Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Спроба даследавання




Адукацыя. Культура. Адраджэнне

Беларускi нацыянальны характар:

спроба даследавання

Э.С. Дубянецкi, навуковы супрацоунiк Нацыянальнага навукова-асветнага Цэнтра iмя Ф.Скарыны

Гiстарычны лёс Беларусi склауся такiм чынам, што на працягуяе шматвяковага развiцця неаднойчы былi як перыяды сапрауднага росквiту беларускай дзяржаунасцi i культуры, так i працяглыя перыяды грамадска-палiтычнага i нацыянальна-культурнага заняпаду. Аднак нават у самых неспрыяльных варунках, калi, здавалася, народ не зможа выжыць, захаваць самабытнасць, беларусы усё ж нiколi поунасцю не страчвалi свайго непауторнага нацыянальнага аблiчча i, урэшце, адмысловага нацыянальнага характару (шырэй – нацыянальнай псiхалогii).

 

Увогуле, нацыянальны характар можна коратка вызначыць як своеасаблiвую сукупнасць розных пахалагiчных рысау i якасцей, уласцiвых (у той цi iншай меры) большасцi прадстаунiкоу пэунай нацыянальнай супольнасцi. Асаблiвасцi нацыянальнага характеру прама цi ускосна адлюстроуваюцца у найбольш распаусюджаных рысах паводзiнау, пачуццяу i перажыванняу пераважнай часткi людзей, якiя адносяцца да аднаго народа. Пры гэтым варта зазначыць. што нацыянальны характар з'яуляецца досыць устойлiвым, стабiльным, яго надзвычай цяжка (а часам i немагчыма) змянiць усялякiмi адмiнiстратыунымi мерамi альбо гвалтоунымi дзеяннямi. Але, нягледзячы на падобную устойлiвасць, нацыянальны характар усе ж можа паступова мяняцца, падвяргацца штучным уплывам i разнастайным дэфармацыям.

У навуковай лiтаратуры iснуе некалькi канцэпцый аб сутнасцi нацыянальнага характару, сярод якiх асноунымi можна лiчыць 6iялагiчную i сацыяльна-гiстарычную. Згодна з першай канцэпцыяй нацы­янальны характар разглядаецца як нешта прыроджанае, абумоуленае генетычна i таму "пераходзячае" з пакалення у пакаленне. Прадстаунiкi другой канцэпцыi вызначальнымi у фармаваннi нацыянальных характарау лiчаць уплыу сацыяльна-гiстарычных, найперш этна-культурных фактарау. На наш погляд, падобныя падыходы (пры усёй ix слушнасцi) аднабаковыя, бо нацыянальны ха­рактар з'яуляецца шматфактарнай з'явай, г.зн. залежнай ад адначасовага уплыву шматлкiх дэтэрмiнант – прыродна-геаграфiчных, дэмаграфiчных, сацыяльна-палiтычных, эканамiчных, канфессiйных, этнагенетычных, iррацыянальных i iнш.

Грунтоунае даследаванне нацыяналь­нага характару прыкметна ускладняецца тым, што ён неаднолькава можа выяуляцца у прадстаунiкоу розных сацы-яльных пластоу грамадства, полаузроставых, прафесiёна-вытворчых груп людзей, якiя належаць да адной нацыянальнай супольнасцi. Таму у некаторых навуковых распрацоуках прынята зыходзiць з метадалагiчнай пазiцыi аналiзу так званага тыповага члена той цi iншай нацыi, якi пэуным чынам нiбы сiнтэзуе у сабе усе самыя распаусюджаныя пcixaлагiчныя рысы пераважнай большасцi насельнiцтва. Здаецца мэтазгодным выкарыстаць падобны падыход i пры аналiзе беларускага характару, тым больш што у свой час знауца "народнай душы" У.Караткевiч таксама выкарыстоувау паняцце "тыповы беларус". Дарэчы, у пачатку XX ст. вядомыя даследчыкi i.Канчэускi (Абдзiраловiч), Ф.Шантыр, У.Самойла (Сулiма), А.Цвiкевiч выказвалi асабiстыя думкi наконт характару беларусау, прычым у ix працах ён вызначауся па-рознаму – "нацыянальная душа", "душа народа" i г.д.

Паколькi кожны нацыянальны характар уяуляе складаную сукупнасць разнастайных (нярэдка супрацьлеглых) пcixaлагiчных якасцей, то дзеля лепшага успрымання можна усе рысы псiхалогii беларусау умоуна падзялiць на дзве асноуныя групы – станоучыя, або дадатныя, i адмоуныя, або негатыуныя. Такi падзел з'яуляецца у значнай меры суб'ектыуным, аднак ён дае магчымасць больш яскрава i дасцiпна апiсаць тыповыя рысы любога нацыянальнага характару. Дык што станоучае i адмоунае вызначае характар беларусау, што пауплывала на яго фармаванне i далейшае развiццё? Адразу адзначым, што да станоучых рысау можна аднесцi талерантнасць, памяркоунасць, лагоднасць, добразычлiвасць, гуманнасць, гасцiннасць, вынослiвасць, жыццястойкасць, працавiтасць i iнш., да адмоуных – нерашучасць, кансерватыунасць, некаторую апатычнасць, iнертнасць, недаверлiвасць i г.д.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных