Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Адмоуныя якасцi характару беларусау




 

Ва усе часы свайго гiстарычнага развiцця у беларусау адначасова са станоучымi праяулялiся таксама i некаторыя адмоуныя рысы нацыянальнага характару. Апошнiя, як i станоучыя, выпрацоувалiся паступова, пад уплывам розных трагiчных падзей у псторыi Белаpyci, асаблiвасцей яе сацыяльна-эканамiчнага, грамадска-палiтычнага, духоуна-культурнага развiцця, спецыфiкi геапалiтычнага становiшча i г.д. Беларусы амаль заусёды знаходзяцца на мяжы двух моцных (але найчасцей неспрыяльных) уплывау – усходнiх i заходнiх, якiя, па словах I.Абдзiраловiча, "круцiлi i гвалцiлi душу беларуса". Сапрауды, некаторая пасiунасць i апатычнасць былi у рэшце рэшт "прадуктам" тых пстарычных варункау, у якiх праходзiла шматвяковае жыццё нашых продкау.

Ёсць, здаецца, важкiя падставы прымянiць i да беларусау вядомае выказванне: "Недахопы чалавека – гэта працяг яго вартасцей". Напрыклад, нерашучасць i некаторая абыякавасць, iнертнасць, магчыма, з'яуляюцца вынiкам празмернай, "гiпертрафаванай" талерантнасцi i памяркоунасцi. Больш таго. празмерна развiтая талерант­насць часам магла i шкодзiць, бо гэтую асаблiвасць характару нярэдка выкарыстоувалi у сваiх асiмiляцыйных мэтах i польскiя, i расiйскiя улады. А беларускi народ, спакойны i спагадлiвы, iншы раз моучкi пераносiу "глумление" (паводле М.Багдановiча) над сваей мовай, культурай, не выказваючы моцнага пратэсту, i часам з паслухмянасцю. пакорнасцю успрымау i цярпеу чужацкую уладу. Вельмi вобразна i дакладна адносiны да беларускага народа у мiнулым паказау Янка Купала у вершы "Беларушчына"(1908): "I круцiлi цябе, як каму падабалася // Кожны строiу, наводзiу цябе на свой строй, на свой лад // Ажио часам жальба. як кляцьба, разлягалася // Ды нячутай ляцела, умiраючы, у грудзi назад...".

Некаторую пасiунасць i апатычнасць беларусау, ix недастатковую здольнасць да прадпрымальнiцтва раней тлумачылi "падауляючымi энергiю i волю асiмiляцыйнымi уплывамi з усходу i захаду, даволi раннiм i моцным развiццем прыгоннiтва, а таксама тым, што, напрыклад, у сферы асобных промыслау, рамёствау i асаблiва гандлёвай дзейнacцi беларусы звычайна не маглi вытрымаць канкурэнцыi з боку энергiчных i бойкiх яурэяу. Увогуле, менавiта спакойны характар беларусау пауплывау i на выбар ix працоуных заняткау (такiх жа няспешных).

У мiнулым многiя лiчылi беларусау надзвычай пакорлiвай, цiхмянай, ва yciм безадмоунай народнасцю. Пры гэтым адзначалася, што з цягам часу беларускi народ звыкся з неспрыяльнымi, амаль заусёды несвабоднымi варункамi жыцця, не iмкнууся да паляпшэння свайго матэрыяльнага становiшча i у вынiку зрабiуся нiбыта "рабом па духу". Сапрауды, нягледзячы нават на шматлiкiя цяжкасцi, сярод беларусау не атрымалi шырокага развiцця апазiцыйныя, дысiдэнцкiя iдэi, а нацыянальна-вызваленчая барацьба не мела такога маштабу, як, скажам, на Украiне. Не маюць бе­ларусы у сваiм характары i таго iрацыянальнага, нястрымнага iмкнення да асабiстай свабоды i волi, якiм ва усе часы вызначалiся цыганы.

У характары беларусау каранiцца i такая рыса, як заусёдная схiльнасць да кампрамiсау у вырашэннi жыццёвых праблем, да згоды (прыгадаем прыказку "Згода будуе, нязгода руйнуе"). Аднак у выпадках празмернага развiцця гэтых якасцей "пазiтыу" можа легка пераходзiць у "негатыу", i тады ужо частку бе­ларусау вызначаюць пэунае прыстасаванства. канфармiзм, недастатковая настойлiвасць у абароне уласных поглядау i перакананняу. Прычым гэтыя псiхалагiчныя якасцi, на наш погляд, прыкметиа узмацнiлiся у перыяд iснавання савецкай таталiтарнай сiстэмы з яе падауленнем iншадумства, абмежаваннем асобных правоу чалавека i магчымасцей для поунай самарэалiзацыi асобы.

Практычна перманентны (бесперапынны) стан прыгнечанасцi i залежнасцi у ранейшыя часы абумоулiвау "млявае i санлiвае" жыццё беларусау, некаторую страту iмi былой энергii, аслабленне "жыццёвага парыву" (паводле А.Бергсо­на). Сапрауды, немалая частка белару­сау нярэдка аддавала перавагу знешне малапрыкметнаму жыццю без выразнага праяулення эмоцый, думак i пачуццяу, вызначалася пакорлiвасцю прадстаунiкам улады i у пэунай ступенi cepвiлiсцкай (рабскай) псiхалогiяй. Гэтыя рысы, як пацвердзiла жыццё, найбольш значна пашырылiся якраз на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяу.

Асобныя даследчыкi (ricтopыкi, этно­графы, фалькларысты) раней падкрэслiвалi, што беларусы у большасцi бываюць даволi скрытнымi, недаверлiвымi, насцярожанымi ва узаемаадносiнах з незнаемымi людзьмi, "чужынцамi". Прычына падобнай недаверлiвасцi, асцярожнасцi ляжыць, магчыма, у спецыфiцы гiстарычнага шляху беларусау са шматлiкiмi нападамi, войнамi i здзекамi з боку iншых дзяржау, паноу-прыгнятальнiкау, асiмiлятарау i iнш. Менавiта як своеасаблiвы iмунiтэт на пастаянныя агрэсiуныя намаганнi "дабрадзеяу" з усходу i захаду навязаць свае погляды iншым можна разглядаць беларускую насцярожанасць i замкнёнасць. Дарэчы, тыповыя беларусы заусёды умелi спакойна, уважлiва выслухаць думкi розных "iншаверцау", "iншаземцау", аднак усё ж не падтрымлiвалi, не падзялялi ix, калi яны не адпавядалi унутраным, душэуным перакананням. Пры гэтым справядлiвым будзе сказаць i тое, што калi да беларуса падысцi з адкрытай душой, без злосных намерау, то ён адразу ж пакажа усю сваю гасцiннасць, добразычлiвасць.

У вынiку уздзеяння розных неспрыяльных фактарау у беларусау склалiся, трэба меркаваць, пераважна сензiтыуны i астэнiчны тыпы характару, якiя характарызуюцца абвостранымi пачуццямi няупэуненасцi, нерашучасцi, занепакоенасцi, схiльнасцю да дэпрэсii, апатыi, увогуле пэуным "комплексам непаунацэннасцi" (тэрмiн належыць псiхолагу А.Адлеру). Прычым падобны комплекс непаунацэннасцi выяуляуся, напрыклад, у прадузятым успрыманнi беларусамi сваей культуры, мовы як нiжэйшых, "мужыцкiх", "хамскiх" у параунаннi з рускiмi i да т.п.

Прыведзеныя меркаваннi пацвярджаюцца у нашы днi i вынiкамi спецыяльных даследаванняу, згодна з якiмi так званы слабы тып характеру, што праяуляецца у нерашучасцi i безабароннасцi, значна часцей сустракаецца сярод сельскiх жыхароу Беларусi, а у гарадах, наадварот, больш выяулена людзей з досыць моцным i кантактным характарам. У сучасны перыяд i у далейшым характар бела­русау хутчэй за усё будзе, вiдаць, "набываць" новыя, як станоучыя, так i адмоуныя рысы, абумоуленыя найперш iстотнымi зменамi у розных сфе­рах жыццядзейнасцi грамадства.

 

 

* * *

 

Такiм чынам, у беларускiм нацыянальным характеры адначасова, узаемазвязана iснуюць розныя, а часам i супрацьлеглыя рысы. Усе гэтыя якасцi, узятыя разам, у сукупнасцi, ствараюць толькi прыблiзную, абагульненую карцiну характару бе­ларусау, не раскрываюць, зразумела, усёй яго складанасцi i непауторнасцi. Увогуле, характар беларусау вызначаецца, акрамя названых, яшчэ i мноствам iншых дадатных i негатыуных якасцей, дасцiпна i дакладна вытлумачыць, апiсаць якiя бывае вельмi складана, а часам i амаль немагчыма. Беларуская душа надзвычай, так бы мовiць, разнастайная, загадкавая i невычарпальная, прычым у ей заусёды будуць iснаваць i нейкiя глыбiнныя таямнiцы, да разгадкi якiх мы павiнны iмкнуцца. На наш погляд, дасягнуць светлых iдэалау новага Адраджэння можна толькi у тым выпадку, калi будуць уважлiва аналiзавацца, улiчвацца i выкарыстоувацца у практычнай дзейнасцi найлепшыя станоучыя рысы i адначасова пераадольвацца "адмоуныя" бакi беларускага нацыянальнага характару. I на заканчэнне хацелася б прывесцi мудрыя словы Ф.Шантыра, якiя былi сказаны звыш 70 гадоу назад, але i сёння гучаць надзвычай актуальна для ycix шчырых патрыётау Бацькаушчыны: "Свядомасць свайго краю, усяго свайго роднага, свя­домасць поступу свайго нацыянальнага "я" – гэта найважнейшая патрэба усяго народа, гэта той штодзённы яго духоуны хлеб, без каторага ён, як народ, дастойна жыць не можа...".

 

 

1. Абдзiраловiч I. Адвечным шляхам: Дасьледзiны беларускага сьветапогляду. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1993. – 43 с.

2. Беларускi народны каляндар. – Мн.: По­лымя, i992. – 205 с.

3. Беларускi фальклор: Хрэстаматыя. – 3-е выд. – Мн.: Выш. школа, 1985. – 749с.

4. Беларускiя народный абрады. – Мн.: Бе­ларусь, 1994. – 128 с.

5. Дубянецкi Э.С., Дубянецкi С.Ф. Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусi. – Мн.: "Веды", 1992. – 26 с.

6. Дубянецкi Э.С. Менталiтэт беларусау: спроба псторыка-псiхалагiчнага аналiзу // Беларусiка-Albakuthenica: Кн. 2. – Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр iмя Ф.Скарыны, i993. – С. 192–201.

7. Дубянецкi Э.С. Таямнiцы народнай душы: Кн. для вучняу. – Мн.: Нар. асвета, 1995. –47 с.

8. Караткевiч У.С. Зямля пад белымi крыламi. Нарыс. – 2-ое выд. – Мн.: Нар. асвета, 1992. – 192 с.

9. Конан У. Ля вытокау самапазнання: Станауленне духоуных каштоунасцей у святле фальклору. – Мн.: Маст. лiт., 1989. – 238 с.

10. Смолiч А. Геаграфiя Беларусi. – Мн.: Бе­ларусь, 1993. – 382с.

11. Шырма Р. Песня – душа народа: 3 лiт. спадчыны. – Мн.: Маст. лiт., 1993. – 349 с.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных