Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Дасягненні і супярэчнасці 8 страница




Станаўленню прававой дзяржавы спрыялі банкруцтва КПСС, а ра-зам з ёй – усёй партыйна-каманднай сістэмы, дэмакратызацыя грамад-ства, пры­няц­це Канстытуцыі ў 1994 (з дапаўненнямі і змяненнямі ад 24 ліс­та­па­да 1996 і 17 кастрычніка 2004 гг.) ажыццяўленне парламен- цкіх (1989, 1993, 2000, 2004, 2008 гг.) і прэзідэнцкіх (1994, 2001, 2006) вы­ба­раў на альтэрнатыўнай аснове.

У адпаведнасці з канстытуцыйным палажэннем аб прававым ха­рак­та­ры нашай дзяржавы, яна абвяшчае і захоўвае наступныя прын­цы­пы: 1. «Верхавенства і ўсеагульнасць закона ва ўсіх сферах гра­мад­с­ка­га жыцця». Гэты прынцып азначае, што законы з’яўляюцца аба­вяз­ко­вы­мі не толькі для грамадзян, але і для дзяржавы; 2. «Прававы ха-рактар законаў». У цяперашні час законы Рэспублікі Бе­ла­русь адпавя-даюць міжнародным стандартам, з’яўляюцца гу­ман­ны­мі, справядлі-вымі, уступаюць у дзеянне ў законным парадку. У ад­каз на пажаданне міжнароднай супольнасці кіраўніцтва Рэспублікі Бе­ла­русь вывучае пытанне аб магчымасці скасавання ў нашай краіне па­ка­ран­ня смерцю. 3. «Найбольш поўнае забеспячэнне дзяржаваю пра­воў і свабод асобы і грамадзяніна». Чалавека, яго правы, свабоды і га­ран­тыі іх рэалізацыі абвешчаны нашай Канстытуцыяй (артыкул 2) най­вы­шэй­шай каштоў-насцю і мэтай грамадства і дзяржавы; 4. «Узаемаадказнасць дзяржавы і асобы» Гэты прынцып акцэнтуе ўвагу на іх роўнай адказнасці перад законам; 5. «Легітымнасць улады ў гра­мад­с­т­ве». Агульнавядома, што легітымнай лічыцца тая ўлада, якая ства­ра­ец­ца шляхам дэмакратыч-ных выбараў, прызнаецца гра­мадзя­на­мі сваёй краіны і на міжнарод-ным узроўні. Пасля прэзідэнцкіх (2006) і пар­ла­мен­ц­кіх (2008) выбараў у Рэспубліцы Беларусь міжнародная су­по­ль­насць скасавала ўсе прэ-тэнзіі ў нелегітымнасці, выказаныя на ад­рас беларускага кіраўніцтва у 1990-я гг.; 6. «Падзел улад на за­ка­на­даў­чую (парламент, прадстаў-нічыя органы мясцовага кіравання), выканаўчую (урад, мясцовыя вы-канаўчыя ўстановы) і судовую (органы правасуддзя і нагляду)». Такое размежаванне існуе з часу ўтва­рэн­ня суверэннай Беларусі. Яно вы-ключае манаполію якога-не­будзь органа на ўладу і служыць палітыч-най стабільнасці грамадства. У нашай краіне да заканадаўчай галіны ўлады адносяць Нацыянальны сход і саветы дэпутатаў; да выканаўчай – Савет Міністраў і прэ­зі­дэн­ц­кую вертыкаль; да судовай – Канстыту-цыйны, Вярхоўны і Вышэйшы Гас­па­дар­чы суды, пракуратуру, Камі-тэт дзяржаўнага кантролю.

Такім чынам, наша рэспубліка мае ўсе падставы называць сябе пра­ва­вой дзяржавай. Яе станаўленне з’явілася базай для фарміравання так званай грамадзянскай супольнасці, якая ўяўляе сабой людзей, сва­бод­ных ад умяшальніцтва дзяржавы ў іх справы. Іх жыццё зна­ходзіц­ца за межамі дзяржаўна-палітычных адносін, падкантрольных дзяр­жа­ве, і скіравана на задавальненне асабістых інтарэсаў. Тут грамадзяне аб­’­яд­на­ны не сілай закона, а ўзаемнай выгодай. У прававой дзяржаве прын­цып узгаднення індывідуальных, групавых і агульных інтарэсаў ста­но­віц­ца дамінуючым, у яго захаванні зацікаўлены ўсе сацыяльныя су­б­’­ек­ты грамадзянскай супольнасці.

У працэсе свабодных, без умяшальніцтва і кантролю дзяржавы, ста­сун­каў паміж людзьмі складваюцца сямейныя адносіны (шлюб, ся­м’я, мацярынства і дзяцінства); адносіны ўласнасці (прадпрымальніц-тва, фермерства, наёмная праца); адносіны ў сфе­ры інтэлектуальнай і мастацкай творчасці (навука, вынаходніцтва, лі­та­ра­ту­ра, музыка, жывапіс); рэлігйныя адносіны (веравызнанне, цар­к­ва, рэлігійныя аб’яднанні); неўрадавыя (экалагічныя, са­цы­я­ку­ль­турныя, дабрачын-ныя) і палітычныя (партыі, аб’яднанні) ар­га­ні­за­цыі.

Падзел сацыяльнай сістэмы на грамадзянскую супольнасць і дзяр­жа­ву неабходны для забеспячэння суверэнітету народа ў дачыненні да ўла­ды, свабоды асобы. Іх суіснаванне жыццёва неабходная: дзяржаве на­ле­жыць кіраваць грамадствам, але не падпарадкоўваць яго сабе цал­кам. Паколькі выразнікам і асноўным сродкам рэалізацыі грамадскіх ін­та­рэ­саў з’яўляецца дзяржава, то грамадству належыць дапамагаць ёй ва ўсім. Урад любой краіны, у тым ліку і Рэспублік Беларусь, аб­’­ек­тыў­на з’яўляецца агульнанацыяналь­най палітычнай сілай і ў першую чар­гу закліканы клапаціцца аб інтарэсах народа, у тым ліку і аб ума­ца­ван­ні грамадзянскай супольнасці. «Але я ўжо даўно вызначыў тое, – за­я­віў А. Лукашэнка ў сваім пасланні народу і парламенту 29 красаві-ка 2008 г., што мы называем стаўпамі грамадзянскай супольнасці, і з гэ­та­га сыходзіць – прафсаюзы, маладзёжныя арганізацыі ў асобе Бе­ла­рус­ка­га рэспубликанскага саюза моладзі, ветэранскія і жаночыя ар­га­ні­за­цыі. Яны самыя масавыя, і яны прадстаўляюць усё грамадства. Гэта тыя чатыры апоры, на якія мы будзем абапірацца»

Самі грамадзяне павінны ўсведамляць, што іх удзел у палітычным жыц­ці не павінен абмяжоўвацца толькі выбарчымі кампаніямі. Пас­та­ян­ны грамадскі кантроль за дзейнасцю ўладных структур, у тым ліку дзяр­жаў­ных СМІ паляпшаюць іх выніковасць, спрыяюць іх ле­гі­ты­ма­цыі ў вачах айчыннай і міжнароднай супольнасці.

Гарантыяй дзейнасці грамадскай супольнасці з’яўляецца Кансты-ту­цыя Рэспублікі Беларусь, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека (1948), Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Між­на­род­ны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

Фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь яш­чэ не завершана, а яе залежнасць ад дзяржавы яшчэ даволі вялікая. Ас­ноў­ная прычына таго – адсутнасць (ці малалікасць) у нас так зва­на­га «сярэдняга класа». У класічным разуменні – гэта частка (70-80%) на­се­ль­ніц­т­ва, якая мае прыватную ўласнасць і высокі ўзровень да­хо­даў (рахунак у банку, наяўнасць акцый, уласнага бізнесу і інш.) і ад­па­вед­на мэтэрыяльна не залежыць ад дзяржавы. Па прычыне не­раз­ві­тас­ці прыватных форм гаспадарання беларускі «сярэдні клас» фар­мі­ру­ец­ца ў асноўным з асоб (5-8 %), якія маюць адносна высокі ўзровень да­хо­даў з бюджэту (дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, банкаўскія слу­жа­чыя, акадэмікі, старшыя афіцэры і генералы і інш.). Натуральна, што іх залежнасць ад дзяржавы даволі высокая, а астатняга на­се­ль­ніц­т­ва – яшчэ большая.

У цэлым, усе суб’екты грамадзянскай супольнасці (прафесійныя, ма­ладзёж­ныя, жаночыя, спартыўныя, культурна-асветніцкія ар­га­ні­за­цыі, групы, асобы), якія працуюць у канстытуцыйным полі, не ад­чу­ва­юць рэпрэсіўнага ўздзеяння дзяржаўных органаў. Як правіла, пэўная іх частка перажывае цяжкасці з працэдурай рэгістрацыі ў Мі­ніс­тэр­с­т­ве юстыцыі, выкарыстаннем у якасці юрыдычнага адрасу прыватных ква­тэр, адсутнасцю ільгот на арандаваныя памяшканні, атрыманнем ах­вя­ра­ван­няў з-за мяжы і інш. Апазіцыйна настроеная моладзь пат­ра­буе адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Бе­ла­русь і скасавання забароны на дзейнасць незарэгістраваных гра­мад­с­кіх аб’яднанняў. Разам з тым у дзяр­жаў­ных кіёсках можна набыць апазіцыйную прэсу, умацоўваецца новая ма­са­вая грамадская аргані-зацыя – «Белая Русь». Улады ўсведамляюць, што ра звіццё грамадзян-скай супольнасці – най­важ­ней­шая ўмова кансалідацыі грамадства і на-быцця Беларуссю імід­жу дэмакратычнай і прававой дзяржавы.

Неад’емнай прыкметай грамадзянскай супольнасці і кампанентам яе існавання з’яўляюцца палітычныя партыі. У 1988 г. КПСС была вы-мушана прызнаць неабходнасць існавання ідэйнага плюралізма, а ра-зам з імі і палітычных партый. Яе лідэры ста­ві­лі на мэце трансфарма-ваць аднапартыйную сістэму ў шмат­партый­ную, дзе б іх партыя заха-вала дамінуючую ролю, аднак замест па­во­ль­най трансфармацыі пача-лося стыхійнае разлажэнне ранейшай сіс­тэ­мы. У БССР стаўленне лю-дзей да партыі выявілася 7 лістапада 1990 г. у лозунгу ўдзельнікаў дэ-манстрацыі ў Мінску: «Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!» Ад партыі адракаліся прыстасаванцы і нават наменклатуршчыкі, бо за-раз яна не давала ні­я­кіх прывілеяў.

Узнікненню новых палітычных партый і рухаў на Беларусі пас­п­ры­яў Закон СССР «Аб грамадскіх аб’яднаннях», які ўступіў у дзеянне з 1 студзеня 1991 г. У сілу эканамічных (шматлікасць форм уласнасці, ры­нач­ныя адносіны), сацыяльных (уласнікі, фермеры, беспрацоўныя), па­лі­тыч­ных (крызіс улады, антыкамунізм, нацыянальная ідэя), ку­ль­тур­ных (беларускае адраджэнне) прычын на Беларусі сталі ўзнікаць са­мая разнастатайныя палітычныя партыі.

Між тым патрэба розных сацыяльных згуртаванняў у партыі як срод­ку заваёвы ўлады ўзрастала. Па палітычным спектры бо­ль­шасць партый, якія ўзніклі да прэзідэнцкіх выбараў, належала да пра­ва­га флангу. Так, першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусi лі­бе­ра­ль­на­га накі-рунку. Пазней, у 1995 г. яна аб’ядналася з Грамадзянскай i стала звац­ца Аб’яднанай грамадзянскай партыяй. 11 красавiка 1991 г. бы­ла зарэ-гiстравана Беларуская сялянская партыя, якая выступала за пры­ват­ную ўласнасць на зямлю, фермерства і заклікала да роспуску кал­га­саў.

У чэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, якая патрабавала суда над КПСС, заяўляла са­бе аба-ронцай iнтарэсаў беларускага народа, але ў наступным годзе фак­тыч­на перапыніла існаванне. У снежнi 1991 г. быў зарэгiстраваны Бела-рускi хрысцiянска-дэмакратычны саюз (злучнасць) як прадаўжальнiк хрысцiянскiх дэмакратаў узору 1917-1920 г. 22 кастрычнiка 1992 г. быў зарэгістраваны – Беларускi навукова-выт­вор­чы кангрэс – за «Сва-боднага чалавека ў свабодным гра­мад­с­т­ве». 19 жнiўня 1993 г. прай-шла рэгiстрацыю партыя БНФ, якая выс­ту­пі­ла за нацыянальную дзяр-жаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы – за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 г. яна раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ. 5 лютага 1994 г. была зарэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя, якая выступае за канструктыўнае супрацоўніцтва з уладай.

Цэнтр партыйнага спектру складала Беларуская сацыял-дэ­мак­ра­тыч­ная Грамада, зарэгістраваная 21 мая 1991 г. Пазней яна аб­’­яд­на­ла­ся з Партыяй народнай згоды i утварыла БСДГ (Народная грамада). 1 лю­та­га 1993 г. прайшла рэгістрацыю Партыя зялёных Беларусi, якая выступіла за вырашэнне экалагічных задач, за права людзей на здаро-вае асяроддзе жыцця. 18 жнiўня 1993 г. была зарэгiстравана Рэспублi-канская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных маг­чы­мас­цяў і высокую сацыяльную абароненасць грамадзян, за эканомiку зме­ша­на­га тыпу і рынак.

Левы сектар у партыйнай сістэме занялі камуністы. КПСС-КПБ па­нес­ла вялікія страты. Так, 25 жнiўня 1991 г. пасля разгрому путчу ў Мас­к­ве Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб часовым прыпы-неннi яе дзейнасці на тэрыторыi Беларусi». У лютым 1993 г. ён адмя-нiў пастанову, але да гэтага часу з ранейшай партыі ўзніклі дзве. Пера-емнiцай КПБ абвясцiла сябе Партыя камунiстаў Беларусi (зарэгiстра-вана 26 мая 1992 г.). У маi 1993 г. ХХХII з’езд КПБ i II з’езд ПКБ пры-нялi рашэнне аб аб’яднаннi. Аднак стварыць адзiную Кампартыю так і не ўдалося. 2 лiстапада 1996 г. ХХХIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ па-цвердзiў стратэгiчную мэту – па­бу­до­ву камунiзму, а таксама блiжэй-шыя – аднаўленне СССР, удас­ка­на­лен­не сацыялiзму).

Партыя Камуністаў Беларуская дзейнiчае асобна ад КПБ, высту-пае за перадачу ўлады працоўным, за моцны дзяржаўны се­ка­тар і інш.

15 лiпеня 1992 г. была зарэгiстравана Аб’яднаная аг­рар­на-дэма-кратычная партыя Беларусi, аснову якой склаў стар­шын­с­ка-дырэктар-скi корпус калгасаў і саўгасаў. Пасля II з’езду ў 1994 г. яна набыла назву Аграрнай партыі Беларусi. Славянскi сабор «Белая Русь» ­– пар-тыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992 г., выступае за ад­рад­жэн­не сла-вян-скай духоўнасцi, аб’яднанне ўсходніх славян і ад­наў­лен­не СССР.

Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў 1994 г. на Беларусі дзейнiчала 11 палiтычных партый i 6 грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кштал­ту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэх-нiчных i iншых аб’яднанняў. 5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон «Аб палiтычных пар­ты­ях», паводле якога для рэгiстрацыi неабходна была наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў. І на пачатку 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных Мінiстэрствам юстыцыi, але не­ка­то­рыя з іх фактычна перапынілі сваё існаванне. Усяго на 1 студзе­ня 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі прай-шло рэгістрацыю 27 партый.

Да канца 1999 г. пасля ўвядзення ў дзеянне новага Грамадзянскага ко­дэк­су права на існаванне заставалася за тымі партыямі, колькасць чле­наў у якіх дасягала 1000 чал. Такім чынам, да канца года пе­ра­рэ­гіс­т­ра­цыю прайшло толькі 17 партый. На цяперашні момант у Рэс­пуб­лі­ца Беларусь дзейнічае 15 партый розных палітычных спектраў.

Нягледзячы на існаванне шматпартыйнай сістэмы, усе партыi сла­ба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю. Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай КПБ, Рэспубліканская партыя працы i спра-вядлiвасцi, аграрная і ліберальна-дэмакратычная партыі. На парла-менцкіх і прэзiдэнцкiх выбарах яны не ў стане цалкам сябе рэалiза-ваць. Відавочна, што роля партый у жыццядзейнасці гра­мадзян­с­кай супольнасці невялікая. Больш персектыўнай у гэтым сэнсе з’яў­ля­ец­ца роля грамадскіх арганізацый – Федэрацыі прафсаюзаў Бе­ла­ру­сі, Бела-рускага рэспубліканскага саюза моладзі, «Белая Русь» і інш.

 

Лекцыя 19. МІЖНАРОДНАЕ І ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА­ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Пытанні

1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля рас­па­ду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД.

3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.

4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на пос­т­са­вец­кай і еўра-зійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі

5. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай супольнасці.

 

1. Пасля Другой сусветнай вайны сфарміраваўся геапалітычны па-дзел свету на тры вялікія групы краін: развітыя капіталістычныя дзяр­жа­вы (Заходняя Еўропа, ЗША, Японія), краіны сацыялістычнай сад­руж­нас­ці на чале з СССР і краіны «трэцяга свету» (Азія, Афрыка, Ла­цін­с­кая Амерыка), якія не адыгрывалі прыкметнай ролі ў між­на­род­ным жыцці.

Адносіны паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі дзяр­жа­ва­мі характарызаваліся вострым палітычным і ідэалагічным про­ціс­та­ян-нем, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «халодная вайна». Такую струк­ту­ру міжнародных адносін прынята называць біпалярнай, бо ў све­це панавалі і супернічалі дзве грамадскія сістэмы на чале са звыш­дзяр­жа­ва­мі – СССР і ЗША. З развалам СССР біпалярны све­т перастаў існаваць. «Халодная вайна» скончылася на карысць капіталістычнай сістэмы. Пас­ля краху Варшаўскага ваенна-палітычнага дагавора Паў-ночна-Ат­лан­тыч­ны блок (NATO) стаў імкліва папаўняцца новымі кра-інамі. Бі­па­ляр­ная мадэль сусвету ператварылася ў аднапалярную на чале з адзі­най звышдзяржавай – ЗША.

Пасля распаду Савецкага Саюза і сусветнай сацыялістычнай сіс­тэ­мы ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. канфрантацыя дзвюх грамадскіх сіс­тэм (капіталістычнай і сацыялістычнай) завяршылася. Некаторыя з бы­лых краін сацыялістычнага лагеру (Чэхія, Славакія, Венгрыя, По­ль­ш­ча і інш.) паступова інтэграваліся ў супольнасць развітых краін з дэ­мак­ра­тыч­ным рэжымам і рынкавай эканомікай. Іншыя (Румынія, Ук­ра­і­на, Таджыкістан) абвясцілі сябе краінамі, якія развіваюцца. У ко­ліш­нім «трэцім свеце» вылучыліся краіны (Паўднёвая Карэя, Сін­га­пур, Тайвань), якія па тэмпах эканамічнага росту наблізіліся да най­больш развітых краін. Найменш развітыя і эканамічна адсталыя кра­і­ны Цэнтральнай Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі атрымалі назву «чацвёртага свету».

Распад СССР абумовіў фарміраванне новых прынцыпаў у ад­нос­нах паміж былымі саюзнымі рэспублікамі. Адны з дзяржаў (краіны Бал­тыі) адкрыта заявілі аб сваёй арыентацыі на заходнія краіны, дру­гія яшчэ не вызначыліся ў сваім выбары далейшага шляху развіцця, трэ­ція так ці інакш арыентуюцца на супрацоўніцтва з Расійскай Фе­дэ­ра­цы­яй. Сама ж Расія хоць і страціла статус звышдзяржавы, але, 25 сне-ж­ня 1991 г. абвясціўшы сябе спадкаемцай СССР, заняла яго месца ў ААН, а зараз уваходзіць у лік вялікіх дзяржаў.

Пасля дэнансацыі 8 снежня 1991 г. Саюзнага дагавора Рэс­пуб­лі­ка Беларусь стала выходзіць на міжнародную арэну як еўрапейская кра­і­на, з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі дзяржаўнасці. Рэс­пуб­лі­ка Беларусь з’яўляецца спадкаемцай дзяржаў, што існавалі на тэ­ры­то­рыі Беларусі: Полацкага і Тураўскага княстваў, ВКЛ, БНР і БССР.

З абвяшчэннем суверэнітэту БССР у канцы 1990 г. і па­чат­ку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве з Расіяй, Украінай і Ка-захстанам. Пасля распаду СССР, з апошніх дзён снежня 1991 г. па-чаўся працэс міжнароднага прыз­нан­ня Рэспублікі Беларусь. Першымі дзяржавамі свету, якія прыз­на­лі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя ад­но­сі­ны, былі Ўкраіна і ЗША. На працягу 1992 г. новую незалежную дзяр­жа­ву Рэспубліка Беларусь прызналі 60 дзяр-жаў. Да канца 1994 г. іх колькасць узрасла да 123 дзяржавы, пры гэ-тым, 97 наладзілі з ёй дып­ла­ма­тыч­ныя адносіны. Да 1 студзеня 2009 г. Рэспубліка Беларусь прыз­на­на 159 дзяржавамі свету, з якіх 157 ус-танавілі з ёй дып­ла­ма­тыч­ныя адносіны.

Знешняй праявай міжнароднага прызнання стала адкрыццё дып­ла­ма­тыч­ных прадстаўніцтваў у Беларусі. Першае пасольства ў Мінску бы­ло адчынена ЗША. У 1992 г. разгарнулі дзейнасць 4 вышэйшыя ды-п­ла­ма­тыч­ныя прадстаўніцтвы; у 1994 г. іх стала 21; у 2000 г. усяго на­ліч­ва­ла­ся 50 прадстаўніцтваў, у тым ліку, 29 пасольстваў, 2 ген­кон­су­ль­с­т­вы, 8 консульстваў, 9 прадстаўніцтваў міжнародных ар­га­ні­за­цый, а таксама Выканаўчы камітэт і Эканамічны Суд СНД.

За мяжой Беларусь прадстаўляюць 52 дыпламатычныя прад­с­таў­ніц­т­вы ў у 46 краінах свету, у тым ліку 44 пасольствы, 2 пастаянныя прад­с­таў­ніц­т­вы пры міжнародных арганізацыях і 6 генеральных ко­ль­сун­с­т­ваў. Палітычную і прававую базу знешняй палітыкі дзяржавы скла­да­юць: Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным су­ве­рэ­ні­тэ­це БССР» ад 27 ліпеня 1990 г., Заява Вярхоўнага Савета Рэс­пуб­лі­кі Беларусь «Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэс­пуб­лі­кі Беларусь» ад 3 кастрычніка 1991 г.; Канстытуцыя Рэспуб-лікі Бе­ла­русь, прынятая 15 сакавіка 1994 г., змененая і дапоўненая ў 1996 і 2004 гг.; Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, зацверджаная ў ліпені 2001 г.; ваенная дактрына, зацверджаная ў студзені 2002 г., ін-шыя да­ку­мен­ты, прынятыя Вярхоўным Саветам, На­цы­я­на­ль­ным схо-дам і Прэзідэнтам, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаўных органаў улады ў га­лі­не знешняй палітыкі, і таксама агульнапрызнаныя прын-цыпы і нор­мы міжнароднага права, зафіксаваныя ў Статуце ААН, Хе­ль­сін­с­кім Заключным акце, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых да­ку­мен­тах АБСЕ.

У пачатку ХХІ ст. сфарміраваліся асноўныя прынцыпы бе­ла­рус­кай знешняй палітыкі: адпаведнасць знешнепалітычных мэт на­цы­я­на­ль­ным рэсурсам; развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва з дзяр­жа­ва­мі і міжнароднымі арганізацыямі, добраахвотнасць ува­ход­жан­ня і ўдзелу ў міждзяржаўных утварэннях і неад’емнае права дзяр­жа­вы на выхад з іх; адданасць палітыцы паслядоўнай дэмілітарызацыі між­на­род­ных адносін; адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да па­меж­ных дзяржаў. Стратэгічнымі мэтамі знешняй палітыкі Беларусі з’яў­ля­юц­ца: абарона суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы; захаванне бе­з­’­ядзер­на­га стату-су і абвешчанага ў Канстытуцыі ней­т­ра­ль­на­га статусу.

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі знешняй палітыкі Рэс­пуб­лі­кі Беларусь з’яўляюцца: развіццё ўзаемавыгадных адносін з Ра­сій­с­кай Федэрацыяй і з Еўрапейскім Са­ю­зам; умацаванне супрацоўніцтва з дзяр­жа­ва­мі СНД; удзел у Еўразійскім эканамічным супольніцтве; развіццё ўзаемавыгаднага суп­ра­цоў­ніц­т­ва з дзяржавамі Азіі (у пер-шую чаргу з Кітаем, Індыяй, Японіяй), араб­с­ка­га свету, Афрыкі, з кра-інамі Лацінскай Амерыкі; садзей­ні­чан­не ўмацаванню кансалідуючай ролі ААН на глабальным і рэ­гі­я­на­ль­ным узроўнях; падтрыманне ас-ноўных падыходаў Руху недалучэння да праблем усеагульнай і рэгія-нальнай бяспекі; раз­віц­цё шматбаковага супрацоўніцтва па пытаннях разбраення, пра­ду­хі­лен­ня і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, лікві-дацыі нас­туп­с­т­ваў аварыі на ЧАЭС і інш.

2. Важным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з краі-намі СНД. Гэта аб’яднанне было абвешчана 8 снежня 1991 г., калі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі (С. Шуш-кевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У іх заяве было ад-значана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. У пагадненні аб-вяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё іс-наванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Са-дружнасць новыя дзяржавы былога СССР. Афіцыйным месцам знахо-джання кардынацыйных органаў Садружнасці быў вызначаны Мінск.

10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў па-гадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня ў Алма-Аце незалежныя дзяржавы – Азер-байджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расій-ская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Ўкраіна пад-пісалі Пратакол да Пагаднення і Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структу-рай. Дэкларацыя пацвердзіла прыхільнасць гэтых дзяржаў да супра-цоўніцтва ў розных сферах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У сувязі з гэтым 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінан-сава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні СНД. 1992 г. яны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве, узгодненых дзеяннях у правядзенні рэформ, вяртанні культурных і гістарычных каштоўнас-цяў і інш. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія.

У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяр-жаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з’яўляюцца са-мастойнымі суб’ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраў-нікі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.

У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў ура-даў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД – пастаянна дзеючы адміністрацыйны і каардынуючы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю рабо-ты Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міні-страў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў. Выка-наўчы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Мінску знаходзіцца створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД. Такім чынам, Мінск стано-віцца сталіцай СНД.

У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай ар-ганізацыяй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўлен-нем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Прадстаўнікі Вы-канаўчага камітэта ўдзельнічаюць у нарадах і форумах, якія право-дзяцца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.

Разам з тым СНД пакуль займае даволі нізкае месца ў міжнарод-най іерархіі: на яе долю прыпадае толькі 3% сусветнага валавога ўну-транага прадукту. Па гэтых паказчыках Садружнасць саступае ЕС, эканамічным блокам новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усход-няй Азіі і Паўночнай Амерыкі. Крызісны стан Садружнасці выявіўся ў канцы 1990-х гг., што было засведчана шэрагам нарад кіраўнікоў дзяржаў СНД. Спецыяльны міжнародны форум, праведзены на аснове іх рашэнняў, выпрацаваў канкрэтныя прапановы і прававыя акты, скі-раваныя на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва шляхам стварэн-ня зоны свабоднага гандлю і карэннага рэфармавання выканаўчых структур СНД. Асноўнымі прычынамі такога негатыўнага працэсу з’яўляюцца: розныя падыходы дзяржаў СНД да праблем рэфармаван- ня органаў Садружнасці, вызначэння іх структуры і функцый; розна-галоссі ў выпрацоўцы агульнай эканамічнай канцэпцыі на макра- і мікраўзроўні і агульнай палітыкі ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі; неэфектыўнасць дагавораў і пагадненняў у рамках СНД; разыхо-джанні ў сферы інтарэсаў і мэтаў знешняй палітыкі краін-удзельніц.

Невысокую эфектыўнасць дэманструюць органы Садружнасці ва ўрэгуляванні канфліктаў на тэрыторыі СНД. Не выконваюцца многія палажэнні Дагавора аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). У жніўні 2009 г. Грузія, незадаволеная палітыкай Расіі ў адносінах да Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла аб сваім выхадзе з СНД.

Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цесныя эканамічныя, палітычныя і ваенныя супрацоўніцтва і інтэграцыю і лі-чыць, што Садружнасць па свайму патэнцыялу можа заняць важкае месца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была ад-ным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным саюзе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фарміра-ванні зоны свабоднага гандлю.

3. З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага су­ве­рэ­ні­тэ­ту яе асноўным міжнародным партнёрам заставалася Расійская Фе­дэ­ра­цыя. Адносіны паміж абедзвюма краінамі актывізавалася з аб­ран­нем А. Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На майскім рэ­фе­рэн­ду­ме 1995 г. 82% яго ўдзельнікаў падтрымалі ідэю аб эка­на­міч­най інтэграцыі з Расіяй. Развіццё беларуска-расійскага стра­тэ­гіч­на­га партнёрства адбываецца шляхам палітычнай, эканамічнай і ваеннай ін­тэг­ра­цыі з Расійскай Федэрацыяй.

21 лютага 1995 г. у Мінску Прэзідэнты дзвюх краін А. Лу­ка­шэн­ка і Б. Ельцын падпісалі беларуска-расійскі дагавор аб сяброўстве, доб­ра­су­сед­с­т­ве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. 2 красавіка 1996 г. у Маскве кі­раў­ні­кі дзяржаў падпісалі дагавор аб стварэнні суполь-насці суверэнных рэс­пуб­лік Беларусі і Расіі. Захоўваючы атрыбуты су­ве­рэ­ні­тэ­ту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпаведнасці з дагаворам бы­лі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Пар­ла­мен­ц­кі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэх­ніч­на­му супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі.

2 красавіка 1997 г. абедзве дзяржавы прыйшлі да Дагавору аб Са­ю­зе, у якім падцвярджалася, што кожная краіна захоўвае дзяр­жаў­ны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. У якасці асноўных мэт аб­вяш­ча­ла­ся ўмацаванне адносін братэрства і ўсебаковага суп­ра­цоў­ніц­т­ва па-між дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ку­ль­тур­най, ваенннай і іншых галінах. 10 чэрвеня дагавор аб Саюзе быў ра­ты­фі­ка­ва­ны ў Мінску і Маскве. У снежні 1998 г. Прэзідэнты А. Лу­ка­шэн­ка і Б. Ельцын заявілі ў Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Ра­сіі аб намеры стварыць адзіную саюзную дзяржаву.

8 снежня 1999 г. А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб ства­рэн­ні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу ў студзені 2000 г. Сас­таў­ной часткай Дагавора з’яўлялася Праграма мерапрыемстваў па раз­віц­ці Саюза Беларусі і Расіі да 2005 г. Была прынята таксама Праг­ра­ма эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 1999-2008 гг. Стар­шы­нёй Вышэйшага Дзяржаўнага Савета быў абраны А. Лукашэнка.

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя зафіскавалі намер даб­р­ах­вот­на перадаць Саюзнай дзяржаве шэраг сваіх паўнамоцтваў з мэ­тай ажыццяўлення адзінай палітыкі, у першую чаргу, у пытаннях ства­рэн­ня адзінай эканамічнай прасторы і прававых асноў агульнага рын­ка. Разам з тым непахіснымі застаюцца асновы канстытуцыйнага ла­ду, а таксама захоўваюцца незалежнасць, тэрытарыяльная цэ­лас­насць, дзяржаўны лад і міжнародныя абавязкі абедзвюх дзяржаў.

У цяперашні час у Саюзнай дзяржаве створаны і дзейнічаюць не­аб­ход­ныя органы кіравання: Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Мі­ні-с­т­раў, Парламенцкі Сход і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяр­жа­вы. Створаны Пагранічны і Мытны камітэты, тэле-радыёвяшчальная кам­па­нія, сфарміраваны сумесныя калегіі міністэрстваў і іншых ор­га­наў дзяр-жаўнага кіравання, саюзны бюджэт Беларусі і Расіі.

Да сучаснага моманту напрацавана значная нарматыўна-пра­ва­вая база, заснаваная на міждзяржаўных і міжурадавых дагаворах, якая даз­ва­ляе ўзаемадзейнічаць практычна па ўсіх накірунках суп­ра­цоў­ніц­т­ва. У мэтах здзяйснення пераходу на адзіныя прынцыпы падатковай па­лі­ты­кі праводзіцца ўніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў па пы­тан­нях падаткаабкладання. Вядзецца праца па падрыхтоўцы Па­дат­ко­ва­га кодэкса Саюзнай дзяржавы.

У 2008 г. на Расію прыпадала 80% беларускага экспарту. У Бе­ла­русі ўнутраны валавы прадукт (УВП) рос высокімі тэмпамі – каля 10-11 % у год, а беларуская прадукцыя была заўсёды запатрабаванай у Ра­сіі. Так, машынабудаўнічы комплекс на 85% загружаны заказамі ра­сій­с­кіх прадпрыемстваў. Устаноўлены сувязі з большасцю рэгіёнаў Ра­сіі, што стварае добрую перспектыву для інтэграцыйных працэсаў па­між дзвюма краінамі, пашырэння рынкаў збыту беларускіх тавараў, рэ­а­лі­за­цыі маштабных эканамічных пректаў у прыярытэтных для Бе­ла­ру­сі абласцях. Расія з’яўляецца для Беларусі галоўнай крыніцай сы­ра­ві­ны, энергарэсурсаў, камплектуючых, важнейшым транспартным ка­лі­до­рам. За 2007 г. таваразварот паміж дзвюма краінамі вырас прык­лад­на на 30 % і склаў 26 млрд дол. ЗША, у 2008 г. ён дасягнуў 30 млрд дол. Больш за палову беларускага знешняга гандлю прыпадае на Мас-кву, Цюменскую вобласць і Санкт-Пецярбург. Разам з тым вар­та ад-значыць, што ў выніку значнага роста тарыфаў на расійскія энер­га­но­сь­бі­ты расце і адмоўнае сальда ва ўзаемным гандлі.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных