Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Фармаванне асноу беларускага характеру




Вытокi складвання адмысловага характару нашых продкау "сягаюць" у тыя старажытныя часы, калi у другой палове I тыс. н.э. землi Беларусi пачалi актыуна засяляць славянскiя плямёны, якiя з цягам часу амаль поунасцю aciмiлявалi мясцовае насельнiцтва балцкага паходжання. Iншымi словамi, есць адпаведныя падставы лiчыць, што у этнагенезе беларусау немалую ролю адыграу так званы балцкi субстрат. Менавiта таму у асобных псiхалагiчных рысах (напрыклад, стрыманасць, вынослiвасць i г.д.) беларусы нагадвалi балтау, найперш лiтоуцау. Зразумела, што паколькi аснову беларускага этнасу склалi усе ж славянскiя плямёны (якiя, прауда, зведалi пэуныя уплывы з боку культуры i мовы тагачасных балтау), то i падабенства нацыянальнага характеру беларусау былi найбольшым менавiта у параунаннi з характарамi асобных славянскiх народау, у першую чаргу украiнскага. Тыповымi славянскiмi рысамi у характары беларусау можна лiчыць ix памяркоунасць, гасцiннасць, гуманнасць, а таксама пэуную нерашучасць, недастатковыя актыунасць, энергiнасць.

Акрамя фактару этнагенезу, на складванне характару беларусау досыць iстотна пауплывала i своеасаблiвае мiрнае суiснаванне на нашых землях на працягу некалькiх стагоддзяу (найперш маюцца на увазе X–XIII стст.) язычнiцтва i хрысцiянства. Старажытнае язычнiцтва за працяглы час яго iснавання "выхоувала" у людзей такiя рысы, як некаторы амаралiзм, непасрэднасць выказвання эмоцый i пачуццяу, "адкрытасць" знешняму свету, абвостранае адчуванне непарыунай еднасцi з прыродай. Пашырэнне з II тыс. н.э. хрысцiянства з яго маральнымi запаведзямi спрыяла выпрацоуцы у беларусау такiх станоучых якасцей, як гуманнасць, мяккасардэчнасць, паважлiвасць у адносiнах да блiзкага, да старых, дзяцей, памяркоунасць i г.д.

Даволi моцнае уздзеянне на фармаванне нацыянальнага характару i менталiтэту (светабачання) аказвае i прыродна-геаграфiчны фактар. Унiкальныя асаблiвасцi прыроды нашай зямлi прыкметна пауплывалi на складванне адмысловага нацыянальнага характару беларусау. Так, прырода Беларусi вызначаецца разнастайнасцю, неаднароднасцю ландшафтау, клiматычных умоу, глебау, што дазваляе гаварыць пра рознiцу, непадобнасць прыродных умоу на поуначы i поуднi, на захадзе i усходзе краiны. Менавiта прырода накладвала значны адбiгак на спецыфiку гаспадарчай дзейнасцi, матэрыяльнай i духоунай культуры беларусау, а праз гэта i на станауленне ix нацыянальнага характару.

Паколькi Беларусь мае пераважна раунiнны i нiзiнны рэльеф, то i да белару­сау можна у поунай меры аднесцi выснову псiхолагау аб тым, што жыхарам раунiнных тэрыторый, як правiла, уласцiвы спакойны, разважлiвы характар. Ак­рамя таго, беларуская прырода пазбаулена рэзкiх пераходау ад аднаго рэльефу да другога (звычайна раунiны плауна пераходзяць ва узвышшы i наадварот), што у рэшце рэшт прадвызначыла фармаванне чалавека з такiм жа "акруглым", ураунаважаным характарам. Таму у адрозненне ад многiх горскiх народау беларусы менш энергiчныя, больш спакойныя i разважлiвыя. Варта адзначыць, што жыхары пауднёвых i пауночных раёнау Беларусi маюць некалькi адрозныя характары, што не у апошнюю чаргу абумоулена i рознасцю прыродных умоу у гэтых мясцовасцях. Калi, напрыклад, беларусы з пауночна-усходнiх зямель (тут у асноуным узгоркавы рэльеф) больш падобныя да расiйцау, то тыя, хто жыве на Палессi з яго раунiнамi, нiзiнамi i мноствам лясоу, балот, стаяць блiжэй да украiнцау i здаюцца занадта меланхалiчнымi, апатычнымi i, мабыць, менш рашучымi, актыунымi, чым насельнiкi поуначы Беларусi.

Як вядома, ва усе часы галоуным нашым багаццем былi шматлiкiя лясы i бары. У мiнулыя стагоддзi лясы займалi да 80–90% усёй тэрыторыi, а у нашы днi яны пакрываюць прыкладна трэць рэспублiкi. Таму Беларусь небеспадстауна можна лiчыць (асаблiва у мiнулым) сапрауднай лясной краiнай, насельнiцтва якой з пакалення у пакален­не, так бы мовiць, нараджалася, працавала, кахала i памiрала пад зялёным покрывам неабсяжных лясоу. Пастаяннае жыццё сярод лясоу, балот i азёрау вымушала беларусау няспынна i шмат працаваць (часам у неспрыяльных умовах), пераадольваць разнастайныя цяжкасцi i перашкоды, каб пракармiць сябе i сваю сям'ю. Мажлiва, досыць моцная бiяэнергетыка нашых лясоу (найперш хваёвых) абумоулiвала знакамiтую жыццястойкасць, вынослiвасць, цягавiтасць беларусау. Адноснае багацце флоры i фауны дапамагала вядзенню хатняй гаспадаркi, але у той жа час патрабавала глыбокiх ведау аб якасцях жывёлау i раслiн, спецыфiцы навакольнага асяроддзя, а таксама пэунай асцярожнасцi, гатоунасцi да усялякiх нечаканасцей.

Пры высвятленнi умоу фармавання i развiцця нацыянальнага характару нельга абысцiся i без улiку геапалiтычнага фактару. Апошнi заусёды накладвау досыць значны адбiтак на спецыфiку i дынамiку гiстарычнага развiцця нашай Бацькаушчыны. Справа у тым, што Беларусь, як гэта было засведчана у пачатку XX ст. выдатным географам А.Смолiчам i у наш час пераканауча пацверджана iншымi навукоуцамi, размешчана у геаграфiчным цэнтры Еуропы, якi знаходзiцца, дарэчы, якраз у цэнтры нашай краiны, прыблiзна па рацэ Бярэзiне. Менавiта праз тэрыторыю Беларусi праходзiць самы кароткi шлях з Pacii у Заходнюю Еуропу i наадварот. Да таго ж Беларусь як бы злучае не толькi захад i усход, але таксама поунач i поудзень. Вядома, што са старажытнасцi праз наш край праходзiу i вялiкi водны шлях з "варагау у грэкi", якi актыуна выкарыстоувауся найперш для гандлёвых зносiн памiж краiнамi.

Iншымi словамi, Беларусь мае дастаткова зручнае геапалiтычнае становiшча, бо знаходзiцца на своеасаблiвым скрыжаваннi ycix шляхоу памiж чатырма бакамi свету. 3 аднаго пункту гледжання, гэта, безумоуна, спрыяла пашырэнню мiжнароднага гандлю, узаемапранiкненню розных этнакультурных, рэлiгiйных, навуковых традыцый i г.д. Аднак, з другога боку, такое унiкальнае, надзвычай прывабнае становiшча Беларусi нярэдка з'яулялася i прычынай многiх трагiчных падзей, складаных выпрабаванняу. У вынiку беларускiя землi спрадвеку былi жаданай стратэпчнай мэтай, сферай уплыву для больш агрэсiуных суседзяу, служылi арэнай кровапралiтных войнау памiж iмi. Таму можна лiчыць, што характар беларусау фармавауся i загартоувауся найчасцей у неспрыяльных знешнепалiтычных варунках, пад звон мячоу, у амаль несупынным змаганнi са шматлiкiмi захопнiкамi (мангола-татаpaмi, немцамi, шведамi, войскамi Польшчы, Расейскай дзяржавы i iнш.) Такая працяглая, зацятая барацьба, адчайная абарона сваей чалавечай годнacцi i незалежнасцi, а таксама iншы раз жыццё ва умовах эпiдэмiй i голаду (якi суправаджау розныя войны) паступова выпрацоувалi у беларусау незвычайную вынослiвасць, мужнасць i цярплiвасць. Дарэчы, гатоунасць нашых продка смела абараняць сваю Айчыну ускосна адлюстравалася i у беларускiм нацыянальным гербе "Пагоня".

Адну з найбольш iстотных роляу у складваннi адмысловых нацыянальных характарау заужды адыгрывае i так званы генетычны фактар. Iнакш кажучы, cпецыяльныя даследаваннi пацвердзiлi, што у кожнай нацыянальнай супольнасцi людзей камбiнацыя ycix генау унiкальная, адрозная ад iншых этнiчных груп. Зараз вучоныя небеспадстауна лiчаць, што любы народ мае такi набор генау, якi з'яуляецца найбольш прыдатным да яго, бо менавiта гэты набор забяспечвае жыццяздольнасць i выжыванне народ у натуральных умовах яго iснавання. Якраз уплыу "генау этнiчнасцi" у значнвй ступенi прадвызначае адрозненнi у характары прадстаунiкоу тых цi iншых нацый (скажам, беларусау i яурэяу, французау, японцау i г.д.).

Варта дадаць, што найлепшым чынам i "агульнанацыянальная генетычная праграма" захоуваецца у асяродку сельскiх папуляцый, якiя ва усе часiны складалi аснову беларускага этнасу i былi галоунымi захавальнiкамi, носьбiтамi старажытных традыцый, звычаяу, матчынай мовы i, нарэшце, нацыяналага характару, ментальнасцi. У абставiнах паступовага скарачэння колькасцi cельскага i узрастання гарадскога насельнiцтва (што стала асаблiва прыкметным у гады савецкай улады) у беларусау, так бы мовiць, няухiльна разбурауся ix адiметны генафонд, у якi улiвалiся новыя, не уласшвыя iм гены пераважна ад полiэтнiчнага насельнiцтва гарадоу i мястэчкау. У вынiку сталася так, што у беларycay традыцыйны генны "набор" захавауся найперш у вёсцы, дзе у мясцовых жыхароу, як кажуць, "у крывi" закладзены доугацярплiвасць, кансерватыунасць, памяркоунасць, вынослiвасць i шэраг iншых станоучых i адмоуных якасцей.

Акрамя ycix пералiчаных фактарау, аксама досыць прыкметны i неадназначны (прычым пераважна негатыуны, дэфармуючы") уплыу на нацыянальны характар беларусау аказвалi, напрыклад, такiя асаблiвасцi ix гiстарычнага развiцця, як працяглая адсутнасць у мiнулым (XVIII – XX стст.) сваей сапрауднай дзяржаунасцi, амаль несупынныя працэсы дэнацыяналiзацыi (спачатку паланiзацыi, а пазней i русiфiкацыi) на працягу прыкладна чатырох апошнiх стагоддзяу. Адметнасць характеру белapycay надавалi яшчэ i такiя немалаважыя моманты, як канфесiйная разарванасць беларускага этнасу (праваслауе, каталiцтва, унiяцтва), адносна нiзкi узровень нацыянальнай самасвядомасцi нашых продкау, запозненае фармаване i нязначная колькасць уласнай нацыяальнай iнтэлiгенцыi ("галавы народу" – паводле слоу У. Iгнатоускага), а у савецкi перыяд – iдэалогiя i практыка адкрыай цi замаскаванай "контрбеларусiзацыi" i штучнай асiмiляцыi беларусау у 30 – 80-ыя гг.

Негатыуныя наступствы падобнай палiтыкi у дачыненнi да Беларусi, яе народа прыкметна адчуваюцца i у наш час, хаця яны усё ж паступова, марудна пераадольваюцца. Так, зараз многiя беларусы ужо не саромеюцца, як раней, выказваць свае нацыянальныя пачуццi, размауляць на роднай мове; не баяцца адкрыта выказваць палiтычныя сiмпатыi, уласную грамадзянскую пазiцыю i асабiстую думку, якiя могуць не супадаць з поглядамi "уладу маючых". Беларусы ужо не з'яуляюцца нейкiмi "вiнцiкамi" таталiтарнай сiстэмы, поунасцю залежнымi ад волi органау улады i мясцовага начальства, а таму яны пакрысе вызваляюцца ад такiх "адмоуных" рысау харак­тару, як празмерны канфармiзм, боязь перад "вышэйстаячымi", недастатковыя рашучасць, iнiцыятыунасць i да т.п.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных