Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Суадносіны фразеалагізмаў з часцінамі мовы. Субстантыўныя, дзеяслоўныя, ад’ектыўныя, прыслоўныя, выклічнікавыя фразеалагізмы.




У залежнасці ад семантыкі і сінтаксічнай функцыі фразеалагічныя адзінкі могуць быць суаднесены з той ці іншай часцінай мовы, напрыклад: рукой падаць — побач; кропля ў кроплю — абсалютна, поўнасцю; злы дух — чорт, нячысцік, д'ябал. Структурна па-рознаму аформленыя, у сінтаксічных адносінах фраземы нічым не адрозніваюцца ад адпаведных часцін мовы і ў сказе могуць выступаць у ролі любых яго членаў. На аснове адпаведнасці часцінам мовы фразеалагізмы падзяляюцца на некалькі груп. 1) Субстантыўныя фразеалагізмы, як і назоўнік, з якім яны суадносяцца, называюць асобу ці прадмет (свой брат 'чалавек аднолькавага стану і становішча з кім-н.', апошняе слова 'самае высокаё дасягненне, адкрыццё'), Маюць катэгорыю роду (белая варона, белы свет, слабае месца). У сказе субстантыўныя фразеалагізмы выконваюць функцыю дзейніка. 2) Дзеяслоўныя фразеалагізмы — гэта шматлікая група фразеалагізмаў, аб'яднаных уласцівасцю абазначаць дзеянне або стан: развесіць вушы 'слухаць даверліва, з цікавасцю', задраць нос 'зазнацца, заганарыцца'. Дзеяслоўным спалучэнням таксама ўласціва цяга да зыходнай формы, аднак у кантэксце яны могуць мець, як і дзеясловы, граматычныя катэгорыі асобы, ліку, часу. Як і дзеясловы, яны могуць абазначаць у кантэксце дзеянне закончанага ці незакончанага трывання. У сказе дзеяслоўныя фразеалагізмы ўжываюцца ў функцыі выказніка. 3) Ад'ектыўныя фразеалагізмы аб'ядноўваюцца значэннем якаснай хар-рыстыкі прадмета ці асобы, суадносяцца пераважна з прыметнікамі (аднаго поля ягады 'аднолькавыя', адзін у адзін 'адборныя'). У сказе яны выконваюць ролю дапасаванага азначэння: чортам падшыты 'непаседлівы, вяртлявы' (Зусім маладзенькі, дзіця, але які дасціпны... чортам падшыты); недапасаванага азначэння: касы сажань у плячах 'шыракаплечы, магутнага складу чалавек' (Рыжы дзяціна з касым сажанем у плячах падпёр вушак); іменнага выказніка: як без рук 'бездапаможны' (Без Ганны я — як без рук). 4) Адвербіяльныя фразеалагізмы аб'ядноўваюцца агульным значэннем якаснай хар-рыстыкі дзеяння, у сказе ўжываюцца ў ролі розных акалічнасцей. Па сваіх граматычных прыметах суадносяцца з прыслоўем. Напрыклад: без следу 'зусім бясследна', як след 'як трэба', аж за вушамі трашчыць 'хутка, з апетытам'. 5) Мадальныя фразеалагізмы – адносіны моўцы да зместу выказвання (само сабой зразумела, легка сказаць). 6) Выклічныя фразеалагізмы – розныя пачуцці і волевыяўленні, не называючы іх (ведай нашых, хлеб ды соль).

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных