Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Мастацка-біяграфічная проза. Вобраз асобы мастака ў эсэ В.Карамазава (зб. “З вясною ў адным вагоне” – твор на выбар).




 

40. Беларуская гістарычная проза др.пал. ХХ ст. (творы У.Арлова, В.Іпатавай, К.Тарасава, Л.Рублеўскай – на выбар.)
Сённяшні дзень у літаратуры — час мастацкага абнаўлення стыляў, шматграннага развіцця прозы. У полі зроку яе — самы шырокі жыццёвы матэрыял. Ужо ў 80-я гг. у сучаснай прозе адбываецца пашырэнне жанраў, жанравых формаў, узбагачаецца тэматычны пласт, становіцца больш разнастайнай структура твора і прыёмы пісьма, вылучаецца тэматычнае багацце: ад вечных філасофскіх тэм да сённяшніх актуальных і балючых (тэма жыцця моладзі, армейская тэма, жыццё горада і лёс сучаснага гараджаніна, экалогія прыроды і чалавека, вайна ў Афганістане).
Тэматыка значна шырэйшая, і побач з творамі на гістарычна-рэвалюцыйную тэму мы бачым творы, дзе аўтары звярнуліся да сівой мінуўшчыны, да вытокаў фарміравання беларускай народнасці.
Пасля У. Караткевіча бадай упершыню мы сустракаем шырокі выхад у нацыянальную гісторыю ў асобе Уладзіміра Арлова, які асэнсоўвае самыя розным гістарычныя часы і падзеі. У цэнтры яго мастацкага даследавання знаходзіцца, як правіла, лес гістарычнай асобы (аповесці «Дзень, калі ўпала страла», «Час чумы»). У першай аповесці ў аснове ляжаць драматычныя падзеі часоў Полацкай зямлі, калі яна трапіла пад гнёт нямецкіх тэўтонаў. Барацьбу з імі ўзначаліў князь Уладзімір (у хроніках названы Вальдэмарам).
Уладзімір — патрыёт і палітык. Аўтар стварыў жывы вобраз правадыра, які кіруецца патрыятычнай мэтай — вызваліць родную Полаччыну ад агрэсіі чужынцаў. Галоўны герой кліча да актыўнай дзейнасці, перажывае раз'яднанасць сваёй зямлі з Ноўгарадам і Псковам, паўночнымі суседзямі, якія прымірыліся з палітыкай крыжакоў. I ён спадзяецца толькі на свае сілы. Уладзімір — разважлівы, асцярожны і тонкі пал'ітык, таму вораг вымушаны яго паважаць як саперніка. Сімвалічным з'яўляецца апісанне стралы — сімвала повязі чалавечай асобы з гісторыяй, часам і памяццю.
У аповесці «Час чумы» У. Арлоў расказвае пра італьянскі перыяд жыцця і творчасці М. Гусоўскага. Аўтар апісаў самы вузлавы перыяд жыцця і творчасці М. Гусоўскага, творчы лёс паэта, абуджэнне кахання да рымлянкі Франчэскі.
Героі бальшасці твораў Алеся Наварыча — падлеткі і моладзь. У дзіцячыя і юнацкія гады, поўныя гарэзлівасці і рамантычных жаданняў, празаік вяртаецца ў апавяданнях «Смакотнікі», «Лётчыкі».
«Гепардава лета» — твор пра тое, як хлопец-летуценнік цаной кахання адкрывае для сябе ісціну: мара, адлучаная ад жыцця, не можа прынесці шчасця. Дзівосныя летуценні запалоньваюць юнака, яны ў яго жыцці — самае галоўнае. Менавіта праз сваю мару ён абыякавы да дзяўчыны, якае кахае і чакае ўзаемнага пачуцця.
Адным з самых таленавітых празаікаў у сучаснай беларускай літаратуры з'яўляецца Уладзіслаў Рубанаў. Яго творы вызначаюцца скіраванасцю да раскрыцця маральна-этычнага зместу сялянскага жыцця, лёсу чалавека з вясковымі каранямі.
Пачуццё раздвоенасці паміж горадам і вёскай не пакідае героя аповесці «Каштаны», якая складае аснову кнігі «Пахі адталай зямлі» (1984). Пятро шчыра кажа пра хісткасць сваіх памкненняў. Ён не шукае лёгкага жыцця, бо з дзяцінства яму прыйшлося спадзявацца толькі на свае сілы, сваю працу. Прозвішча героя — Чаранок — гаворыць само за сябе: чаранок, як вядома, частка сцябла, расліны. Пятро добра ўсведамляе, «што не ўсякая расліна выжыве, калі яе перасаджваць на чужую глебу або парушаць каранёвую сістэму». Такія высновы стасуюцца да асобы Пятра Чаранка, бо ён па адукацыі мікрабіёлаг. Жыццё героя складаецца няпроста. Духоўныя выпрабаванні падпільноўваюць яго ў розных абставінах, у дачыненнях з людзьмі, у каханні да Ірыны, якая ўжо выхоўвае дзіця. Гонар Пятру робіць тое, што ён не прымае мяшчанства, двудушнасці, маральнага ўціску.
У. Рубанава сур'ёзна турбуюць узаемаадносіны паміж людзьмі. У аповесці «Разам па жыцці» сюжэт мае дзве лініі: першая — гэта каханне, адносіны Міколы і Любы, якія стаяць на парозе сумеснага жыцця; другая — лёс старэйшага пакалення: Пятра Максімавіча і Галіны Андрэеўны. Жыццё Пятра Максімавіча і Галіны Андрэеўны напоўнена каханнем, ахвярнай міласэрнасцю, сумленнасцю, спагадай.
Пятро Максімавіч — былы франтавік, вайна жорстка скалечыла яго, адабрала рукі, асудзіла, як здавалася, на вечныя пакуты і адзіноту. Але пасля шпіталя лес звёу маладога хлопца з дзяўчынай Галяй, якая прынесла скалечанаму франтавіку шчасце і каханне. Пятро Максімавіч Рубчэня ўражвае маладога журналіста Міколу Бібічыка сваёй жыццястойкасцю, мужнасцю характару.
ІЛІ ІПАТАВА:

Старадаўнія пласты гісторыі глыбока ўздымае Вольга Іпатава. Аповесць "За морам Хвалынскім" (1989) пераносіць нас у часы Полацкага княства (XI стагоддзе). За мора Хвалынскае (Каспійскае), у Сярэднюю Азію выпраўляецца і трапляе палачанін Алекса, які адкрывае экзатычны свет далёкага краю. Герой твора спазнае жыццёвую мудрасць і адвечныя традыцыі жыхароў Усходу, іх рэлігію, звычаі і побыт. Шмат што ўражвае і здзіўляе, аказваецца блізкім яго поглядам на свет. Усходняя філасофія і культура духоўна ўзбагаціла Алексу, ён прыходзіць да вельмі важнай высновы агульначалавечага характару пра тое, што "ў свеце — адна душа, а мы ўсе, усе тыя, хто жыве на зямлі, — толькі часткі гэтай душы". Пісьменніца ў сваёй аповесці маляўніча ўзнаўляе ўсходні каларыт, уводзячы ў мастацкі тэкст пейзажныя замалёўкі, прытчы, урыўкі з Карана, твораў Ібн Сіны.
У гістарычным рамане "Залатая жрыца Ашвінаў" (1997) В. Іпатава робіць мастацкі экскурс у часы княжання Міндоўга, калі на нашай зямлі, нягледзячы на ўсталяванне хрысціянства, працягвала жыць вера ў адухоўленыя сілы прыроды, у існаванне Перуна, Сварога, Вялеса, Лялі і іншых бостваў. Сонца, неба і зоркі здаўна сталі крыніцай міфалагічнай вобразатворчасці і рэлігійнага пакланення для іншых народаў, і таму на старонках твора ідзе згадка пра самыя старажытныя вераванні і абрады, багоў індусаў Індры, Дакшапаці, Агні. Пісьменніца робіць выхад да першавытокаў міфалогіі беларусаў, асэнсоўвае глыбокі ўнутраны змест поглядаў і ўяўленняў нашых продкаў, спасцігае іх мудрую філасофію быцця, заснаваную на трывалай і гарманічнай духоўнай повязі з космасам. Жрыца храма Ашвінаў Жывена, галоўная гераіня твора, якраз і ўвасабляе сабой глыбокую, жывую повязь чалавека з прыродай, зорным сусветам. Яна гаворыць і Міндоўгу, і Войшалку пра тое, што душа прылятае на гэты зямны свет, каб выканаць пэўную ролю і зведаць выпрабаванні, наканаваныя вышэйшымі сіламі. Жывена, успрыняўшы сэрцам мудрыя ўрокі старога Святазара, сама стала прапаведніцай гартавання і паратунку чалавечага духу, яго ўзвышэння праз веру "багам і светламу пачатку жыцця". У творы з вуснаў жрыцы Ашвінаў гучыць гуманістычная думка пра духоўнае адзінства людзей пад вечным зорным небам: "І неба на ўсіх адно, і зоркі на ім тыя ж".

41. Творчасць І.Шамякіна і сацрэалізм. Праблематыка твораў 80–90-х гг. (на выбар: “Крывінка”, “Палеская мадонна”, “Сатанінскі тур”).
Дэбютаваў у час Вялікай Айчыннай вайны нарысамі і вершамі ў армейскай газеце «Часовой Севера». У 1945 надрукаваў аповесць «Помста» (часопіс «Полымя»). Аўтар раманаў «Глыбокая плынь» (1949, інсцэніраваны ў 1956), «У добры час» (1953), «Крыніцы» (1957, інсцэніраваны ў 1961), «Сэрца на далоні» (1964, інсцэніраваны ў 1965), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1974, аднайменны відэафільм Беларускага тэлебачання, 1980), «Вазьму твой боль» (1979, экранізаваны ў 1981), «Петраград — Брэст» (1983), «Зеніт» (1987). Цыкл з пяці аповесцей («Непаўторная вясна», 1957; «Начныя зарніцы», 1958; «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959; «Мост», 1965) аб'яднаны ў пенталогію «Трывожнае шчасце» (1960, 1973, 1982). Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей: «На знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951), «Апавяданні» (1952), «Першае спатканне» (1956), «Матчыны рукі» (1961), «Вячэрні сеанс» (1968), «Лес майго земляка» (1970), «Бацька і дзеці» (1971), «Сцягі над штыкамі» (1976), «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1976, пастаўлены кінафільмы адпаведна ў 1978 і 1980), «Браняпоезд „Таварыш Ленін“ (1985), „У роднай сям'і“ (1986), „Драма“ (аповесці, гістарычныя сцэны, 1990), а таксама кніжка апавяданняў для дзяцей „У Маскву“ (1950). У 1965—1966 выйшаў Збор твораў у 5-ці, у 1977—1979 — у 6 тамах.
Аўтар п'ес „Не верце цішыні“ (апублікавана і пастаўлена ў 1958), „Выгнанне блудніцы“ (апублікавана і пастаўлена ў 1961, асобнае выданне ў 1962), „Дзеці аднаго дома“ (апублікавана і пастаўлена ў 1967), „Экзамен на восень“ (1973, пастаўлена ў 1974), „Баталія на лузе“ (1975), „І змоўклі птушкі“ (1977, пастаўлена ў 1977), "Залаты медаль" (1979, пастаўлена ў 1980). Аўтар сцэнарыя 4-серыйнага тэлеспектакля «Трывожнае шчасце» (з А. Гутковічам, пастаўлены ў 1968), кінасцэнарыяў «Крыніцы» (з Ю. Шчарбаковым, пастаўлены ў 1964), «Хлеб пахне порахам» (пастаўлены ў 1974), «Атланты і карыятыды» (пастаўлены ў 1978). У 1974 выйшаў зборнік кінааповесцей і п'ес «Экзамен на восень».
Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў «Размова з чытачом» (1973), «Карэнні і галіны» (1986).
Магіла Івана Шамякіна
У творах І. Шамякіна сучаснасць вымяраецца штодзённым жыццём, побытавымі клопатамі і турботамі. Ацэнкі таго, што адбываецца ў жыцці ў 1990-я г., публіцыстычна выкрывальныя: аповесці «Paradis auf Erden» (1992), «Вернісаж» (1993), «Слаўся, Марыя!», «Роздум на апошнім перагоне» (абедзве 1998). Пісьменнік, чыя творчасць у папярэднія гады была моцная вобразамі станоўчых герояў, носьбітаў перадавых для свайго часу грамадскіх ідэй, блізкіх яму самому, у жыцці станоўчага героя больш не бачыць: аповесці «Выкармак» (1996), «Звіхрэнне» (1998), раман «Губернатар» (2000). Па-сапраўднаму станоўчых герояў, людзей высокіх грамадскіх ідэалаў, сумленных, шчырых І. Шамякін знаходзіць у мінулым: у ваенных гадах («Зеніт») або сярод сваіх блізкіх («Слаўся, Марыя!»).
Сацыялістычны рэалізм, сацрэалізм — асноўны мастацкі метад, які выкарыстоўваўся ў мастацтве Савецкага Саюза пачынаючы з 1930-х гадоў, дазволены, або рэкамендаваны, або навязаны (у розныя перыяды развіцця краіны) дзяржаўнай цэнзурай, таму і цесна звязаны з ідэалогіяй і прапагандай. Ён быў афіцыйна ўхвалены з 1932 года партыйнымі органамі ў літаратуры і мастацтве. Паралельна яму існавала неафіцыйнае мастацтва СССР.
Для твораў у жанры сацыялістычнага рэалізму характэрна падача падзей эпохі, «дынамічна зменлівых у сваім рэвалюцыйным развіцці». Ідэйнае ўтрыманне метаду было закладзена дыялектыка-матэрыялістычнай філасофіяй і камуністычнымі ідэямі марксізму (марксісцкая эстэтыка) у другой палове XIX—XX стст. Метад ахопліваў усе сферы мастацкай дзейнасці (літаратуру, драматургію, кінематограф, жывапіс, скульптуру, музыку і архітэктуру). У ім сцвярджаліся наступныя прынцыпы:
апісваць рэальнасць «дакладна, у адпаведнасці з пэўным гістарычным рэвалюцыйным развіццём».
узгадняць свой мастацкі выраз з тэмамі ідэалагічных рэформаў і выхаваннем працаўнікоў у сацыялістычным духу.
Іван Шамякін - Палеская мадонна
У сучасным разладзе жыцця, калі пануе сацыяльная неўладкаванасць, штодзённай з'явай сталі нястача і беднасць, найцяжэй прыходзіцца звычайным людзям, і гэта з хвалюючай праўдзівасцю, трывогай паказвае Іван Шамякін у аповесці «Палеская мадонна» (1996). Мнагадзетная маці Надзея Русак думае, як пракарміць дзяцей, застаецца ў сваёй бядзе сам-насам. У той жа час прэзідэнт аграфірмы Валяр'ян Паповіч, адчуваючы сябе паўнапраўным гаспадаром становішча, дбае пра ўласны дабрабыт, а не пра людзей. Не можа ён дараваць Надзеі праўду, што выказала яму ў вочы пра будаўніцтва катэджа, маўляў, за якія-такія грошы той будуе палац. Сапраўды, на гэтай грэшнай зямлі рай будуюць валяр'янавы — будуюць для сябе. Маленькаму ж чалавеку застаецца гараваць, пакутаваць, нярэдка так, як Надзеі Русак. І гэты чалавек не можа не выклікаць жалю, спачування.
Пісьменнік не толькі шкадуе сваю гераіню і яе дзяцей, але і паказвае яе жыццястойкасць, захапляецца яе ахвярнасцю, мацярынскім пачуццём — глыбокім і невынішчальным. Нягледзячы на цяжкасці, маці не стала прадажнай, звыродлівай, здрадлівай, захавала свой чалавечы воблік.


42. Творчасць В.Казько. Вобраз творчай інтэлігенцыі і праблема лёсу нацыянальнай культуры ў аповесці “Да сустрэчы…”.
Вопыт ваеннага дзяцінства стаў асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, з якой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яго твораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацыі абумовілі адметнасць празаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў так званага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».
Адметна і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальную форму маральнага суда. Як правіла, аўтар пазбягае паспешлівых і катэгарычных адказаў, галасы ўдзельнікаў «суда» гучаць згодна з прынцыпам поліфаніі, што робіць творы В. Казько аб'ектам ажыўленых дыскусій і спрэчак у бягучай крытыцы.
Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970—80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» — гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з уск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).
«Сібірскі» перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаў пачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працай памяці, — узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыні ад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяно за звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. А можа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь, трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў». Гэтае пранікненне ў нетры ўласнай памяці, яе патаемныя сховы, спроба праз уласны ўспамін рэстаўраваць былое ў нечым тоесныя псіхалагічнаму экзерсісу, выкананаму Марселем Прустам у суб'ектыунай эпапеі «У пошуках згубленага часу». Як і французскі майстар, В. Казько перажыў той момант, калі вектар пісьменніцкай увагі накіраваўся ў былое, да вытокаў дзіцячай памяці.
Пераадоленне змрочных, апакаліптычных прагнозаў, якое робіцца часткай аўтарскай пазіцыі, адбываецца праз своеасаблівую ўнутраную барацьбу, спрэчку з самім сабой. У выніку пісьменнік мусіць задумацца над самой прыродай мастацкай творчасці, яе патаемнымі, дагэтуль не прасветленымі матывацыямі. Плёнам такога роздуму сталася аповесць «Да сустрэчы...» (1997), у якой распавядаецца пра смерць Майстра. Апроч відавочнай рэміні-сцэнцыі з раманам М. Булгакава «Майстар і Маргарыта», твор мае выразную жыццёвую паралель: ён прысвячаецца памяці знакамітага кінарэжысёра В. Турава. У творы, аднак, мы назіраем героя сумарнага — мастака, які гэтаксама, як і герой «Прахожага», раздумвае пра недасканаласць і, магчыма, заганнасць шляху развіцця, абранага зямной цывілізацыяй. У аповесці шмат рэалій, якія ўварваліся ў яе проста «з вуліцы»: хлопчыка-нямка абвінавачваюць у пастарунку ў выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў; дзяўчынка марыць стаць прастытуткай... Прысуд Майстра сучаснікам і свайму часу жорсткі: чалавецтва таксама канае, знаходзіцца ў апошняй стадыі распаду. Ідэал мастацтва — адзінае, што процістаіць у гэтым смутным творы татальнаму бязладдзю. Творы В. Казько апошніх год дадаюцца да творчага досведу празаіка відавочным плёнам і абумоўліваюць новы канцэптуальны пласт яго прозы — вострасацыяльны, звязаны з актуаліямі канца XX ст. Агульны вектар творчасці В. Казько праглядаецца ў кантэксце беларускай прозы як рух або тэндэнцыя да стварэння рамана новага кшталту, у якім наспявае пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

43. Агляд сучаснай беларускай паэзіі (Л.Дранько-Майсюк, А.Сыс, Э.Акулін, Л.Рублеўская і інш.). Музычна-песенныя матывы ў іх творчасці.
Як пясняр хараства прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне. Ужо першы зборнік паэта "Вандроўнік" (1983) адкрыў нашай літаратуры неардынарнага аўтара са сваім адметным стылем і мастацкім почыркам, удумлівага, духоўна ўзвышанага падарожніка па родным краі. Другая кніга Л. Дранько-Майсюка "Над пляцам" (1986) зместам звязана з Давыд-Гарадком, роднай вуліцай, бацькоўскай хатай, самімі бацькамі. Нямала вершаў гэтага зборніка звернута да жанчыны.Тэмы радзімы і ўзаемаадносін паэта і паэзіі з'яўляюцца вызначальнымі для зборніка Л. Дранько-Майсюка "Тут" (1990). Акрамя лірычных вершаў і дзвюх невялікіх паэм - "Курасоўшчына" і "Адам Нядзелька" - зборнік уключае і першыя празаічныя спробы аўтара: эсэ-падарожжы, напісаныя ім пасля наведвання Бельгіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Ізраіля, Германіі. Яго проза ў значнай ступені рытмізаваная, падобная на вершы. Эсэ Дранько-Майсюка падкупляюць пластычнасцю, страсным і натхнёным лірызмам. Ад эсэістыкі пісьменнік прыйшоў да мастацкай прозы і выдаў зборнікі "Проза радости" (1991, Масква) і "Пра тое, як я…" (1992). У апошняй кнізе знайшлі сваё ўвасабленне анекдатычныя сітуацыі, расказаныя не без долі іроніі і гратэскнага перабольшання. У 1994 і 1995 гг. убачылі свет зборнікі паэта "Акропаль" і "Стомленасць Парыжам", навеяныя падарожжам па Грэцыі і Францыі. Лірыка кахання ёсць у кожным зборніку Дранько-Майсюка, але найбольш шырока яна прадстаўлена ў названых кнігах. Нізка вершаў "Маёй цудоўнай А" прынесла славу паэту як тонкаму прачуламу лірыку - песняру хараства, жаночай прыгажосці і кахання, а яго верш "У Вашым голасе квітнеюць астры, якіх не бачыў я раней…" стаў амаль класічным. Названы цыкл увайшоў і ў зборнік паэта "Места і Свет" (2000), у якім прадстаўлены яго творы за розныя гады. Лепшае з напісанага Л. Дранько-Майсюком склала яго кнігі выбраных твораў "Гаспода" (1998) і "Вершы. Каханне. Проза" (2003). Л. Дранько-Майсюк - паэт адметнага стылю, адзін з нямногіх, хто ўдала спалучае традыцыйна беларускую сімволіку з класічнай формай. Ён надзвычай тонка адчувае музыку гукаў і ў сваіх творах выключна ўважліва ставіцца не толькі да зместу, але і да іх гучання, адсюль і запатрабаванасць яго твораў беларускімі кампазітарамі. Л. Дранько-Майсюк - аўтар песень пра каханне "Прынц і ружа" (музыка М. Сацуры), "Ты - каралева" (музыка Л. Захлеўнага), "Дон Кіхот" і "Любы князь" (музыка Э. Зарыцкага), "З табою навечна", "Ружа белая" і "Восень у Версалі" (музыка А. Ціхановіча) і пра радзіму "Сон лілей" (музыка І. Начына), "Вязе мой, вязу" (музыка Я. Навуменкі), "Аксаміткі" і "Бульба" (музыка Л. Захлеўнага), "Еўфрасіння" (музыка Я. Паплаўскай). Значны ўклад зрабіў паэт у развіццё дзіцячай песеннай лірыкі. З'явай у беларускай песеннасці стаў альбом З. Вайцюшкевіча "Цацачная крама" на вершы Л. Дранько-Майсюка.

 

44. Мастацкае асэнсаванне жыцця сучаснага грамадства Ю.Станкевічам (раман “Любіць ноч – права пацукоў”).
Калі паспрабаваць вызначыць асноўныя рысы, уласьцівыя героям твораў Ю.Станкевіча, то можна адзначыць, што гэта добра адукаваныя людзі, якія, аднак, не дасягнулі значных вышынь у сваёй кар'еры (Корбут "Ліст у Галактыку "Млечны Шлях", Даніла Прусак "Любіць ноч - права пацукоў", Юльян Сарока "Псеўда"). Амаль усе яны - выхадцы з невялікіх правінцыйных беларускіх гарадоў. Да таго ж, назіраецца і пэўнае падабенства іх зьнешняга выгляду. Героі Станкевіча нацыянальна сьвядомыя людзі. Адзінокія шукальнікі праўды, якія спрабуюць вырашыць праблемы глабальнага маштабу. Амаль ва ўсіх герояў нешчаслівае асабістае жыцьцё. Фінал, як правіла, трагічны: або суіцыд (Інга "Шэва", Пётра Саковіч "Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн"), або іх забіваюць (Малец "Псеўда", Адам "Армагедон-1895", Лунатык "Лавец святла поўні"), або застаюцца адзінокімі (Даніла Прусак "Любіць ноч - права пацукоў", Небышынец "Апошні кінасеанс позна ўвечары").

45. Беларуская драматургія: традыцыі і сучаснасць (на матэрыяле твораў М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, С.Кавалёва ці інш.).
Сучаснасць і гістарычнае мінулае ў песах Аляксея Дударава.Драматургiя — гэта больш складаны род лiтаратуры. Ён паспяхова пераадольвае на сваiм шляху цяжкасцi як абектыуныя, так i субектыуныя. Сучасная драматургiя, як i паэзiя, проза вызначаецца багаццем жанравай разнастайнасцi.Значных поспехау у пасляваенны час дасягнула беларуская драматургiя. Сярод беларускiх драматургау — вядомыя маладыя — Матукоускi, Дударау, Макаенак. У сучаснай драматургii асаблiвае месца займае камедыя. Паколькi гэта адзiн з гiбкiх жанрау, здольных аператыуна рэагiраваць на патрабаваннi часу.
Заканамерна, што у мовах крытыкi i самакрытыкi узрастае роля сатырычнай камедыi, бо яе развiцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем можа служыць камедыя "Амнiстыя” Матукоускага. Сатырычная камедыя "Амнiстыя” ставiць i вырашае праблему узаемоадносiн асобы i калектыву i ролi калектыву у выхаваннi i перавыхаваннi чалвека. У цэнтры камедыi -- вобраз слесара фабрыкi цацак Рыгора Салавейчыка, чалавека нахабнага, у асобе якога, як зазначае Якау Фамiч Добрых, спалучыу гасподзь Бог у трох асоб: i п'янi ца, i хулiган, i наконт жанчын не вельмi устойлiвы. Асноуныя прынцыпы Салавейчыка у адносiнах да грамадства -- узяць як мага больш, нiчога не даючы узамен. Ён спекулюе на чалавечай дабраце i выкарыстоувае гэту дабрату у сваiх мэтах. Малюючы вобразы галоунага канструктара фабрыкi Бажашуткавай, старшынi фабкома Кiчкайлы, дырэктара Добрых, драматург паказвае што дабрата зауседы павiнна быць дзейснай, павiнна змагацца за чалавека.У камедыi праводзiцца думка, што памяркоунасць такiх кiраунiкоу у адносiнах да людзей тыпу Салавейчыка, наносiць не менш маральныя i матэрыяльныя страты, чым iх дзейнасць. На вобразах Бажашуткавай, Кiчкайлы драматург выкрывае сучасных мешчан, якiя умеюць прыстасавацца у любых абставiнах. Камедыя багата на сапрудныя камiчныя сiтуацыi: сцэна таварскага суда над Салавечыкам, вечар у яго на кватэры, сцена допыту, якi вядзе Ягадка.Iдэйную нагрузку у камедыi нясе расказ пра траянскага каня, у якiм падкрэслiваецца сэнс камедыi. Адмiнiстрацыя стала ахвярай сваей мягкацеласцi, iмкнення захаваць гонар фабрыкiЧас патрабуе ад драматургау адлюстравання суровай прауды жыцця, стварэння праудзiвых характарау нашых сучаснiкау. Таму лейтматывам многiх п'ес з'яуляецца думка аб складанасцi сучаснага жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I адна з iх - белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i час змрочных рэпрэсiй. На усю моц пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на Беларусi. Сучасная драматургiя, пераасэнсоуваючы факты i з'явы мiнулых часоу, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму яна выходзiць i да складаных.
Алесь Петрашкевіч з'яўляецца адным з самых вядомых беларускіх драматургаў. Ён аўтар п'ес «Трывога», «Соль», «Укралі кодэкс», «Мост упоперак ракі», «Злыдзень», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Куды ноч, туды сон», «Змова». Творам драматурга ўласцівы публіцыстычнасць, дынамізм сюжэта, спалучэнне народнага гумару і вострай сатыры. Значнае месца ў творчасці А. Петрашкевіча займае гістарычная тэматыка. У сучаснай беларускай драматургіі можна вылучыць наступныя асноўныя тэмы:
— маральна-этычная тэматыка (творы аб жыцці ў самых розных яго праяўленнях: аб бацьках і дзецях, жыцці вёскі, узаемаадносінах людзей, дэградацыі грамадства з прычыны распаўсюджвання ў ім заганных з'яў — п'янства, злачыннасці, адступлення ад маральных традыцый продкаў, кар'ерызму, бюракратызму і інш.);
— ваенная тэма (творы, якія асэнсоўваюць падзеі вайны з новых пазіцый);
— гістарычная тэма (асэнсаванне гістарычнага мінулага — больш далёкага і блізкага);
— публіцыстычная тэма (асэнсаванне найбольш балючых праблем сучаснага грамадства).
Разглядаюць сучасныя драматургі і раней забароненыя тэмы трагічнага лёсу беларускай вёскі і сялянства, тэму "раскіданага гнязда", страшных рэпрэсій уласнага народа ў 30-я гады, тэму экалагічную і інш.
Маладыя беларускія драматургі імкнуцца пашырыць і абнавіць тэматыку і праблематыку сваіх твораў. Многія іх дасягненні звязаны з жанрам камедыі, які набывае новыя адметнасці. Традыцыі "прапускаць жыццё праз прызму смешнага", гаварыць пра сур'ёзнае мовай сатыры і гумару, "перамагаць зло смехам" перанялі ад Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка сучасныя драматургі А. Дзялендзік, Г. Марчук, М. Арахоўскі, У. Сауліч, М. Казачонак, Андрэй Федарэнка, М. Адамчык, С. Кавалёў і інш. Асэнсаванне шматграннай і складанай сучаснасці з дапамогай гратэску, спалучэння камічнага з трагічным, гіпербалізацыі жыццёвых сітуацый і з'яў адбываецца ў камедыях Уладзіміра Сауліча "Сабака з залатым зубам", "Халімон камандуе парадам", Андрэя Федарэнкі "Жаніх па перапісцы". У трагіфарсе Уладзіміра Сауліча "Сабака з залатым зубам" такія чалавечыя заганы, як чэрствасць, эгаізм, карыслівасць, набываюць непамерныя маштабы. За недарэчнымі, фарсавымі сітуацыямі камедыі ўгадваюцца негатыўныя праявы сучаснага нам жыцця.
Асвойваюць маладыя драматургі і гістарычную тэму, асэнсоўваюць далёкае і блізкае мінулае Беларусі; вядуць актыўны пошук іншых шляхоў мастацкага адлюётравання рэчаіснасці, звяртаючыся да вопыту сусветнай драматургіі і тэатра.
Гістарычная тэма ў беларускай драматургіі цесна звязана з ідэяй нацыянальнага адраджэння.
Сучасная беларуская драматургія вядзе творчы пошук у плане тэматыкі, праблематыкі твораў, пашырэння жанравай разнастайнасці іх, іншых шляхоў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Новая беларуская драматургія вызначаецца павышанай увагай аўтараў да мастацкай формы, спрабуе адшукаць сінтэтычнае спалучэнне элементаў рэалістычнай і мадэрнісцкай паэтыкі, імкнецца спалучыць канкрэтны рэалістычны план існавання сучаснага чалавека з ірацыянальным, падсвядомым, са светам ілюзій.


46. Сучасная “жаночая” літаратура (Р.Баравікова, А.Брава, Л.Рублеўская, Ю.Каляда, інш.).
Творчасць Раісы Баравіковай

З імем гэтай паэткі, нават з яе нязменна прыгожым праз многія гады знешнім воблікам і голасам, звязана ўражанне прасветленасці, пяшчоты, рамантычна-ўзнёслых адносін да жыцця, эмацыянальнасці і высокай усхваляванасці, якая не можа стрымлівацца ніякімі побытавымі межамі. Такая яна і ў сваёй творчасці, да якой можна без залішняй аглядкі на ўмоўнасць тэрміну прымяніць эпітэт жаночая паэзія. Азначэнне гэтае ў дадзеным выпадку мае высокае ацэначнае значэнне, бо творчасць Р. Баравіковай вызначаецца выразным гуманістычным пафасам, высакароднасцю і мудрасцю, эстэтычнай змястоўнасцю і разнастайнасцю. Працуючы ў межах традыцыйнай беларускай паэзіі, якая грунтуецца на фальклорнай аснове, класічным сілаба-танічным рыфмаваным вершы-маналогу, Раіса Баравікова здолела стварыць адметны лірычны характар, раскрыць глыбіні чалавечай душы ў яе разнастайных праявах.
Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна. Як і ўсе, для каго паэтычная творчасць стала ў будучым справай жыцця, рана пачала пісаць вершы, якія былі апублікаваны ў раённай газеце, калі аўтарцы споўнілася 13 гадоў. Бярозаўскае літаратурнае аб'яднанне дало шчаслівы старт многім вядомым паэтам, у ліку якіх равеснікі-землякі Алесь Разанаў і Раіса Баравікова, творчыя індывідуальнасці якіх сфарміраваліся ў далейшым як зусім непадобныя, хутчэй палярныя з'явы.
Раіса Баравікова атрымала спецыяльнасць мастацкага перакладчыка ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве, затым працавала рэдактарам на кінастудыі "Беларусьфільм", у газетах і часопісах, была галоўным рэдактарам часопіса для жанчын "Алеся", а з 2002 г. узначальвае часопіс "Маладосць", які пад яе кіраўніцтвам за кароткі час стаў адным з самых папулярных беларускіх выданняў.
Раіса Баравікова – аўтарка зборнікаў "Рамонкавы бераг" (1974), "Слухаю сэрца" (1978), "Такое кароткае лета" (1981), "Адгукнуся голасам жалейкі" (1984), "Каханне" (1987, Дзяржаўная прэмія імя Аркадзя Куляшова), "Пад небам першага спаткання" (1990), "Люстэрка для самотнай" (1992, Дзяржаўная прэмія РБ імя Я. Купалы), кніг для дзяцей, гістарычнай драмы "Барбара Радзівіл".
У паэзіі Р. Баравіковай створаны адметны жаночы лірычны характар, якому, у адрозненне ад актыўнага і рацыянальнага мужчынскага пачатку, уласцівы пачуццёвасць, мяккасць, абвостраная трывога за ўсё жывое ў свеце, дабрыня і безаглядная ахвярнасць, прага суладдзя і прыгажосці.
У індывідуальным светабачанні паэткі, па словах даследчыцы В. Шынкарэнкі, пераважае жаночы захоплена-сузіральны і адначасова маральна-павучальны падыход. Сапраўды, Р. Баравікова не перастварае свет (як, скажам, А. Разанаў), а адлюстроўвае яго праз люстэрка сваёй, часцей самотнай, душы.
Натуральна, што ідэйна-настраёвай дамінантай паэзіі Р. Баравіковай з'яўляецца тэма кахання, "самай высакароднай, самай узвышанай і самай індывідуальнай з пакут" (Ф. Энгельс). Каханне надае душы чалавека абвостраную, сусветную чуйнасць. актывізуе духоўны патэнцыял асобы, застаючыся "зернем і цэнтрам, на які навіваецца ўсякая паэтычная ніць" (А. Фет).
Інтымная лірыка была і застаецца асновай паэтычнага свету Р. Баравіковай, і крытыка высока яе ацэньвае. Т. Бондар у артыкуле "Чатыры спробы назваць таямніцу" нават расставіла "вехі кахання" па кнігах Р. Баравіковай: ад юнацкіх летуценняў да ўсведамлення адказнасці перад светам, ад упэўненасці ў абранніцтве да разумення складанасці і высокага прызначэння жыцця.
У вершах пра каханне Р. Баравікова можа ўздымацца і да філасофскіх абагульненняў
Вобраз лірычнай гераіні Р. Баравіковай мае выразную біяграфічную аснову, за ёй – радасць і перажыванні, трагедыі і расчараванні паэткі, якая выбрала складаны шлях: выказванне ўласнага стану душы, увасабленне адценняў жывога, балючага, трапяткога пачуцця. Большасць вершаў яе інтымнай лірыкі разгараюцца "з цяпельца даўняга святла", у іх – драматычны ўспамін аб былым каханні, "урок няспраўджанай надзеі", адбалелая мара, па якой "сэрца сумаваць умее голасам пяшчоты і тугі". Адзінота – стан душы, які, побач з іншымі, мае правы на эстэтычнае ўвасабленне, калі праз яго сцвярджаецца ідэя ўзаемаразумення, пошук духоўнай блізкасці. І хоць інтымная лірыка Раісы Баравіковай часам падаецца крытыкам "адным доўгім вершам пра няшчаснае каханне" (Ф. Яфімаў), адзінства настрою, скразны матыў пачуцця з'яўляецца вартасцю лірыкі, бо праз яго сцвярджаецца цэласнасць і маральная прыгажосць асобы. Прайсці "на ўздых" ад кахання, а потым прасіць праз гады і расстанне Паэтэса ўмее зразумець і па-мастацку перадаць святло сапраўднага таленту ў старэчых вачах (верш "Птушачка"), роспач маці, якая тры дні шукае ў чужым горадзе не надта ўважлівага сына (як многа гаворыць трапная дэталь: зморшчаны яблык упаў з кішэні – сыну везла...). Гэта сведчыць аб сапраўднай чалавечай сталасці, глыбіні душы.
Драме кахання, нялёгкаму лёсу жанчыны прысвечана паэма "Саламея" – пра нашу зямлячку, падарожніцу, лекарку, пісьменніцу ХVІІІ ст. Рэгіну-Саламею Русецкую-Пільштынову. У аснову твора пакладзены дзённікі Пільштыновай. Яны расказваюць аб прыгодах "доктара медыцыны", якой выпала на жыццёвых шляхах нямала: замужжа ў чатарнаццацігадовым узросце, жыццё ў далёкім Стамбуле, смерць мужа, няўдачы і цудоўныя поспехі ва ўласнай лекарскай практыцы (дарэчы, яна з поспехам выкарыстовала метады народнай медыцыны), уцёкі ад дамаганняў вяльможнага прэтэндэнта на трон Венгрыі князя Ракачы, падарожжа ў Вену, Пецярбург і многае іншае. Як бачыце, падзей і канфліктаў тут больш чым дастаткова для драматычнай паэмы. Але, абраўшы менавіта такую форму, Р. Баравікова зусім не клапоціцца аб чысціні жанру, паэма – лірычны твор. За імем Саламеі, той, "што жыве з агню" кахання, лёгка ўгадваецца асоба самой паэтэсы. Захапленне хараством, стваральны пачатак, уласцівы жаночаму характару, выразна выяўляецца і у гераінь "аб'ектывізаванай" лірыкі Р. Баравіковай, напісанай не "пра сябе", а пра высакародных, па-народнаму мудрых, цярплівых вясковых жанчын ("Успамін пра цётку Яню", "Птушачка" і інш.). Менавіта ў народным характары шукае Р. Баравікова адказ на тое, як трэба захоўваць жаночую годнасць у складаных драматычных паваротах асабістага жыцця. На такой вось жаночай цярплівасці і ахвярнасці трымаецца і сям'я, і свет. Адказ на пытанне, ці патрэбная такая пакорлівасць, дае тыповы для паэткі Р. Баравіковай тройчы паўтораны рэфрэн.
Мастацкую дасканаласць гэтаму невялікаму вершу надае прыём сінтаксічнага паралелізму, што падкрэслівае фразы жанчыны і мужчыны, якія канцэнтруюць у сабе трывогу за ўвесь жыццёвы лёс. Пачуццё адказнасці, мацнейшае ў жанчыны, не дае разбурыць гэты лёс. Народны па мудрасці, гэты верш народны і па форме – як дакладна падае напружанне і крыўдны сэнс сітуацыі параўнанне, узятае з фальклору: падсажваў другую на вазок, як купец на карму, г. зн. напаказ, ганарліва; вяртаўся праз зімовае поле, нібы па кіліме (дарога дадому нібы ўсцелена каштоўным дываном). Такі ж прыгожы і характар гераіні верша "Птушачка".
У гэтым вершы зачароўвае ўласцівае для паэзіі Р. Баравіковай адчуванне прасветленасці і суладдзя са светам. Яго гераіні (не лірычнай, аб'ектывізаванай) уласцівы стваральны пачатак, імкненне да творчасці і прыгажосці, яна мае патрэбу глядзець у неба "з яснстою галубінай", просячы ў сонца добрага дня і натхнення. Магчыма, і мае права на жыццё адна з тэорый узнікнення мастацтва, паводле якой першы мастацкі твор быў зроблены жанчынай, якая захацела ўпрыгожыць сваё жыллё. Ва ўсякім разе, скарбы беларускага народнага дэкаратыўнага мастацтва створаны пераважна жаночымі рукамі. Аднак сэнс верша глыбейшы, ён ўслаўляе чалавечую дабрыню. Варта прасачыць за тым, якімі звароткамі карыстаецца гераіня, прамаўляючы аднолькава ветла да нежывой прыроды., рэчы, дзяцей: "сонейка", "птушачка", "мілыя". Фальклорны антрапамарфізм, уласцівы вершу, узмоцнены ўжываннем складанай метафары: птушкай уяўляецца ўжо не цацка, а сама жанчына, якая жыве "ў палёце". А прымаўка, вынесеная ў пачатак і канцоўку верша, кантрастна ўзмацняе гэты высокі сэнс вобраза.
З гадамі ў паэзіі Р. Баравіковай узмацняецца філасофскі роздум, удумлівыя інтанацыі, звязаныя з асэнсаваннем агульначалавечых праблем Сузіральна-павучальны пачатак, уласцівы жаночай лірыцы, годна выявіўся ў "Вершы да дзяцей", напоўненым сімвалічнымі вобразамі трывожнага часу і біблейскімі алюзіямі. Ён гучыць як малітва і заканчваецца запаветам будучым пакаленням: "шануй бацькоў, не ўкрадзь і не забі!".
Людміла Рублеўская
Сапраўднае імя – Людміла Іванаўна Шніп (5 ліпеня 1965, Мінск) Беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
Наведваць бібліятэкі і складаць вершы пачала ў раннім дзяцінстве: «Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць... Потым я пачала запаўняць жоўты сшытак сама...». І як літаратар пачынала таксама з паэзіі - спачатку на рускай мове, а затым, пад уплывам беларускіх класікаў Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) і Максіма Багдановіча (1891-1917) - на беларускай. Першая публікацыя - верш у мінскай газеце «Знамя юности» (1983). Друкавалася ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Беларусь», «Нёман», «Ветразь», «Работніца і сялянка», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у зборніку "Дзень паэзіі» і іншых савецкіх рэспубліканскіх выданнях. Будучы на трэцім курсе БДУ, друкавалася ў калектыўным паэтычным зборніку «Квадро» (1990). Аўтар паэтычных зборнікаў «Крокі на старых прыступках» (1990), «Замак месяцовага ззяння» (1992), «Балаган» (2000), «Над замкавай вежай» (2003), «Рыцарскія хронікі» (2002), «Шыпшына для Панны» (2008) і інш.
Проза Рублеўскай пачалася з дзіцячых казак «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Гэтыя невялікія казкі яна распавядала сваёй маленькай дачцы Вераніцы, а затым па радзе блізкіх пачалі іх публікаваць. Першая казка з'явілася ў 36 нумары на дзіцячай старонцы польскага беларускага штотыднёвіка «Ніва» (Ніва) за 1991 год. І друкаваліся яны аж да 1995 года. А ў 2000-м усе 54 казкі пра мышаня былі сабраны ў асобную кнігу і выдадзены менскім выдавецтвам «Юнацтва». Таксама для дзяцей яна выпусціла кнігу «Карона на дне віра, або Казкі з хутара Юстына» (2008), чароўныя апавяданні якой пераносяць чытача ў свет лекавых і рэдкіх раслін.
Драматычныя творы пісьменніцы друкаваліся ў многіх літаратурных выданнях і ставіліся на сцэнах народных і прафесійных тэатраў. Так, да прыкладу, п'еса-казка «Янук, рыцар Мятлушка», напісаная ў 1994 годзе, пастаўлена на сцэне Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў маі 2002 года пад назвай «Прыгоды вандроўнага рыцара» (Прыгоды вандроўнага рыцара). А па драматычнай паэме «Апошняя з Алелькавічаў» (Апошняя в е Алелькавічаў) на беларускім тэлебачанні ў 1999 годзе быў зняты аднайменны фільм.
Людміла Рублеўская таксама выпусціла кнігі «Гутаркі пра філосафаў: Ад антычнасці да эпохі Адраджэння» (2004), і зборнік архіўных даследаванняў па гісторыі беларускай мовы «Час і цяжар архіваў і імёнаў» (2009) у суаўтарстве з гісторыкам Віталём Уладзіміравічам Скалабаном. Акрамя гэтага, з'яўляецца аўтарам даследавання «Беларускі міф і яго трансфармацыя ў маладой паэзіі 10-20-х і 80-90-х гг. ХХ стагоддзя»(Беларускi мiф i Яго трансфармацыя актуальныя маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.).
Яе творы былі перакладзены на дзесяткі моў свету. І трэба адзначыць, што ў прозе пісьменніцы важнае месца займае элемент фантастыкі і казкі, хоць Людміла Рублеўская пра гэта кажа некалькі стрымана: «Фантастыку ў “чыстым“выглядзе ў мяне наўрад ці знойдзеце, сумесь яе, роднай, з фэнтэзі, містыкай і т. п. - Так». Так, напрыклад, у рамане «Сутарэнні Ромула» (2012) фантастычнага элемента практычна няма, хоць дзеянне кнігі разгортваецца паралельна ў розных часах вакол аднаго і таго ж артэфакта. У цыкле апавяданняў «Старасвецкія міфы горада Б *» (2002) вядомыя антычныя міфы скрыжоўваюцца з рэаліямі беларускага мястэчка XIX стагоддзя. А сюжэт аповесці «Ночы на Плебанскіх млынах" (2007) пабудаваны на міфах і легендах горада Мінска, пра гісторыю якога пісьменніца нават напісала кнігу краязнаўчых нарысаў «Я - мінчанін»
У гатычным рамане «Пляска смерці» (2005) журналістка Ганна Барэцкі, якая жыве ў нашым часе, бачыць сны аб сваім двайніку з позняга сярэднявечча - дочкі бургамістра Анета; ды і сам час у рамане гуляе немалаважную ролю, што знайшло адлюстраванне ў Паноптыкум сярэднявечных гадзін, якія выклікаюць псіхічную эпідэмію. Галоўная гераіня і яе былы муж, рэстаўратар Юрась Дамагурскі, шукаюць разгадку «скокаў смерці», страшнай сярэднявечнай псіхічнай эпідэміі, а адначасова і спрабуюць разабрацца са сваімі пачуццямі. А ў рамане ” Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію “ (2008) - дзеянне разгортваецца вакол часовага партала паміж 2000 і 1933-м.
У 2012 годзе пісьменніца публікуе першую кнігу, задуманай пісьменніцай трылогіі. Раман «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2012) напісаны ў прыгодніцка-фантасмагарычных ключы. У цэнтры сюжэту беглы вучань Мінскага езуіцкага калегіума Прантиш Вырвіч і доктар Балтромей Лёдник з Полацка, якія даследуюць падвалы Мінска, Слуцка, і Полацка, якія ратуюць Сільфіда, катаюцца на жалезнай чарапасе, вынайдзенай яшчэ Леанардам да Вінчы, яны здабываюць дзіда Святога Маўрыкія і ваююць за свой гонар і Беларусь.
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўскай некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[.
Прызнанне
• Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 года).
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004)


47. Агляд беларускай прозы 80-90-х гг. ХХ ст. (А.Федарэнка, А.Казлоў, А.Брава, Ю.Каляда, інш. – аўтары і творы на выбар).

Кніга Ю. Каляды “Галоўная памылка Афанасія” адкрываецца апавяданнем “Зялёны акіян, залатыя бурбалкі” (2000). Доўга я спрабаваў даўмецца філасофскага сэнсу твора – і, нарэшце, дапяў: яго няма!.. Дарэмна абураўся невядомы Дарэчы. Няма анічога кепскага ў літаратуры для падлеткаў, бо вышэйзгаданы твор якраз да яе і адносіцца. Мажліва, у вобразе Маленькай Пісьменніцы аўтарка хацела занатаваць вобраз уласных юнацкіх перажыванняў. Тое, што апавяданне напісана чалавекам яшчэ вельмі маладым, не выклікае сумненняў. Наіўнай выглядае не сама сітуацыя, пакладзеная ў аснову сюжэта, а, хутчэй, развагі з яе нагоды. Як гэта не дзіўна, тэма суіцыду насамрэч хвалюе маладых дзяўчатак, “маленькіх пісьменніц”, чыё жыццё поўніцца думкамі пра фатальнасць існавання ды пра неверагодную задоўжанасць быцця. Між іншым, у творы відавочныя недахопы суседнічаюць з даволі адметнымі месцамі: “Зірнуўшы ёй у вочы, хацелася перажагнацца: з-пад вейкаў Маленькае Пісьменніцы валіў такі туман, нібыта вярталася яна шторазу не ў сваю кватэру, а на балота”.
Самотная гісторыя кахання дзяўчынкі да намесніка міністра замежных спраў. Мараль: трэба цаніцькаханне маленькіх дзяўчатак! Не выклікае сумнення, што розныя пачуцці вартыя шанавання. Але, даруйце, занадта танна пададзена. Хоць ты крыкам крычы: “Якая няшчасная дзяўчына! Які гаротны намеснік міністра!”. Вельмі каларытна вымалёўваецца вобраз мужчынскай недальнабачнасці. Дык у гэтым і заключаецца галоўная мэта твора? “На пахаванні мне давялося цалаваць у лоб халодны труп з доўгімі валасамі, піць гарэлку і вярзці лухту. Дзьмуў халодны вецер. А папраўдзе мне было вельмі-вельмі самотна, і ніхто мяне не разумеў”…

Праўда, ёсць і супрацьлеглыя ўражанні ад творчасці Ю. Каляды. Так, І. Шаўлякова піша (“Дзеяслоў”, 2003, № 4): “Наколькі можна меркаваць, “Зялёны акіян, залатыя бурбалкі” – дэбютны твор Ю. Каляды. Адсутнасць дэманстратыўных, маніфестацыйных “наваротаў” у плане формы ў сукупнасці з ашчаднасцю мастака-выяўленчых сродкаў сёння ўспрымаецца як парушэнне “канвенцыі”, якую, здаецца, сімвалічна падпісваюць літаратары- “неафіты”, энергічныя нашчадкі лейтэнанта Шміта””. Мне ж чамусьці пасля прачытання “Зялёнага акіяна, залатых бурбалак” згадваецца аповесць Альгерда Бахарэвіча, дзе адна з гераінь Дара Малярыя дае некалькі слушных парад тым, хто хоча звесці рахункі з жыццём: “Ты выбрала самагубства – што ж, гэта твая свабода, ты маеш поўнае права распараджацца сваім жыццём гэтаксама, як сваімі кішэннымі грашыма або вольным часам”.
Далей пазначаюцца магчымыя варыянты самагубства. Верагодна, гераіні апавядання Югасі Каляды варта было б іх пачытаць… у якасці супрацьяддзя.
Трылогія “Лета” працягвае тэму кахання. У кожным аповедзе перад намі паўстаюць гераіні, што так ці іначай маюць адносіны да прыгожага пісьменства. Гэта прымушае рабіць пэўныя высновы – міжволі суадносіць зацікаўленні персанажаў з аўтарскім хобі. Інтанацыя аповедаў нечым нагадвае дзённікавыя занатоўкі: “Тым не менш, занураюся ў гэтую “творчасць” з галавою, і хоць лічу, што ўцякаю ад людзей, нясцерпна хочацца стварыць нешта маштабнае, глабальнае, эпахальнае… Напісаць нейкія “зялёныя соплі” або “Ружовую сліну” – каб пабачыць, як калоціцца скандалізаванае грамадства. Не стае натхнення, бракуе таленту. Адны толькі ідэі, якія ніяк не хочуць прымаць прыстойнае формы”.
З аповеду ў аповед Югася Каляда тыражыруе “страсць да пісьменніцтва”. Нібыта ўсе складанасці сюжэта хаваюцца за гэтымі пераходамі з тэксту ў тэкст аднаго і таго ж героя, што не робіць цікавейшым аповед, а разбурае ягоную і без таго хісткую структуру. Калі падобнае адбываецца ў адным апавяданні – думаеш пра арыгінальнасць, калі ў другім – церпіш, калі ў трэцім – пачынаеш нервавацца. Карціць зрабіць заўвагу аўтару: альбо апавяданне, альбо казка – бо не кожнаму падабаецца кефір з селядцом! У Югасі Каляды знаходзім раптоўнае прызнанне наконт падобных практыкаванняў: “Пісаць дзённік – таксама цікавая сюжэтная лінія! Тэкст у тэксце. Гісторыя ў гісторыі”. А таксама з аслінаю ўпартасцю перарабляла жыццё ў тэксты сумнеўнай вартасці – пры тым дазваляючы сабе браць фальшывыя ноты, упрыгожваючы ўласныя ўчынкі”.
Пасля прачытання другой часткі трылогіі доўга думаеш: пра што чытаў – пра вёску ці пра замак? Аўтарка імкнецца стварыць заблытаны сюжэт, якога ў выніку няма зусім. Выбудоўваюцца псеўдавясковыя замалёўкі і псеўдаказачныя показкі… Дарэчы, у апошніх адшукваецца процьма сучасных слоў-пастак: “маленькі хатні канцлагер”, “камуфляжныя крылы”, “псіхалагічная кансультацыя”, “сакратар пасяджэння”. Між іншым, і тэма суіцыду зноў уздымаецца ў трылогіі, хоць на гэты раз усё заканчваецца выратаваннем гераіні.
У кожным творы кнігі вымалёўваецца вобраз феміністкі: “Усе мужыкі – казлы! Каз-лы! Усе! Мужыкі!”; “Для вялікага жаночага шчасця мне быў патрэбны танк з поўным боекамплектам ці, прынамсі, гранатамётам”; “Вялізнае пачварнае мужчынскае цела: дваццаць галоў і сорак ног, яно мыкае і бэкае. Шторазу ў мяне ўзнікае жаданне ўзяць АКМ ды расстраляць іх наўскідку”. Ну як тут не ўзгадаць Людмілу Рублеўскую, якая ў “Советской Белорусии” (№ 104 ад 3 чэрвеня 2005 года) піша: “Між іншым, і ў фемінізм, і нават у неафемінізм мы прыпынілі гульню. Проста нашыя паэткі і пісьменніцы сапраўды ствараюць добрую літаратуру”. Ёсць над чым задумацца другой палове чалавецтва!”.
Падчас уважлівага чытання падобнай прозы не пакідае думка, што пісьмо гэткае нагадвае белетрызаваную журналістыку. Хоць часам трапляюцца і сапраўдныя моўныя знаходкі – да прыкладу, у аповесці “Invicta альбо Галоўная памылка Афанасія” чытаем: “Стрэлкі гадзіннікаў круціліся, сыходзілі ды разыходзіліся, як нажніцы, адразаючы па гадзіне ад вечнага на жыццё тэрміну”.
Працытаваная аповесць – цэнтральны твор кнігі – была змешчаная і ў “Формуле кахання” (зборнік твораў лаўрэатаў конкурсу маладых літаратараў (Мн.: “Логвінаў”, 2004)). Прычым тэкст вельмі адрозніваецца ў згаданых выданнях. Як падаецца, варыянт аповесці, змешчаны ў зборніку “Формула кахання”, больш дасканалы і адшліфаваны (напэўна, не без дапамогі рэдактара – Андрэя Хадановіча).
Мяркуйце самі (першыя цытаты ў кожным пункце прыводзяцца па дэбютнай кнізе Югасі Каляды (ЮК), другія – па “Формуле кахання” (ФК):
— “…дарожная торба, якая сваёй вагой прымушала дзяўчыну згінацца”(ЮК);
— “дарожная торба, якая сваёй вагой згінала дзяўчыну (ФК);
—“мяса ды косці” (ЮК), “мяса ды косткі” (ФК);
—“Дзяўчаты моцна паляпалі адна адну па спіне” (ЮК)
“Дзяўчаты моцна папляскалі адна адну па спіне” (ФК);
—“разы два ён наляцеў тварам на галлё, дзівам не выпараўшы вочы” (ЮК),
“пару раз ён наляцеў тварам на галлё, дзівам не выбіўшы сабе вочы” (ФК) і інш.

Аповесць пра зверугана Афанасія не асабліва адрозніваецца ад апавядання “Зялёны акіян, залатыя бурбалкі” ды трылогіі “Лета”: аўтарка працягвае тыражаваць ідэі ды гуляцца ў віртуальнае каханне. На гэтым, як кажуць, спынімся.

1. Шматграннасць таленту Ніла Гілевіча. Народна-песенныя матывы, грамадзянска-публіцыстычны змест яго паэзіі.
У творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам. Праблемы нацыянальнага адраджэння Н. Гілевіч звязвае з роднай мовай, і шматлікія пытанні яе развіцця ніколі не здымаліся з парадку дня паэта. Переводит на белорусский язык произведения славянских поэтов. На стихотворения Н.Гилевича написали музыку многие белорусские композиторы.
Ён — летапісец нашай сучаснасці. Талент яго шчодры, багаты, разнастайны. Ён і вядомы перакладчык, і вучоны-фалькларыст, і педагог, і крытык, і публіцыст, і грамадскі дзеяч. I ніхто з сучасных нам паэтаў з такой палкасцю і таленавітасцю не паказвае і не даказвае, што «цяжка шлях нам церабіць да Беларусі», як народны паэт Ніл Гілевіч. Яго творчая спадчына—гэта мастацкае ўвасабленне шляху беларусаў да... Беларусі. Славячы красу і веліч роднага краю («Край мой беларускі, край», «Я хаджу, закаханы...» і інш.) і ўсё тое людскае, добрае, што, безумоўна, ёсць у родных дзецях гэтай зямлі, паэт даследуе вытокі і прычы-ны і таго, што не можа не трывожыць і не засмучаць: і наша «манкурцтва», і многія іншыя выявы бездухоўнасці... Даследуе і часам не знаходзіць тым выявам вытлумачэння:
Відаць, пракляцця знак ляжыць
На нас ад роду, і таму
Так цяжка шлях нам церабіць Да Беларусі!
Лірычны герой верша ўсведамляе ўсю небяспеку без-духоўнасці, што аддаляе нас ад святыні — роднай зямлі: «О, як далёка нам яшчэ да Беларусі!»
Парадаксальная думка! Мы ж тут, на пэтай зямлі жывём, навошта ж нам яшчэ ісці да яе? I як наогул ісці туды, дзе мы і так, здавалася б, ёсць? Пакуль што, можа, і ёсць. Але ці — будзем?.. У вершы відавочная біблейская рэмінісцэнцыя пра
выхад іудзеяў з егіпецкагарабства. Доўгім і пакутніцкім быў той шлях, але нават і пасля яго на абяцаную Богам зямлю ступілі толькі нашчадкі тых, хто да яе ішоў, — вольныя людзі.
У паэзіі Ніла Гілевіча — адказ на пытанне, ад чаго нам трэба выбавіцца, каб быць вартымі нашай «святой зямлі» і дайсці да Беларусі. Асноўным зместам многіх зборнікаў паэта, і ў прыватнасці апошняга — на «На высокім алта-ры», з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоў-насць народа, памяць яго і будучыня.
Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчо-та і замілаванне, туга і папрок, гнеў і расчараванне — уся гама пачуццяў у лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах Ніла Гілевіча.
Многія вершы, прысвечаныя роднай мове і клопату пра яе існаванне (а значыць, і пра існаванне нацыі!), напісаны ў форме звароту да нас, Паэт-філосаф па-бацькоўску ўшчу-вае, пераконвае, папракае, імкнучыся паўплываць на нашы душы і розум:
Брат мой! Братка мой! Братачка родны! Адкажы — сам сабе адкажы: Чым зрабіўся табе непрыгодны Скарб бясцэнны твоёй жа душы?
Ад чаго так бяздумна, бязмоўна
Ты яго выракаешся сам?
I чаму табе так усё роўна,
Што аборай становіцца храм?
Не слухаюць дзеці свайго бацьку... I ў вершы на тую ж тэму — «За драбніцу» — гучыць ужо іншая інтанацыя: сар-кастычная, гнеўная і абуральная:
Зноў нас хваляць! I зноў — за халуйства! I мы ўдзячна прымаем хвалу...
Вычарпаўшы да канца ўсе магчымасці пераканаць нас, прымусіць задумацца, ужо самой назвай верша «Вы не яе — вы сябе прыніжаеце» аўтар нагадвае вечныя ісціны: ніколі не будзе паважаны другімі той, хто сам сябе не пава-жае; недавер, падазронасць і нават гідлівасць у самавітых людзей выклікае той, хто свайго роднага выракаецца... Праблемам нацыянальнага адраджэння прысвечана і адна з апошніх кніг паэта «Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове».
Спалучэнне лірычнага і эпічнага, пяшчотнага і гнеўна-га, элегічнага і гумарыстычнага —яшчэ адна адметная асаб-лівасць творчасці Ніла Гілевіча.
Пакаленне Ніла Гілевіча прынята называць пакаленнем, дзяцінства якога апалена вайной. Яму было дзесяць, калі пачалася Вялікая Айчынная. Трагедыю народа ён надзвы-чай хвалююча, таленавіта паказаў не толькі ў сваіх шматлікіх вершах, але і ў аўтабіяграфічнай аповесці «Пра час і пра сябе», і трагедыю гэту паказаў праз трагедыю дзяцей, чым тлумачыцца сіла ўздзеяння гэтага твора на нас. У паэме «Заручьшы» сцвярджаецца, што не меншым выпрабаваннем для нашага народа быдо і пасляваеннае ліхалецце: голад, нястачы, а да ўсяго — скалечаныя вай-ной лёсы і душы людскія. Сіла ўздзеяння на чытача вызна-чаецца тым, што ў паэме паказана трагедыя закаханых, нязбытныя мары і надзеі.
Самым жа значным і дасканалым у мастацкіх адносінах з'яўляецца яго твор «Родныя дзеці» (1985) — першы ў бе-ларускай літаратуры раман у вершах. У гэтым філасофскім па сутнасці, арыгінальным па форме і кампазіцыі творы паэт здолеў панарамна і разам з тым глыбока псіхалагічна аддюстраваць сучаснае жыццё беларускага народа, выявіць сутнасць душы беларуса. Акрамя таго, у ім пастаўлены і прааналізаваны тыя праблемы, ад вырашэння якіх зале-жыць не проста многае, а ўсё ў нашым грамадстве — існа-ванне наша як нацыі і народа наогул: захаванне гістарыч-най памяці, прыроды, духоўнай спадчыны — усяго таго, што і з'яўляецца «златам дзяржавы».
Сюжэт рамана «цэментуе» апісанне лёсу адной сям'і, родных дзяцей адной маці, 70-гадовы юбілей якой і стаў нагодай, каб сабраць іх усіх за бяседным сямейным ста-лом. У кожнага — свая дарога, свой лёс, сваё шчасце.
Галоўным вобразам Сцяпана Якубавіча Вячонкі — та-ленавітага кампазітара, музыканта — паэт сцвярджае, што сіла творцы — у еднасці са сваім народам, родным краем, што лёс народа і лёс мастака непадзельныя. Свайго героя паэт выпрабоўвае самымі рознымі абставінамі: адносінамі да роднай сям'і, народа, каханай, выпрабоўвае памяццю, сумленнем, часам. Перад намі — Асоба моцная, духоўна багатая, гарманічная, здольная на самааналіз, пераацэнку каштоўнасцей у сваёй душы.
Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнац-цаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспа-мінамі Сцяпана пра студэнцкія гады, каханне да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскія шчаслівыя вечары. Праз ус-паміны свайго героя паэт не толькі дасягае псіхалагізму, даследуе вытокі і матывы ўчынкаў герояў, але і дае многія ўрокі чытачу. Паэт папярэджвае маладых, што вялікае і моц-нае каханне адначасова і вельмі кволае, далікатнае пачуц-цё, што яго вельмі лёгка страціць, а за страту гэту давя-дзецца плаціць усё жыццё. Твор адметны тым, што ў ім павучальныя і выхаваўчыя ідэі раскрываюцца аўтарам да-лікатна, праз розныя жыццёвыя калізіі.
Аўтарскія філасофскія адступленні пасля першых шасці пар раздзелаў прысвячаюцца самым важным праблемам сучаснасці: праблеме адказнасці чалавека перад Радзімай, сям'ёй, праблеме бездухоўнасці, п'янства, выхавання мо-ладзі, развалу сям'і, бяздумнага і бяздушнага стаўленння да Матухны-Зямлі, занядбання святынь і сапраўдных каш-тоўнасцей, якімі і з'яўляюцца сям'я, родная зямля:
Ніхто не мучыцца дакорам, Ніхто не думае пра грэх.
Аўтарская канцэпцыя, філасофія твора выяўляецца не толькі праз сюжэт, лірычныя адступленні, але і праз рэплікі, дыялогі, маналогі герояў:
Ад дармаедства ўся распуста: Нішто душу не губіць так, Як незаробленая луста, Якою сыціцца лайдак. I з гэтым нельга не пагадзіцца. Своеасаблівым рупарам аўтарскай пазіцыі і філасофіі ў творы з'яўляецца вобраз дзядзькі Лёксы. Гэты чалавек надзелены мудрасцю, раз-вагай, дабрынёй і чыстым сумленнем, да ўсяго яшчэ і па-чуццём гумару, што робіць яго слова асабліва важкім, аў-тарытэтным у народзе, а вобраз гэты — эстэтычна пры-ваблівым для чытача.
Пісьменніцкі ідэал чалавека выяўлены і ўвасоблены ў родных дзецях Сохвіі Пятроўны: і ў Сцяпане, і ў нястом-ным працаўніку, верным мужу і добрым бацьку сваім дзе-цям Тамашу, і ў іх сястры і швагру Вінцусю (узор сапраўд-най сям'і!). Але найперш пісьменніцкі ідэал выяўлены ў вобразе маці і сфармуляваны ў тосце Сцяпана ў гонар маці:
Хвала таму, хто ў трудньш часе
Без мітусні і без ныцця
Сваё праходзіць... Так, як мама...
Сваё ж пісьменніцкае ўсведамленне, якім не павінен быць чалавек, паэт рэалізаваў у вобразах Юзіка Бэнся і Мікіты Рэпы. Характар Мікіты раскрываецца праз яго мову, такую ж скалечаную, як яго лёс: «На ўсё жыццё Мікіта Рэпа зас-таўся з крыўдаю на лёс». Апісаннем жыццёвай калізіі з дзяцінства Мікіты паэт зноў дае нам урок і папярэджвае пра тое, што здрада бацькоў, іх несумленныя ўчынкі моцна ра-няць дзяцей і калечаць іх лёсы. Крыўду на бацьку Мікіта перанёс на ўсіх людзей, стаўся крыўдлівым, нялюдскім, пры-дзірлівым да ўсіх і ўсяго. I мова яго, засмечаная русізмамі і канцылярызмамі, —адзежаяго душы: беднай, прэтэнцыёз-най, пыхлівай. Пра прыгажосць вясновай раніцы Мікіта рас-казвае: «Бывае, выйдзеш вутрам з хаты — так благавухае сярэнь, аж нос зрываюць араматы!» У стварэнні гэтага воб-раза найлепшым чынам выявіўся дар сатырыка, які рэаліза-ваны Нілам Гілевічам у многіх сатырычных зборніках.
Галоўная ж ідэя паэмы і адначасова пісьменніцкі наказ нам усім быць сваёй сям'і, Радзіме і зямлі-карміцельцы род-нымі дзецьмі, а не пасынкамі сфармуляваны ў афарыстыч-ных радках, што вынесены ў эпіграф да адказу на білет: «Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе...»

Калі будзем роднымі дзецьмі, то наперакор усяму дай-дзем да Беларусі:
Равуць вятры, грымяць грамы, Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж, I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы Да Беларусі!..


49. Хрысціянска-рэлігійныя матывы ў беларускай літаратуры і паэзія Р.Барадуліна (Зб. “Босая зорка”, “Евангелле ад мамы”, “Ксты”). Культура барадулінскага паэтычнага слова.
Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш". Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроувае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоу прысвяцiу паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застауся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паустае ва усей сваей непауторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца:Я шчасны, Што сынам быць. Гэтай зямлi, Мне лесам назначана.Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершау можна уявiць старадаунi Мiнск, якi нiколi не мяняу свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь. У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершау, пародый, эпiграм, у якiх ен востра высмейвае п'янства, марнатрауства, спажывецкiя адносiны да прыроды (зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi...").
Зварот Барадуліна да біблейскай тэматыкі заканамерны. Нядаўняя кніга паэзіі Р.Барадуліна так і называецца - "Евангелле ад Мамы" (1995). Малітва, адзначым, успрымаецца паэтам як самае святое для душы. Змешчаны ў "Евангеллі ад Мамы" "Трыкірый" - магічнае біблейскае трыадзінства, у якім спрадвечнасць, жыццё.
Трэба сказаць, у барадулінскай творчасці напачатку хрысціянскае лучыцца з паняццямі хатняга ("Трэба дома бываць часцей,.. Каб не страціць святое штосьці"), хлеба ("Нарэшце пачэснае месца // зямным і надзённым богам // займае жытнёвы бохан")], маці ("біблію сэрца матулінага берагу"). Бог і маці ў паэта надзелены адзінай святасцю: "На ты лепей з Богам і з маці". Маці паэт абагаўляе, і праз яе вобраз увасоблена найвялікшая любоў і замілаванне боскай сутнасцю мацярынства: "Спавядаюся прачыстай Маме". Моцная, неразрушальная любоў да маці праходзіць праз увесь верш. Нават займеннік "Яна" напісаны з вялікай літары як сведчанне найвялікшай пашаны да матулі: "Прычашчаюся з Яе рукі".






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных