Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 3 страница




Беларуская паэзія развівалася больш імкліва. Значная яе частка насіла пуб­лі­цыс­тыч­ны характар. У ліку лепшых аўтараў Н. Гілевіч, які прыс­вя­ціў нацыянальна-культурнаму адраджэнню свае кнігі паэзі «Повязь», «Як дрэва карэньнем», «Жыта, сосны й валуны». Зборнікі вер­шаў выдалі Р. Барадулін і В. Зуёнак. У 1988 г. Сапраўднай падзеяй у літаратурным сусвеце зрабілася выданне асобнай кніжкай ле­ген­дар­най у 1970-х гг. ананімнай вершаванай паэмы «Сказ пра Лысую Гару».

Матывамі адраджэння прасякнута кніга паэзii «Міласэрнасць пла-xi» Р. Барадуліна. Патрэбам беларускага адраджэння прысвячалі сваю твор­часць маладыя паэты А. Сыс, С. Сокалаў-Воюш, Л. Рублеўская, А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, Г. Булыка, А. Глобус, В. Шніп. Для тэатральных падмосткаў пісалі А. Дудараў, А. Асташонак, У. Бут­рамееў, М. Арэхоўскі, У. Саўліч, С. Кавалёў, I. Ciдарук і інш.

У цэлым з пачаткам перабудовы літаратурны працэс Беларусі раз­ві­ваў­ся ў супярэчлівых умовах. З аднаго боку, паслабленне пар­тый­на­га ўціску над дзейнасцю Саюза пісьменнікаў і кожнага з яго членаў пас­п­ры­я­ла з’яўленню новых, пазбаўленых кан’юнктуры прац, а так­са­ма вяртанню забароненых і забытых пад час сталіншчыны твораў. Як крок наперад трэба прыняць з’яўленне новых, нацыянальна ары­ен­та­ва­ных аповесцей, раманаў, п’ес прысвечаных беларускай мі­нуў­ш­чы­не. З другога боку літаратурны працэс характарызаваўся моцным уцяг­нен­нем яго ўдзельнікаў у палітычную барацьбу. У выніку адной з характэрных асаблівасцяў літаратуры канца 80-х гадоў ХХ ст. зра­бі­ла­ся яе публіцыстычнасць.

У пачатку перабудовы беларускі тэатр адчуў на сабе ўздзеянне тых самых праблем, што і літаратура. Акрамя таго, пагаршэнне жыц­цё­ва­га ўзроўню насельніцтва негатыўна адбілася на тэатральнай ау­ды­то­рыі. Перавод усіх 17 тэатраў на самафінансаванне прывёў да су­пя­рэч­лі­вых наступстваў. З аднаго боку, творчыя калектывы набылі рэ­а­ль­ную свабоду творчасці: магчымасць самастойна фарміраваць рэ­пер­ту­ар, планаваць гастрольныя паездкі, рэгуляваць кошт білетаў і па­ме­ры заработнай платы і г. д. А з другога боку – яны трапілі ў рэчышча ры­нач­ных адносін і былі вымушаны дэманстраваць тыя п’есы, якія да­ва­лі найбольшы прыбытак. Так, амаль усе беларускія тэатры другой па­ло­вы 1980-х паставілі далёкія ад высокай маральнасці п’есы «Да-рагая Алена Сяргееўна», «І быў дзень», «Курыныя галовы». Най­больш гучны поспех напаткаў п’есу А. Галіна «Зоркі на ранішнім не­бе». Пэў­ны ўклад у такога кшталту драматургію ўнёс А. Дудараў, які на­пі­саў чатыры п’есы з жыцця маргіналаў. Характэрна, што пастаўленыя Рус­скім театрам імя М. Горкага булгакаўскія «Майстар і Мар­гарыта» і чэ­хаў­с­кія «На дне» і «Тры сястры» прайшлі зусім не заўважанымі.

Па меры дэмакратызацыі грамадскага жыцця, аслаблення ідэ­а­ла­гіч­на­га ўціску, абуджэння цікавасці да беларускасці і г. д. беларускі тэ­атр прыцягваў гледачоў і сур’ёзнымі, высокамастацкімі пас­та­ноў­ка­мі як «Памінальная малітва» Б. Эрына, «Страсці па Аўдзею» У. Бут­ра­ме­е­ва, «Дагарэла свечачка да палічкі», А. Петрашкевіча.

Яшчэ ў 1982 г. у Магілёве рэжысёр В. Маслюк спрабаваў інсцэні-раваць «Тутэйшых» паводле п’есы Я. Купалы, але толькі ў 1990 г. М. Пінігіну ўда­ло­ся здзейсніць гэтую «крамольную пастаноўку».

У цэлым у другой палове 1980-х гг. беларускаму тэатру да­водзі­ла­ся выжываць. Высокамастацкі рэпертуар з п’есамі В. Шукшына, А. Макаёнка, В. Быкава і іншых аўтараў саступаў забаўляльным паста-ноўкам. Спатрэбілася ўмяшальніцтва дзяржавы, каб разам з Са­ю­зам тэатральных дзеячаў аднавіць высокае прызначэнне тэатра ў спра­ве фарміравання высокаразвітай чалавечай асобы.

Такія ж цяжкасці перажываў беларускі кінематограф.У ліку леп­шых прац «Беларусьфільма» варта назваць кінастужкі рэжысёраў Э. Клі­ма­ва «Ідзі і глядзі» (1985) і В. Рыбарава «Мяне клічуць Арлекі-на» (1988). Але калі першы фільм закранаў уласцівую беларускаму мас­тац­т­ву тэму жыцця і барацьбы народа ва ўмовах нямецкай акупа-цыі і ўжо тым прыцягваў увагу, то – другі, будзіў зусім іншыя, ня-звыклыя па­чуц­ці, бо героем фільма быў выхаванец савецкай эпохі, па-збаўлены агу­ль­на­ча­ла­ве­чых прынцыпаў і не здольны быць карысным гра­мад­с­т­ву. Яшчэ больш выразна такія «прадукты эпохі» знайшлі ўва-сабленне ў кінафільме В. Пічула «Маленькая Вера».

Дасягненнем Саюза кінематаграфістаў БССР варта лічыць зас­на­ван­не рэспубліканскага відэацэнтра, які значна паспрыяў духоўнаму ад­рад­жэн­ню нацыі, папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.

Не лепшыя часы перажывала класічнае мастацтва – опера, балет, сім­фанічная музыка. Увагу гледачоў прыцягнулі оперы «Дзікае па­ля­ван­не караля Стаха» У. Солтана і «Майстар i Маргарыта» Я. Глебава. У барацьбе за гледача яно саступала месца так званаму шоу-бізнэсу. Рэн­тэ­бе­ль­ны­мі заставаліся нешматлікія вакальна-інструментальныя («Песняры», «Верасы», «Сябры») і танцавальныя («Харошкі») ан­сам­б-лі. У 1987 г. пачаў выступленні Дзяржаўны аркестр Беларусі пад кі-раўніц­т­вам М. Фінберга.

У тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва па-ранейшаму пры-сутні­ча­лі сюжэты Вялікай Айчыннай, але прызнаных народам шэ­дэў­раў тут створана не было. Адной з асноўных тэм стала гісторыя ся­рэд­ня­веч­ча. У. Стальмашонак выканаў серыю партрэтаў Радзівілаў, замалёвак ар­хітэктурных помнікаў Нясвіжа. Г. Вашчанка стварыў трыпціх, прыс­ве­ча­ны К. Каліноўскаму, і цыкл партрэтаў дзеячаў бела-рускай ку­ль­ту­ры. Увагу многіх мастакоў, у тым ліку А. Савіцкага і А. Марачкіна, прыцягнула праблема Чарнобыльскай катастрофы.

Такім чынам, другая палова 80-х хх. ХХ ст. з’яўлялася самым ка­рот­кім па часе, але вельмі важным па значнасці перыядам у гісторыі БССР, які, акрамя іншага, характарызаваўся паступовым крахам ка­му­ніс­тыч­най ідэалогіі і станаўленнем беларускай культуры, заснаванай на прынцыпах гуманізму, на агульначалавечых і нацыянальных каш­тоў­нас­цях, першых дасягненнях літаратуры і мастацтва

7. Другой, пасля адраджэння беларускасці, найважнейшай з’явай у справе фарміравання духоўнасці зрабілася вяртанне рэлігіі ў свя­до­масць і побыт людзей. Да пачатку перабудовы царква як арганізацыя не выяўляла сваёй прысутнасці ў грамадскім жыцці. Тым не менш партыйныя лідэры па-ранейшаму бачылі ў ёй ідэалагічнага праціўні-ка. Аб тым, у пры­ват­нас­ці, сведчыла пастанова ЦК КПСС 1981 г. «Аб узмацненні атэістычнага вы­ха­ван­ня» і даклад сакратара Ю. Андропава «Актуальныя пытанні ідэ­а­ла­гіч­най, масава-палітычнай работы партыі» на Чэрвеньскім (1983) Пленуме ЦК КПСС. Так, з нагоды набліжэння 1000-годдзя хрышчэння Русі камуністы прадпісалі патрыярхату РПЦ абмежаваць святкаванне гэтай даты толькі царкоўным ася­род­дзем. Орган ЦК КПБ «Политический собеседник» звяртаў увагу сваіх неш­мат­лі­кіх чытачоў на неабходнасць атэістычнага выхавання. Але ў 1988 г. сам Генеральны сакратар КПСС М. Гарбачоў быў вымушаны пуб-лічна прыз­наць велічную ролю царквы, а разам з тым і неабходнасць поў­най легалізацыі яе дзейнасці.

Відавочнае ідэйнае банкруцтва камунізму выявілася нейперш у вяр­тан­ні людзей да сваіх каштоўнасцяў. Так, у 1988 г. колькасць дзе­ю­чых праваслаўных храмаў у БССР складала 369, праз год – 477, да канца 1990 г. – 609. Закрытымі заставаліся 387, але дзякуючы энер­гіі вернікаў на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, і яны сталі вяр­тац­ца ва ўлонне праваслаўя.

Летам 1989 г. пачалі аднаўляцца ранейшыя епархіі. У ліпені ў Жы­ро­ві­чах – адбылася хіратонія двух новых архірэяў: архіепіскапа Ма­гі­лёў­с­ка­га і Мсціслаўскага Максіма і епіскапа Полацкага і Віцеб-скага Дзі­міт­рыя. Новых архіпастыраў блаславіў патрыярх Антыёхіі Ігнацій IV, які наведаў Мінскую і Беларускую мітраполію. З 1 верасня 1989 г. узнавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай се­мі­на­рыі, ізноў пачаў дзейнічаць Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у По­лац­ку.

Царква таксама ўключылася ў агульнанародны рух па ажыц­цяў­лен­ні перабудовы. У красавіку 1990 г. тры яе прадстаўнікі – Міт­ра­па­літ Філарэт (Вахрамееў), айцец Віктар (Радамысльскі), айцец Аляк­сандр (Дзічкоўскі) на альтэрнатыўнай аснове былі абраны дэпутатамі Вяр­хоў­на­га Савета БССР. Праваслаўная царква стала наб­лі­жац­ца да нацыянальнае культуры. Па прапанове Філарэта лі­та­ра­тар В. Сёмуха ўзяўся за пераклад Бібліі на беларускую мову.

Амаль адначасова выявілі актыўнасць прадстаўнікі іншых кан­фе­сій. Так, у ліпені 1989 г. Папа рымскі Ян Павел II прызначыў апос­та­ль­с­ка­га адміністратара для католікаў Беларусі – ксяндза Тадэвуша Кан­д­ру­се­ві­ча. Прыкладна ў гэты ж час пачалі дзейнічаць пра­тэс­тан­ц­кія канфесіі евангельскіх хрысціян-баптыстаў, адвентыстаў сёмага дня, пяцідзесятнікаў і інш.

Такім чынам, вяртанне людзей да сваіх рэлігійных каштоўнасцей да­па­маг­ло ім знайсці сэнс далейшага жыцця, набыць душэўную і ду­хоў­ную раўнавагу. Акрамя таго, менавіта на этапе, калі ў беларускае гра­мад­с­т­ва хлынулі ідэі так званай «сексуальнай рэвалюцыі», гвалту, юда­фо­біі і г. д., менавіта царква зрабілася кансалідуючым яго фак­та­рам і сродкам стрымлівання негатыўных працэсаў у духоўным і са­цы­я­ль­ным жыцці ўсіх людзей, асабліва моладзі.

 

Лекцыя 16. БЕЛАРУСЬ ПАМІЖ ВОЙНАМІ

(1918-1941 гг.)

 

Пытанні

1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа

2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне

3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя

4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае ста­но­віш­ча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў кан­цы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова.

6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская да­мо­ва аб ненападзе

7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

 

1. 26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэк­рэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і зак­лю­чэн­ня перамір’я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў аба­вяз­кі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць ад­па­вед­ны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў сал­да­т расійскай арміі са-мастойна заключаць перамір’е з праціўнікам.

Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Герма­нія Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзен­не перамоў і 2 снеж­ня ў Брэст-Літоўску падпісалі перамір’е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных пры­чы­нах, таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання пе­ра­га­во­раў. Лозунг кі­раў­ні­ка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію распускаем» быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, шта­бам Заходняга фронту.

27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не да­ча­каў­шы­ся яго, папярэдзіў аб аднаў-ленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лю­та­га 1918 г. аўстра-гер­ман­с­кія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэ­ры­то­рыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзе­ні. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на знач­на больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліф­лян­дыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі ады­ходзі­лі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэ-рыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся вы-плаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль-ённую (у залатых руб­лях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.

Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэш­т­кі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу бе-ларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх ін­та­рэ­саў, што абумовіла абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй не­за­леж­нас­ці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў аку­пі­ра­ва­ныя раёны Бе-ларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неў­за­ба­ве ў яе буйнейшых га-радах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. бы­лі створаны падполь-ныя камуністычныя камітэты, якія стваралі пар­ты­зан­с­кія атрады, пра-водзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вер­ба­ва­лі дабрахвотні-каў у Чырвоную Армію і многае іншае.

27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы да­га­-вор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кам­пен­са­цыю аба-вязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэ­ры­то­рый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў час­т­ку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Бе­ла­ру­сі набыла незваротны харак-тар. Іх адносіны з мясцовымі рэ­ва­лю­цый­ны­мі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй бы­лі, як правіла, бесканфліктнымі.

Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Гер­ма­ні­яй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі выз­ва­ліц­ца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць ад­наў­лен­не Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.

Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа аса­цы­і­ру­ец­ца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па да­сяг­нен­ні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.

2. Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-но­га саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі ся­бе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апош­няй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана пад­пі­саць дагавор аб перамір’і.

Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзе­ня 1919 г. у скла-дзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прыня-лі рашэнне аб ут­ва­рэн­ні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжна-родныя адносіны, якая ат­ры­ма­ла назву Ліга Нацый.

28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага да­га­во­ру з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае ка­ла­ні­я­ль­ныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі – Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, бал-тыйскае ўзбярэжжа ва Ўсход­няй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброе-ныя сілы краіны пазбаўляліся аві­я­цыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог пе­ра­вы­шаць 100 000 чал. На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Ан­тан­ты.

10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага да­га­во­ру пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і бы­лой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэ­ры­та­ры­я­ль­ныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шмат­на­цы­я­на­ль­най імперыі заставалася невялікая рэспубліка з мо­на­эт­ніч­ным насельніцтвам.

27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося пад­пі­сан­не аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адаб­ран­не ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы ра­зам з этнічнымі бал-гарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.

4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а на­се­ль­ніц­т­ва – у 2, 5 разы. Рэ-парацыі істотна падрывалі эканамічны па­тэн­цы­ял краіны. Лік узброе-ных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. даб­рах­вот­ні­ка­мі.

Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пе­ра­мож­цы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Ар­ме­нія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі – Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя пе­ра­да-валіся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дар­да­нэ­лы – пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.

Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэр­мен­с­ка­га, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе скла­ла­ся своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на ства­рэн­не Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыг­ры­ва­лі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўма­ца­ван­не палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а так­са­ма асобных зноў створаных дзяржаў.

ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, так­са­ма выказ-валі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўлад­ка­ван­ня сусве-ту. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Ва­шын­г­то­не праца-вала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх да­мі­ні­ё­наў. Пагад-ненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсхо-ду і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяр­жа­ва­мі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Вер­са­ль­с­ка-Вашынгтонская сістэме.

Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кан­ты­нен­це выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Пас­па­лі­тай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыг­ры­ва­лі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў ін­с­т­ру­мент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж По­ль­ш­чай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай су­по­ль­нас­цю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Ак­ра­мя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў вы­ні­ку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.

З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. да­маг­чы­ся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганіза-тарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.

Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савец-кая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларуска-га пы­тан­ня таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аў­та­ры­тэт­най сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звяз­ва­лі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб бе­ла­рус­кі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рас­ся­лення.

Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася аба­ра­ніць Ві-леншчыну і Гродзеншчыну ад анексіянісцкіх праектаў По­ль­ш­чы.

Беларускае пытанне так і не было агучана на Па­рыж­с­кай канфе-рэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце пры­мі­рэн­ня Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У вы­ні­ку ў чэрвені-ліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвю­ма дзяржа-вамі была праведзена часовая мяжа, так званая «Лінія Фо­ша». У 1919-1920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была пры­цяг­ну­та барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вай­ной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народ-ную) як сур’ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час свайго ад­с­туп­лен­ня ў ліпені 1920 г. палякі не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.

3. У распачатай вайне супраць савецкіх рэспублік польскім вой-скам да восені 1919 г. удалося заваяваць вялікую частку Ўкраіны, Літ-вы і Бе­ла­ру­сі. Вярхоўны Савет Антанты раіў Польшчы заснаваць свае ўсходнія ме­жы па так званай «лініі Керзана», якая звязвала Гродна – Няміраў – Брэст – Перамышль – Карпаты. Але Начальнік дзяржавы Ю. Пілсудскі спадзя­ваў­ся на далейшыя ваенныя поспехі і не прыслу-хаўся да па­ра­ды. Між тым вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становi-шча Савецкай Расii знач­­на палепшылася, што дало магчымасць скан-цэнтраваць суп­раць польскіх захопнікаў значныя сілы. Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампанii займаўся Ў. Ленiн. Праз тыдзень пасля наступлення За­ход­ня­га фронта 11 лiпеня 1920 г. быў вызвалены Мiнск, затым Вiльня, Лiда, Гродна. У гэты ж час англійскі міністр за-межных спраў Дж. Керзан накіраваў у Маскву ноту з патрабаваннем спыніць нас­туп­лен­не і заключыць перамір’е з Польшчай. 7 жніўня 1920 г. польскі ўрад паведаміў аб сваёй гатоўнасці да перагавораў, але Савецкі ўрад адрэагаваў на яго толькі 17 жніўня, калі Чырвоная Ар­мія пацярпела сакрушальнае паражэнне пад Варшавай.

На перагаворах у Мінску савецкая дэлегацыя была вымушана па­гадзіц­ца на перанос "лініі Керзана" яшчэ далей на ўсход. 12 кас­т­рыч­ні­ка ў Рызе быў падпісаны прэлімінарны (папярэдні) мірны дагавор. 18 кастрычніка ваенныя дзеянні былі спынены, а дыпламаты пры-ступіліся да кансультацый. ВРК БССР перадаў дэлегацыі РСФСР ман-дат на вядзенне перагавораў ад імя рэспублікі.

Мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР і ЎССР, з аднаго боку, і Польшчай, – з дру­го­га. Рыжскі дага-вор за­ма­цоў­ваў уваходжанне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, дзе пе­ра­ва­жа­ла непольскае насельніцтва, у Польшчу і ўсталёўваў но-вую дзяр­жаў­ную мяжу. РСФСР і ЎССР узялі абавязацельства запла-ціць Польшчы 30 млн руб. золатам як прызнанне «актыўнага ўдзелу По­ль­с­кай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай ім­пе­рыі». Акрамя таго, РСФСР і ЎССР пагадзіліся вярнуць Польшчы на­ву­ко­выя і культурныя каштоўнасці, вывезеныя с тэрыторыі Рэчы Пас­па­лі­тай.

Нягледзячы на юрыдычнае правільнае аформленне, Рыжскі мір апынуўся такім жа грабежніцкім, як і Брэсцкі. Этнічная тэрыторыя ўкраінцаў і беларусаў апынулася падзеленай, а яны самі апынуліся на правах нацыянальных меншасцяў.

Кастрычніцкая рэвалюцыя, гра­мадзян­с­кая вайна і замежная ін-тэрвенцыя прымусілі выклікалі ад’езд з савецкіх рэспублік каля 2 млн чал, у тым ліку з Бе­ла­ру­сі – 122 тыс. Цэнтрамі беларускай палітычнай эміграцыі размяшчаліся, як пра­ві­ла, у буйнейшых гарадах еўрапейскіх дзяржаў – Вільні, Коўне, Ры­зе, Рэвелі, Празе, Варшаве, Берліне. Ас-ноўную масу гэ­тых эмігрантаў складалі дзеячы БНР, беларускія эсэры, сацыял-дэ­мак­ра­ты, сацыялісты-федэралісты і ўсе тыя, хто праследа-ваўся ба­ль­ша­ві­ка­мі.

Пасля эвакуацыі германскіх войск з Беларусі, тыя, хто не прымаў Са­вец­кую ўладу, былі вымушаны падалася ў Коўна, сталіцу та­га­час­най Літвы, дзе ўжо пражывала каля 45 тыс. беларусаў. Літоўскі ўрад, за­ці­каў­ле­ны ў іх сумеснай з беларусамі барацьбе супраць бальшавікоў і польскіх інтэрвентаў, пайшоў на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў. Гэта арганізацыя, складзеная з дзеячаў БНР, зрабіла шмат для аба­ро­ны інтарэсаў сваіх землякоў. У прыватнасці, з яе ўдзелам было зас­на­ва­на акцыянернае беларускае выдавецтва "Таварыства імя Фран-цішка Скарыны". У Коўна дзейнічала за­меж­нае Бюро ЦК БПС-Р.

Пасля таго, як Літве была перададзена Вільня і Віленскі край, дзей­насць беларускай эміграцыі ста­ла абмяжоўвацца. З-за адмовы дзе-ячаў БНР прызнаць Віленшчыну час­т­кай Літвы, мясцовыя ўлады пры-мусілі эмігрантаў у канцы 1923 г. па­кі­нуць краіну. З пераходам Вільні пад юрысдыкцыю Польшчы важ­ную ролю ў эмігранцкім асяроддзі і ўсёй беларускай дыяспары адыг­ры­ва­лі Беларускі Нацыянальны камі-тэт; Беларускі культурна-ас­вет­ніц­кі цэнтр, Выдавецтва беларускіх кніг і часопісаў ("Беларускі сцяг" "Крывіч")

З пачаткам савецка-польскай вайны актывізавалася створаная ў Ры­зе Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якая зай­ма­ла­ся справамі бежанцаў і эмігрантаў. Для гэтых жа мэтаў у снежні 1919 г. былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзяленні ў Лібаве і Рэвелі. Разам з палітычнай дзейнасцю эмігранты займаліся куль­тур­на-асветніцкай працай. Імі былі адкрыты Беларускі клуб, таварыства "Бацькаўшчына", маладзёжны гурток, курсы беларусазнаўства, вы­да­ва­лі часопіс "На чужыне".

Дагавор РСФСР з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. абавязала пры­пы­ніць дзейнасць антысавецкіх арганізацый, неўзабаве таму ўрад БНР і яго дыпламатычныя місіі мусілі пераехаць у Літву (Каунас). Але іс­на­ван­не беларускай палітычнай эміграцыі не забаранялася. Так, 20 кас­т­рыч­ні­ка 1920 г. з іх удзелам адбылася канферэнцыя з мэтай утварэння аб­’­яд­на­на­га нацыянальнага блоку. На пачатку 1920-х гг. у Латвіі скла­-ла­ся буйная беларуская дыяспара. У 1924 г. тут з’явіліся ас­вет­ніц­кія таварыствы – "Рунь" і "Беларуская хата". Беларускія ін­тэ­лі­ген­ты здо-лелі наладзіць працу 4 беларускіх школ, 1 гімназіі і выхад ча­со­пі­са "Школа і жыццё". Тут жа дзейнічала Беларускае навукова-кра­яз­наў­чае таварыства і выходзіла газета "Голас беларуса". Неспрыяльная бе­ла­рус­кім эмігрантам палітыка прымушала іх дамагацца культурнай аў­та­но­міі. Але ў 1934 г. з прыходам да ўлады дыктатара К. Ульманіса амаль усе беларускія арганізацыі перапынілі сваё існаванне.

З пачатку 1920-х і да канца другой сусветнай вайны буйнейшым цэн­т­рам эміграцыі і месцам размяшчэння кіраўніцтва БНР з’яўлялася ста­лі­ца Чэхаславакіі – Прага. Тут у верасні 1921 г. была склікана на­цы­я­на­ль­на-палітычная канферэнцыя. 37 яе ўдзельнікаў пацвердзілі акт ад 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнай БНР, салідарызаваліся са слуц-кімі паўстанцамі і выказалася супраць Рыж­с­ка­га міру. У Празе гру-поўка нацыянальных сіл адбывалася вакол ку­ль­тур­ных таварыстваў імя Ф. Скарыны (часопіс "Іскры Скарыны») і «Сокал».

У кастрычніку 1925 г. у Берліне адбылася II Бе­ла­рус­кая нацыя-нальная нараду з удзелам прадстаўніка БССР Дз. Жы­лу­но­ві­ча. Канфе-рэнты прызналі Мінск «адзіным цэнтрам на­цы­я­на­ль­на-дзяржаўнага адраджэння Беларусі». Асобныя дзеячы засталіся ў Празе, гур­ту­ю­чы­ся вакол Рады БНР пад старшынствам П. Крэчэўскага. Тут жа застава-лася пячатка і дзяржаўны архіў.

У снежні 1930 г. у Парыжы быў заснаваны "Хаўрус" – культурна-ас­вет­ніц­кая арганізацыя беларускіх працоўных. За 8 месяцаў іх іс­на­ван­ня ўзнікла 5 філій з 350 сябрамі. У 1936 г. тут стаў выдавацца «Бюлетэнь» – адзіны беларускі часопіс у Заходняй Еўропе, а з 1938 г. – газета «Рэха» – орган беларускай працоўнай эміграцыі. У снежні 1938 г. была заснавана Беларуская жаночая грамада імя Цёткі. Га­лоў­ная мэта – аб’яднанне кабет. 25 сакавіка 1939 г. у беларусы Парыжа свят­ка­ва­лі Дзень незалежнасці БНР.

Трэць эмігрантаў папоўнілі беларускую дыяспару ў Амерыцы. Буйнейшым месцам згуртавання Беларусаў ЗША з’яўляўся Чыкага: 1920 г. там была створана першая арганізацыя – Беларускі На­цы­я­на­ль­ны камітэт. Акрамя таго беларусы стварылі Камітэт аба­ро­ны Белару-сі" – які тэлеграфаваў на адрас Парыжскай канферэнцыі пра­тэст су-праць Рыжскага міру. У 1921 г. у Нью-Йорку пачаў Камітэт да­па­мо­гі рабочым і сялянам Заходняй Беларусі. У 1923 г. у ЗША быў ство­ра­ны Беларуска-амерыканскі нацыянальны саюз, які дзейнічаў да па­чат­ку 1940-х гг. і выдаваў газету "Беларуская Трыбуна".

У 1923 г. у Чыкага адбыўся I Беларускі кангрэс і створаны Бе­ла­рус­ка-амерыканскі нацыянальны Саюз (БАНС), пры ім – клуб, біб­лі­я­тэ­ка, прэс-бюро БНР, камітэт дапамогі працоўным Заходняй Беларусі, шко­ль­ная камісія, газета "Беларуская Трыбуна". У 1924 г. у Чыкага адбылося першае масавае святкаванне 25 са­ка­ві­ка. Яго ўдзельнікі са-бралі 5 тыс. дол. на беларускі вызваленчы рух у Ві­ль­ні.

У 1920-1930 гг. 10-ці тысячная дыяспара пражывала ў Канадзе. Праб­ле­мы беларускага жыцця асвятляліся ў рускамоўнай газеце «Ка-надский гудок», у адмысловым «Белорусском уголке».

Каля 100 эмігрантаў налічвалася ў Аргенціне. У снежні 1934 г. у Бу­э­нас-Айрэсе ўтварылася першае культурна-асветніцкае беларускае та­ва­рыс­т­ва «Грамада», праз год – таварыства "Культура". У снежні 1937 г. пачало дзейнасць таварыства, якое арганізавала бібліятэку імя І. Луцкевіча, курсы мовы. Беларускі мастацкі гурток выступаў у На­цы­я­на­ль­ным тэатры Буэнас-Айрэса і ў Монтэвідэо (Уругвай). У кас­т­рыч­ні­ку 1938 г. арганізаваліся беларускія культурныя таварыствы "Бе-лавежа" і «Якуб Колас».

Такім чынам, буйнейшыя згуртаванні беларускіх эмігрантаў існа-
ва­лі ў Рызе, Каунасе, Вільні, Празе, Берліне, Парыжы, Чыкага, Нью-Йорку і інш. З усталяваннем сталінскага рэжыму любая несанкцыя-наваная ўла­да­мі сувязь грамадзян СССР, у тым ліку і БССР, з замеж-жам зра­бі­ла­ся небяспечнай для іх жыцця. Статус былога эмігранта зрабіўся роў­наз­нач­ным яшчэ не арыштаванага ворага народа. У тых умовах су­вя­зі паміж землякамі па абодва бакі граніцы парваліся на доўгія дзе­ся­ці­год­дзі.

4. Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі За­ход­няй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з по­ль­с­кім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Бе­лас­тоц­кае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле пе­ра­пі­су 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з’яўляліся бе­ла­ру­са­мі. Канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам роўныя правы і свабоду. На справе бе­ла­ру­сы трапілі ў становішча «нацыя-нальных меншасцяў» і былі вы­ра­ча­ны на паступовую паланізацыю.

Свядомыя беларусы аб’ядноўваліся ў партыі і грамадскія аргані-зацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавала-ся вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму на­цы­я­на­ль­на­га адра-джэння парламенцкімі сродкамі выступалі бе­ла­рус­кія сацыял-дэма-краты і ліберальная партыя хрысціянскіх дэмакратаў (БХД).






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных