Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Тыпы жыўлення пракарыёт.




Пры жыўленні бактэрыяльная клетка забеспячваецца вугляродам і іншымі хімічнымі элементамі, энергіяй і электронамі. Атамы хімічных элементаў выкарыстоўваюцца для ўтварэння арганічных малекул, энергія патрэбна для падтрымання рэакцый сінтэзу і жыццядзейнаці, электроны ўдзельнічаюць у працэсах аднаўлення пры сінтэзе складаных рэчываў.

Пракарыёты характарызуюцца разнастайнасцю тыпаў жыўлення. Адны здольныя сінтэзаваць арганічныя пажыўныя рэчывы з неарганічных за кошт знешніх крыніц энергіі. Іншыя выкарыстоўваюць гатовыя арганічныя злучэнні, якія яны здольныя толькі трансфармаваць.

Для характарыстыкі тыпаў харчавання пракарыёт выкарыстоўваюцца адначасова тры крытэрыі: крыніца вугляроду, крыніца энергіі і донар электронаў (вадароду).

Па крыніцы вугляроду, які выкарыстоўваецца ў канструктыўным абмене, бактэрыі і іншыя арганізмы дзеляцца на аўтатрофы і гетэратрофы. Аўтатрофы атрымліваюць вуглярод у выніку фіксацыі вуглякіслага газу, гетеротрофы – з арганічных злучэнняў.

Па крыніцы энергіі пракарыёты, якія выкарыстоўваюць сонечнае святло, называюцца фотатрофамі, а якія атрымліваюць энергію за кошт акісляльна-аднаўляльных рэакцый – хематрофамі.

Па донару электронаў пракарыёты падрадзяляюцца на літатрофы і арганотрофы. Літатрофы здольны выкарыстоўваць неарганічныя донары электронаў (Н2, NH3, H2S, Fe2+, СО і г. д.), арганатрофы выкарыстоўваюць электроны арганічных рэчываў.

З улікам усіх трох крыніц вылучаюць чатыры асноўных тыпы жыўлення: фоталітааўтатрофны, фотаарганааўтатрофны, хемалітааўтатрофны, хемаарганагетэратрофны. Адпаведна вылучаюцца чатыры групы пракарыёт:

Група пракарыёт па тыпу жыўлення Крыніца вугляро-ду Крыніца энергіі Донар электронаў Прадстаўнікі пракарыёт
Фоталіта-аўтатрофы СО2 Святло Н2О   Неарганічныя злучэнні (Н2S, S, Na2S2O3, H2) Цыянабактэрыі   Зялёныя, серныя пурпуровыя бактэрыі
Фотааргана-аўтатрофы СО2 і арганіч-ныя злучэнні Святло Арганічныя злучэнні (спірты, арганічныя кіслоты і інш.) Нясерныя пурпуровыя бактэрыі
Хемаліта-аўтатрофы СО2 Рэакцыі акіслення неарга-нічных рэчываў Неарганічныя злучэнні (H2, Н2S, NH3, Fe2+ інш.) Нітрыфіцыруючыя, тыёнавыя, вадародныя, ацыдафільныя жалеза-бактэрыі
Хемааргана-гетэратрофы Арганіч-ныя злучэнні Рэакцыі акіслення арганіч-ных рэчываў Арганічныя злучэнні Большасць бактэрый (аманіфікатары, азотфіксатары, пекціна- і цэлюлоза-разбуральныя, малочна-кіслыя, масляна-кіслыя і інш.)

Іншыя мікраарганізмы-эўкарыёты жывяцца як бактэрыі першай і чацвёртай груп.

Фоталітааўтатрофы – атрымліваюць пажыўныя рэчывы шляхам фотасінтэзу з вуглякіслага газу. Пры фотасінтэзе цыянабактэрый донарам электронаў з'яўляецца вада і працэс фотасінтэзу суправаджаецца выдзяленнем кіслароду:

СО2 + Н2О = (СН2О) + О2

Фоталітааўтатрофамі з'яўляюцца таксама мікраскапічныя водарасці, афарбаваныя прасцейшыя, вышэйшыя расліны.

У працэсе фотасінтэзу зялёных і пурпуровых серных бактэрый у якасці донараў электронаў выступаюць розныя злучэння: серавадарод (Н2S), сера (S), сульфо (SO32-), малекулярны вадарод (Н2) і інш.

СО2 + 2Н2S = (СН2О) + 2S +Н2О

Кісларод пры фотасінтэзе зялёных і пурпуровых бактэрый не выдзяляецца. Яны з'яўляюцца аблігатныма анаэробамі.

Фотасінтэзуючыя бактэрыі выкарыстоўваюць светлавую энергію ў сіне-фіялетавай і доўгахвалевай частцы спектру (ад чырвонай да 1100 нм). Гэта пашырае экалагічныя нішы фотасінтэзіруючых бактэрый і дазваляе фотасінтэзуючым бактэрыям развівацца ў вадаёмах пад пластом водарасцей.

Фотаарганааўтатрофы – нясерныя пурпуровыя бактэрыі – атрымліваюць пажыўныя рэчывы як і фоталітааўтатрофы у працэсе фотасінтэзу. У якасці донараў электронаў для аднаўлення СО2 да вугляводаў яны выкарыстоўваюць, акісляючы іх, розныя арганічныя рэчывы (цукры, спірты, арганічныя кіслоты, амінакіслоты).

СО2 + 2Н2 = (СН2О) +Н2О

Гэтыя бактэрыі здольныя змяняць свой абмен і развівацца як на святле, так і ў цемнаце. У цемнаце яны жывяцца гетэратрофна.

Нясерные пурпуровыя бактэрыі – злучнае звяно паміж аўтатрофнымі і гетэратрофнымі мікраарганізмамі.

Хемалітааўтатрофы таксама ў якасці крыніцы вуглярода засвойваюць СО2 і сінтэзуюць арганічныя злучэнні. Для гэтага яны выкарыстоўваюць энергію реакцый акіслення неарганічнага субстрату: малекулярны вадарод (Н2), серавадарод (Н2S), аміяк (NH3), жалеза (Fe2+) і інш. Гэтыя ж рэчывы з’яўляюццца і крыніцамі электронаў. Дадзены працэс называецца хемасінтэзам.

Да хемалітааўтатрофаў належаць большасць відаў нітрыфіцыруючых, тыёновых бактэрый (акісляюць злучэнні серы), некаторыя віды з групы аднаклеткавых жалезабактэрый і вадародныя бактэрыі. Хемаліта-аўтатрофныя бактэрыі ў прыродзе прымаюць удзел у працэсах утварэння карысных выкапняў і ажыццяўляюць найважнейшыя звёны кругазвароту азоту, серы, жалеза.

Заслуга адкрыцця працэсу хемасінтезу належыць С.М. Вінаградскаму.

Хемаарганагетэратрофы – гэта большасць пракарыёт, вышэйшыя і ніжэйшыя грыбы, неафарбаваныя прасцейшыя, а таксама жывёлы. Яны спажываюць разнастайныя арганічныя злучэнні. Прычым прадукты жыццядзейнасці адных мікраарганізмаў могуць служыць ежай для іншых. Пажыўныя рэчывы служаць гэтым мікраарганізмам крыніцамі вугляроду, энергіі і донарамі электронаў.

Сярод бактэрый і іншых мікраарганізмаў, гэтай групы адрозніваюць сапрафітаў і паразітаў. Сапрафіты (ад грэч. sapros – гнілы, phyton – расліна) атрымліваюць гатовыя арганічныя злучэнні ад адмерлых арганізмаў. Яны адыгрываюць важную ролю ў раскладанні мёртвых арганічных рэшткаў. Большасць гетэратрофных бактэрый – сапрафіты.

Паразіты (ад грэч. рarasitos – нахлебнік) жывуць і множацца за кошт арганічных рэчываў жывой клеткі раслін, жывёл або чалавека. Вылучаюць факультатыўных і аблігатных паразітаў. Факультатыўныя паразіты развіваюцца на звычайным арганічным асяроддзі, але ў клетцы гаспадара пераходзяць да паразітычнага ладу жыцця. Аблігатныя паразіты жывуць толькі ў клетцы жывога арганізма-гаспадара. Да іх належыць большасць патагенных бактэрый, якія выклікаюць захворванні чалавека.

Большасці бактэрый ўласцівы адзін пэўны (аблігатны) тып жыўлення. Але сярод пракарыёт сустракаецца шмат відаў бактэрый, здольных пераходзіць ад аднаго тыпу жыўлення да іншага.
Гэтая асаблівасць пракарыёт абумоўлівае шырокія магчымасці існавання мікраарганізмаў у розных умовах асяроддзя і значна пашырае іх экалагічныя нішы.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных