Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Фарміраванне асноў маральнай і эстэтычнай культуры асобы.




Маральнае выхаванне - сумесная дзейнасць настаўніка і навучэнцаў па фарміраванні ў школьнікаў маральных пачуццяў, этычных ведаў. Структуру маральнасці асобы складаюць веды, пачуцці і адносіны, паводзіны. Гэтыя кампаненты маральнасці вызначаюць задачы маральнага выхавання: фарміраванне ў школьнікаў сістэмы маральных ведаў, пачуццяў і адзнак, правільных паводзін. Маральнае развіццё асобы праходзіць тры стадыі. Дамаральны узровень - дзіця выконвае патрабаванні з страху пакарання. На канвенцыянальным - прытрымліванне маралі вызначаецца імкненнем прыналежаць групе, грамадству, адпавядаць іх патрабаванням у мэтах самазахавання. На аўтаномным - чалавек добраахвотна абірае маральныя паводзіны.

Асновы маральнага вых-ня: а) адносіны да ідэалогіі і палітыкі нашай дзяржавы: правільная ацэнка падзей унутры краіны і на міжнароднай арэне; імкненне да справядлівасці, і свабоды народаў; б) адносіны да Радзімы: любоў і адданасць Радзіме; в) адносіны да працы: добрасумленная праца на агульную і ўласную карысць; г) адносіны да грамадскага набытку і матэр. каштоўнасцей: клопаты аб захаванні і памнажэнні грамадскага набытку; д) адносіны да людзей: таварыскасць, узаемадапамога; е) адносіны да сябе: сумленнасць і праўдзівасць; нецярплівасць да парушэнняў дысцыпліны.

Маральныя паводзіны фарміруюцца спачатку праз перайманне ад дарослых, а затым пасродкам самастойнага прыняцця рашэнняў. Крытэрыі маральнай выхаванасці: веданне маральных норм, наяўнасць у свядомасці вучня маральных правіл, запатрабаванне і ўменне іх выконваць, здольнасць перажываць маральныя пачуцці (спачуванне, сумленне, каханне). Эстэтычнае выхаванне - гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання эстэтычнай культуры асобы, развіццё яе здольнасцяў у вобласці мастацтва, імкненне і ўменне жыць па "законах прыгажосці".

Віды:

1. Мастацкае выхаванне (літаратура, жывапіс, тэатр іг.д.)

2. Выхаванне сродкамі навакольнага асяроддзя (працоўная дзейнасць, узаемаадносіны, прырода)

Змест эстэт.выхавання:

1.фарміраванне эстэтычнага запатрабавання ў галіне мастацтва

2.развіццё ў вучняў мастацкага ўспрымання

3.авалодванне ведамі, звязаных з разуменнем мастацтва

4.Фарміраванне мастацкага густу

5.далучэнне вучняў да мастацкай творчасці (фарміраванне і развіццё здольнасцей)

6.фарміраванне ў вучняў грамадскіх поглядаў і пераканняў, а таксама маральнасці

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных