Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Станоучыя рысы беларускай душы




 

Адной з найбольш тыповых станоучых рыс характару белару­сау з'яуляецца, на наш погляд, ix надзвычайная талерантнасць (цяpпiмасць) да прадстаунiкоу розных нацый, канфесiй, да людзей з iншым складам мыслення, светауспрымання. Прычым гэтая рыса характару была, мажлiва, у некаторай ступенi закладзена генетычна, але яна у той жа час выпрацоувалася гiстарычна, у канкрэтных абставiнах сацыяльна-палiтычнага, эканамiчнага i культурнага развiцця беларускага эт­насу. На пачатковых этапах этнагенезу беларусау iшла, так бы мовiць, своеacaблiвaя "прыцiрка" розных этнiчных i канфесiйных супольнасцей, якая суправаджалася натуральнымi у такiх выпадках праявамi iнталерантнасцi (хаця яны былi адносна рэдкiя). У вынiку працяглага сумеснага жыцця шматнацыянальнага i полiканфесiйнага насельнiцтва у эпоху сярэднявечча (найперш маецца на увазе XIV – XVII стст.) на землях Беларусi склалася досыць трывалая сiтуацыя этнарэлiгiйнай i грамадска-палiтычнай тaлepaнтнacцi, чаго нельга сказаць аб становiшчы у тагачаснай Маскоускай дзяржаве i у некаторых кражах Заходняй Еуропы.

Пра яуную уласцiвасць беларусам цярпiмасцi i памяркоунага стаулення да "iнншаземцау" цi "iншаверцау" можа сведчыць i той факт, што на нашай зямлi са старажытных часоу да сённяшнiх дзен нiколi не было крывавых канфлiктау на нацыянальна-рэлiгiйнай глебе. Так, ускосным адлюстраваннем талерантнасцi далёкiх продкау можа служыць таксама спакойны, негвалтоуны характар пашырэння хрысцiянства з канца X ст. i у той жа час дастаткова цярпiмыя, мiрныя узаемаадносiны мясцовых язычнiкау i хрысцiян у пачатку II тыс. н.э.

На працягу XIV – XVII стст. на Беларусi ужо практычна склалася такая полiэтнiчная i полiканфесiйная структура насельнiцтва, якая працягвала захоувацца i у далейшым. Менавiта тады на землях Беларусi узнiклi пасяленнi яурэяу, расiйцау (pycкix), палякау, татарау, сярод якiх былi распаусюджаны розныя рэлiгiйныя вераваннi – праваслауе, каталiцтва, унiяцтва, пратэстантызм (найперш у форме кальвiнiзму, лютэранства), му­сульманства, iудаiзм. У канцы XVIII ст., перад далучэннем Беларусi да Расiйскай iмперыi, канфесiйнае станоiшча у беларускiх губернях было наступным: унiяты складалi каля 70% ад колькасцi усiх жыхароу, католiкау было i5%, праваслауных – 6%, iудзеяу – 7%, а пратэстантау i iншых – усяго 2%. Пры вельмi стракатым складзе насельнiц­тва узаемаадносiны яго асобных этнiчных i рэлiгiйных груп найчасцей характарызавалася добрасуседствам, цярпiмасцю i прыхiльнасцю (выпадкi непаразуменняу i спрэчак былi адносна нешматлiкiя).

Якраз на "талерантнай" беларускай зямлi у эпоху сярэднявечча знаходзiлi сабе надзейны прытулак, напрыклад, яурэi i рускiя стараверы (стараабрадцы), якiя ратавалiся ад нацыянальнага i рэлiгiйнага уцiску у краiнах ix былога пражывання. Падобным перасяленцам у Вялiкiм княстве Лiтоускiм (ВКЛ), як правiла, афiцыйна гарантавалiся рэлiгiйныя свабоды, грамадзянскiя правы i нават асобныя прывiлеi, што звычайна не выклiкала прыкметнага незадавальнення i непрыхiльнасцi. Мiжнацыянальныя i мiжканфесiйныя кантакты на Беларусi з даунiх часоу вызначалiся дастаткова высокiм узроунем талерантнасцi, нягледзячы на тое, што iншы раз мелi месца i некаторыя аб'ектыуныя прычыны для абвастрэння узаемаадносiн (да ix, напрыклад, можна аднесцi цяжкасцi матэрыяльнага становiшча, спецыфiку саслоунай, прафесiйнай прыналежнасцi кантактуючых груп да т.п.).

У дасавецкi час найбольш шматлiкай i згуртаванай этнiчнай супольнасцю Беларусi былi яуpэi. Менавiта з iмi беларусам прыходзiлася найчасцей уступаць у кантакты, побач жыць i працаваць (асаблiва у гарадах i мястэчках). I практычна заусёды узаемаадносiны беларусау i яурэяу мелi досыць спакойны, цярпiмы характар, былi пазбаулены варожасцi. 3 гiсторыi вядома, бадай толькi адзiная хваля яурэйскiх пагромау, што пракацiлася па некаторых гарадах i мястэчках Усходняй Бeлapyci у пачатку XX ст. (найперш пад час рэвалюцыi 1905 – 1907 гг.) была арганiзавана асобамi чарнасоценнай арыентацыi. Вядомы белаpycкi пiсьменнiк З.Бядуля (па нацыянальнасцi, дарэчы, яурэй) сцвярджау, што наш народ "нiчога кепскага не pa6iy жыдам".

Канешне, невялiкiя непаразуменнi, у асноуным на сямейна-бытавой глебе, памiж беларусамi i яурэямi сустракалiся, што было абумоулена канкрэтнымi з'явамi сумеснага жыцця, этнiчнымi стэрэатыпами, спецыфiкай светапоглядау i звычаяу двух народау. Амаль заусёднай дружалюбнасцю i узаемнай прыхiльнасцю вызначалiся, напрыклад, адносiны памiж беларусамi i татарамi, прычым апошнiя звычайна добра ведалi беларускiя абрады, традыцыi, мову. У гiстарычных крынiцах сустракаюцца звесткi аб тым, што нярэдка лепшымi дарадчыкамi i сябрамi беларусау былi мясцовыя яурэi-рамecнiкi, а таксама рускiя, украiнцы, лiтоуцы i iнш.

Аб нацыянальнай i рэлiпйнай цярпiмacцi беларусау ускосна можна зрабiць выснову i на падставе аналiзу ix фальклорных творау, у першую чаргу прыказак, прымавак, песень, казак. Сярод мноства творау народнай творчacцi досыць рэдка (улiчваючы надзвычайнае багацце беларускага фальклору) можна знайсцi прыклады негатыуных адносiн беларусау да "iншародцау" цi "iншаземцау". A калi падобныя выказваннi i мелi месца, то яны у большacцi выпадкау прымалi не пагардлiва-варожую, а даволi тактоуную, найчасцей тонка-гумарыстычную форму. Таму асобныя даследчыкi (этнографы, фалькларысты, гiсторыкi) мiнуушчыны нашай Бацькаушчыны справядлiва лiчылi, што беларусы не ведаюць нацыянальна-рэлiгiйнага фанатызму, агрэсiуна-ваяунiчага шавiнiзму i увогуле найчасцей бесканфлiктна жывуць з суседзямi розных верау i нацыяу. У кнiзе "Зямля пад белымi крыламi" (1977) У.Караткевiч небеспадстауна пераконвау, што беларусам заусёды была прыродна уласцiвая павага да iншых народау i памяркоунасць да тых, хто думае iначай.

Усе прыведзеныя меркаваннi пацвярджаюцца i у сучасны перыяд практычнa поунасцю бесканфлiктным, талерантным "суiнаваннем" на Беларусi прадстаунiкоу звыш 120 нацыянальнасцей, 26 канфесiй i больш чым 30 палiтычных партый, а таксама шматлiкiх грамадскiх рyxay. На фоне амаль перманентнага, нярэдка узброенага супрацьстаяння людзей па нацыянальнай або рэлiгiйнай прыкметах у асобных краiнах былога СССР становiшча у нашай кpaiнe у цэлым застаецца даволi стабiльным i спакойным, пазбауленым мiжнацыянальнай, мiжканфесiйнай i палiтычнай варожасцi (што, аднак, не выключае магчымасцi некаторага абвастрэння узаемаадносiн пры неспрыяльных абставiнах).

Своеасаблiвае хараство беларускай прыроды, непауторная маляунiчасць яе краявiдау таксама досыць значна пауплывалi на характар беларусау, у некаторым сэнсе прадвызначылi мяккасць, пяшчотнасць i паэтычнасць натуры. Сярод беларусау, напэуна, найчасцей можна сустрэць людзей з меланхалiчным тэмпераментам, асноунымi рысамi якога лiчыцца прамарудлiвасць, стрыманасць рухау i дзеянняу, адсутнасць рэзкiх усплёскау эмоцый i г.д. Таму небеспадстаунай здаецца думка аб тым, што беларускай душы уласцiва лагодная меланхолiя, якая выклiкана пераважна "журботным, сумным" каларытам усёй прыроды Беларусi. Iншымi словамi, беларусы у адпаведнасцi з тыпалогiяй характарау псiхолага К.Г. Юнга хутчэй могуць быць аднесены да iнтравертау, чым да экстравертау. Прычым людзi першага тыпу найчасцей вызначаюцца "звернутасцю" да самога сябе, засяроджанасцю на уласным унутраным свеце, а другога – наадварот, арыентацыяй на знешнi свет, на свае сацыяльнае асяроддзе. Беларусы звычайна больш сходныя да адзiноты i роздуму, чым, напрыклад, да нястрымнай весялосцi i адчайных учынкау.

Станоучай рысай беларускага харак­теру можна небеспадстауна лiчыць i ад­сутнасць у iм агрэсiунасцi, ваяунiчага нацыяналiзму i месiянскай свядомасцi. Тыповы беларус у адрозненне, скажам, ад расiйца, якi заусёды легка упадау у крайнасць, даходзiу да мяжы магчымага (гэтыя рысы рускага характару найлепш раскрыты у працах М.Бярдзяева), звычайна вызначауся стрыманасцю, спакойным норавам. Падобная пазбауленасць крайнасцей у выяуленнi пачуццяу, эмоцый i думак, своеасаблiвая цэнтрычнасць характеру беларусау адлюстравалася i у асобных фальклорных творах. Напрыклад, у народных песнях, вершах, казках перажываннi дзеючых асоб най­часцей як бы ураунаважаны, прыгладжаны i нярэдка сумяшчаюць адначасова радасць i смутак (тыловым прыкладам могуць служыць вясельныя песнi).

Пад непасрэдным уплывам хрысцiянства з яго вядомымi культамi i запаведзямi сярод беларусау з цягам часу выпрацоувалiся такiя маральна-духоуныя якасцi, як мяккасардэчнасць, гуманнасць, мяккасэрнасць i спачуванне блiзкаму (эмпатыя). Даследчыкi фальклору справядлiва падкрэслiваюць, што беларусы стварылi мноства мяккiх i гуманных легендау, у якiх нават сацыяльна-эканамiчныя пытаннi вырашаюцца у духу хрысцiянскай любовi i лагоднасцi Таму не выпадкова на Беларусi у мiнулыя стагоддзi былi досыць шырока распаусюджаны духоуныя, малiтоуныя вершы i песнi, якiя звычайна выконвалi вельмi паважаныя "простым людам" сляпыя старцы-лiрнiкi.

Дарэчы, аб складзе душы беларусау можа даць некаторае уяуленне i ix схiльнасць да светлых колерау у сваiм адзеннi, хатняй абстаноуцы i г.д. (прыгадаем таксама бел-чырвона-белы белаpycкi сцяг), а, як вядома, сiмволiка белага колеру азначае маральную чысцiню, прыгажосць i праведнасць жыцця. Схiльнасць беларусау да мiласэрнасцi, добразычлiвасцi адлюстравалася i у многiх народных прыказках i прымауках: "Бога любi i блiжняга свайго не губi", "Любi другога, як сябе самога", "Шчыраму сэрцу чужая болька балiць", "Чаго сабе не хочаш, таго i другому не зыч".

Беларускаму нацыянальнаму характа­ру практычна ва усе часiны (асаблiва у перыяды войнау i усялякiх выпрабаванняу) былi уласцiвы такiя дадатныя рысы, як мужнасць i вынослiвасць, жыццястойкасць i нескаронасць. Яны праяулялi заусёдную гатоунасць абараняць род­ную хату, годнасць бацькоу, дзяцей, сваякоу. Нягледзячы на неспрыяльныя, часам, здавалася б, нясцерпныя абставiны жыцця, нашы продкi найчасцей не упадалi у адчай i бяздзейнасць, а, наадварот, працягвалi мужна змагацца за лепшую долю, добрасумленна працаваць дзеля забеспячэння належных прыстойных умоу iснавання.

Амаль усе, хто прыязджае на Беларусь, заусёды падкрэслiваюць, што беларусы – народ шчыры, добразычлiвы i вельмi гасцiнны. Мажлiва, менавiта такая надзвычайная гасцiннасць як бы сiнтэзуе, аб'ядноувае i некаторыя iншыя прывабныя якасцi нашага народа – талерантнасць, памяркоунасць i лагоднасць. павагу да "iшаземцау" i г.д. Не выпадкова на Беларуа была распаусюджана характэрная прыказка: "Госць у хаце – Бог у хаце". Нават пры усялякiх жыццёвых цяжкасцях i нягодах беларусы звычайна iмкнулiся зрабiць усё магчымае, каб задаволiць сваiх гасцей, не выклiкаць з ix боку нiякiх адмоуных пачуццяу.

У цэлым наш народ вылучаецца значным творча-стваральным патэнцыялам, аб чым красамоуна сведчаць незвычайнае багацце фальклору, шматлiкiя узоры народных творау (песнi, казкi, легенды паданнi i iнш.) высокага мастацкага узроуню i вытанчанага эстэтычнага густу, а таксама немалая колькасць дзеячау беларускай культуры, творчасць якiх атрымала прызнанне далека за межамi краiны. Беларусы, як сцвярджае мiжнародная статыстыка, з'яуляюцца адным з самых здольных i працавiтых народау. Так, наш народ сапрауды таленавiты, да таго ж ён "любiць прауду красу, – ён спакойны i разважлiвы, a пры гэтым цвёрды" (В.Ластоускi).






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных