў Вярхоўны Савет БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За без-альтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных га-ласавала звыш 99% выбаршчыкаў.

Прафсаюзы заставаліся самай масавай грамадскай арганізацыяй. З 1951 па 1960 г. колькасць яе членаў павялічылася з 815 тыс. да 1 988 тыс. Па-ранейшаму асноўнай сферай дзейнасці прафсаюзаў з’яўляла-ся вытворчасць. Па iх iнiцыятыве з ладзіліся спаборнiцтвы «за званне брыгад выдатнай якасцi», «за эканомiю iнструментаў», «за сумяшчэн-не прафесiй», у якіх удзельнiчала 95,2% працоўных. З 1958 г. разгар-нуўся рух за званне ўдарнiкаў i брыгад камунiстычнай працы. З 1962 г. – за званне «майстар-залатыя рукi».

У 1950-я гг. раслi i умацоўвалiся камсамольскiя арганiзацыi рэс-публiкi. Калi у 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 368 тыс. камса-мольцаў, то да 1961 г. ужо 621 тыс. ЛКСМБ здзяйсняў шэфства над пiянерскай арганiзацыяй, браў удзел у сацыялістычных спаборніцтвах. Па заклiку партыi камсамол Беларусi узяў удзел у асваеннi цалiны ў Казахстане, Сiбiры, на Алтаi i Урале. Камсамольскія работнікі папаў-нялі кадры партыйна-савецкай наменклатуры БССР. Яе тагачасны кі-раўнік І сакаратар ЦК КПБ К. Мазураў заўсёды аператыўна рэагаваў на дырэктывы з Крамля. У 1958 г. М. Хрушчоў пад час наведвання БССР высока ацаніў шанцы беларускага народа ў пабудове ка­му­ніз­му.

Поспехі пасляваеннага аднаўлення эканомікі СССР, выкрыццё ста­лін­ш­чы­ны, знішчэнне «жалезнай завесы» і часовае прыпыненне «халоднай вайны», усё гэта і іншае надало савецкаму грамадству моц­ны імпульс далейшага развіцця. Але ўсё гэта і іншае не задавальняла частку партыйнай наменклатуры, якую палохаў працэс дэмакратыза-цыі грамадства. У выніку 13 кастрычнiка 1964 г. на пасяджэннi Прэзi-дыума ЦК КПСС М. Хрушчову былi пра­д­’­яў­ле­ны прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, злоўжываннi у кад­ра­вай палiтыцы, праявы куль-ту яго асобы. Больш абрунтавана гэта пра­гу­ча­ла назаўтра, 14 каст- рычнiка 1964 г. на Пленуме ЦК у дакладзе А. Сус­ла­ва «Аб ненармаль-ным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiль-нымi дзеяннямi Хрушчова». У выніку апошні «па ўласным жаданнi» ён быў вызвалены ад займаемых пасад.

Такім чынам, кароткачасоваму перыяду знаходжання М. Хру-шчо­ва ва ўладзе ўласцівы велічныя і заганныя падзеі, рэзкія кантра-сты, дасягненні і страты. Як кіраўнік дзяржавы ён наб­лі­зіў­ся да народа і мкнуўся палепшыць яго жыццё, але як партыйны дзеяч, ён рабіў гэта ў адпаведнасці са сваімі ўяў­лен­ня­мі аб народных патрэбах і тымі ж, добра апрабаванымі дырэк­тыў­ны­мі метадамі. «Хрушчоўскай адлізе» уласцівы несумяшчальныя супярэчнасці: з ад­на­го боку выкрыццё ста-ліншчыны, амністыя і рэабілітацыя пацярпелых ад яе, з дру­го­га – ад-сутнасць галоснасці, патуранне новаму культу, прапаганда ўтопіі ка­му­ніс­тыч­на­га грамадства. Намаганнямі Хрушчова савецкае грамадст-ва паз­ба­ві­ла­ся сталінісцкіх крайнасцяў, але глыбокіх дэ­мак­ра­тыч­ных пераўтварэнняў не адчула.

6. У кастрычніку 1964 г., пасля адстаўкі М. Хрушчова першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. І. Брэжнеў, старшынёй Саў-міна СССР – А. М. Касыгін. Пасля ХХІІІ з’езда КПСС (сакавік-краса-вік 1966) Прэзідыум ЦК быў ізноў перайменаваны ў Палітбюро, і ад-ноўлена назва «Генеральны сакратар». З’езд cкасаваў ранейшую па-станову аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. Адначасова адбывалася далейшая цэнтра-лізацыя партыйна-дзяржаўнага апарата. Да бліжэйшага акружэння Л. Брэжнева належалі члены Палітбюро – старшыня КДБ Ю. Андропаў, міністр абароны Дз. Усцінаў, міністр замежных спраў А. Грамыка.

Рэальныя рычагi улады засяродзіліся ў наменклатуры. Адначасо-ва ў яе асяроддзі ўкараніліся такія хібы, як бюракратызм, карупцыя і пратэкцыянізм. Яе намаганнямі з’явіліся «падзаконныя акты», «тэле-фоннае права». Шэраговыя камунiсты не мелi магчымасцi уплываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi.

Саветы як выбарныя органы ўлады па-ранейшаму заставаліся на другi плане. Сесii Вярхоўнага Савета СССР і саюзных рэспублік ад-бываліся з удзелам дэпутатаў, абраных за працоўныя або iншыя за-слугi, без улiку iх дзелавых якасцей як законатворцаў. Выбарчая сіс-тэма па-ранейшаму прадугледжвала безальтэрнатыўнасць. Удзел элек-тарата ў выбарах пры «ўмелых падліках» – быў не менш выніковым, чым пры Сталіне, бо часам дасягаў 99,96 %.

Прафсаюзы зрабіліся неафіцыйнымі дзяржаўнымі структурамі. Іх функцыі па абарона інтарэсаў работнікаў былі дзейснымі ў той ступе-ні, у якой яны не супярэчылі інтарэсам парткама і адміністрацыі прад-прыемства або ўстановы.

Камсамолу быў адведзены свой сектар грамадска-палітычнай, га-лоўным чынам, ідэйна-выхаваўчай работы. Пасады кіруючых органаў УЛКСМ з’яўляліся наменклатурнымі. Усплёскі камсамольскай актыў-насці былі звязаны з правядзеннем фестываляў і спартакіяд моладзі і студэнтаў, дзяржаўных святаў, летніх «працоўных» семестраў і інш. Імкненне функцыянераў аб’яднаць у камсамоле максімум юнакоў і дзяўчат праблемы камуністычнага выхавання не вырашала.

У 1977 г. была прынята трэцяя Канстытуцыя СССР. У шостым артыкуле вызначалася роля партыі як кіруючай сілы савецкага грамад-ства і тым пацвярджалася манапольнае становішча КПСС у савецкай палітычнай сістэме. Там жа паведамлялася аб з’яўленні ў СССР новай сацыяльнай і інтэрнацыянальнай супольнасці – савецкага народа. У выніку КПСС ператваралася ў агульнародную, а Саветы працоўных дэпутатаў у Саветы народных дэпутатаў. Але сама ўлада агульна-народнай так і не зрабілася. Нягледзячы на адмову ад сталінізму як ідэалогіі і практыкі савецкага будаўніцтва, партыйныя лідэры не адмо-віліся ад камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання.

Вярхі кіруючай партыі з часоў Леніна фарміравалі і фармулявалі адзіную для ўсіх савецкіх грамадзян ідэалогію. Па сутнасці, усё гра-мадска-палiтычнае жыццё было запраграмаваным і падкантрольным партыйным органам. Яно было моцна ідэалагізаваным ва ўсіх яго фор-мах і праявах. Адной з мэтаў усёй ідэйна-выхаваўчай дзейнасці – нат- хніць працоўныя масы на пабудову матэрыяльна-тэхнічнай базы ка-мунізма. Высокі працоўны рытм павінны былі забяспечыць заклікі аб датэрміновым выкананні пяцігодак, кампаніі (ініцыятывы, пачыны, ударныя вахты і г.д.), кампаніі: «60-годдзю ўтварэння СССР – 60 ударных тыдняў», «Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi», «ХХVI з’е-зду партыi – 26 ударных вахт». Неад’емнай рысай грамадска-палі-тыч-нага жыцця часоў Л. Брэжнева і яго паслядоўнікаў з’яўлялася святка-ванне шматлікіх «чырвоных датаў» і юбілеяў

Ідэалагічныя ўстаноўкі ўкараняліся ў жыццё з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі – тэлебачання, радыё, прэсы – пастаянна, мета-дычна, разам і паасобку. Усе члены КПСС і кіраўнікі розных рангаў былі абавязаны выпісваць партыйныя ці ведамасныя газеты.

У савецкіх ідэалагічных матэрыялах праблема агульначалавечых каштоўнасцей нават не прыгадвалася, а мiжнародны рух супраць па-рушэння правоў чалавека ў СССР трактаваўся iдэалагiчнымi работ-нiкамi як iнспiраваны мiжнародным iмперыялiзмам. Уся iнфармацыя аб няшчасных выпадках у вытворчасці, авіякатастрофах, прыродных катаклізмах жорстка дазіравалася, або наогул замоўчвалася. Так, бела-рускія СМІ не паведамілі аб разгроме жыхарамі Слуцка будынку суда (1967), ахвярах выбуху цэху футараляў Мінскага радыёзавода (1972) і крушэння электрацягніка (1977) і многіх іншых.

Такое становішча, калі рэчаіснасць не адпавядала паведамленням савецкіх СМІ, давер да іх зніжаўся і людзі шукалі іншыя крыніцы ін-фармацыі, як правіла, на хвалях радыёстанцый Бі-Бі-Сі (Лондан), «Ня-мецкая хваля» (Мюнхен), «Голас Амерыкі» (Вашынгтон) і інш.

Антыкамуністычная дзейнасць заходніх спецслужб знаходзіла ўрадлівую глебу сярод часткі інтэлігенцыі, так званых «шасцідзесят-нікаў», паборнікаў правоў чалавека і іншых грамадзян, якія дэманст-равалі сваю антыпатыю савецкай палітычнай сістэме, называлі сябе «ўнутранай апазіцыяй» або дысідэнтамі, распаўсюджвалі друкаваныя творы (так званы самвыдат) забароненых аўтараў і інш.

Не меншую шкоду прэстыжу краіны наносіла інспірыраваная КПСС хваля антысемітызму. Для яўрэяў былі ўведзены абмежаванні па прыёме на працу, прасоўванні па службовай лесвіцы, уступленні ў партыю, выездзе за мяжу. На Беларусі дыскрымінацыя яўрэяў вылі-лася ў непрыхаваную юдафобію, якая знайшла «навуковае» абгрунта-ванне ў працах філосафа Ў. Бягуна «Ползучая контрреволюция» і вя-лікую папулярнасць у тых, хто iмкнуўся перакласцi сваю слабую кам-петэнтнасць у эканомiцы, культуры, палітыцы на сiянiсцкiя падкопы.

У 1964-1985 гг. сярод 15 саюзных рэспублік БССР уяўляла сабой развіты ў эканамічным плане рэгіён. Яе магутная партыйная арганіза-цыя забяспечвала поўнае і своечасовае выкананне ўсіх задач, пастаў-леных ЦК КПСС перад беларускім народам. Таму спрыяла працяглае – з 1965 па 1980 гг. знаходжанне на пасадзе І сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава, які карыстаўся глыбокай павагай усяго беларускага наро-да. Пад час вырашэння тых ці іншых праблем ён сыходзіў з партый-ных інтарэсаў і шмат у чым спрыяў працэсу «росквіту і збліжэнню нацый», аддаючы перавагу інтэрнацыянальным і класавым каштоў-насцям перад нацыянальнымі і агульнароднымі. Так, на Красавiцкiм (1974) Пленуме ЦК КПБ П. Машэраў упікнуў навукоўцаў у тым, што «ў некаторых публiкацыях, у тым лiку аб народных паэмах «Энеiда навыварат», «Тарас на Парнасе», у працах аб Еўфрасiннi Полацкай, Сматрыцкiм, Зiзанii, праявiлiся адгалоскi пазакласавага аб’ектывiзму, iдэалiзацыя асобных багасловаў як выдатных асветнiкаў».

Разам з тым пры П. Машэраве народу навязваўся вульгарны iн-тэрнацыяналiзм, а па сутнасцi, нацыянальны нiгiлiзм. Гiсторыя народа падмянялася гiсторыяй партыi. Беларускай мовай стала пагарджаць ін-тэлігенцыя і нават сяляне. Аб творчых калектывах «Песняры», «Вера-сы», «Харошкі» ведалі ў СССР і ў далёкім замежжы, але гэта была толькі знешняя бачнасць паспяховасці беларускай культуры. На спра-ве, у рэспубліцы колькасць беларускіх школ скарачалася, а ў гарадах яны зніклі наогул. Толькі 30% вучняў рускіх школ вывучалі беларус-кую мову, а ў Мінску нават – 10%. Пасля трагічнай гібелі П. Машэ-рава (1980), калі ЦК КПБ узначальвалі Ц. Я. Кiсялёў (да 1983) i М. Слюнькоў (да 1986) курс ЦК КПСС на «росквiт i зблiжэнне нацый» даваў найлепшы плён менавіта на Беларусі.

Абсалютызацыя ідэі інтэрнацыяналізму ў спалучэнні са сталін-скімі метадамі іх ажыццяўлення выразна выявілі сябе ў міжнароднай палітыцы СССР. Не палепшылася становішча і з прыходам на пасаду

Генеральнага сакратара Ю. Андропава (з лiстапада 1982 па люты 1984). З улікам псіхафізічнага стану партыйнага кіраўніцтва наяўнасць у СССР велізарнай колькасці ядзернай зброі не выключала магчымас-ці іх выкарыстання. Пасля таго, як у 1984 г. савецкі знішчальнік збіў паўднёва-карэйскі пасажырскі самалёт, многія краіны свету сапраўды атрымалі падставу лічыць СССР «імперыяй зла».

Ва ўнутранай палітыцы Ю. Андропаў спрабаваў удасканаліць сіс-тэму за кошт яе ачышчэння ад часткі карумпаванай наменклатуры і ўмацавання дысцыпліны ў грамадстве, але рабіў гэта сталінскімі ме-тадамі, і не меў поспеху. Пасля яго смерцi i прыходам да ўлады К. Чарненкi (люты 1984-сакавік 1985) гэтая кампанiя сцiхла. Новы лiдэр заняў вышэйшую пасаду, будучы ў стане смяротнай хваробы, і як кі-раўнік нічым істотным не вызначыўся. Частыя перабраннi кiраўнiцтва з асяроддзя старых марксiстаў-ленiнцаў, пераiменаваннi у iх гонар гарадоў i устаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтары-тэту партыi, а з другога боку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палi-тычнага клiмату ў СССР.

Перыяд з 1964 па 1985 гг. па вартасці часта называюць часам «за-стою», страчаных магчымасцей, крызісу марксісцка-ленінскай ідэа-логіі і сацыялістычнай сістэмы гаспадарання. Для БССР – гэта час росквіту ідэйна-палітычнага канфармізму грамадзян, пашырэння ся-род іх нацыянальнага нігілізму і заняпаду беларускай школы.

7. З сярэдзіны 1980-х гг. у грамадстве ўзрастала ўсведамленне не­аб­ход­нас­ці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у час­т­кі членаў ЦК КПСС. У іх ліку быў таксама М. С. Гарбачоў, у сакавіку 1985 г. абраны Генеральным сакратаром партыі. Менавіта з ім звя­за­на новая эпоха ў гісторыі СССР – перабудова, сутнасць якой мыслілася ў стваральнай працы па ўдасканаленнi сацыялiзму, а яе мэтай – у паска-рэннi прагрэсу савецкага грамадства. Першым крокам у гэтым на-прамку сталі заканадаўчыя акты ЦК КПСС і Саўміна СССР ад 7 і 16 мая 1985 г., скіраваныя супраць п’ян­с­т­ва. Самі пра­цоў­ныя выразнага энтузіязму да заклікаў аб удасканаленні сацыялізму не выказвалі, а ан­ты­ал­ка­го­ль­ную кампанію сустрэлі ў цэлым адмоўна. Менавіта таму на XXVII з’ез­дзе КПСС (25 лютага – 6 сакавiка 1986), які пацвердзіў курс на пас­ка­рэн­не сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР, гаворка пай-шла аб не­аб­ход­нас­ці свядомага, асэнсаванага ўдзелу ўсіх савецкіх лю-дзей у аб­веш­ча­ным партыяй курсе. У гэтай сувязі дэпутаты выказалі-ся за дэ­мак­ра­ты­за­цыю грамадскага жыцця і яе атрыбут – га­лос­насць.

Моцнай перашкодай на шляху абвешчанага партыяй курса зра­бі­ла­ся Чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 г., якая, акрамя ін­ша­га, чарговы раз выявіла існуючай сістэмы гаспадарання і кіравання.

Адным са спосабаў зняцця маральна-псіхалагічнай напружанасці ў грамадстве стала прадастаўленне старонак газет і часопісаў для выс­туп­лен­ня простых грамадзян з крытычнымі заўвагамі, скаргамі, пра­па­но­ва­мі і г.д. М. Гарбачоў свядома ішоў на развіццё галоснасці, будучы ўпэў­не­ны­мі ў ачышчальнай сіле праўды і адкрытай, зразумелай лю-дзям палітыкі. З яго дазволу ў снежні 1986 г. у Маскву са ссылкі вяр­нуў­ся ідэйны лідэр дысідэнтаў акадэмік А. Сахараў, што значна па­вы­сі­ла давер інтэлігенцыі да палітыкі перабудовы.

Студзеньскi (1987) Пленум ЦК КПСС прыняў новую рэ­фар­ма­тар­с­кую стратэгію аб’яднання сацыялізму з дэмакратыяй і рын­кам – так званую «мадэль сацыялізма з чалавечым тварам». Лістападаўскі (1987) Пленум ЦК пайшоў яшчэ далей: з нагоды 70-год­дзя Вялiкага Кастрычнiка на ім была прадпрынята спроба асэнсавання ўсяго шляху па­бу­до­вы сацыялізму. У выніку партыйная эліта прыйшла да высно-вы, што рэвалюцыйныя ло­зун­гі 1917 г. у мно­гім засталіся нерэалізава-нымі. Адсюль вынікаў чарговы лозунг: «Рэвалюцыя працягваецца». У гэтай сувязі абвяшчалася рэформа па­лі­тыч­най сістэмы, скіраваная на дасягненне паўнаўладдзя Саветаў, фар­мі­ра­ван­ня механізмаў грама-дзянскай супольнасці і прававой дзяр­жа­вы.

У 1987 г. працэс развіцця галоснасці выклікаў небывалы ўздым гра­мад­с­кай цікавасці да айчыннай гісторыі савецкага часу. Дзякуючы пуб­лі­ка­цы­ям навукоўцаў і жывых сведак, сталі асвятляцца «закрытыя» раней тэмы і факты. У бібліятэках сталі даступнымі «закрытыя» фон-ды, а ў архівах – «спецсховішчы».

1 лістапада 1987 г., у скверы Я. Купалы ў Мінску пад час свят­ка­ван­ня «Дзядоў» упершыню публічна прагучала асуджэнне сталінскага тэрору. Кі­раў­ніц­т­ва краіны распарадзілася аб аднаўленні працы па рэ­а­бі­лі­та­цыі ахвяр сталінскага рэжыму. Створаная камісія Палітбюро па да­дат­ко­вым вывучэнні рэпрэсій 1930–1940-х гг. пастанавіла рэ­а­бі­лі­та­ваць Л. Каменева, Р. Зіноўева, А. Рыкава, М. Бухарына, Л. Троцкага. У ліку іншых быў рэабілітаваны і Дз. Жылуновіч.

ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС, якая адбывалася ў Маскве ў чэрвеня – ліпені 1988 г., стала важнейшай палітычнай падзеяй года. Прынятыя канферэнтамі рэзалюцыі былі скіраваны на ўтварэнне ў СССР «сацыялістычнай прававой дзяр­жа­вы» і грамадзянскай суполь- насці на аснове ліберальных каштоўнасцей (прынцып падзелу ўлад, альтэрнатыўныя выбары, скасаванне цэнзуры, права чалавека і інш.).

Стымулюючым фактарам развіцця перабудовы му­сі­ла адбыцца перадача ўлады ад КПСС да Саветаў народных дэ­пу­та­таў. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады мусіў стаць з’езд на­род­ных дэпутатаў СССР. Для таго ў снежні 1988 г. былі ўнесены змены ў вы­бар­чую сіс-тэму, якая б гарантавала дэмакратычнае абранне вышэйшага саюзнага органа за­ка­на­даў­чай улады ў складзе 2 250 чал.

Агульныя выбары адбываліся 26 сакавіка 1989 г. У ліку дэпутатаў ад БССР былі абраны А. Адамовіч, У. Бядуля, Г. Бураўкін, В. Быкаў, У. Ганчарык, М. Дземянцей, А. Дабравольскі, А. Дубко, А. Жураўлёў, В. Кебіч, І. Лучанок, Я. Сакалоў і іншыя.

Скліканы 25 мая І з’езд народных дэпутатаў СССР стаў пас­та­ян­на дзеючым парламентам. Старшынём з’езда і Прэзідыума Вяр­хоў­на­га Савета СССР быў абраны М. Гарбачоў. З ліку дэпутатаў, якія най-больш ак­тыў­на выступалі супраць памяркоўна-рэфармацыйнага курса з’езда, ут­ва­ры­ла­ся Міжрэгіянальная дэпутацкая група (МДГ) на чале з Б. Ельцыным, Ю. Афанасьевым, Г. Паповым, А. Сахаравым і інш. У верасні 1989 г. члены МДГ распрацавалі комплекс не­аб­ход­ных патрабаванняў – скасавання шостага артыкула Кан­с­ты­ту­цыі СССР аб "кіруючай ролі КПСС" і прыняцця шэрагу новых законаў.

Міжрэгіянальная дэпутацкая група аказала моцны ўплыў на фар-міраванне праграмы дэмакратычнага руху ў Ра­сіі, у тым ліку на пра-цэс пазбаўлення ад ідэалогіі "гуманнага са­цы­я­ліз­ма" або «сацыялізма з чалавечым тварам». Так, 11 сакавіка 1990 г. Пленум ЦК КПСС выра-шыў адмовіцца ад канстытуцыйных га­ран­тый партыйнай манаполіі на ўладу і выказаўся за ўвядзенне ў кра­і­не інстытута прэзідэнцтва. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў (12-15 сакавіка 1990) выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і ануляваў шосты артыкул Канстыту-цыі. У выніку шматпартыйная сістэма рабілася рэальнасцю.

Такой самай рэальнасцю зрабілася імкненне народаў СССР да пе-рагляду свайго нацыянальна-прававога статусу. Пачаткам абнаўлен-чага працэсу мусіла стаць пры­няц­це 12 чэрвеня 1990 г. І з’ездам на-родных дэпутатаў РСФСР пад старшынствам старшыні Вярхоўнага Савета Б. Ельцына Дэк­ла­ра­цыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Услед за Ўкраінскай ССР 27 лі­пе­ня 1990 г. Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР прыняў Вярхоўны Са­вет рэспублікі пад старшынствам М. Дземянцея.

Пас­ту­по­вае ўстараненне КПСС ад кадравых функцый разбурала механізм дзяржаўнага кіравання СССР. Замена іс­на­ваў­ша­га парадку прызначэння на пасады сістэмай альтэрнатыўных выбараў кіраўнікоў ва ўстановах і арганізацыях ас­ла­бі­ла патэнцыял КПСС і веру людзей у сацыялізм. Так, 26 кастрычніка 1990 г. мінскі палітклуб «Камуніст» звярнуўся «да членаў Кампартыі Бе­ла­ру­сі, да ўсіх грамадзян рэспуб-лікі, якія захавалі вернасць ідэалам Вя­лі­ка­га Кастрычніка» з заклікам «Ні кроку назад, таварышы». Лю­бы­мі сродкамі захаваць таталітарны рэжым – распаўсюджаннем цем­ра­ша­ль­с­т­ва, юдафобіі і іншай навала-чы – такой была мэта органа ЦК КПБ «Политический собеседник».

Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзе Ге­не­ра­ль­на­га сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя зме­ны, пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар пе­ра­бу­до­вы і яго бліжэйшае атачэнне.

Па-першае, хоць са сталінізмам бы­ло пакончана, але пабудовы «сацыялізму з чалавечым тва­рам» не адбылося.

Па-другое, КПСС страціла кан­с­ты­ту­цый­ную гарантыю кіруючай сілы грамадства і ператварылася ў ад­ну з многіх партый у шматпар-тыйнай сістэме. Марксізм-ленінізм як па­ну­ю­чая ідэалогія быў адкіну-ты. Яму на змену прыйшоў ідэйны плю­ра­лізм.

Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым лі­ку КПБ, сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ, не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзе справе камунізму.

Па-чацвертае, у зноў ство­ра­ных на дэмакратычнай аснове Саветах усіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-ранейшаму заставалася выз­на­ча­ль­най. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся.

Па-пятае, рас­па­ча­тая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць са-юзны дагавор уз­мац­ні­лі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэн-дэнцыі, што ў мно­гім падрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суве-рэнітэце БССР асаб­лі­ва­га энтузіязму ў кіруючых колах не выклікала.

У выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнай сіс-тэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэ­мак­ра­тыч­най сістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шмат­пар­тый­нас­цю, абіраемымі органамі ўлады, вяршэнствам закону, не­за­леж­ны­мі СМІ і г. д. У гэтых адносінах палітычнаму рэжыму БССР былі ха­рак­тэр­ны крайні кансерватызм і канфрантацыйнасць. Невы-падкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэ­жым, набыла назву «анты-перабудовачнай Вандэі» – сілы, скіраванай супраць рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства.

 

Лекцыя 14. ШЛЯХІ І МЕТАДЫ БУДАЎНІЦТВА

ІНДУСТРЫЯЛЬНАГА ГРАМАДСТВА Ў САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ

Пытанні

1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР

2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак

3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзі-нага народна-гаспадарчага комплекса СССР

4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі

5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы

6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай ката-строфай

 

1. Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямец-кая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе на-роднай гаспадарцы. У канцы 1920 г. з былой БССР узору 1 студзеня 1919 г. засталося толькі 6 паветаў Мінскай губ., з плошчай 52,3 тыс. кв км з насельніцтвам каля 1 600 тыс. чал. З 715 прадпрыемстваў заста-лося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгунач-ны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2 420 разоў.

Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй на-цыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дык-татурай і інш. Гэта палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вымушаны ха-рактар палітыкі «ваеннага камунізму» усведамлялі і сяляне, уся пра-дукцыя якіх (хлеб, жывёла, сыравіна), за выключэннем часткі, неаб-ходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве.

Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх на-строяў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзросшую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вымушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята захады, названыя новай эканамічнай палітыкай.

Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з’езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка ЎЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад раней-шага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах.

Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фак-тычнае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую за-цікаўленасць у індывідуальнай гаспадарцы.

Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасо-білася ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя кіраўнікі ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць эканамічнаму ўздыму. Так, у 1923-1928 гг. 25 % сялянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасялілася на хутары. Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысло-вых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны.

Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку ў дачыненні тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспя-ховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках, «кулакоў», збіраліся большыя падаткі, іх уступ-ленне ў крэдытныя таварыствы і калгасы быў абмежаваны.

У цэлым, НЭП прычыніўся да істотных станоўчых перамен у сельскай гаспадарцы БССР. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі да-зволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз кааперацыю або непа-срэдна на рынку. Да 1927 г. сельская гаспадарка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень.

Ініцыятары новай эканамічная палітыкі ў прамысловасці сыходзі-лі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны, прыватныя ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку, буйныя прадпрыемствы за-ставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дроб-ныя і частка сярэдніх (усяго каля 300), былі перададзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся з прыватныя рукі. У выніку плённасць новай палітыкі выявіла сябе ў павелічэнні колькасці пры-ватных прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178.

НЭП адкінула ранейшыя ўстаноўкі «ваеннага камунізму». Зараз дазвалялася выкарыстанне наёмнай працы, а абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся. З’явіліся пры-ватныя кааператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыватны сектар у прамысловасці склаў 96, 4 %, а ў гандлі – 90 %. Дзяржава праз сістэму падаткаў і ільгот імкнулася ўплываць на прыватны ган-даль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў.

Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмо-вы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўз-дым прадпрыемстваў. У 1926–1927 гг. быў завершаны працэс аднаў-лення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваен-ны ў 1, 8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння.

Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспада-рання сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Першыя – «Скуратрэст», «Харчтрэст», «Дзяржспірт» і інш. аб’ядноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прадпрыемствамі, размешча-нымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкоў-валіся Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі (ВСНГ) БССР.

У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне. Ствараліся сіндыкаты, якія зай-маліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, гандлёвымі апера-цыямі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58 %, дзе было занята 73 % рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый у Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцый-ны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны.

Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыя-тывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922-1924 гг. і з’яўлення канверсаванай валюты – чырвонца, забяспечанай зола-там. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – «чырвоны» рубель. Грашовая рэформа значна ажыві-ла эканамічнае жыццё, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – "каланіяльныя" тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўзмацніўся экспарт тавараў, у асноўным драўніны.

У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбыт- ку, затое ў наступныя гады ён ужо склаў адпаведна 4 і 8 млн руб. У 1927 годзе разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, яе аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гар-барная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, метала-апрацоўчай і электраэнергетычнай прамысловасці.

У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах.

У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыя-лістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у многім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вызначальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэ-лым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізма дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае ад-наўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных