Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Тэрміналогія як раздзел лінгвістыкі. Тэрміны, іх прыметы, спосабы ўзнікнення.




Лексіка найбольш рухомая частка моўнай сістэмы, якая пастаянна развіваецца. У сувязі з гэтым мяняюцца ўзаемаадносіны ядра (агуьнаўжыв. і агульнацэнтр. часткі лексікі) і перыферыі (абмежаванай у выкарыстанні часткі лексікі: устарэлых або новых слоў, жарганізмаў, вузкапрафес. слоў). Адзін з пластоў лексікі, адзінкі якога могуць уваходзіць і ў ядро, і ў перыферыю – тэрміналогія. Т. – сукупнасць спец. слоў навукі і тэхнікі, якія функцыянуюць у сферы прафесійных зносін. Папаўняецца за кошт агульнаўжыв. лексікі + узбагачае яе. Валодае такімі ж прыметамі, што і любая лексіч. група натуральнай мовы: сінанімія (мовазнаўства – лінгвістыка), антанімія (блізарукасць-даліказрочнасць), градацыя (мікрасвет, макрасвет, космасвет), рода-відавая сувязь (грыбы-гіперонімы), магчымасць індывідуальна аўтарскага ўтварэння (поасфера-Вернандскі), валодае шматзначнасцю (лес – сукупнасць дрэў, будаўнічы матэрыял), аманімія (калектар – частка якара электрамаш., рэчыва, якое выкарыс пры ўзбагачэнні карысных выкапняў). Т складаюць тэрміны – словы і словаспалучэнні, якія з’яўляюцца назвамі спец. паняццяў. Тэрміны ствараюцца штучна (корань раслін – натуральны шлях, корань слова – утварылі самі), кожны Т. мае сваю дэфініцыю – дакладнае, строгаелагічнае азначэнне. Прымета Т. – адназначнасць, таму не патрабуе кантэксту, як большасць слоў. Тыпы Т: абстрактныя – словы з адцягненым значэннем (анабіёз, гідроліз), канкрэтныя – назвы прадметаў спец. прызначэння (бас – кларнет, танкер), агульнавядомыя (сімфонія, асфальт), вузкаспец. – ужываюцца і разумеюцца толькі спецыялістамі (кафель, апафема). Шляхі ўзнікнення: семантычны – пераасэнсаванне наяўнага ў мове слова: (асоба, стан, лад; лапатка, лёгкае), марфалагічны – стварэнне слова з наяўных у мове марфем (мікраскоп – кардыяскоп), сінтаксічны – утварэнне тэрміна-словазлучэння (белы верш, сонечнае спляценне), уласна-лексічныя: а) запазычынні (з італ. – муз. тэрміны; з англ. – веер, футбол), б) стварэнне калек (з грэч. – вадарод, правапіс), в) выкарыстанне рэсурсаў дыялект. тэрмінаў (баліганоў). Сукупнасць спец тэрмінаў-назваў, ужывальных у пэўнай навуковай галіне, назвы тыповых аб’ектаў гэтай навукі складаюць яе наменклатуру (назвы адзінкавых паняццяў) (рэакцыя, кіслата, каталізатар – хім. тэрміны; хім. наменклат: серная, хлоравадародная кіслата). Наменкл. найменні найбольш штучныя, таму наймацней падлягаюць зменам.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных