Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 5 страница




Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80 % сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мі­на­мё­таў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай раз­г­ром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – гру­па армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна бы­ла нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць ста­лі­цу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень» (камандуючы фе­ль­д­мар­шал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павін-ны былі выканаць пас­таў­ле­ныя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Ас­т­ра­хань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была за-няць не больш 10 тыдняў.

22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадзіны раніцы пасля ар­ты­ле­рый­с­ка­га абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу гра­ні­цы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Мас­к­ве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Са­вец­ка­га Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чыр­во­най Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імк-ненне А. Гіт­ле­ра да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго на­цы­я­на­ль­ных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуні-стаў, ка­мі­са­раў, савецкіх работнікаў, «прадстаўнікоў непаўнавартых рас»; пе­рат­ва­рэн­ня ў рабоў астатняга насельніцтва.

Група армій «Цэнтр» уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меў­шых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пін­с­кая ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў.

Яшчэ да пачатку вайны пе­рад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла за-дача абараніць дзяржаўную гра­ні­цу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, на­нес­ці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэ­тай нагоды на «Беластоцкім высту-пе», які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі разме-шчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах рап­тоў­на­га нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсут-насці ды­рэк­тыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны раз­г­ром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над гру­пай армій «Цэнтр», фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў на-ступленне ў нап­рам­ках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранаві-чы – Мінск з мэтай ак­ру­жэн­ня савецкіх войск.

Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кро­пак «лініі Молатава». Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад ка­ман­да­ван­нем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Паг­ра­ніч­ні­кі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Га­ла­вен­чы­цы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка ад­бі­лі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.

Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэс­ц­кай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фа­мі­ным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўры-лаў. За­ход­нюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лей­тэ­нан­там А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з гру­пай байцоў.Пом­ні­кам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.».

Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі 2-га паветранага флота на чале з фе­ль­д­мар­ша­лам А. Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было зніш­ча­на 738 нашых самалётаў, з якіх 528 – на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удало-ся падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збі­лі 143 ва-рожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 – метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Ко­ка­раў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жа­дан­нем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Ра­даш­ко­ві­ча­мі лётны экіпаж на чале з капітанам М. Гастэла, які на­кі­ра­ваў падбіты бамбардзіроўшчык на калону немецкай тэхнікі.

Услед за пагранічнікамі сакрушальны ўдар агрэсара адчуў першы эша­лон прыкрыцця ў складзе 13 дывізій, якія размяшчаліся на ад­лег­лас­ці 15-40 км ад граніцы. Так, на Брэсцка-Баранавіцкім напрамку пра­ціў­ні­ку ўдалося ў першы дзень вайны прасунуцца на 60 км і заняць Коб­рын. Вечарам, 22 чэрвеня Стаў­ка Галоўнага камандавання, не ва-лодаючы паўнатой інфармацыі, ад­да­ла загад аб контрнаступленні ў раёне Гродна і Сувалак, які так і не ўдалося выканаць. Толькі 25 чэр-веня Стаўка загадала генералу Дз. Паў­ла­ву тэрмінова адвесці войскі з беластоцкага выступу на «лінію Ста­лі­на», але ўжо было позна, бо яны трапілі ў акружэнне танкавых армій генералаў Гота і Гудэрыяна.

25 чэрвеня на подступах да Мінска, пад Астрашыцкім гарадком чыр­во­на­ар­мей­цы 100-й дывізіі генерала І. Русіянава з дапамогай бра­не­бой­ных ружжаў і бутэлек з гаручай сумессю («кактэйль Молатава») здолелі спаліць да 100 варожых танкаў. Тым не менш 28 чэрвеня фа­шыс­там удалося захапіць Мінск і тым адрэзаць шляхі да адступлення 11 савецкім дывізіям. Захоп Мінска 28 чэрвеня каштаваў праціўніку стратамі ў 50 тыс. жывой сілы, каля 300 танкаў, звыш 50 самалётаў.

30 чэрвеня генерал Дз. Паўлаў быў вызвалены ад пасады ка­ман­ду­ю­ча­га фронтам і адкліканы ў Маскву. І. Сталін абвінаваціў яго і групу ін­шых генералаў фронта ў «баязліўстве», «развале кіравання вой­с­ка­мі» і г. д., пасля чаго яны былі аддадзены пад суд і расстраляны.

У новы склад Заходняга фронта былі ўключаны 7 армій пад агуль-ным камандаваннем генерала А. Яроменкі, але і яму яму не ўдалося палепшыць становішча. Адзінае, што было маг­чы­ма ў тых умовах – гэта прыпыніць варожы націск. Так, значны ўрон жывой сіле і тэхніцы немцаў быў нанесены абаронцамі Барысава і Бабруйска, якія не далі ворагу магчымасці сходу фарсіраваць Бя­рэ­зі­ну.

З 2 ліпеня камандуючым фронта быў прызначаны маршал С. Ці­ма­шэн­ка. Пры ім быў завершана першы этап стратэгічнай аба­рон­чай аперацыі на Беларусі (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 г.). За гэты час фронт страціў (толькі забітымі, трапіўшымі ў палон і прапаўшымі без вес­т­кі) 341 073 салдат і афіцэраў, 9 427 гармат і мінамётаў, не менш 4 799 танкаў і 1 797 самалётаў.

Другі этап звязаны з разгортваннем і ўвядзеннем у дзеянне дру-гога эшалона абароны. Але менавіта тут, на Беларусі ку­ва­лі­ся будучыя перамогі. Буйнейшая танкавая бітва 1941 г. з удзе­лам 1 500 машын адбылася ў раёне Лепель – Сянно. 14 ліпеня ў раёне Ор­шы ўступіла ў бой першая ба­та­рэя рэактыўных мінамётаў – БМ-13 пад камандаван-нем капітана І. Флёрава.

Неўміручай славай пакрылі сябе абаронцы Магілёва – чыр­во­на­ар­мей­цы 172 стралковай дывізіі на чале з генералам М. Раманавым і 12-ты­сяч­ны атрад апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама партыі А. Ма­ро­за­вым і І. Хаўкіным. Кожны дом і кожная вуліца былі пе­рат­во­ра­ны ў абарончы рубеж. Акружыўшы горад 17 ліпеня, гітлераўцы захапілі яго толькі на дзесяты дзень, страціўшы каля 30 тыс. салдат і афіцэраў, шмат танкаў і іншай тэхнікі.

Узор гераізму і ваеннага майстэрства прадэманстравала ка­ман­да­ван­не 21 арміі на чале з генераламі М. Яфрэмавым і В. Гордавым, якая з 12 па 19 жніўня абараняла Гомель ад наступу 25 нямецкіх дывізій, у тым ліку 2-й танкавай брыгады Г. Гудэрыяна. Поруч з кадравымі бай­ца­мі абарону горада трымалі 6 700 апалчэнцаў. Толькі коштам 80 тыс. забітых салдат, стра­ча­ных больш чым 200 танкаў і 100 самалётаў во-раг здолеў захапіць горад. Да верасня 1941 г. група «Цэнтр» акупіра-вала тэрыторыю БССР, разбіла Чырвоную Армію пад Смаленскам і працягвала рухацца на Маскву. У выніку баявых дзеянняў з 22 чэр-веня і па снежань 1941 г. Чыр­во­ная Армія страціла каля 4 470 тыс. салдат і афіцэраў, пры гэтым то­ль­кі палоннымі 3 725 тыс.

Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў лет­ня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у манія-кальнай самаўпэўненасці І. Сталіна, яго залішняй даверлівасці А. Гіт-леру і спадзяванні на непарушнасць пакту аб ненападзе, ігнараванні разведдадзеных адносна часу нападу гітлераўцаў на СССР і стра-тэ-гічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за ін­с­пі­ры­ра­ва­ных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў.

У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім хо­дам яго мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай пад­рых­тоў­кі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад ад­нос­на мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзей­с­ніць рап-тоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чыр­во­най Ар-міі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта са­вец­кім каман-даваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмо­вах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ва­е­на­на­ча­ль­нік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон.

Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, аба­рон­ца­мі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да па-дзей, далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна іс­тот­на адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін ня­мец­кія генералы паведамлялі аб «фанатызме» рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў.

На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стой­касць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі маг­чы­масць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу краіны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт.

Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана «Барбароса». Пэўную станоўчую ролю ў тым адыг­ра­лі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, гру­па армій «Цэнтр» страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. сал­дат і афіцэраў. Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала ба­я­выя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў не-пазбежную яе пе­ра­мо­гу.

2. У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» За-ходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насель-ніцтва тра­пі­ла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сіс-тэму па­лі­тыч­ных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скі­ра­ва­ных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамад-скага ладу, за­хоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-выз­ва­лен­чай барацьбы, фізічнае знішчэнне ка­му­ніс­таў і яўрэ-яў, ідэйна-прапагандысцкую апрацоўку на­се­ль­ніц­т­ва і г. д.

Практычныя захады па «асваенні» новых зямель утрымліваліся ў ад­мыс­ло­вай праграме «Ост» і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. «Інст- рукцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21». 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў А. Розен-берг. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з’яў­ля­лі­ся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйска-га насельніцтва прызначаліся ай­н­зац­г­ру­пы. У зоне групы армій «Цэнтр» мясцовым камендатурам падпарадкоўваліся каманды жан-дармерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэйскіх сіл на Беларусі да­ся­га­ла 160 тыс.

У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў суп­ра­ціў­лен­ня. Захопленыя са збро­яй у руках чырвонаармейцы, а так-сама палітработнікі, камуністы і яў­рэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ва­ен­на­па­лон­ных.

Пад страхам пакарання смерцю насельніцтву было загадана здаць зброю, бо­еп­ры­па­сы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фо­та­а­па­ра­ты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася сістэма пра-пускоў і «ка­мен­дан­ц­кая гадзіна». За замах на жыц­цё германскага сал-дата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50-100 мір­ных жыхароў. Каб тэ-рарызаваць насельніцтва, асобных па­ру­ша­ль­ні­каў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны М. Брускіна, К. Трус і В. Шчарбацэвіч за аказанне дапамогі савецкім раненым салдатам.

БССР як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка СССР пераста-ла існаваць. Яе тэрыторыя была падзелена паміж Усходняй Прусіяй, генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія», рэйхскамісарыятам «Украі-на». Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i усходнія раё­ны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандаванню ар­мей­с­ка­га тылу групы «Цэнтр».

У генеральную акругу «Беларусь» была ўключана чацвёртая част-ка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чал. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым акупацый-ным органам улады з’яўляўся генеральны ка­мі­са­ры­ят Беларусі, які ўзначальваў гаўляйтэр В. фон Кубэ. Яму падпарадкоўваліся акруго-выя, га­рад­с­кія, раённыя камісарыяты. Пасля ліквідацыі Кубэ, з 23 ве-расня 1943 г. абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг.

Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай ад­мі­ніс­т­ра­цыі з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэ­сур­саў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вай­ны былі распрацаваны «Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сы­ра­ві­на) і куль-турныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці аб­вяш­ча­лі­ся дзяржаў-най уласнасцю і падлягалі адпраўцы ў Германію.

Пасля за­га­ду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага на­се­ль­ніц­т­ва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысло-вых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі.

Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўма­ца­ван­ню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, у га­ра­жах СНК БССР быў наладжаны рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На баб­руй­с­кім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бы­ры­саў­с­кай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швей­най фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хто працаваў, мог раз-лічваць на прадуктовую картку і за­ра­бо­тную плату ў акупацыйных марках. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зня­во­лен­нем у турму або концлагер.

У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае на­се­ль­ніц­т­ва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі ле­су ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае на­се­ль­ніц­т­ва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Гер­ма­нію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так зва­ных «остарбайтэраў».

Каб наладзіць сялянскія се­ль­с­ка­гас­па­дар­чыя пастаўкі рэйху, аку-панты спрабавалі здзейсніць «Новы па­ра­дак землекарыстання» і ін-шыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Та­му асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фу­ра­жу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90 % cтанкоў, 96 % энергетыч-ных ма­гут­нас­цей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс. аўтама-біляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн галоў буйнарагатай і 5, 7 млн – дроб-най жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiла­ма­тэ­ры­я­лаў.

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэў­ны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шы­ро­ка абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыда-бальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiк­в­i­да­цыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяр­жаў­насцi, іх сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сва­ёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж бе­ла­ру­са­мі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 ве­рас­ня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэ-тай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва аку­пан­та­мі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кі­не­ма­тог­раф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі гер­ман­с­кай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на ка­рысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсе­нал гвал-тоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што раз­мяш­чаў­ся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара», у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх сал­дат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца ме­ма­ры­ял у Масюкоўшчыне.

Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асаб­лі­ва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае аб­ра­ба­ван­не, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яў­рэ­яў. Ужо летам 1941г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і не­вя­лі­кіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зга­ня­лі­ся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пра­жы­ван­ня – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя за­бой­с­т­вы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць пар­ты­зан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i у раёне Iва-цэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буй­ных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаб­лі­вай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дыр­ле­ван­ге­рам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жы­ха­ра­мі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі «Котбус», здзейсненай у ра­ё­не Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, членаў іх сем’яў і ад­на­вяс­коў­цаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Гер-манію 2 812 чал. У 1943-1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Бе-ларусі аку­пан­ты праводзілі тактыку «выпаленай зямлі». Так, на Бела-русі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі. Былі вёскі, якія спальваліся па неалькі ра­зоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. мірных жыхароў.

Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі за­ва­ёў­ні­ка­мі, з’яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішлі да іх на слу-жбу. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі за­ма­ца­ва­ла­ся назва «калабарацыяністы» (або «калабаранты»).

Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна не­ад­на­род­ным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзіла з дзеячаў БНР, якія апы­ну­лі­ся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вяр­ну­лі­ся на радзіму. Другую групу склалі людзі, якія бы­лі зацятымі вора-гамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або тра­пі­лі пад рэпрэ-сіі і г. д. Нарэшце да супрацоўніцтва з акупантамі схі­лі­лі­ся асобы, якія паддаліся ўздзе­ян­ню іх прапаганды і свядома спры­я­лі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму. У іх ліку створаная ў кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску Беларуская народная сама-помач (БНС), якая ставіла на мэ­це дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальшавісцкага і по­ль­с­ка­га праследавання, а таксама раз-віццё беларускай культуры. Цэнтральны са­вет («цэнтраль») гэтай ар-ганізацыі складаўся з 10 чал. на чале з І. Ермачэнкам – буйнейшага дзеяча эміграцыйнага ўрада БНР. З цягам часу ва ўсіх 10 акругах Беларусі ўзніклі аддзелы БНС, пад­кан­т­ро­ль­ныя акупантам.

29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе «цэнтралі» аб фарміраванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага кор­пу­са самааховы. Ён пагадзіўся і з тым, каб камандныя пасады ў БСА займалi бе­ла­ру­сы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каб каманды аддавалiся па-беларуску і г. д. Але начальнік па­лі­цыі, СС і СД Цэнер настаяў, каб акрамя камандзiра-беларуса, у пад­раз­дзя­лен­ні меўся яшчэ i шэф-немец. Надалей, немцам здаліся больш надзейнымі беларускія паліцэйскія ба­та­ль­ё­ны. Таму ў жніўні 1942 г. у іх стан былі пераведзены ўсе «стральцы», а штаб БСА быў распушчаны.

Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе ад­дзе­лаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і інш. – скла­да­лі аснову будучага дзяржаўнага апарату Беларусі. Удзельнікі з’езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў са­ка­ві­ку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і бе­ла­рус­ка­га войска. Але патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Бе­ла­ру­сі, таму лідэр БНС І. Ер-мачэнка быў адхілены ад пасады, а яго мес­ца заняў больш памяркоў-ны дзеяч – прафесар В. Іваноўскі.

Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэры-яльнай дапамогай насельніцтву. 27 чэрвеня 1943 г. на з’ездзе прад-стаўнiкоў «беларускай грамадскасцi» з удзелам нямецкага каманда-вання на чале з В. фон Ку­бэ было абвешчана аб стварэннi пастаян-нага дарадчага органа – Рады да­ве­ру з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя ак­ру­го­вых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі – ад Бе­ла­рус­кай самапомачы, К. Рабушка – ад прафса-юзаў, а таксама М. Ганько і Н. Абрамава – ад створанай 22 чэрвеня 1943 г. ар­га­ні­за­цыі Саюза беларускай моладзі (СБМ).

Пераемнiк забiтага Кубэ - генерал палiцыi і войск СС К. фон Гот­берг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэн­т­ра­ль­най Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала ся­бе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай аб-вяшчалася барацьба з бальшавізмам.

У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння бе­ла­рус­кай дзяржаўнасці пад германскім пра-тэктаратам, а іх гаспадары маглі раз­ліч­ваць на актывізацыю бела-рускага насельніцтва ў барацьбе з пар­ты­за­на­мі і задавальненні эка-намічнах інтарэсаў рэйха. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты ад­чу­ва­лі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. 5 тыс. беларускіх жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы ка­ла­ба­ран­таў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сыходзі­лі­ся. У выніку 6 сакавіка 1944 г. з дазволу К. фон Готберга прэ­зі­дэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краё-вай Аба­ро­ны «для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў» і «абароны Бацькаўшчыны».

З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя былых афі­цэ­раў, падафіцэраў, а таксама ўсіх мужчын 1908-1917 і 1921-1924 га-доў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе паг­ра­жаў надзвычай-ны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне ма­бі­лі­за­цыі ўскладалася на Галоўнае ўпраўленне БКА на ча­ле з маёрам Ф. Кушалем. У выніку на прызыўныя пункты з’явілася каля 40 тыс. чал. З-за не­да­хо­пу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Большасць іх, ат-рымаўшы зброю, пераходзіла да народных мсціў­цаў.

У час, калі поўным ходам ішло наступленне Чыр­во­най Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам Р. Астроўскага распачаў працу II Усебеларускі кан­г­рэс з удзелам 1 039 дэлегатаў ад беларускіх згур­та­ван­няў і акупацыйнай адміністрацыі. У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае, пацвердзілі дзейснасць ІІІ Ўстаўной граматы ад 25 сакаві-ка 1918 г., па-дру­гое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэ­цяе, абавязаліся абвясціць усім народам свету аб тым, што «голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы» і, па-чац­вер­тае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім «адзіным праў­ным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю».

Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не ха­пі­ла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi у Польшчу, затым у Германiю. Ведамства А. Ро­зен­бер­га выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі, здольнай ства­рыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і пра­па­ган­ду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па аб­’­яд­нан­ні беларусаў Германіі. У кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Галоўнае ўпраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I грэнадзерскую бры-гаду СС «Беларусь». Але напрыканцы вайны, пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон аме­ры­кан­цам.

Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спра­ба­ваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, ся­ля­не, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Ста­лі­на, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў выз­ва­лен­ні БССР.

3. Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэў­най трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у знач-най пе­ра­ва­зе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакру-шальнай мо­цы Чырвонай Арміі, ён непахісна верыў у хуткую пе­ра­мо­гу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная пар­тыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным.

Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі ба­ра­ць­бы з фашысцкім агрэсарам. 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэк-тывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пак­ладзе­ны пачатак арганізацыі супраціўлення. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б ад 30 чэрвеня «Аб пад­рыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных ар­га­ні­за­цый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі», каля 8 тыс. камуністаў мусіла перай-сці на нелегальнае становішча. Да канца жніўня ва ўмовах аку­па­цыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 га­рад­с­кі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі.

У Мінску да канца 1941 г. дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў, ар-ганізаваных гарадскім камітэтам на чале з І. Казінцом. Да выз­ва­лен­ня Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1 025 камуністаў і 2 044 камсамольцаў. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні – Пін­с­кі абкам КП(б)Б. Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе раз­га­лі­на­ва­нае падполле. Найболь-шую актыўнасць выявіла група В. Ха­ру­жай. У верасні 1942 г. у Гомелі дзей­ні­ча­ла ка­ля 20 груп. У 1942-1943 гг. моцны падпольны рух іс­на­ваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб’ядналіся ў адзіную ар­га­ні­за­цыю «Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі». Вялікі ўклад у пад-польную барацьбу ўнес­лі ка­му­ніс­ты Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жло­бі­на, Ка­лін­ка­віч, Оршы і іншых гарадоў.

Падпольшчыкі неслі велізарныя страты. Так, у выніку двух пра-валаў у складзе каля 700 патрыётаў загінула партыйнае кіраўніцтва падполля Мінска. З 1 500 пад­по­ль­ш­чы­каў Ві­цеб­с­ка загінуў кожны трэ-ці. Але партыя не прыпыняла барацьбы і ўздымала на яе новых зма-гароў. Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Іх на-маганнямі адбываліся дыверсіі на фабрыках і заводах, забойствы аку-пантаў і іх наймітаў, збор разведдадзеных, распаўсюджанне газет і ліс-товак, зводак Інформбюро і інш. Умелая каардынацыя камуністамі партызанскага і падпольнага руху забяспечылі ліквідацыю гаўляйтэра В. фон Кубэ, якую здзейснілі А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян.

Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – У. Амельянюку, Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Ка-бушкіну, Я. Клумаву, З. Пар­т­но­вай, В. Харужай і інш. прысвоена зван-не Героя Савецкага Са­ю­за.

Першыя партызанскія атрады арганізавалі і ўзначалілі камуністы. Так, 26 чэрвеня ў Пінскім раёне пачаў дзейнічаць атрад на ча­ле з В. Каржом. 9 ліпеня на барацьбу з ворагам уз­няў­ся атрад, сфарміраваны Суражскім райкамам партыі Віцебскай вобл. на чале з М. Шмы­ро­вым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кас-трычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кас­т­рыч­ніц­ка­га райкама пар-тыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў.

У адказ на пастанову ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб ар­га­ні­за­цыі барацьбы ў тыле германскіх войск» да 25 ліпеня 1941 г. пар-тыйнымі камітэ­тамі Беларусі было ство­ра­на 118 атрадаў з 2 600 пар-тызанамі, а праз месяц колькасць пат­ры­ё­таў ужо складала каля 12 тыс. чал. 6 жніў­ня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бу-мажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было пры-своена званне Ге­роя Савецкага Саюза.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных